• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БАЛЁЯ (польск. balia, ад с.-н.-ням. balje) — вялікая нізкая пасудзіна з клёпак для мыцця бялізны і купання.
    БАЛІВАР [ісп. bolivar, ад S. Bolivar = прозвішча кіраўніка барацьбы народаў Лац. Амерыкі за незалежнасць у пач. 19 ст. (1783— 1830)] — 1) грашовая адзінка Венесуэлы, роўная 100 сантымам', 2) мужчынскі капялюш з шырокімі палямі.
    БАЛІВІЯНА [ісп. boliviano, ад S. Bolivar = прозвішча кіраўніка барацьбы народаў Лац. Амерыкі за незалежнасць у пач. 19 ст. (1783— 1830)] — грашовая адзінка Балівіі, роўная 100 сентава.
    БАЛІД (фр. bolide, ад гр. bolis, -idos = кінутае кап’ё) — вялікі яркі метэор з доўгім вогненным хвастом.
    БАЛІСТА (лац. ballista, ад гр. ballo = кідаю) — 1) старажытная ваенная асадная машына для кідання камянёў, бярвенняў, бочак з запаленай смалой і інш.; 2) расліна з марфалагічнымі прыстасаваннямі, якія перашкаджаюць самаадвольнаму асыпанню дыяспораў.
    БАЛІСТАКАРДЫЯГРАМА (ад баліста + кардыяграма) — запіс механічных рухаў цела чалавека, атрыманы ў выніку даследавання скарачэнняў сэрца метадам балістакардыяграфіі.
    БАЛІСТАКАРДЫЯГРАФІЯ (ад бапіста + кардыяграфія) — метад графічнай рэгістрацыі механічных рухаў цела чалавека, якія адбываюцца пры скарачэннях сэрца.
    БАЛІСТЫКА (ням. Ballistik, ад лац. ballista = баліста) — навука аб руху артылерыйскіх снарадаў, MiHay, куляў пры стральбе.
    БАЛІСТЫТ (ад лац. ballista = кідальная машына) — бяздымны нітрагліцэрынавы порах.
    БАЛІСТЫЧНЫ (ад балістыка) — звязаны з балістыкай (напр. б-ая ракета, б-ая траекторыя).
    БАЛІФАНТЭС (н.-лац. bolyphantes) — павук сям. лініфіідаў, які жыве ў лясах, лоўчыя сеткі будуе паміж сцёбламі і лістамі раслін невысока над зямлёй.
    БАЛКОН (фр. balcon) — шіяцоўка з парэнчамі на знешнім баку сцяны дома, злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем на ўзроўні другога паверха і вышэй; 2) месцы для гледачоў у сярэдніх і выпгэйшых ярусах тэатра.
    БАЛОМЕТР (ад гр. bole = прамень + -метр) — прыбор для вымярэння энергіі выпрамянення ў шырокім дыяпазоне даўжыні хваляў.
    БАЛОН (фр. ballon) — 1) закрытая шкляная ці металічная пасудзіна для газаў або вадкасцей; 2) тое, што і камера 3; 3) абалонка аэратата, дырыжабля, якая напаўняецца газам.
    БАЛОНКА (ад іт. Bologna = назва італьянскага горада) — парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай мяккай шэрсцю
    БАЛОННЯ (іт. Bologna = назва італьянскага горада) — калроновая плашчовая тканіна з аднабаковым непрамакальным пакрыццём, а таксама плашч або куртка з такой тканіны.
    БАЛТЫСФЕРА (н.-лац. baltisphaeridium) — выкапнёвая аднаклетачная водарасць падгрупы акантамарфітаў, якая трапляецца на Беларусі ў адкладах палеазою — мезазою.
    БАЛШТЫХЕЛЬ (ад ням. Ball = мяч + Stichel = разец) — гравёрны інструмент з паўкруглым лязом.
    БАЛЫК (цюрк. balyk = рыба) — прасоленая і правяленая або правэнджаная спінная частка чырвонай рыбы.
    БАЛЬ (фр. Ьаі) — 1) вечар з танцамі і вясёлымі забавамі; 2) багаты званы абед; застольнае ўрачыстае гулянне.
    БАЛЬБІТЫЙ (н.-лац. bolbitius) — шапкавы базідыяльны грыб сям. бальбітыевых, які расце на ўгноенай глебе ў лясах; неядомы.
    БАЛЬБбА (ісп. balboa) — грашовая адзінка Панамы, роўная 100 сентэсіма.
    БАЛЬВЕРК (ням. Bollwerk = апора) — тонкая падпорная сценка, якая перашкаджае спаўзанню грунту ў месцы сутыкнення яго з вадой.
    БАЛЬЗАМ (лац. balsamum, ад гр. balsamon = пахучая жывіца) — 1) густы пахучы сок некаторых раслін, які мае ў сваім складзе смолы, эфірны алей; выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі; 2) пахучая настойка на лекавых травах; 3)
    перан. тое, што прыносіць заспакаенне.
    БАЛЬЗАМАВАЦЬ (ад бальзам) — насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.
    БАЛЬЗАМША (н.-лац. balsamma. ад гр. balsamine) — травяністая расліна сям. бальзамінавых з зубчастым лісцем і яркімі ружовымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    БАЛЬЗАМІРАВАЦЬ (ням. balsamieren) — тое, што і бальзамаваць.
    БАЛЬІ (фр. bailli) — каралеўскі чыноўнік, які кіраваў судова-адміністрацыйнай акругай у сярэдневяковай Францыі.
    БАЛЬНЕАГРАфіЯ (ад лац. balneum = лазня, купанне + -графія) — раздзел курарталогіі, які займаецца апісаннем курортаў.
    БАЛЬНЕАЛОГІЯ (ад лац. balneum = лазня, купанне + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае хімічны склад і лячэбнае ўздзеянне мінеральных водаў і гразяў.
    БАЛЬНЕАТЭРАШЯ (ад лац. balneum = лазня, купанне + тэрапія) — лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.
    БАЛЬНЕАТЭХНІКА (ад лац. balneum = лазня, купанне + тэхніка) — галіна санітарнай тэхнікі, якая займаецца стварэннем неабходных умоў для выкарыстання мінеральных водаў і гразяў у лячэбна-прафілактьгчных мэтах.
    БАЛЬНЕОЛАГ (ад лац. balneum = лазня, купанне + -лаг) — спецыяліст у галіне бапьнеалогіі.
    БАЛЬСОНЫ (ісп. bolson = мяшок) — западзіны ў міжгорных пустынях Паўн. Амерыкі.
    балюстрада (фр. balustra­de) —парэнчы з фігурнымі слупкамі на лесвіцах, тэрасах, балконах.
    БАЛЯСА (польск. balas, ад іт. balaustro) — точаны фігурны слупок парэнчаў.
    БАМАЛбх (гр bomolochos) — блазен, прастадушны хітрун у старажытнагрэчаскай камедыі.
    БАМБАЖ (фр. bombage) — уздуцце кансервавай банкі ў сувязі з размнажэннем у кансервах мікраарганізмаў і ўтварэннем газаў.
    БАМБАКС (н.-лац. bombax) — высокае лістападнае дрэва сям. бамбаксавых, пашыранае ў лясах трапічнай Азіі.
    БАМБАРДА (фр. bombarde) —1) буйнакаліберная гармата 14—16 ст., якая страляла каменнымі ядрамі; 2)уст. двухмачтавае транспартнае судна з марцірамі для кідання бомбаў; 3) басовая труба ў аргане.
    БАМБАРДЗІР (ням. Bombardier, ад фр. bombardier) — 1) салдацкі чын у артылерыйскіх часцях арміі царскай Расіі; 2) званне ў «пацешных» войсках Пятра I; 3) жук сям. жужаляў, які пры самаабароне выкідвае з свайго цела едкую вадкасць; 4) іірок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).
    БАМБАРДЗІРАВАЦЬ (ням. bombardieren, ад фр. bombarder) — скідваць бомбы з самалёта, каб паразіць цэль.
    БАМБУЗІНА (н.-лац. bambusiпа) — ніткаватая зялёная водараспь сям. дэсмідыевьгх, адзін від якой трапляецца на Беларусі.
    БАМБУК (фр. bambou, ад малайск. bambu) — расліна сям. злакавых з дрывяпістым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом, пашыраная ў тропіках і субтропіках. БАМІЯ (тур. bamya) — травяністая расліна сям. мальвавых з доўгачаранковым лісцем і жоўтымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае грубае валакно і ядомыя плады.
    БАМбнД (фр. beau monde) — уст. «вышэйшы свет», -«вышэйшыя» арыстакратычныя колы.
    БАМПЕР (апгл. bumper, ад bump = сутыкацца) — аўтамабільны буфер.
    БАН (серб. ban, ад тур. bajan = багаты) — 1) уладар вобласці ў старажытнай Харватыі; 2) кіраўнік аўтаномнай Харватыі ў 1939— 1941 гг.
    БАНАЛІТЭТ (фр. banalite, ад banal = які належыць сеньёру) — права сеньёра ў феадатьнай Зах. Еўропе прымушаць сялян карыстацца за пэўную плату млыном, пякарняй, вінаградным прэсам і г.д-
    БАНАЛЬНАСЦЬ (ад фр. banal = шаблонны) — 1) агульнавядомая думка; 2) тое, што і штамп 3.
    БАНАЛЬНЫ (фр. banal) — шаблопны, збіты, пазбаўлены арыгінальнасці ў сувязі з частым ужывапнем (напр. б. выраз).
    БАНАН (парт. banan, ад афр. banam) — травяністая расліна сям. бананавьгх, пашыраная ў тропіках
    і субтропіках, а таксама мучністы салодкі плод гэтай расліны.
    БАНАПАРТЫЗМ (фр. bonapartisme) — 1) палітычны кірунак у Францыі ў 19 ст , які выступаў за аднаўленне дынастыі Банапартаў; 2) форма дыктатуры, калі ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, імкнеіта выдаць сябе за надкласавую ўладу. БАНАПАРТЬІСТ (фр. bonapartiste) — прыхільнік панаваяпя дынастыі Банапартаў у Францыі ў 19 ст.
    БАНАТКА (укр. банатка, ад рум. Banat = назва вобласці ў Румыніі) — гатунак пшаніцы.
    БАНБАНЬЕРКА (фр. bonbonnie­re, ад bonbon = цукерка) — уст. прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак або парфумерыі.
    БАНВІВАН (фр. bon vivant = той, хто добра жыве) — уст. асоба, якая любіць жыць сабе на пацеху; гуляка.
    БАНДА (іт. banda) — 1) група злачынцаў, разбойпікаў; 2) медны духавы аркестр, які ў некаторых onepax суправаджае дзеянне на сцэне або за сцэнай, зрэдку ўводзіцца ў сімфанічны аркестр як дадатковы ансамбль.
    БАНДАЖ (фр. bandage) — 1) тугая павязка для падгрымання сценак жывата або іншых частак цела ў патрэбным стаповішчы; 2) стальны вобад на колах паравозаў, частках машын для павелічэння іх трываласці.
    БАНДАКРАТЫЯ (ад банда + -кратыя) — 1) панаванне ў грамадстве крымілальпых, мафіёзных элементаў, якія выкарыстоўваюць
    уладу ў карыслівых мэтах; 2) мафіёзная група, якая карыстаецца неабмежаванай уладай.
    БАНДВАГЕН (ням. Bandwagen, ад Band = вяроўка + Wagen = вазок) — канатная ваганетка, якая рухаеода па рэйках і выкарыстоўваецца ў адкрытых горпых распрацоўках для лранспарціроўкі пароды ад экскаватара да адвалу
    БАНДЖА (апгл. banjo) — струнны пічыпковы музычны інструмент амерыканскіх неграў.
    БАНДУРА (укр. бандура, ад гр. pandura) — украінскі шматструнпы шчыпковы музычны інструмеігг.
    БАНДЬІТ (іт. bandito) — удзельнік банды, узброены рабаўнік, разбойнік.
    БАНДЫТЫЗМ (ад бандыт) — злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах, забойствах, узброеных нападах.
    БАНДЭРбЛБ (фр. banderole) — 1) невялікае паштовае адпраўленне (кнігі, газеты, часопісы і інш.) у папяровай абгортцы; 2) ярлык на тавары, які сведчыць, што пошлінныя зборы за гэты тавар заплачаны.
    БАНДЭРЫЛЬЕРА (ісп. banderillero) — пешы баец з быком, які кідае ў яго бандэрылы.
    БАНДЭРЫЛЬЯ (ісп. banderil1а) — невялікае ўпрыгожанае стужкамі кап’ё, якое выкарыстоўваецца ў час карыдаў.
    БАШ (рум. Ьапі) — разменная манета Румыніі, роўная 1/100 лея.
    БАШСТЫКА (фр. bonistique) — дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае папяровыя гра-
    шовыя знакі і боны як гістарычпыя дакументы.
    БАНГГАВАННЕ (ад лац. bonitas = дабраякаснасць) — ацэнка ссльскагаспадарчых якасцей жывёл і раслін для іх прадукцыйнага выкарыстання.
    БАНГТЭТ (ням. Bonitat, ад лац. bonitas = дабраякаснасць) — 1) паказчык прадукцыйнасці лесу; 2) паказчык якасці паляўнічых угоддзяў.
    БАШФІКАЦЫЯ (фр. bonifica­tion, ад лац. bonificare = паляпшаць) — 1) надбаўка да цаны тавараў, якасць якіх вышэйшая, чым вызначана дагаворам; 2) вяртанне падаткаў, узятых з экспаргных тавараў, з мэтай павышэння іх канкурэнтаздольнасці.
    БАНПЦРОЎКА (ням. bonitieren, ад лац. bonitas = дабраякаснасць) — параўнальная аірнка якасці глебы па яе найважнейшых агранамічных уласцівасцях.