Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АРХІТЭКТУРА (лац. architectura, ад гр. architekton = будаўнік) — 1) майстэрства праектаваць і ўзводзіць будынкі; 2) характар, стыль будынка (напр. гатычная а.).
АРХІУ (лац. archivum, ад гр. archeion = урадавы будынак) — 1) установа, дзе захоўваюцца і сістэматызуюцца пісьмовыя помнікі мінулага, старыя дакументы; 2) аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы, скончаныя справы і інш.; 3) збор пісем, рукапісаў, фатаграфій, якія маюць адносшы да дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы, асобы.
АРХІФАНЕМА (ад архі+ фанема) — лінгв. агульнае ў гучанні парнапроціпастаўленых фанем без уліку іх уласцівасцей, на якіх заснавана карэляцыя.
АРХОНТ (гр. archon, -ntos) — вышэйшая службовая асоба ў гарадах-дзяржавах Стараж. Грэцыі.
АРЦЕЛЬ (рус. артель, ад цюрк. artil = рэзерв) — аб’яднанне асоб пэўнай спецыяльнасці (рамяства) для сумеснай працы з удзелам у даходах паводле дамоўленасці і агульнай адказнасцю (напр. рыбалавецкая а., сельскагаспадарчая а.).
АРЦЫРЫЯ (н.-лац. агсугіа) — слізявік, які развіваецца на гнілых дрэвах, ламаччы, пад карой пнёў, на апалым лісці.
АРШАД (фр. orgeat) — прахаладжальны напітак з працёртага міндалю, цукру і вады або малака.
АРШЫН (тат. arsyn) — мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.
АРЫБАЛ (гр. aryballos) — старажытнагрэчаскі туалетны сасуд для араматычных алеяў.
АРЫБАТЫДЫ (н.-лац. oribatei) — група сямействаў кляшчоў, якія жывуць у глебе, лясным подсціле, імху; панцырныя кляшчы.
АРЫБІ (н.-лац. ourebi) — млекакормячае сям. пустарогіх, якое водзіцца ва Усх. і Паўд. Афрыцы на адкрытых месцах або ў хмызняках.
АРЫГШАЛ (лац. originalis = першапачатковы) — 1) твор ці дакумент у сваёй сапраўднай, першапачатковай форме (у адрозненне ад перакладу або копіі); 2) рукапіс, з якога робіцца друкарскі набор; 3) перан. дзівак, чалавек своеасаблівых паводзін.
АРЫГГНАЛ-МАКЕТ (ад арыгінал + макет) — надрукаваны арыгінал рукапісу для выдання, з дакладным размеркаваннем усіх элементаў, тэксту будучай кнігі.
АРЫГІНАЛЬНЫ (лац. originalis = першапачатковы) — 1) які з’яўляецца арыгіналалі; сапраўдны, нершапачатковы; 2) створаны самастойна, не запазычапы, не перакладны 3) непадобны на іншых, самабытны, своеасаблівы.
АРЫГІНАТАР (ад лац. origo, -ginis = паходжанне, пачатак) — асоба, якая працуе над вывядзеннем новых гатункаў раслін.
АРЫДНАСЦЬ (ад арыдны) — сукупнасць умоў існаваілія, якая выяўляецца ў недахопе вільгаці ў паветры і глебе.
АРЫДНЫ (лац. aridus = сухі) — які мае адносіны да раёнаў зямнога шара, што характарызуюцца арыднасцю (звычайна пустыні і паўпустыні, а таксама некаторыя стэііы).
АРЫДЫЗАЦЫЯ (ад лац. aridus = сухі) — працэс эвалюцыі ландшафту ў бок павелічэння сухасці клімату (перавыіпэння патэпцыяш>нага выпарэнпя над колькасцю ападкаў).
АРЫЕНТАВАЦЬ (фр. orienter, ад лац onens, -ntis = усход) — 1) даваць магчымасць вызначыць сваё месцазнаходжанне або напрамак руху (напр. а. карабель у моры); 2) перан. памагаць каму-н. разабрацца ў якіх-н. пытаннях (напр. а. у праблемах навукі); 3) перан. ставіць перад кім-н., чым-н. пэўную мэту, указваць на кірунак далейшай дзейнасці (напр. а. на выкарыстаііне мясцовых рэсурсаў).
АРЫЕНТАЛІЗМ (ад п.-лац. orientalis = усходні) — 1) захапленне Усходам, яго культурай; 2) усходні, арыентальны характар, адценне чаго-н. (напр. а. стылю). АРЫЕНТАЛІСТ (ад п.-лац. orientalis = усходні) — спецыяліст па арыенталіспіыцы.
АРЫЕНТАЛІСТЫКА (ад п.-лац. orientalis = усходні) — усходазнаўства; сукупнасць навук, якія вывучаюць эканоміку і культуру краін Усходу.
АРЫЕНТАЛЬНЫ (польск. огіепtalny, ад п.-лац. orientalis) — характэрны для краін Усходу; усходні (напр. а-ыя матывы ў паэзіі). арыентАцыя (фр. orientation, ад лац. oriens, -ntis = усход) — 1) вызначэнне свайго месцазнаходжання; арыенціроўка (а. на мясцо-взсці); 2) перан. уменне разабрацца ў якіх-н. пытаннях, у навакольнай абстаноўцы; 3) перан. накіраванасць дзейпасці, якая вызначаецца інтарэсамі каго-н., чаго-н (напр. а. на масавага чытача).
АРЬІЕНЦІР (ням. orientieren = арыентаваць, ад лац. oriens, -ntis = усход) — 1) добра бачны на мясцовасці нерухомы прадмет або элемент рэльефу, па якім можна вызначыць сваё месцазнаходжанне, знайсці пэўны аб’ект, 2) перан. кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка.
АРЫЕТА (іт. arietta) — невялікая арыя, якая характарызуецца прастатой будовы і песенпым характарам мелодыі.
АРЫЁЗА (іт. ariozo) — 1) невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца
з рэчытатывам; 2) вакальніцкае абазначэнне, якое паказвае на пявучы характар спеваў або ігры.
АРЫЗІЯС (н.-лац. oryzias) — рыба атрада карпазубых, якая водзіцца ў неглыбокіх вадаёмах Японіі; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
АРЫК (цюрк. aryk) — абвадняльная канава ў Сярэд. Азіі.
АРЫКТАЦЭНбз (ад гр. oryktos = выкапнёвы + -цэноз) — комплекс выкапнёвых рэштак расліл і жывёл у дадзеным месцы.
АРЫЛАВАЦЬ (ад лац. агіііі = араматычныя радыкалы) — тое, што і алкілаваць.
АРЫЛОІДЫ (ад п.-лац. arillus = мантыя) — дробныя нарасці на семені, якія змяшчаюць масляністыя рэчывы, што садзейнічаюць распаўсюджанню насення мурашкамі.
АРЫЛУС (п.-лац. arillus = мантыя) — нарасць, якая развіваецца вакол семені і садзейнічае распаўсюджанню насення птушкамі.
АРЫЛЫ (с.-лац. arilli) — хім. аднавалентныя рэшткі араматычных вугляводаў.
АРЫНЬЯК (фр. Aurignac = назва пячоры ў Францыі) — археалагічная культура верхняга палеаліту на тэрыторыі шэрагу краін Еўроііы, у Палесціне, Іране і Афганістане.
АРЫСТАГЕНЕЗ (ад гр. aristas = наймешііы + -генез) — аўтагенетычная канцэпцыя (гл. аўпіагенез), паводле якой новыя прыметы арганізмаў з’яўляюцца ў выніку ўнутраных змен спадчынных рэчываў.
АРЫСТАКРАТ (ад арыстакратыя) — асоба, якая належыць да арыстакратыі.
АРЫСТАКРАТЫЗМ (ад арыстакратыя) — манера паводзін, знешняя вытанчанасць, характэрныя арыстакратам.
АРЫСТАКРАТЬІЧНЫ (гр агіstokratikos) — 1) які мае адносіны да арыстакратыі', 2) уласцівы арыстакрату, вытанчаны (напр. а-ыя манеры).
АРЫСТАКРАТЫЯ (гр. aristokratia) — 1) вышэйшае саслоўе пануючага класа, дваранства, радавітая знаць; 2) перан. прывілеяваная частка якой-н. сацыяльнай групы (напр. фінансавая а.).
АРЫСТЫДА (н.-лац. aristida) — расліна сям. злакавых, пашыраная пераважна ў пустынях і паўпустынях.
АРЫТМІЧНЫ (гр. arrythmos) — з парушаііым рытмам, нерытмічны.
АРЫТМІЯ (гр. arrythmia) — парушэпне нармальнага рытму сардэчпых скарачэнняў.
АРЫФЛАМА (фр. oriflamme, ад лац. aurum = золата + flamma = полымя) — 1) каралеўскі сцяг у сярэдневяковай Францыі; 2) вялікі сцяг, падвешаны ўпоперак вуліцы паміж будынкамі.
АРЫФМАМАРФбз (ад гр. ariphmos = лік + -марфоз) — тып эвалюцыйных ператварэнняў арганізмаў, які заключаецца ў змене колькасці аднародных органаў, напр. колькасці прамянёў у плаўніках некаторых рыб.
АРЫФМЕТЫКА (гр. arithmetike) — раздзел матэматыкі, які
займаецца вывучэннем прасцейшых уласцівасцей лікаў і дзеянняў над імі.
АРЫФМОГРАФ (ад гр. arithmos = лік + -граф) — лічыльная машына для механічпага выканання арыфметьгчных дзеянняў з аўгаматьгчным запісам вылічэнняў.
АРЫФМОМЕТР (ад гр. arithmos = лік + -метр) — настольная лічыльная машына для механічнага выканання чатырох арыфметычных дзеянняў.
АРЫШТ (польск. areszt, ад с.-лац. arrestum) — 1) узяцце пад варту, пазбаўленне волі, 2) забарона карыстацца якой-н. маёмасцю паводле рашэння судовых органаў.
АРЫШТАВАЦЬ (польск. aresztowac, ад с.-лац. arrestare) — 1) узяць пад варту, пазбавіць волі; 2) забараніць распараджацца чым-н. паводле рашэння судовых органаў (а. маёмасць).
АРЫЯ (іт. aria = песня) — вакальны твор дпя голаса ў суправаджэнні аркестра (звычайна частка оперы, араторыі ці кантаты).
АРЫЯНІДЫ (ад. гр. Orion = назва сузор'я ў экватарыяльнай частцьі неба) — паток метэораў, радыянпі якога знаходзіцца ў сузор’і Арыёна.
АРЫЯНІН (п.-лац. Arianus, ад Arius = імя свяшчэнпіка з Александрыі) — прыхілыіік арыянства.
АРЫЯНСТВА (ад арыянін) — плынь у хрысціянстве. заснаваная ў 4 ст свяшчэншкам Арыем з Александрыі; аспрэчвала афіцыйнае вучэнне царквы пра адзіную сутнасць іройцы
АРЭАГРАФІЯ (ад гр. Ares = імя бога вайны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі + -графія) — раздзел планетнай астраноміі, які вывучае і апісвае паверхню Марса.
АРЭАДЫ (гр. Oreiades) — німфы гор у антычнай міфалогіі.
АРЭАЛ (лац. area = плошча, прастора) — 1) прыродная зона распаўсюджання пэўнага віду раслін, жывёл; 2) вобласць распаўсюджапня якой-н. з’явы, карысных выкапняў і г.д. (напр. а. еўрапеоіднай расы, лінгвістычны а.).
АРЭАЛбгіЯ1 (ад арэал) — раздзел біягеаграфіі, які даследуе арэалы асобных таксонаў жывых арганізмаў.
АРЭАЛОГІЯ2 (ад гр. Ares = імя бога вайны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі + -логія) — раздзел планеталогіі, які вывучае планету Марс.
АРЭАПАГ (ад гр. Areios pagos = узгорак бога вайны Арэса ў Афінах) — 1) вышэйшы судова-палітьгчны орган у Стараж. Афінах; 2) перан. сход аўтарытэтных асоб для вырашэнпя якіх-н. пытанняў.
АРЭКА (парт. areka, ад малайск. areca) — пальма з буйным перыстым лісцем, пашыраная ў тропіках Азіі; змяшчае ў насенні алкалоіды, што дазваляе выкарыстоўваць яго як дамешку да бетэлю.
АРЭНА (лац. arena = пясок) — 1) пакрытая пяском пляцоўка ў цэнтры старажытнарымскага амфітэапіра, на якой адбываліся баі 'гладыятараў, конныя спаборніцтны і інш.; 2) круглая пляцоўка ў цырку для выступленняў; 3) перан поле
дзейнасці (напр. літаратурная a., палітычная a.).
АРЭНАВІРУСЫ (ад лац. arena = пясок + вірусы) — група вірусаў жывёл і чалавека, якія маюць тонкія гранулы, падобныя да пясчынак, і агульны антыген.
АРЭНАЛІХЕНЫ (ад лац. arena = пясок + гр. leichen = лішайнік) — ліпіайнікі, якія пасяляюцца пераважна на беднай пясчанай глебе; прадстаўлены родамі карнікулярыя, кладзіна, кладонія, стэрэакаўлан, цэтрарыя.
АРЭНАТАКІЯ (ад гр. аггеп = мужчынскі + tokos = патомства) — разнавіднасць партэнагенезу, калі ў гіатомстве з’яўляюцца толькі самцы.
АРЭНГА (н.-лац. arenga, ад малайск. arenga) — пальма з кронай перыстага лісця, пашыраная ў тропіках Азіі і Аўстраліі; дае сок, іігго змяшчае многа цукру.
АРЭНДА (польск. arenda, ад с,лац arenda) — 1) наём маёмасці (зямлі, памяшкання і інш.) за пэўную плату на пэўны тэрмін; 2) плата за карыстанне такой маёмасцю.