Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АТРЫЙЛЬНЫ (ад лац. atrium = пераддзвер’е) — які мае адносіны
да поласці, куды адкрываюцца жаберныя шчыліны ў ланцэтніка.
АТРЭЗІЯ (ад a+ гр. tresis = адгуліна) — адсутнасць або недаразвіццё прыродных адтулін у арганізме.
АТРЭПСІЯ (ад a+ гр. threpsis = жыўленне) — цяжкая форма разладу харчавання ў немаўлят.
АТУНІТ гл. атэніпі.
АТЫДЭЯ (н.-лац. otidea) — сумчаты грыб сям. пецыцавых, які расце на глебе ў лясах.
АТЫК (гр. attikos = які паходзіць з Атыкі) — сценка над карнізам, які завяршае збудаванне, найчасцей трыумфальную арку.
АТЫШЯ (ад а+ тып) — адсутнасць тьшовых, характэрных рыс або асаблівасцей у пэўнай рэчы або з’явы; адхіленне ад нармальнага.
АТЫПбвЫ (ад а+ тып') — нетыповы, нехарактэрны.
АТЫРЭОЗ (ад a+ гр. thyreos = шчыт) — прыроджанае або набытае выпадзенне функцыі шчытападобнай запозы.
АТЫТ (ад гр. us, otos = вуха) — запаленне слізістай абалоіікі вуха.
АТЫЦЫЗМ (гр. attikismos) — 1) вытанчанасць і вобразнасць мовы, якія былі ўласцівы жыхарам Атыкі ў часы росквіту іх культуры; 2) кірунак у старажытнагрэчаскай літаратуры 1 ст. да н. э., які імкнуўся да рэстаўрацыі мовы і стылю класічных пісьменнікаў.
АТЫЦЮД (фр. attitide = пастава) — адна з асноўных пастаў у класічным танцы, пры якой раўнавага захоўваецца на адіюй назе, a
другая нага ўзнята і адведзена назад у сагнутым становішчы.
АТЫЧНЫ (гр. attikos) — які мае адносіны да атыцызму, a а я с о л ь — трапны жарт.
АТЫЯТР (ад атыятрыя) — спецыяліст у галіне атыятрыі.
АТЫЯТРЫЯ (ад гр. us, otos = вуха + -ятрыя) — раздзел отарыналарынгалогіі, які вывучае вушныя хваробы і іх лячэнне.
АТЭІЗМ (фр. atheisme, ад гр. а= не + theos = бог) — нявер’е ў існаванне бога і іншых звьппнатуральных сіл, адмаўленне рэлігіі.
АТЭІСТ (ням. Atheist, ад гр. а= не + theos = бог) — паслядоўнік атэізму.
АТЭКАТЫ (н.-лац. athecata) — падатрад марскіх кнідарыяў, утвараюць кусцістыя калоніі на дне, водарасцях, палях.
АТЭЛАНА (лац. atellana) — від народнага імправізацыйнага тэатра ў Стараж. Рыме з пастаяннымі тыпамі-маскамі.
АТЭЛЕКтАз (ад гр. ateles = няпоўны + ektasis = расцягванне) — ападзенне лёгачнай тканкі пры адсутаасці ў альвеолах паветра.
АТЭЛІЯ (н,-лац. athelia) — губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на кары і павале лісцевых і хвойных парод, лясным подсціле.
АТЭЛЬ, ГАТЭЛЬ (фр. hotel) — гасцініца (звычайна пры назвах зарубежных гасцініц).
АТЭЛЬІ (фр. atelier) — 1) майстэрня ддя пашыву адзенпя, абутку, рамоіггу бытавой тэхнікі; 2) майстэрня мастака, скульптара, фатографа; 3) павільён кінастудыі.
A ТЭМПА (іт. a tempo) — муз. y ранейшым тэмпе, вярнуцца ў час выканання музычнага твора для папярэдняга тэмпу.
АТЭНІТ, АТУНІТ (ад фр. Autun = назва мясцовасці ў Францыі) — мінерал класа фасфатаў зялёнага, зеленавата-жоўтага колеру, радыеактыўны; з’яўляецца сыравінай для атрымання урану.
АТЭНУАЦЫЯ (лац. attenuatio = змяншэнне) — штучнае стойкае аслабленне вірулентнасці патагенных мікраарганізмаў, якія захоўваюць здольнасць выклікаць імунітэт, выкарыстоўваюцца пры вырабе вакцын супраць туберкулёзу, воспы і інш.
АТЭНЭУМ (лац. athenaeum, ад гр. athenaion = храм багіні Афіны ў Стараж. Грэцыі) — 1) першая вышэйшая навучальная ўстанова, адкрытая ў Стараж. Рыме ў 135 г.; 2) сярэдняя школа ў Францыі ў перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі 1789—1794 г.
АТЭНЮАТАР (ад фр. attenuer = аслабляць) — прыбор, які дае магчымасць паніжаць электрычнае напружанне або магутнасць у пэўную колькасць разоў.
АТЭР (н.-лац. Aterian = назва мясцовасці ў Алжыры) — археалагічная культура сярэдняга палеаліту ў Паўн. Афрыцы (каля 30—19 тыс. гадоў назад).
АТЭРАМАТОЗ (ад атэрома) — адкладапне ў аргэрыях тлушчавай масы з крышталямі халестэрыку і солямі вапняку, напр. пры атэрасклерозе.
АТЭРАСКЛЕРбз (ад гр. athere = кашка + склероз) — захворванне
сардэчна-сасудзістай сістэмы, пры якім у артэрыях адкладваецца халестэрын і разрастаецца злучальная тканка, што пагаршае забеспячэнне крывёй органаў.
АТЭРОМА (гр. atheroma) — кіста сальнай залозы скуры.
АТЭРТРАЛ (англ. otter trawl) — рыбалоўная сетка, якая цягнецца за суднам на доўгім стальным тросе.
АТЭРЫНЫ (н.-лац. atherina) — род марскіх рыб атрада атэрынападобных; жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным морах, маюць прамысловае значэнне.
атэставАць (лац. attestari = сведчыць) — 1) праводзіць атэстацыю 1; 2) даваць характарыстыку, ацэнку каму-н. або чаму-н. атэстАт (ням. Attestat, ад лац. attestari = сведчыць) — 1) афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, прысваенні вучонага звання і інш. (напр. а. сталасці, а. прафесара); 2) дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і іншага забеспячэння; 3) дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.
АТЭСТАЦЫЯ (лац. attestatio = сведчанне) 2 1) вызначэнне афіцыйнай камісіяй кваліфікацыі, службовай адпаведнасці работніка пасадзе, якую ён займае; 2) водгук, характарыстыка, ацэнка, якая даецца каму-н. або чаму-н.
АТЭТОЗ (гр. athetos = пазбаўлены пэўнага становішча) — міжвольнае скарачэнне пальцавых мышцаў у сувязі з захворваннем галаўнога мозга.
АТЭЯ (н.-лац. atheya) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. бідульфіевых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў. АЎЛ (цюрк. aul) — паселішча ў Сярэд. Азіі і на Паўн. Каўказе.
АЎГІТ (ад гр. auge = бляск) — мінерал класа сілікапіаў зеленаватачорнага колеру са пжляным бляскам.
АЎГЎР (лац. augur) — 1) старажытнарымскі жрэц, які тлумачыў волю багоў па шчабятапні і палёце птушак; 2) перан. той, хто робіць выгляд, піто ведае асаблівыя тайны.
АЎГУСЦІНЦЫ (с.-лац. augustiniапі, ад лац. Augustinus = імя раннехрысціянскага багаслова) — члены каталіцкага ордэна, які быў заснаваны ў 13 ст. у Італіі і абапіраўся на вучэнне багаслова Аўгусціна.
АЎДЫЕНЦЫЯ (лац. audientia = слуханне) — афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы.
АЎДЫЁВІЗУАлЬНЫ (ад лац. audio = слухаю + візуальны') — заснаваны на адначасовым успрыманні слыхам і зрокам (напр. а-ыя сродкі навучання).
АЎДЫЁГРАФ (ад лац. audio = слухаю + -граф) — самапісны ггрыбор для вызначэння дакладнасці слыху.
АЎДЫЁМЕТР (ад лац. audio = слухаю + -метр) — прыбор ддя вызначэння вастрыні слыху.
АЎДЫЁН (ад лац. audio = слухаю) — адналямпавы рыдыёпрыёмнік, у якім электропная лямпа была дэтэктарам.
АЎДЬІТАР (лац. auditor = слухач) — 1) вучань у некаторых навучальных установах, якога настаўнік прызначае для выслухоўвання ўрокаў іншых вучняў; 2) член царкоўнага суда ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі следчага; 3) асоба або фірма, якая правярае стан гаспадарчай дзейнасці акцыянернай кампаніі на аснове кантракта, заключанага з кіраўніптвам гэтай кампаніі.
АЎДЫТбрЫЯ (лац. auditorium) — 1) памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў; 2) слухачы лекцыі, даклада.
АЎДЫфбн (ад лац. audio = слухаю + -фон) — 1) слыхавы апарат для асоб са слабым слыхам; 2) апарат для ўлоўлівання на адлегласці гукаў матораў самалётаў, якія набліжаюцца.
АЎДЫЯЛбгіЯ (ад лац. audio = слухаю + -логія ) — раздзел медыцыны, які вывучае стан слыху, яго парушэнні, а таксама метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння гэтых парушэнняў.
АЎДЫЯМЁТРЫЯ (ад лац. audio = слухаю + -метрыя) — вымярэнне вастрыні слыху.
АЎКСАНбМЕТР (ад гр. auksano = расту + -Memp) — прыбор для вызначэпня прыросту раслін у даўжыню.
АЎКСАСПОРА (ад гр. aukso = павялічваю + спора) — спора палавога размнажэнпя ў дыятомавых водарасцяў.
АЎКСАТРОФЫ (ад гр. aukso = павялічваю + -трофы') — бактэрыі, грыбы, водарасці, якія ў выні-
ку мутацыі страцілі здольнасць сінтэзаваць рэчывы, неабходныя для іх росту.
АЎКСАХРОМЫ (ад гр. aukso = павялічваю + chroma = калер) — рэчывы, якія паглыбляюць колер арганічных фарбавальнікаў і надаюць ім фарбавальныя ўласцівасці. АЎКСШЫ (ад гр aukso = павялічваю) — група фітагармонаў, якія стымулююць рост раслін.
АЎКЎБА (н.-лац. aucuba) — вечназялёная кустовая расліна сям. аўкубавых з бліскучым лісцем і дробнымі бураватымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
АЎКЦЫЁН (лац. auctio, -onis = павелічэнне) — публічны продаж, пры якім пакупніком становіцца той, хто дае за рэч найболыпую суму.
АЎЛАЗІРА (н.-лац. aulosira) — шткаватая сіне-зялёная водарасць сям. аўлазіравых, якая трапляецца ў стаячай вадзе, балотах і забалочаных вадаёмах сярод іншых водарасцей.
АЎЛАКАГЕН (ад. гр. aulaks = баразна + -ген) — лінейна-выцягнутая ўпадзіна павышанай рухомасці, абмежаваная вялікімі разломамі, якія рассякаюць фундамент платформы (напр. Прыпяцка-Данецкі а.).
АЎЛАКОМШУМ (н.-лац. aulacomnium) — лістасцябловы мох сям. аўлакомніевых, які расце на балотах, забалочаных лугах.
АЎЛОС (гр. aulos) — духавы інструмент, падобны да фііейпіы, які быў пашыраны ў Стараж. Грэцыі,
A
Стараж. Рыме і краінах Міжземнамор’я.
АЎРА (гр. aura = подых ветру) — 1) стан, які папярэднічае прыпадкам эпілепсіі, істэрыі, мігрэні', 2) асаблівая атмасфера, настрой, клімат, якія ўівараюцца вакол асоб або рэчаў, нібыта выпраменьваючыся імі; 3) біяэнергетычная абалонка жывых істот.
АЎРАЛ (англ. over all = усе наверх) — 1) тэрміновая работа на судне, у якой удзельнічае ўся каманда; 2) перан. неадкладная спешная работа калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы.
АЎРАН (ням. aurin, ад лац. aurum = золата) — травяністая расліна сям. залознікавых з вузкім лісцем і адзіночнымі белымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах на заліўных лугах.
АЎРОРА (лац. Aurora = імя багіні світання ў старажытнарымскай міфалогіі) — паэтычная назва ранішняй зары, золаку.
АЎРЫКУЛА (лац. auricula = мочка вуха) — 1) мочка вуха; вушная ракавша; 2). дакаратыўная расліна, адзін з відаў прымулы.
АЎРЫКУЛЙРНЫ (ад аўрыкула) — вушны.
АЎРЫКУЛЯРЫЯ (н.-лац. auricularia) — базідыяльны грыб сям. аўрыкулярыевых, які расце на ламаччы, старых пнях, павале, часам на аслабленых пладовых дрэвах.
АЎРЫПІГМЕНТ (ад лац. aurum = золата + пігмент) — мінерал класа сульфідаў залаціста-жоўтага колеру з алмазным бляскам.
АЎРЫСКАЛЫПЙ (н.-лац. aunscalpium) — недасканалы грыб сям. яжоўнікавых, пашыраны ў зонах хвойных лясоў па ўсім зямным шары.
АЎРЭАБАЗІДЫЙ (н.-лац. aureobasidium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на лёне і іншых раслінах.