• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АЎТОБУС [ад аўта(мабіль) + (омні)бус] — мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.
    АЎТОГРАФ (фр. autographe, ад гр. autos = сам + grapho = пішу) — 1) аўтарскі рукапісны тэкст (напр. а. верша М.Багдановіча); 2) уласнаручны подпіс, надпіс.
    АЎТОЛ [ад аўт(амабіль) + -ол] — нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.
    АЎтбліЗ (ад аўта+ -ліз) — самарастварэнне, распад тканак жывёльнага або расліннага арганізма пад уздзеяннем ферментаў, якія змяшчаюцца ў гэтых жа тканках.
    АЎТОПСІЯ (гр. autopsia) — ускрыццё трупа ддя вызначэння прычын смерці.
    АЎТРАЙТ (англ. outright = прамы, поўны) — простая тэрміновая валютная здзелка, якая прадугледжвае плацяжы па форвардным курсе ў строга вызначаны тэрмін. АЎТРЫГЕР (англ. outrigger) — 1) лодка з вынаснымі ўключынамі ддя вёсел, а таксама самі вынасныя ўключыны; 2) дадатковая апора, якая засцерагае ад перакульвання перасовачнае ўстройства, напр. пад’ёмны кран.
    АЎТСАЙДЭР (англ. outsider) — 1) каманда або спартсмен, якія займаюць апошняе месца ў спаборніцгве; 2) прадпрыемства або калоіанія, якая не ўваходзіць у манапалістычнае аб’яднанне.
    АЎТЫГЕННЫ (гр. authigenes = мясцовага паходжання); a ы я мінералы — мінералы асадачных горных парод, якія ўтварыліся ў працэсе седыментацыі і літагенезу на месцы намнажэння (напр. галіт, сільвін, гіпс, кальцыт, даламіт, кварц, халцэдон, палявы шпат і інш.).
    АЎТЫЗМ (ад гр. autos = сам, адзін) — хваравіты стан псіхікі чалавека, які характарызуецца паглыбленнем ва ўласныя ўнутраныя перажыванні, імкненнем адасобіцца ад знешняга свету і паступовым адрывам ад рэальнай дзейнасці. аўтэкалогія гл. аўтаэкалогія.
    АЎТ^НТЫК (польск. autentyk < лац. authenticus, ад гр. authentikos = адпаведііы) — арыгінал, не копія.
    АЎТЭНТЬГЧНЫ (польск. autentyczny < лац. authenticus, ад гр.
    authentikos) —дакладны, адпаведны арыгіналу (напр. а. тэкст).
    АФАГІЯ (ад а+ -фагія') — адсутнасць харчавання, характэрная для многіх дарослых насякомых (аваднёў, жукоў-дрывасекаў, некаторых матылькоў) у неспрыяльныя сезоны года, калі яны існуюць за кошт назапашаных у лічыначнай фазе энергетычных рэсурсаў.
    АФАЗІЯ (гр. aphasia) — поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання моўных цэнтраў галаўнога мозга.
    АФАЗМІДЫ (н.-лац. aphasmida) — тое, што і адэнафарэі.
    АФАКІЯ (ад a+ гр. phakos = сачавіца) — адсутнасць крыпггаліка ў воку.
    АФАНАМІЦЭС (н.-лац. aphanomyces) — ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца на раслінных і жывёльных рэштках у глебе і вадзе, паразітуе на вышэйшых раслінах, асабліва на бураках. АФАНАТЭЦЭ (н.-лац. aphanothece) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая пашырана ў вадзе і глебе.
    АФАНАХЕТЭ (н.-лац. aphanophaete) — ніткаватая зялёная водарасць сям. афанахетавых, якая пасяляецца пераважна на кпадофары.
    АФАШЗАМЕНбн (н.-лац. aphanizomenon) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. афанізаменонавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах умеранага клімату.
    АФАШЗІЯ (ад гр. aphanizo = знікаю) — адзін з тыпаў знікнення органаў на працягу індывідуальна-
    A	
    га развіцця арганізма, напр. зубоў у сцерлядзі.
    АФАНІЧНЫ (ад гр. aphonos = нямы, безгалосы) — бязгучны, сіплы.
    АФАШЯ (гр. aphonia = немата) — страта голасу ў сувязі з захворваннем гартані або паражэннем нервовай сістэмы.
    АФАРТЬІСТ (ад афорт) — мастак-гравёр, спецыяліст па вырабе афортаў.
    АФАРЫЗМ (гр. aphorismos) — кароткае выразнае па форме і глыбокае па зместу выслоўе.
    АФАРЫСТЫЧНЫ (гр. aphoristikos) — уласцівы афарызму, напоўнены афарызмамі (напр а-ая мова).
    АФАТЬІЧНЫ (ад a+ гр. phos, photos = святло) — звязаны з глыбіннай зонай марскіх і азёрных вадаёмаў, у якую не пранікае святло. АФЕКТ (лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць) — стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці.
    АФЕКТАВАЦЬ (лац. affectare) — паводзіць сябе ненатуральна, манерна.
    АФЕКТАЦЫЯ (лац. affectatio) — іптучная ўзрушанасць, перабольшанае і падкрэсленае выражэнне якога-н. пачуідія, настрою.
    АФЕКТЫЎНЫ (п.-лац. affectivus) — павышана-эмацыянальны.
    АФЕЛІЙ (ад гр. аро = ад + helio s = Сонца) — найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіпіы планеты, каметы або штучнага спадарожніка (проціл. перыгелій).
    АФЕЛІНУС (лац. aphelinus) — паразітычнае насякомае атрада пе-
    рапончатакрылых, пашыранае ў Паўд. Амерыцы, якое выкарыстоўваецца ддя барацьбы са шкоднікам яблыні крывяной тлёй.
    АФЕРА (фр. affaire = справа) — нядобрасумленнае, махлярскае прадпрымальнііітва з мэтай нажывы; сумніўная здзелка.
    АФЕРТА (с.-лац. offerta = ахвяра) — прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку з дакладным пералікам усіх яе ўмоў. АФЕРТОРЫЙ (п.-лац. offertorium = прынашэнне) — каталіцкае песнапенне, якое выконваецца ў час абраду прынашэння і асвячэння дароў.
    АФЕРЫСТ (ад афера) — той, хто займаецца аферамі; нядобрасумленны дзялок.
    АФЕРЭНТ (лац. offerens, -ntis = які ахвяруе) — асоба, якая выступае з афертай.
    АФЕРЭНТАЦЫЯ (ад лац. afferare = прыносіць) — перадача нервовага ўзбуджэння ад перыферыйных чуллівых нейронаў у цэнтральныя.
    АФЕРЭНТНЫ (лац. afferens, -ntis = які прыносіць); а-ыя н е р вовыя валокны — нервовыя валокны, па якіх узбуджэнне перадаецца ад тканак у цэнтральную нервовую сістэму (параўн. эферэнтны).
    АФІДЫІДЫ (н.-лац. aphidiidae) — сямейства паразітычных перапончатакрылых; выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе з тлямі.
    АФІДЭВІТ (англ. affidavit) — пісьмовае паказанне пад прысягай у англасаксонскім праве.
    АФІКАЛЬЦЬІТ (ад гр. ophis = змяя + кальцыт) — метамарфічная горная парода, разнавіднасць мармуру.
    АФІКЛЕІД (ад гр. ophis = змяя + kleis, -idos = ключ) — духавы музычны інструмепт, які выглядам нагадвае змяю.
    АФІКС (лац. affixus = прымацаваны)—лінгв. марфема, акрамя кораня і канчатка, якая служыць для ўтварэння слоў і ддя надання ім новага значэння.
    АФІЛІЯ (ад а+ -філія) — адсутнасць лістоў у раслін, звычайна ў вьшіку рэдукцыі 2, напр. у кактусаў, горнага саксаула.
    АФІЛІЯЦЫЯ (ад англ. affiliate = далучацца, устанаўліваць сувязі) — псіх. імкненне чалавека быць сярод людзей; павялічваецца ў час небяспекі.
    АФШАЖ (фр. affinage) — ачышчэнне ад прымесей золата, плаціны, серабра.
    АФІНАЦЫЯ (ад фр. affiner = ачышчаць) — папярэдняе ачышчэнне цукру-пяску ад пабочных дамешак перад рафінацыяй.
    АФІНЕРНЫ (фр. affiner = ачышчаць) — тэх. ачышчаны ад прымесей.
    АФІНІРАВАЦЬ (фр. affiner = ачышчаць) — рабіць афінацыю.
    АФШНЫ (лац. affinis) — сумежны, суседні; а-ая г е а м е т р ы я — раздзел матэматыкі, які вывучае велічыні і геаметрычпыя аб’екты, якія застаюцца нязмешіымі пры пераўтварэннях.
    АФШОГРАФ (ад лац. affinis = сумежпы + -граф) — прыбор для вычэрчванпя плоскай фігуры, якая
    атрымліваецца з зададзенай фігуры ў выніку афінных пераўтварэнняў.
    АФІРМАЦЫЯ (лац. affirmatio) — пацвярджэнне, запэўненне.
    АФІУРЫ (ад гр. ophis = змяя + ura = хвост) — клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых; пашыраны пераважна ў трапічных морах.
    АФІЦЫДЫ (ад лац. aphis = тля + -цыды) — хімічныя рэчывы для знішчэнпя тлі.
    АФІЦЫЁЗ (ням. Offizios, ад лац. ofiiciosus = паслужлівы) — газета, часопіс, бюлетэнь або іншае друкаванае выданне, якое фармальна не з’яўляецца органам урада, але выражае яго палітыку.
    АФІЦЫЁЗНЫ (лац. ofiiciosus = паслужлівы) — які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды (напр. а-ая газета).
    АФІЦЫЙНЫ гл. афіцыяльны.
    АФІЦЫЯЛ (лац. officiallis = урадавы, службовы) — 1) чыноўнік, які загадваў урадавай канцылярыяй у Стараж. Рыме; 2) службовая асоба пры епіскапе, якая ў сярэдневяковы перыяд выконвала царкоўна-судовыя функцыі.
    АФІЦЫЙЛЬНЫ, АФІЦЬІЙНЫ (лац. officialis = урадавы, службовы) — 1) урадавы, службовы (напр. а-ае паведамленне); 2) зроблены па ўстаноўленай форме з захаваннем усіх фармальнасцей (напр. а. прыём); 3) падкрэслена стрыманы (напр. а. тон размовы).
    АФІЦЫЯНТ (ням. Offiziant, ад с.лац. officians, -ntis = служачы) — работнік рэстарана, кавярні, стало-
    вай, які падае стравы наведвальнікам.
    АФІЦ^Р (ням. Offizier) — асоба каманднага саставу арміі і флоту, a таксама міліцыі і паліцыі (ад Ma­no дшага лейтэнаігта да палкоўніка ўключна).
    АФІПІА (фр. affiche) — аб’ява аб спектаклі, канпррце, лекцыі, якая вывешваецца на відным месцы.
    АФШІЫРАВАЦЬ (фр afficher) — выстаўляць напаказ, падкрэсліваць што-н. сваімі паводзінамі.
    АФІЯБОЛ (н.-лац. ophiobolus) — сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на адмерлых сцёблах і лісці пераважна травяністых раслін.
    АФІЯЛІТЫ (ад гр. ophis = змяя + -літ) — асноўныя і асадачныя горныя пароды, якія трапляюцца разам.
    АФІЯПАГдн (н.-лац. ophiopogon) — травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі або фіялетавымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная. АФІЯСЕМІЁН (н.-лац. aphyosemion) — рыба атрада карпазубых з вельмі прыгожай афарбоўкай, якая пашырана пераважна ў вадаёмах Афрыкі; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
    АФІЯСТОМА (н.-лац. ophiostoma) — сумчаты грыб з сям. афіястомавых, які паразітуе на ствалах лісцевых і хвойных дрэў.
    АФІЯХАРАКС (н.-лац. aphyochaгах) — рыба атрада карпападобных, якая жыве ў вадаёмах басей-
    на ракі Параны; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
    АФІЯЦЫТЫУМ (н.-лац, ophiocytium) — аднаклетачная або каланіяльная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыядавых, якая трапляецца ў вадаёмах рознага тыпу.
    АФОРТ (фр. eau-forte = азотная кіслата) — від гравюры на метале, атрыманай траўленнем азотнай кіслатой папярэдне нанесенага на ім малюнка, а таксама адбітак з такой гравюры.
    АФРОНТ (фр. affront) — уст. публічная знявага, неспадзяваная непрыемнасць.
    АФРЫКААНС (гал. afrikaans) — бурская мова, адна з дзяржаўных моў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, роднасная галандскай мове.
    АФРЫКАТА (лац. affricate = прыцёртая) — лінгв. зычны гук са складанай змьічна-шчьіліннай артыкуляцыяй (напр. ц-тс, ч-тш).
    АФСАЙД (англ. off side = па-за гульнёй) — становішча па-за гульнёй у футболе, хакеі і інш.
    АФСЕТ (англ. offset) — спосаб друку, пры якім фарба перадаецца з друкарскай формы на гумавую паверхню, а з яе на паперу.
    АФСЕТНЫ (ад афсету а. д р у к — тое, што і афсет.
    АФТАЛЬМА(гр. ophthalmos = вока) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вочны», «хвароба вачэй».