Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АСМАНЫ [ад тур. Osman (Othman) = імя султана, заснавальніка Асманскай імперыі] — старая назва туркаў.
АСМАПОР (н.-лац. osmoporus) — губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце на мёртвай драўніне хвойных парод.
АСМАТАКСІС (ад осмас + таксіс) — перамяшчэнні рухомых аднаклетачных арганізмаў (водарасцяў, прасцейшых) або клетак (спораў, гамет) у бок агггымальнага асматычнага ціску асяроддзя.
АСМАТЬРШЫ (ад гр. osmos = штуршок, цісненне) — які мае адносіны да осмасу; а. ц і с к — ціск раствору, які перашкаджае пранікненню ў яго растваралыііка праз тонкую перапонку, што пакрывае раствор.
АСМАФОРЫ (ад гр. osme = пах + -фор) — асобыя залозы ў раслінных кветках, якія выдаюць пах.
АСМбМЕТР (ад осмас + -метр) — прыбор для вымярэння асматычнага ціску.
АСО (фр. assaut = штурм) — трэніровачны бой двух спартсменаў у боксе і фехтаванні.
АСПАРАГІН (ад гр. asparagos = спаржа) — арганічнае азоцістае злўчэпне, атрыманае ўпершьппо са спаржы, якое нейтралізуе аміяк, што ўтвараецца ў арганізме пры пераўтварэчні бялкоў.
АСПАРАПНАВЫ (ад гр asparagos = спаржа) — які ўяўляе сабой амінакіслату, што ўваходзіць у склад бялкоў.
АСПАРАГУС (лац. asparagus, ад ip. asparagos) — тое, што і спаржа.
АСПЕКТ (лац. aspectus = погляд) — 1) пункт погляду, з якога ацэньваецца з’ява, паняцце; 2) знешні выгляд расліннага згуртавання ў залежнасці ад складу раслін і часу года.
АСПЕРГІЛ (н.-лац. aspergillus) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, на розных субстратах, асабліва на раслінных прадуктах; выкарыстоўваецца для атрымання лімоннай кіслаты, ферментаў, антыбіётыкаў.
АСПЕРГІЛАТАКСІКОЗ (ад аспергіл 4 таксікоз) — атручванне жывёл кормам, пашкоджаным аспергілам.
АСПЕРГІЛЁЗ (ад аспергіл) — хранічная інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца аспергілам.
АСПЕРМАТЬВМ (ад а+ сперма) — адсутнасць семявывяржэння ў час палавога акта пры захаванні нармальнага семяўтварэння, палавой цягі і эрэкцыі.
АСПЕРМІЯ (ад гр. aspermos = пазбаўлены насення) — адсутнасць спермапіазоідаў у семявай вадкасці.
АСПІД1 (гр aspis, -idos) — 1) від ядавітай трапічнай змяі; 2) перан. злы, вераломны чалавек.
АСГПД2 (гр iaspis, -idos) — слаісты мінерал чорнага колеру, шчыльная разнавіднасць сланцу.
АСПІДАГАСТРАТЫ (н.-лац. aspidogastrata) — падклас трэмапюдаў, паразіты малюскаў, рыб, паўзуноў.
АСПІДАГАСТРЫДЫ (н.-лац. aspidogastridae) — сямейства гель-
мінтаў класа трэматодаў; паразіты рыб, малюскаў.
АСГЦДАГАСТРЭІ (н.-лац. aspidogastraea) — клас плоскіх чарвей; паразіты малюскаў, рыб, паўзуноў.
АСГПДНЫ (ад гр. iaspis, -idos = яшма) — зроблены з аспіду", а. с л а н е ц — тое, што і аспід2.
АСІЦДЫСТРА (н.-лац. aspidistra) — травяністая расліна сям. лілейных з шырокім лісцем, пашыраная ў Японіі, Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўпая.
АСШДЫУМ (н.-лац. aspidium, ад гр. aspidion = маленькі шчыт) — назва некаторых папарацей.
АСШРАНТ (лац. aspirans, -ntis = які дамагаецца, імкнецца, шукае) — асоба, якая вучыцца ў аспірантуры.
АСПІРАНТУРА (ад аспіранпг) — 1) форма падрыхтоўкі пры выіпэйшых навучальных установах або навукова-даследчых установах выкладчыцкіх і навуковых кадраў; 2) час вучобы аспіранта.
асшрАта (н.-лац. aspiratus = прыдыхальны) — лінгв. прыдыхальны зычны гук.
АСШРАТАР (ад лац. aspirare = дзьмуць; выдыхаць) — 1) прыбор, з дапамогай якога бяруць пробы паветра, газу, каб вызначыць іх хімічны састаў, запыленасць і інш.; 2) апарат для аспірацыі 1; 3) прыбор для аспірацыі 2.
АСПІРАЦЬІЯ (лац. aspiratio = дыханне) — 1) абяспыльванііе вытворчьгх памяшканняў піляхам вьісысання ііылу; 2) высысанне вадкасці або павеіра з якой-н. хворай поласці цела.
АСШРЫН (фр. aspirine) — тое, што і ацэтылсаліцылавая кіслата (гл. ацэтылсаліцылавы).
АСШЦЫЛІЯ (н.-лац. aspicilia) — накіпны сумчаты лішайнік сям. аспіцыліевых, які расце на скалістых камяністых пародах, гранітных валунах, кары дрэў.
АСТАГЕШЯ (ад гр. astos = гараджанін + -генія) — біял. развіццё калоніі 5 шляхам пачкавання.
АСТАЗІРАВАЦЬ (ад а+ гр stasis = стан) — аслабляць уплыў зямнога магнетызму на магнітную стрэлку вымяральнага прыбора.
АСТАЗІЯ (н.-лац. astasia, ад гр. astasia = няўстойлівасць) — 1) страта здольнасці стаяць, пераважна ў выніку захворвання нервовай сістэмы (істэрыі 1); 2) аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана ў паверхневых слаях глею і неглыбокіх вадаёмах.
АСТАТ (н.-лац. astatium, ад гр. astatos = няўстойлівы) — радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да галагенаў.
АСТАТЫЗМ (ад гр. astatos = няўстойлівы) — уласцівасць сістэмы аўтаматычнага кіравання даводзіць памылку рэгулявання да нуля пры пастаянным знешнім уздзеянні на дадзеную сістэму.
АСТАТЫЧНЫ (ад гр. astatos) — неспакойны, няўстойлівы; а. р э гулятар — аўтаматычны рэгулятар, які падтрымлівае адно і тое ж значэнне дадзенай велічыні пры любой вслічыні знеінняга ўздзеяння на сістэму рэгулявання.
АСТАЦІН (н.-лац. astatinum. ад гр. astatos = няўстойлівы) — тое, што і астапі.
АСТМА (гр. asthma) — прыступы задышкі пры захворванні сэрца або лёгкіх (напр. бранхіяльная а ).
АСТМАТОЛ [ад гр. asthmat(ikos) = астматычны + -ол] — лекавы прэпарат, курыльны парашок, які выкарыстоўваецца пры бранхіяльная астме
АСТМАТЫК (гр. asthmatikos = астматычны) — хворы на астму.
АСТМАТЫЧНЫ (гр. asthmatikos) — які мае адносіны да астмы (напр. а. бранхіт).
Астра (гр. astron = зорка) — травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, меданосная.
АСТРА(гр. astron = зорка) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «зорка», «зорны».
АСТРААРЫЕНтАцЫЯ (ад астра+ арыентацыя) — арыентацыя лятальнага апарата па зорках. АСТРАБАТАШКА (ад астра+ батаніка) — раздзел аспірабіяпогіі, які вывучае ўмовы існавання расліннасці на іншых планетах.
АСТРАЫЯЛОГІЯ (ад астра+ біялогія) — навука, якая даследуе праблемы існавашія жыцця ў Сусвеце, касмічная біялогія.
АСТРАБЛЕМА (ад астра+ гр. blema = рана) — геалагічная структура старажьггнага метэарытнага крагэра на паверхні Зямлі.
АСТРАГАЛ (н.-лац. astragalus, ад гр. astragalos) — I) травяніс гая расліна сям. бабовых з перыстаскладаным лісцем, папплраная ва
A
ўмераных i субтрапічных зонах; 2) дэталь у класічнай архігэктуры ў форме валіка, якая з’ядноўвае калону з капітэллю.
астрагеаграфія (ад астра+ геаграфія') — навука, якая даследуе прыродныя ўмовы планет Сонечнай сістэмы.
АСТРАГЕАЛОГІЯ (ад астра+ геалогія') — раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем будовы планет.
АСТРАГЛІЯ (ад астра+ гр. glia = клей) — нервовая тканка, форма макрагліі', мае клеткі з тонкімі, радыяльна размешчанымі шматлікімі адросткамі.
АСТРАГНОЗІЯ (ад астра+ -гнозія') — веданне зорнага неба, уменне пазнаваць на небе зоркі і сузор’і.
АСТРАДЫНАМІКА (ад астра+ дынаміка) — навука, якая вывучае рух нябесных целаў пад уплывам сіл, пгго на іх уздзейнічаюць.
АСТРАКАДЭРМЫ (н.-лац. ostracodermi) — вымерлыя ніжэйшыя жывёлы падкласа агнатаў, існавалі ў ардовіку — дэвоне.
АСТРАКАЛАРЫМЕТРЫЯ (ад астра+ каларыметрыя') — раздзел практычнай астрафізікі, звязаны з вызначэннем колеру нябесных аб’ектаў, галоўным чынам зорак.
АСТРАКАРЭКЦЫЯ (ад астра+ карэкцыя') — выпраўленне вуглавога становішча касмічнага лятальнага апарата ў адпаведнасці з арыентаванымі на зоркі прыборамі.
АСТРАКІЗМ (гр. ostrakismos) — выгнанне, ганенне (падвергнуць астракізму).
АСТРАКОДЫ (н.-лац. ostracoda) — падклас ракападобных; насяляюць марскія і прэсныя вадаёмы, з’яўляюцца кормам для рыб; ракушкавыя ракападобныя.
АСТРАКОМПАС (астра+ компас) — прыбор для арыентацыі па нябесных свяцілах.
АСТРАКУМ (ад гр. ostrakon = чарапок) — сярэдні слой ракавіісы малюскаў, які складаецца з крышталікаў вапны.
АСТРАЛАТРЫЯ (ад астра+ -латрыя) — рэлігійнае пакланенне зоркам і іншым нябесным целам, пгго было пашырана ў многіх старажьпных краінах, асабліва ў Асірыі і Вавілоне.
АСТРАЛбгіЯ (гр. astrologia) — вучэнне аб сувязі паміж размяшчэннем нябесных свяціл і гістарычнымі падзеямі, лёсам людзей і народаў.
АСТРАЛЬНЫ (лац. astralis) — зорны (напр. а. свет); а. к у л ь т — культ пакланення нябесным свяцілам у старажытных егіпцян і іншых народаў.
АСТРАЛЙБІЯ (ад астра+ гр. labe = хватанне) — прыбор, які paHeft выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных целаў, а таксама гарызантальных вуглоў пры землямерных работах.
АСТРАМЕТРЫЯ (ад астра+ -метрыя) — раздзел астранаміі, які займаецца вызначэннем бачнага месцазнаходжання нябесных целаў і іх змен з часам.
АСТРАНАВПАЦЫЯ (ад астра+ навігацыя') — навука аб ваджэнні лятальных апаратаў і марскіх суднаў, вызначаючы курс па нябесных свяцілах.
АСТРАНАМІЧНЫ (ад астраномія) — які мае адносіны да астраноміі; а-ая абсерватор ы я — навукова-даследчая ўстанова, дзе вывучаюцца нябесныя свяцілы і з’явы, а таксама распрацоўваюцца тэарэтычныя пытанні астраноміі.
АСТРАНАЎТ (ад астра+ -наут) — 1) спецыяліст у галіне астранаўтыкі', 2) тое, што і касманаўт.
АСТРАНАЎТЫКА (ад астра+ -наўпгыка) — тое, што і касманаўтыка.
АСТРАНЕГАТЫЎ (ад астра+ негатыў) — фатаграфічны адбітак зорнага неба, атрыманы пры дапамозе астрографа або іншага тэлескопа.
АСТРАШМ (ад астра+ гр. onyma = імя) — псеўданім у выглядзе якіх-н. друкарскіх знакаў, напр. зорачак.
АСТРАНбм (лац. astronomus, ад гр. astronomos = звязаны з назіраннямі над зоркамі) — спецыяліст у галіне астраноміі.
АСТРАНОМІЯ (гр. astronomia, ад astron = зорка + nomos = закон) — навука пра нябесныя целы, пра Сусвет.
АСТРАНЦЫЯ (н.-лац. astrantia) — травяністая расліна сям. парасонавых з доўгачаранковым лісцем і белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як
докаратыўная, лекавая, меданосная.
АСТРАПАЛЯРЫМЁТРЫЯ (ад астра+ палярыметрыя) — раздзел астрафізікі, які вывучае паводле ступені палярызацыі святла нябесных свяцілаў фізічную прыроду іх выпрамянення, склад і шчыльнасць міжзорнага асяроддзя, атмасферы гоіанет і інш.
АСТРАПУНКТЫ (ад астра+ пункт) — апорныя пункты геадэзічнай сеткі, геаграфічныя каардынаты якіх вызначаны астранамічнымі метадамі.
АСТРАСПЕКТРАСКАПІЯ (ад астра+ спектраскапія) — раздзел астрафізікі, які займаецца даследаваннем спектраў астранамічных аб’ектаў.