• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АПАНЕНТ (лац. opponens, -ntis = які пярэчыць) — 1) праціўнік у спрэчцы, палеміцы; 2) той, каму даручана ацэнка дысертацыі і выступленне на яе публічнай абароне.
    АПАНЕЎРОЗ (гр. aponeurosis) — анат. сухажылле шырокіх пласціністых мышцаў.
    АПАНІРАВАЦЬ (лац. орропеге = пярэчыць) — 1) пярэчыць, аспрэчваць чыё-н. меркаванне; 2) выступаць у якасці апаненпіа на публічнай абароне дысерпіацыі.
    АПАНТАЛЕС (н.-лац. apantales) — насякомае сям. браканідаў выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе са шкоднымі насякомымі.
    АПАНТАНЫ (польск. opgtany) — ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, безразважны, шалёпы.
    АПАНЧА (тат. japyncy) — старадаўпяе верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча без рукавоў.
    АІТАПАНАКС (ад гр. opos = сок + panaksos = зелле, лекі) — травяністая расліна сям. парасонавых, пашыраная ў Міжземнамор’і, з карэння якой здабываюць парфумер^ ныя рэчывы.
    АПАІІЛАСТ (ад апа+ -пласт) — сукупнасць свабодных прастораў у тканках раслін, па якіх ажыццяўляецца свабодная дыфузія рэчываў (міжклетпікі, клетачныя абалонкі). АПАПЛЕКСІЧНЫ (гр. apoplektikos) — які мае дачыненне да апаплексіі, звязалы з апаплексіяй.
    АПАПЛЁКСІЯ (гр. apopleksia) — раптоўнае кровазліццё ў які-н. орган, часцей у галаўны мозг (гл. інсулып).
    АПАРАТ (лац. apparatus) — 1) прыбор, прыстасаванне дая якой-н. пэўнай работы (напр. тэлефонны а., фатаграфічны а.); 2) сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. функцыю ў арганізме (напр. зрокавы а., дыхальны а.); 3) органы кіравання (напр. дзяржаўны а.); 4) сукупнасць работнікаў якой-н. установы, арганізацыі (напр. а. міністэрства, гандлёвы а.); 5) заўвагі, паказальнікі і іншы дапаможны матэрыял да навуковай працы, выдання (напр. навуковы а., даведачны а.).
    АПАРАТУРА (ад апарат) — сукупнасць апаратаў для якой-н. работы; абсталяванне лабараторыі, цэха.
    АПАРТ (фр. aparte) — сцэнічныя рэплікі, якія вымаўляюцца «ўбок», для публікі, і, па задуме аўтара, «не чутны» партнёрам на сцэне.
    АП-АРТ (англ. op-art, ад optical art = агпычнае мастацтва) — напрамак абстрактнага мастацтва, паслядоўнікі якога выкарыстоўваюць аптычную іліозію і ствараюць формы, далёкія ад рэчаіснасці.
    АПАРТАМЕНТЫ (фр. appartement = кватэра) — 1) вялікае раскошнае памяшкапне, пакоі; 2) іран. кватэра, пакой.
    АПАРТУНІЗМ (фр. opportunisme, ад лац. opportunus = зручііы) — прыстасавальнііхгва, згоднііхгва, бесіірьпшыповасць.
    АПАРТУНІСТ (фр. opportuniste) — прыстасаванец, згоднік.
    АПАРТЭІД (афрыкаанс apartheid = раздзельнае пражыванне) — палітыка прымусовага размежаванпя насельніцтва ў краіііе, заснаваная на расавай дыскрымінацыі.
    АПАРЫЯ (гр. арогіа = бязвыхаднасць) — лог. суііярэчнасць у меркавагпіі, якая здаецца неадольнай.
    АПАРЭЛЬ (фр. аррагеіі = уезд) — 1) нахільная платформа ддя пагрузкі ў вагоны аўтамабіляў і іншых машын; 2) гшіта з невялікім нахілам дая праходу або праезду ў будынак; 3) пакаты спуск у акопах для гармат і танкаў.
    АПАСЕМАТЫЧНЫ (ад гр. ароsemaino = паведамляю) — папераджальны; а-ая афарбоўк a — яркая афарбоўка некаторых ядавітых жывёл, якая «сігналізуе» аб небяспецы з боку гэтьгх жывёл.
    АПАСІЯНАТА (іт. appassionato = прадузяты) — натхнёігы характар
    выканання музычнага твора або яго часткі.
    АПАСПАРЫЯ (ад апа+ спора) — спосаб размнажэння некаторых раслін, які заключаецца ў развіцці гаметафіта з вегетатыўных клетак спарафіта без спораўтварэння.
    АПАСТАЗІЯ (польск. apostazja, ад гр. apostasia = адступніптва) — адыход ад догматаў, асноўных палажэнняў веравызнання; адступнігггва.
    АПАСТРбфА (гр. apostrophe = паварот убок) — літ. стылістычная фігура, калі да адсутнаіі асобы звяртаюцца як да прысутнай, да мёртвага як да жывога, да прадмета як да чалавека.
    АПАСТЫЛЬБ (гр. apostilbo = ззяю) — адзінка яркасці асветленай паверхні, роўная 0,3183 ніта.
    АПАСТЭРЫЁРНЫ (ад апастэрыёры) — заснаваны на вопыце, які вынікае з вопыту (проціл. апрыёрны).
    АПАСТЭРЫЁРЫ (лац a poste­riori = з наступнага) — на падставе вопыту, вопыгных дадзеных (проціл. апрыёры').
    АПАСЯЛЕНІЙ (ад ana+ гр. seleпе = месяц) — астр. пункт арбіты спадарожніка Месяца, найбольш аддалены ад цэнтра Месяца (проціл. перысяленій).
    АПАТАЗАЎР (н.-лац. apatosau­rus) — тое, што і брантазаўр.
    АПАТРАПЁЙ (гр. apotropaios = які адводзіць бяду) — прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісваюць магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасця і злога духу.
    АПАТРЫДЫ (гр. apatris, -idos = які не мае айчыны) — асобы, якія не маюць грамадзянства.
    АПАТЬІТ (ад гр. apate = падман) — мінерал, фасфат кальцыю з пераменным змяшчэннем фтору, хлору, вуглекіслаты і гідраксіду; сыравіна дпя вытворчасці фасфатных угнаенняў.
    АПАТЫТОЗ (ад апатыт) — лёгачнае захворванне, выкліканае ўздзеяннем апатытавага пылу.
    АПАТЫЯ (гр. apatheia) — поўная абыякавасць да ўсяго; раўнадушнасць, вяласць.
    АПАТЭЦЫЙ (ад гр. apotheke = сховішча) — адкрытае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў і лішайнікаў.
    АПАФАНІЯ (ад апа+ -фанія) — тое, што і абляут.
    АПАФАТЫЧНЫ (гр. apophatikos = адмоўны); а-ая т э а л о г і я — тэалогія, якая імкнецца выразіць незямную сутнасць бога шляхам адмаўлешія ўсякіх уяўленняў аб ім як несумяшчальных з яго прыродай (у адрозненне ад катафатычнай тэалогіі).
    АПАФЕГМА (гр. apophthegma) — літ. кароткае дасціпнае павучальнае выслоўе.
    АПАФЕГМАТЫ (гр. apophtheg­ma, -atos = кароткае выслоўе) — даўнія зборнікі дасціпных і павучальных выслоўяў.
    АПАФЕМА (гр. apotithemi = адкладваю ўбок) — мапі. перпендыкуляр, які апушчаны з цэнтра правільнага млогавугольніка на адну з яго старон.
    АПАФЕОЗ (гр. apotheosis = абогатварэнне) — 1) праслаўленне,
    узвялічванне якой-н. асобы, з'явы, падзеі; 2) урачыстая заключная сцэна ў некаторых спектаклях з удзелам усіх выканаўцаў.
    АПАФЕРМЕНТЫ (ад апа+ фермекты) — бялковая група малекул некаторых ферментаў, якая вызначае іх спецыфіку (параўн. каферменпіы').
    АПАФІЗА (гр. apophysis = адростак) — 1) біял. нарасць пры аснове каробачкі некаторых імхоў; 2) геал. адгалінаванне ад магматычнага цела ў суседнія горныя пароды.
    АПАФІТЫ (ад апа+ -фіты') — сінаіггропныя расліны, якія паходзяць з мясцовых прыродных раслінных згуртаванняў (лясных, лугавых, балотных і інш.).
    АПАХРАМАТ (ад апа+ гр. chroma, -atos = колер) — аб’екгыў, у якім храматычная аберацыя выпраўлена ў яшчэ большай ступені, чым у ахрамаце.
    АПАЦЭНТР (ад апа+ цэнтр) — аспір. пункт арбіпіы нябеснага цела, які найбольш аддалепы ад цэнтральнага цела.
    АПАЧ (ад ням. Patsch = аплявуха) — прыём клаунады ў цырку, гучная фальшывая аплявуха, якую даюць адзін аднаму кпоуны.
    АПАШ (фр. apache) — дэкласаваны элемеігт у Фралцыі, злодзей; 2) мужчынская кашуля з адкрытым каўняром.
    АПВЕЛІНГ (англ. upwelling, ад up = наверх + well = хлынуць) — падыманне водаў з глыбіні вадаёма да паверхні, які адбываецца ў выпадках, каті вецер зганяе паверхневыя воды ў бок мора, возера.
    АПЕГРАФА (н.-лац. opegrapha) — накіпны сумчаты лішайнік сям. апеграфавых, які расце на ствалах і галінках клёна, граба, асіны, ясеня, дуба.
    АПЕЙРОН (гр. ареігоп = бязмежнае) — бясконцае, бясформеннае, бяз’якаснае першарэчыва ў старажытнагрэчаскай філасофіі.
    АПЕКС (лац. apex = вяршыня) — 1) астр. ггункт нябеснай сферы, у напрамку да якога рухаецца Сонечная сістэма; 2) анат. кончык языка; 3) верхавінкавая частка сцябла або кораня расліны.
    АПЕЛЕНТЫ (лац. appellens, -ntis = які накіроўвае) — прынады, сродкі прываблівання жывёл.
    АПЕЛЬ (фр. арреі = заклік) — 1) кавалерыйскі сігнал, якім заклікаюць да збору; 2) удар правай выцягнутай нагой па зямлі ў час фехтаваііня, што азначае пачатак атакі.
    АГІЕЛЬСШ (гал. appelsien) — пладовае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках, а таксама буйны сакаўны плод гэтага дрэва аранжавага колеру.
    АГГЕЛЯВАЦЬ (лац. appellare) — 1) абскарджваць прыгавор суда ў вышэйшай інстанцыі; 2) звяртацца да каго-н. дзеля падтрымкі (напр. а. да грамадскай думкі).
    АПЕЛЯНТ (лац. appellans, -ntis) — асоба, якая падала або падае апеляцыю.
    АПЕЛЯТЫЎ (ад лац. appellare = называць) — лінгв. імя агульнае як супрацьлегласць імені ўласнаму.
    АПЕЛЯЦЫЯ (лац appellatio) — 1) абскарджанне прыгавору суда ў вышэйшай інстанцыі; просьба пе-
    —	— A
    рагледзець справу (параўн. касацыя 1); 2) просьба падтрымаць у чым-н. (напр. а. да грамадскасці).
    АПЕНДЫКС (лац. appendix = прыдатак) — 1) анат. адростак сляпой кішкі; 2) кароткі шланг у ніжняй частцы дырыжабля для рэгуліроўкі колькасці газу.
    АПЕНДЫКУЛЯРЫІ (н.-лац. арpendicularia, ад лац. appendicula = дадатак) — клас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў пашыраны пераважна ў верхніх слаях вады.
    АПЕНДЫЦЫТ (лац. appendix, -icis = прыдатак) — запаленне апендыкса.
    АПЕПСІЯ (ад a+ гр. pepsis = страваванне) — мед. нястраўнасць у сувязі з невыдзяленнем страўнікавага соку.
    АПЕРАНД (англ. operand) — велічыня, над якой адбываецца аперацыя пры рэалізацыі праграмы ў электронна-вылічальнай машыне.
    АПЕРАТАР (лац, operator = выканаўца) — 1) спецыяліст, які кіруе работай якога-н. механізма або ўстаноўкі; 2) тое, што і кінааперапіар, 3) мат. правіла, якое дазваляе кожны элемент аднаго мноства супаставіць з пэўным элементам другога мноства.
    АПЕРАТЫЎНЫ (лац. operativus = дзейны) — 1) здольны хутка і правільна выканаць практычныя задачы, дзейсны (напр. а. работнік); 2) звязаны з ажыццяўлепнем пэўнай аперацыі (напр. а. прастор, а-ая група).
    АПЕРАЦЫЙНЫ (ад аперацыя) — 1) прызначаны для аперацыі, звязаны з аперацыяй (напр. а. стол,
    A	
    a-ae ўмяпіанне); 2) прызначаны для непасрэднага практычнага ажыццяўлення (налр. а. план).
    АПЕРАЦЫЯ (лац. operatic = дзеянне) — 1) лячэнне, звязанае з хірурпчным умяшаннем; 2) сукупнасць баявых дзеянняў буйной вайсковай групіроўкі, аб’яднаных адной мэтай; 3) дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты, рашэнне пэўнай задачы (напр. вытворчая а., фінансавая а.); 4) асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы; 5) перапрацоўка інфармацыі электронна-вылічальнай машынай па адной камандзе,
    АПЕРАЦЫЯНАЛІЗМ (ад лац. operatic = дзеянне) — суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у сучаснай філасофіі, паводле якога паняцці не адлюстроўваюць аб’ектыўную рэчаіснасць, а з’яўляюцца прадуктам дзеянняў (аперацый) вучонага.
    АПЕРКОТ (англ. upper-cut) — удар знізу ў тулава або падбародак пры гульні ў бокс.