• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АРДЫНАТА (лац. ordinatus = упарадкаваны) —мат. назва аднаго з двух лікаў, якія вызначаюць становішча пункта на плоскасці адносна прамавугольнай сістэмы каардынат.
    АРДЫНАТАР (лац. ordinator = распарадчык) — 1) урач лячэбнай установы, які лечыць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення; 2) урач, які праходзіць курс павышэння кваліфікацыі ў ардынатуры.
    АРДЫНАТУРА (ад лац. ordinatus = упарадкаваны) — форма павышэпня кваліфікацыі ўрачоў у вышэйшых навучальных і навуковадаследчых установах.
    АРДЫНАЦЫЯ (польск. ordynacja, ад лац. ordinatio = упарадкаванне) — 1) збор прававых нормаў, якімі кіраваліся ўстановы, арганізацыі, суды ў сярэдневяковай Польшчы; 2) збор прававых нормаў, якія рэгулявалі спадчьпшыя правы на нерухомую маёмасць пэўных магнацкіх родаў у Рэчы Паспалітай, а таксама родавы маёптак, пгго пасля смерці ўладальніка (ардыната) пераходзіў як непадзельны і неадчужальны да аднаго нашчадка, звычайна старэйгпага сына (напр. Нясвіжская а.).
    АРДЫНШЧЫНА (ад арда) — дзяржаўны падатак у Вялікім княстве Літоўскім у 15—16 ст., які
    ішоў на выплату даніны крымскаму хану.
    АРДЭНЫ (фр. Ardennes = назва ўзвышша ў Бельгіі) — парода цяжкавозаў, выведзеная ў Бельгіі.
    АР’ЕРГАРД (фр. amere-garde) — частка войска, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл, каб у час руху абараніць іх ад нападу з тылу.
    АР’ЕРСЦЭНА (ад фр. аггіёге = ззаду + сцэна) — задняя частка сцэны, якая з’яўляецца рэзервовым памяіпканнем для ўстанаўлення дэкарацый.
    АРКА (іт. агсо, ад лац. arcus = дуга) — 1) перакрыцце ў форме дугі паміж дзвюма апорамі збудавання (напр. а. моста); 2) збудаванне ў выглядзе варот з дугападобным перакрыццем.
    АРКАДА (фр. arcade) — рад аднолькавых арак, якія апіраюцца на калоны і ўтвараюць адкрьггую галерэю ўздоўж будьпіка.
    АРКАДЗІЯ (гр. Arkadia = назва гарыстай вобласці ў Грэцыі, насельніцтва якой у старажытнасці займалася жывёлагадоўляй) — вобраз ідэальнай краіны «шчаслівых пастухоў» у ідылічнай паэзіі.
    АРКАН (цюрк. arkan) — доўгая вяроўка з пятлёй на канцы для лоўлі жывёл.
    АРКАТУРА (ням. Arkatur, фр. arcature, ад іт. areata = аркада) — рад аднолькавых арак на фасадзе будынка або па сценах унутры памяшканняў.
    АРКБУТАН (фр. arc-boutant) — знешняя апорная каменная арка, пгго перадае распор скляпення ад сцяны да апорнага слупа (контпрфорса).
    АРКЕБУЗА (фр. arquebuse) — вядомая ў 15—16 ст. у Зах. Еўропе, Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім ручная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула.
    АРКЕСТР (фр. orchestre, ад гр. orchestra = пляцоўка перад сцэнай для хору ў старажытнагрэчаскім тэатры) — 1) група музыкантаў, аб’яднаных для сумеснага выканання на розпых інструмептах музычных твораў, а таксама сукупнасць музычных інструментаў для гэтага; 2) месца ў тэатры перад сцэнай, дзе размяшчаюцца музыканты.
    АРКЕСТРАНТ (ад аркестр) — музыкант аркестра.
    АРКЕСТРОУКА (ад аркестр) — 1) выклад аркестравага музычнага твора ў выглядзе партытуры’, 2) пералажэнне для аркестра музычнага тоора, напр. фартэпіяннага. АРКЕСТРЫЁН (фр. orchestrion, ад гр. orchestra = пляцоўка перад сцэнай для хору ў старажытнагрэчаскім тэатры) — назва розных механічных музычных інструментаў, якія знешнім выглядам нагадваюць арган.
    АРККАСЕКАНС (ад лац. arcus = дуга + касеканс) — мат. вугал, касеканс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.
    АРККАТАНГЕНС (ад лац. arcus = дуга + катангенс) —мапі. вугал, катангенс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.
    АРККбсіНУС (ад лац. arcus = дуга + косінус) — мат. вугал, косінус якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.
    АРКОЗЫ (фр. arcose) — буйназярністыя пясчанікі, якія ўтварыліся ў выніку цэментацыі прадуктаў руйнавання гранпаў, гнейсаў — зерняў кварцу, палявога шпату, слюды.
    АРКСЕКАНС (ад лац. arcus = дуга + секанс) — мат. вугал, секанс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.
    АРКСІНУС (ад лац. arcus = дуга+ сінус) — мат. вугал, сінус якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.
    АРКТАГЁЯ (н.-лац. arctogea, ад гр. arktos = поўнач + ge = зямля) — адзін з асноўных зоагеаграфічных абшараў, які ахоплівае Галарктычную, Індамалайскую і Эфіопскую зоагеаграфічныя вобласці, што характарызуюцца агульнасцю паходжання жывёльнага свету.
    АРКТАНГЕНС (ад лац. arcus = дуга + тангенс) — мат. вугал, тангенс якога прьіраўноўваецца да дадзенага ліку.
    АРКТОЗА (н.-лац. arctosa) — павук сям. ліказідаў, які жыве па берагах вадаёмаў.
    АРКТОЦІС (н.-лац. arctotis) — травяністая расліна сям. складанакветных з апушаным лісцем і серабрыста-белымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АРКТЫКА (гр. arktikos = паўночны) — паўночная палярная вобласць зямнога шара.
    АРКТЫЧНЫ (гр. arktikos) — які мае дачыненне да Арктыкі (напр. а клімат, а. пояс).
    АРКУІІІ (польск. arkusz, ад лац. arcus = дуга) — 1) стандартны ліст паперы, кардону, фанеры, бляхі; 2) адзшка вымярэння аб’ёму кнігі, роўная шаснаццаці старонкам друкаванага тзксту.
    АРЛЕАН (фр. Orleans, ад Orleans = назва горада ў Францыі) — 1) расліна сям. арлеанавых, пашыраная ў тропіках Паўд. Амерыкі; 2) аранжавы фарбавальнік з пладоў гэтай расліны.
    АРЛЕКІН (іт. Arlecchino) — 1) традыцыйны персанаж італьянскай камедыі масак, дасціпны слуга-блазан у касцюме з рознакаляровых шматкоў і ў чорнай паўмасцы; 2) перан. блазан.
    АРЛЕКШАДА (іт. arlecchinata) — 1) невялікія тэатральныя сцэнкі, у якіх галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца арлекін', 2) перан. блазенства, штукарства, камедыянцтва.
    АРЛОН (англ. orlon) — тое, што і нітрон.
    АРМАБЕТОН [ад арма(тура) + бетон] — узмоцненыя арматурай канструкцыі з бетону.
    АРМАДА (ісп. armada = флот) — вялікае злучэнне ваенных караблёў або самалётаў, якія дзейнічаюць узгоднена; Вялікая а. — буйны ваенны флот іспанскага караля Філіпа II, накіраваны ў 1588 г. для заваявання Англіі і знішчаны англійскім флотам і штормам.
    АРМАДЗІЛ (ісп. armadillo = браняносец) — жывёла атрада непаўназубых, цела якой пакрыта панцырам з рагавых шчыткоў; пашырана ў Амерыцы; браняносец.
    АРМАПЛАСТАБЕТОН (ад лац armo = напаўняю + гр. plastos = вылеплены + бетон) — бетон, у якім вяжучымі рэчывамі з’яўляюцца некаторыя сінтэтычныя смолы.
    АРМАТАР (лац. armator = узброены) — тое, што і капер 1.
    АРМАТОЛЫ (ад іт. armato = узброены чалавек) — атрады ўнутранай аховы на службе ў турэцкага ўрада ў час знаходжання Грэцыіпад асманскім панаваннем (17— 19 ст.), а ў 1821—1829 гг. — удзельнікі нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі.
    АРМАТУРА (лац. armatura = узбраенне) — 1) сукупнасць прыбораў і ггрыстасаванняў для якога-н. апарата, машыны; 2) мегалічная аснова, каркас жалезабетоннага збудавання.
    АРМЙРЫЯ (н.-лац. аггпегіа) — травяністая расліна сям. свінчаткавых з ружовымі або белымі кветкамі, пашыраная ў халодных і ўмераных зонах; жудрэц.
    АРМІЛА (лац. armilia = бранзалет, пярсцёнак) — старажытны астранамічны інструмент для вызначэння каардынатаў нябесных свяцілаў.
    АРМІЛЯРНЫ (ад лац. armilla = бранзалет, пярсцёнак) — астр. кольцападобны; а-ая с ф е р a — тое, што і арміла.
    АРМІРАВАЦЬ (лац. аппаге = умацоўваць) — умацоўваць матэрыял або часткі канструкцыі элементамі з больш трывалага магірыялу, напр. уводзіць у бетон стальную арматуру, у шкло металічную сетку.
    АРМІЯ (фр. агтёе, ад лац. armatus = узброены) — 1) сукупнаць узброеных сіл дзяржавы; 2) сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных; 3) злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій, прызначанае для вядзення ваенных аперацый (наггр. танкавая а.); 4) перан. вялікая колькасць людзей, аб’яднаных агульнай справай (працоўная а.).
    АРМРЭСТЛІНГ (англ. arm­wrestling, ад arm = рука + wrestling = упартая барацьба) — сп. від барацьбы, пераадоленне намаганняў рукі партнёра сваёй рукой (з апорай локцямі на стол).
    АРМЮР (фр. armure) — разнавіднасць перапляцення нітак у дробнаўзорыстай тканіне.
    АРМЯК (тат. armak) — старадаўняя сялянская верхняя адзежына з тоўстага саматканага сукна.
    АРМІЯ (фр. агтёе, ад лац. armatus = узброены) — 1) сукупнаць узброеных сіл дзяржавы; 2) сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных; 3) злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій, прызначанае для вядзення ваенных аперацый (напр. танкавая а.); 4) перан. вялікая колькасць людзей, аб’яднаных агульнай справай (працоўная а.).
    АРМРЭСТЛІНГ (англ. arm­wrestling, ад arm = рука + wrestling = упартая барацьба) — сп. від барацьбы, пераадоленне намаганняў рукі партнёра сваёй рукой (з апорай локцямі на стол).
    АРМЮР (фр. armure) — разнавіднасць перапляцення нітак у дробнаўзорыстай тканіне.
    АРМЯК (тат. aimak) — старадаўняя сялянская верхняя адзежына з тоўстага саматканага сукна.
    АРНАЗЕРЫС (н.-лац,amoseris) — травяністая расліна сям. складанакветных з залаціста-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе.
    АРНАМЕНТ (лац. ornamentum = упрыгожанне) — жывапісны ўзор з рытмічна размешчапых геаметрычных, раслінных і жывёльных элементаў.
    АРНАМЕНТІЛЬНЫ (ад арнамент) — 1) які з’яўляецца арнаментам, складаецца з арнаменту (напр. а. роспіс); 2) пышны, вычварны; багаты на ўпрыгожанні (напр. а-ая проза).
    АРНАМЕНТЛЦЫЯ (фр. orname­ntation, ад лац. ornamentum = упрыгожанне) — 1) упрыгожванне арнаментам, 2) тое, што і арнамеюпыка.
    АРНАМЁНТЫКА (ням Отаmentik, ад лац. ornamentum = упрыгожанне) — 1) сукупнасць элементаў арнаменту ў якім-н. стылі, творы мастацгва; 2) сукупнасць музычных гукаў, якія аздабляюць асноўную меладычную лінію.
    АРНАТ (польск. omat, ад лац. omatus) — рыза ксяндза.
    АРНАТУС (лац. omatus) — рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў Амазонцы і Гвіяне; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
    АРНАЎТКА (укр. арнаутка, ад тур. amaut = албанец) — гатунак яравой цвёрдай пшаніцы са пгклопадобным белым зернем.
    АРНІКА (н.-лац. arnica) — травянісіая расліна сям. складанаквет-
    ных з кветкамі розных колераў у суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы і Еўразіі; купальнік.
    АРНГГА(гр. omis, -ithos = птушка) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «птушка».
    АРШТАЗЎХ (н.-лац. omithosuchus) — драпежны паўзун, які жыў у трыясе.
    АРШТАЛОГІЯ (ад арніта+ -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае птушак.
    АРШТАМІМ (ад арніта+ гр. mimos = пераймальнік) — бяззубы драпежны дыназаўр мелавога перыяду (гл. мезазой), які знешнім выглядам нагадваў гіганцкую птушку тыпу страуса.