• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АФТАЛЬМАДЫНАМАМЁТРЫЯ (ад афтальма+ дынамаметрыя) — вымярэнне артэрыяльнага ціску ў сасудах сеткаватай абалон-
    кі вока пры дапамозе спецыяльнага прыбора.
    АФТАЛЬМАЛОПЯ (ад афтальма+ -лозя) — раздзел медыцыны, які вывучае хваробы вачэй і распрацоўвае метады іх лячэння.
    АФТАЛЬМАМЕТРЫЯ (ад афтальма+ -метрыя) — вымярэнне скрыўленняў аптычнай паверхні вока пры дапамозе афтальмометра.
    АФТАЛЬМАПЛЕГІЯ (ад афтальма+ гр. plege = удар, паражэнне) — адначасовы параліч усіх чэрапнамазгавых нерваў, якія інервуць вочныя мышцы.
    АФТАЛЬМАРЭАКЦЫЯ (ад афтальма+ рэакцыя) — мегад дыягностыкі сапу, туберкулёзу, бруцэлёзу ў жывёл: у адказ на ўвядзенне ў кан'юнктыву вока спецыяльнага антыгена ў ёй развіваецца характэрны запаленчы працэс.
    АФТАЛЬМАСКАГПЯ (ад афтальма+ -скапія) — метад даследавання вочнага дна чалавека пры дапамозе афтальмаскопа.
    АФТАЛЬМАСКбп (ад афтальма+ -скоп) — медыцынскі прыбор у выглядзе спецыяльнага люстэрка або аптычнай сістэмы для агляду дна вока.
    АФТАЛЬМІЯ (гр. ophthalmia) — захворванне вока, пераважна запаленчага характару.
    АФТАЛЬМбЛАГ (ад афтальма+ -лаг) — спецьіяліст у галіне афтальмалогіі.
    АФТАЛЬМОМЕТР (ад афтальма+ метр) — прыбор для вымярэння скрыўленняў аптычнай паверхні вока.
    АФТЫ (гр. aphthai) — круглыя ранкі на слізістай абалонцы рота, якія развіваюцца пры некаторых захворваннях.
    АФТЭРШОКІ (англ. afters­hock) — падземныя пггуршкі, якія ідуць за землетрасеннем.
    АФ-ШбР (англ. off shore = літар. удалечыні ад берага) — від кампаніі, якая створана або зарэгістравана на тэрыторыі замежнай, галоўным чынам невялікай дзяржавы, і карыстаецца падатковымі льготамі.
    АХАЛІЯ (ад a+ гр. chole = жоўць) — паталагічны стан, пры якім жоўць не паступае ў дванаццаціперсную кішку.
    АХАНДРЫТ (ад а+ хандрыт2 — каменны метэарыт, які не змяшчае характэрных для хандрьгту круглых мінеральных утварэнняў.
    АХАТЬШІДЫ (н.-лац. achatinidae) — сямейства малюскаў, пашыранае ў трапічных і субтрапічных зонах; шкодзяць сельскагаспадарчым культурам, у прыватнасці пасевам цукровага трысііягу. АХВЯРА (ст.-польск. ofiara < чэш. ofera < с.-в.-ням. opfer, ад с.-лац. offerre = ахвяраваць) — 1) жывая істота або прадмет, прынесеныя як дар бажаству паводде абрадаў некаторых рэлігій; 2) добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць чаго-н.; 3) перан. той, хто пацярпеў або загінуў ад якога-н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла.
    АХВЯРАВАЦЬ (ст.-польск. ofiarowac, ад с.-лац. offerre) — 1) добраахвотаа аддаваць, прыносіць у
    A	
    дар што-н.; 2) адмаўляцца ад кагон., чаго-н.
    АХІЛІЯ ( ад a+ гр. chylos = сок) — адсутнасць салянай кіслаты і пепсіну ў страўнікавым соку.
    АХІМЁНЕС (н.-лац. achimenes) — травяністая расліна сям. геснерыевых з крутлым лісцем і блакітнымі, чырвонымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АХІНЕЯ (рус. ахннея, ад гр. athenatos = афінскі) — глупства, бязглуздзіца.
    АХЛАКРАТЫЯ (ад гр. ochlos = натоўп + -кратыя) — 1) панаванне «натоўпу» ў старажытнагрэчаскіх вучэннях аб дзяржаве (Платон, Арыстоцель); 2) улада грамадскапалітычных груповак, якія апелююць да папулісцкіх настрояў у найболып прымітыўных варыянтах.
    АХЛІЯ (н.-лац. achlya) — ніжэйіпы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца ў вадаёмах на трупах жывёл, паразітуе на рыбах і жабах.
    АХМІСТР (ст.-польск. ochmistiz < с.-в.-ням. hovemeister ) — адміністрацыйная пасада ў гаспадарках магнатаў і шляхты ў сярэдневяковай Полыпчы і Вялікім княсгве Літоўскім; кіраўнік панскага двара.
    АХМІСТРЬІНЯ (ад ахмістр) — уст. жанчына, якая вяла гаспадарку ў багатым доме; аканомка.
    АХНАНТЭС (н.-лац. achnantes) — аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая трапляецца ў прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмах.
    АХОЛЕПЛАЗМЫ (н.-лац. acholeplasmataceae) — сямейства мікраарганізмаў класа мікаплазмаў, якія пашыраны ў сцёкавых водах, глебе.
    АХОНДРАІІЛАЗІЯ (ад а+ гр chondros = храсток + plasis = фармаванне) — прыроджанае адставанне ў росце касцей канечнасцей пры нармальным росце тулава, шыі і галавы.
    АХРАЛЁХІЯ (н.-лац. ochrolechia) — накіпны сумчаты лішайнік сям. пертузарыевых, які расце на кары дрэў і кустоў, імхах, раслінных рэштках, мёртвай драўніне, зрэдку на камянях.
    АХРАМАТ (гр. achromatos = бясколерны) — аб'ектыў, у якім выпраўлена храматычная аберацыя, як у біноклях, аптычных прыцэлах і інш.
    АХРАМАТАПСІЯ (ад гр. achro­matos = бясколерны + opsis = зрок) — недахоп зроку, які закпючаецца ў няздольнасці адрозніваць колеры (параўн. далыпанізм).
    АХРАМАТЫЗМ (ад гр. achro­matos = бясколерны) — здольнасць агггычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні.
    АХРАМАТЫЧНЫ (гр. achroma­tos) — бясколерны, неафарбаваны. АХРАМАЦІН (ад а+ храмацін) — рэчыва ядра жывёльнай і расліннай клеткі, якое слаба афарбоўваецца пры гісталагічнай апрацоўцы (проціл. храмацін).
    АХРАМІЯ (ад а+ -храмія) — прыроджанае або набытае абясколерванне скуры, напр. пры альбі-
    нізме, пры некаторых захворваннях.
    АХРАПСОРА (н.-лац. ochropsoга) — базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на лісці розных раслін.
    АХТЭРЛКІК (гал. achterluik) — люк для загрузкі судна, а таксама памяшканне ў труме судна для захоўвання правіянту ў бочках або цыстэрнах.
    АХТЭРПІК (гал. achterpiek) — крайні адсек кармавога трума на судне, дзе змяшчаюць баласт, каб пазбегнуць дыферэнта судна.
    АХТЭРШТ^ВЕНЬ (гал. achtersteven) — ніжняя кармавая частка судна, якая з’яўляецца прадаўжэннем кіля 1.
    АЦЫДАФІЛІН (ад лац. acidus = кіслы + гр. phileo = люблю) — малако, сквашанае з дапамогай асобых бактэрый.
    АЦЫДАФІЛІЯ (ад лац. acidus = кіслы + -філія) — здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (параўн. базафілія').
    АЦЫДАФІЛЬНЫ (ад лац. acidus = кіслы + гр. phileo = люблю); a ы я арганізмы — арганізмы, для развіцця якіх неабходна значная кіслотнасць асяроддзя (напр. верас, лубін).
    АЦЫДАФОБНЫ (ад лац. acidus = кіслы + гр phobos = страх); a ы я арганізмы — арганізмы, якія не вытрымліваюць значпай кіслотнасці і развіваюцца толькі ў нейз'ральным і шчолачным асяроддзі (напр. буракі, фасоля).
    АЦЫДОЗ (ад лац. acidus = кіслы) — намнажэнне ў крыві і ткан-
    ках арганізма адмоўна зараджаных часцшак (аніёнаў) кіслот (параўн. алкалоз').
    АЦЫДЫМЕТРЫЯ (ад лац. aci­dus = кіслы + -мепірыя) — метад вызначэння колькасці кіслаты ў растворах.
    АЦЫКЛІЧНЫ (ад а+ цыкчічны) — тое, што і аліфатычны.
    АЦЫКЛІЯ (ад a+ гр. kyklos = круг) — размнажэнне выключна ў форме партэнагенезу, якое сустракаецца ў некаторых відаў галініставусых ракаў.
    АЦЫЛАВАЦЬ (ад. англ. acyl = кіслотны радыкал) — замяшчаць атамы вадароду ў арганічных злучэннях дапаўняльнікам карбонавай кіслаты.
    АЦЫНУС (лац. acinus = ягада, гронка) — 1) канцавы сакраторны аддзел альвеалярнай залозы; 2) першасная структурная адзінка лёгкага, якая складаецца з альвеалярных ходаў з альвеоламі 2.
    АЦЭЛОТ (фр. ocelot, ад індз. oce­lot) — вялікая дзікая кошка, якая водзіцца ў Паўд. Амерыцы.
    АЦЭЛЯРЫЯ (н -лац. асеііагіа) — ніжэйшы грыб сям. ацэлярыевых, які жыве ў кішэчніку, страўніку або на анальных пласцінках водных і наземных насякомых, ракападобных, мнаганожак, дзе прымацоўваецца асобай клеткай.
    АЦЭРАТЭРЫЙ (н.-лац. aceratherium) — вымерлы бязрогі насарог, які жыў у палеагене і неагене.
    АЦЭТ(лац. acetum = воцат) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «воцатная кіслата».
    АЦЭТАЛЬДЭГІД (ад ацэт+ альдэгід) — арганічнае злучэнне, альдэгід воцатнай кіслаты, вадкасць, якая кіпіць пры 20°С; выкарыстоўваецца для вытворчасці воцатнай кіслаты, фармацэўтьгчных прэпаратаў.
    АЦЭТАМІД (ад ацэт+ амід) — арганічнае злучэнне, амід воцатнай кіслаты, цвёрды бясколерны крыпггалічны прадукт; выкарыстоўваецца як растваральнік. пры вытворчасці скуры, сукна, паперы.
    АЦЭТАНІЛІД (ад ацэт+ анілін) — аргалічнае злучэнне, бясколернае крыпггалічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як гарачкапаніжальны лекавы сродак і ў сінтэзе фарбавальнікаў.
    АЦЭТАНІТРЫЛ (ад ацэт+ нітрыл) — нітрыл воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік для многіх солей мінеральных кіслот.
    АЦЭТАТЫ (ад лац. acetum = воцат) — група арганічных злучэнняў. солі і эфіры воцатнай кіслаты; солі выкарыстоўваюцца як каталізатары, эфіры — як растваральнікі.
    АЦЭТОН (ад лац. acetum = воцат) — арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая з’яўляецца растваральнікам тлушчаў, смолаў і выкарыстоўваецца ў вытворчасці лакаў, выбуховых рэчываў, штучнага шоўку.
    АЦЭТЫЛ (ад лац. acetum = воцат) — аднавалентны кіслотны радыкал' 2, які паходзіць ад воцатнай кіслаты.
    АЦЭТЫЛЕН (ад ацэт+ гр. hyle = рэчыва, сыравіна) — арганічнае
    злучэнне, бясколерны гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду і разам з паветрам утварае выбуховыя сумесі; выкарыстоўваецца дтія зваркі металаў, атрымання многіх важных сінтэтычных палімераў.
    АЦЭТЫЛСАЛІЦЫЛАВЫ (ад ацэтыл + сачіцылавы\ a а я к і с л а т a — вытворнае саліцылавай кіслаты, белае крыпгталічнае рэчыва; процізапаленчы сродак з анальгетычнымі і гарачкапашжалыіымі ўласцівасцямі.
    АЦЭТЫЛХАЛІН (ад ацэтыл + халін) — арганічнае злучэнне, воцатнакіслы эфір халіну, бясколерны крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў медыцыне як медыятар 3.
    АЦЭТЫЛХЛАРЫД (ад ацэтыл + хларыд) — хлорысты ацэтыл, бясколерная вадкасць з рэзкім пахам.
    АЦЭТЫЛЦЭЛЮЛОЗА (ад ацэтыл + цэлюлоза) — воцатнакіслы эфір цэлюлозы, белая аморфная маса; выкарыстоўваецца для вырабу штучнага валакна, вогнетрывалай кінаплёнкі, лакаў.
    АЦЭФАЛІЯ (ад гр. akephalos = без галавы) — прыроджаная адсутнасць галавы ў плода ў выніку аналмліі развіцця.
    АІПУГ ( цюрк. asik, ад ар. ’asiq = закаханы) — народны паэт-спявак і музыкант у каўказскіх народаў.
    АШЭЛЬ (фр. Acheul = назва мясцовасці ў Францыі) — археалагічная культура ранняга палеаліту ў Еўропе, Афрьады і Азіі.
    АЭДЫ (гр. aoidos = спявак) — песняры, якія ў пачатковы перыяд развіцця старажытнагрэчаскай лі-
    таратуры складалі і выконвалі песні пад акампанемеііт струннага інсірумента.
    АЭРА(гр. aer, aeros = паветра) — псршая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «авіяцыйііы», «паветраны».
    АЭРААТЫТ (ад аэра+ апіыт) — захворванне сярэдняга вуха, якое можа развівацца пры псрападах бараметрычнага ціску.