• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БАВОУНА (польск. bawelna, ад ням. Baumwolle) — 1) кустовая або травяністая расліна сям. мальвавых з насеннем, пакрытым валакном, пашыраная ў тропіках і субтропіках, 2) ватападобнае валакно гэтай расліны, з якога вырабляецца пража.
    БАГАж (фр. bagage) — 1) рэчы, упакаваныя для перавозкі поездам, самалётам, параходам, а таксама спосаб адііраўкі рэчаў асобна ад пасажыра; 2) перан. запас ведаў, звестак.
    БАГАРА (ад перс. bechar = вясна) — непаліўныя землі ў зонах арашальнага земляробства, а таксама пасевы на такіх землях.
    БАГАСОЗ (ад ісп. bagazo = адходы цукровага трыснягу) — прафесіянальнае захворванне лёгкіх у работнікаў, занятых апрацоўкай цукровага трыснягу.
    БАГАТЫР (ст.-цюрк. bahatur) — 1) казачны асілак, волат; 2) перан. вялікай сілы і адвагі чалавек, воін.
    БАГАТЭЛЬ (фр. bagatelle = літар. забаўка) — невялікая музычная п’еса, пераважна для фартэпіяна.
    БАГАЎДЫ ( лац. Bagaudae, ад кельц. baga = барацьба) — удзельнікі паўстання супраць рымскага панавання ў Галіі і Паўн. Іспаніі ў 3—5 ст.
    БАГДЫХАН (манг. bogdochan = святы хан) — гіст. тьггул кітайскага імператара.
    БАГЎМА (фр. boheme) — 1) асяроддзе матэрыяльна незабяспечанай інтэлігенцыі (мастакоў, артыстаў, музыкантаў, пісьменнікаў) з іх бязладным, легкадумным споса-
    Б	
    бам жыцця; 2) бязладны бьгг такога асяроддзя.
    БАГЕР (ням. Bagger, ад гал. bagger = гразь) — землясосны снарад, які выкарыстоўваецца пры паглыбленні дна вадаёмаў, капанні каналаў, здабыванні торфу з eano­Ta.
    БАГЕРМАЙСТАР (ням. Bagger­meister) — кіраўнік працы на багеры.
    БАГЕТ (фр. baguette = палічка) — разьбяная, па-мастацку аздобленая або пафарбаваная, драўляная планка, з якой робяць рамкі, карнізы.
    БАГІ (англ. buggy = кабрыялет) — аднаабо двухмесны спартыўны аўтамабіль са здымным адкрытым кузавам і цвёрдай рамай, прызначаны для спаборніцтваў на перасечанай мясцовасці.
    БАГІНГ (ад англ. bug = насякомае, жук) — 1) падслухоўванііе з дапамогай электронных сродкаў; 2) устройства мініяцюрных памераў для падслухоўвання, якое тайна манціруецца ў жыллі або адзенні; «жучок».
    БАДАМІЯ (н.-лац. badhamia) — слізявік сям. фізаравых, які развіваецца ў лясах на галінках і ствалах засохлых дрэў і асабліва на гнілых пладовых целах губавых і шапкавьгх грыбоў.
    БАДАН (рус. бадан, ад манг. badan) — травяністая расліна сям. каменяломнікавых з бэзава-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў Цэнтр. і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    БАДЗЯН (фр. badiane) — 1) вечназялёнае дрэва сям. бадзянавых,
    пашыранае ў субтропіках, плады якога даюць алей, пгго выкарыстоўваецца ў медыцыне, лікёра-гарэлачнай і харчовай прамысловасці; аніс зорчаты; 2) травяністая расліна сям. рутавых, якая змяшчае эфірны алей, што выклікае апёкі; ясенец.
    БАДМЕРЭЯ (ням. bodmerei) — грашовая пазыка пад залог судна або грузу.
    БАДМШТбн (англ. badminton, ад Badminton = назва горада ў Англіі) — спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца цераз сетку валан, 2) камплект прылад дая такой гульні.
    БАДО [фр. J. Baudot = прозвішча фр. вынаходцы (1845—1903)] — літарадрукавальны тэлеграфны апарат, які дазваляе перадаваць па адным провадзе некалькі тэлеграм адначасова ў абодвух напрамках.
    БАДбш [іт. G. Bodoni = прозвішча іт. друкара (1740—1813)] — друкарскі шрыфт, які вызначаецца мастацкасцю і выразнасцю малюнка.
    БАДРУШ (фр. boudruche) — газанепранікальная плёнка, прыгатаваная з кішак жывёл, з якой рабілі газавыя балоны дырыжабляў.
    БАДЭЛЕІТ (ад англ. Y. Baddeley = прозвішча англ. мінералога + -літ) — мінерал, двухвокіс цырконію, які з’яўляецца крыніцай для атрымання цырконію.
    бАза (фр. base, ад гр. basis = аснова, фундамент) — 1) апорная частка калоны ў збудаванні; 2) аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца, ствараецца што-н. (напр. эканамічная б. краіны); 3) апорны пункт, месца, дзе засяроджаны
    якія-н. запасы, ёсць спецыяльныя збудаванні і прыстасаванні для абслугоўвашія чаго-н. (напр. ваенная б., турысцкая б.); 4) склад тавараў, матэрыялаў; 5) аддегласць паміж восямі ў транспартных сродках; 6) паказчыкі, якія бяруцца за аснову, тыпавы варыянт, норму.
    БАЗАЛГЁМА (ад лац. basalis = асноўны + ома) — эпітэліяльная пухліна скуры чалавека і пазваночных жывёл.
    БАЗАЛП (лац. basalis = асноўны, ад гр. basis = аснова) — палачкападобныя асноўныя элементы ўнутранага шкілета парных ішаўніковых храстковых рыб.
    БАЗАЛЬНЫ (лац. basalis, ад гр. basis = аснова) — асноўны, які адносіцца да асновы, размешчаны каля асновы або павернуты да яе (напр. б-ае цельца).
    БАЗАЛЬТ (п.-лац. basaltes, ад гр. basanos = пробны камень) —вулканічная горная парода цёмнага колеру, якая складаецца з плагіяклазу, аўгіту і часта алівіну', выкарыстоўваецца як матэрыял дтя будаўнічых і дарожных работ.
    БАЗАНІТ (гр. basanites, ад basanos = пробны камень) — горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы склад, апрача таго ўтрымлівае нефелін або лейцыт.
    БАЗАР (цюрк. bazar, ад перс. bazar) —1) спецыяльна адведзенае месца для гандлю прадуктамі харчавання і таварамі шырокага ўжытку, а таксама сам гэты гандаль; 2) вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы (напр. кніжны б., навагодні б.); 3) перан. бязладная гаворка,
    	Б
    крык, шум; п т у ш ы н ы б. — месца на беразе мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.
    БАЗАФІЛІЯ (ад гр. basis = аснова + -філія) — здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. ацыдафілія').
    БАЗАФІЛЫ (ад гр. basis = аснова + -філ) — адна з форм зярністых лейкацытаў (гранулацытаў), у цытаплазме якіх змяшчаюцца грану'лы 2, што афарбоўваюцца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. нейтрафілы, эазінафілы).
    БАЗАФІЛЬНЫ (ад гр. basis = аснова + phileo = люблю); б ы я р а с л і н ы — расліны, якія растуць на шчолачных глебах.
    БАЗЕДАЎ [ням. К. Basedow = прозвішча ням. ўрача (1799— 1854)]; б-ва хвароба — тое, што і тырэатаксікоз.
    БАЗІДЫЯ (н.-лац. basidium, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент) — орган размнажэння ў базідыяміцэтаў, які складаецца звычайна з чатырох аднаклетачных спораў.
    базідыйльны (с.-лац. basidialis, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент) — які забяспечаны базідыяй, б ы я г р ы б ы — тое, шго і базідыяміцэты.
    БАЗІДЫЯМІЦЭТЫ (н.-лац. basidiomycetes, ад гр. basidion = невялікая аснова, фундамент + mykes, = etos = грыб) — клас вышэйпіых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне спорамі, што развіваюцца ў базідыях', пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, многія паразіты раслін.
    БАЗІДЫЯСПОРА (ад базідыя + спора) — спора палавога размнажэння базідыяльных грыбоў.
    БАЗЕПК (фр. basilic, ад гр. basilikos = царскі) — травяністая або кустовая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем і ружовымі, белымі або фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; культывуецца як вострапрыпраўная.
    БАЗІЛІКА [лац. basilica, ад гр. basilike (stoa) = царскі (порцік)] — будынак (як правіла, касцёл) прамавугольнай формы з двума радамі калон унутры.
    БАЗІЛГКІ (гр. basilicos = царскі) — зборнікі візантыйскага права, складзеныя каля 890 г.
    БАЗШАДЬІТ (ад гр. basis = аснова + podos = нага) — другі членік асноўнай часткі (протападыта) двухгаліністай канечнасці ракападобных.
    БАЗШЕТАЛЬНЫ (ад гр. basis = аснова + лац. petere = накіроўваецца) — накіраваны ад вершаліны да асновы (пра развіццё бакавых галінак або частак якога-н. органа расліны).
    БАЗІС (гр. basis) — 1) эканамічны лад грамадства ў пэўны перыяд яго развіцця; 2) розніца паміж цаной наяўнага тавару і тавару з пастаўкай на тэрмін; 3) аснова, база; 4) дакладна вымераная на мясцовасці лінія, па якой вызначаюць даўжыню іншых ліній і робяць вылічэнні; 5) архіт. апорная частка калоны ў збудаванні.
    БАЗІФІКАЦЫЯ (ад гр. basis = аснова + -фікацыя) — 1) прыродны працэс узбагачэння горных парод;
    2)	працэс ператварэння кантынентальнай зямной кары ў акіянічную.
    БАЗОНЫ [ад інд. S. Bose = прозвіпіча інд. фізіка (1894—1974)] — 1) элементарныя часціцы з цэлалікавым спінам', 2) элементарныя ўзбуджэнні ў слабаўзбуджальнай мікраскапічнай сістэме.
    БАЗУКА (англ. bazooka) —лёгкая супрацьтанкавая безадкатная гармата, якую абслугоўвае адзін чалавек.
    БАЗУНА (польск. bazuna, ад ням. Pasaune) — кашубскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай трубы.
    БАЗЫЛЬЯНЕ (с.-лац. basiliaпі) — каталіцкія манахі ўсходняга абраду, якія жывуць паводае статута св. Васіля (Базыля) Вялікага (распрацаваны ў 4 ст.); існуюць з ранняга сярэдневякоўя, у канцы 16 ст. арганізаваны ў уніяцкі ордэн.
    БАІІ (цюрк. baj) — буйны землеўладалыіік у дарэвалюцыйнай Сярэд. Азіі.
    БАЙбАк (тат. bajbak) — 1) стэпавая жывёла атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок; 2) перан. абібок, гультай.
    БАЙКА (польск. bajka, ад с.-н.-ням. Ьаіе) — мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.
    БАЙКОТ [англ. baycott, ад С. Boycott = прозвішча адміністратара маёнтка (1832—1897)] — 1) спосаб палітьгчнай і эканамічнай барацьбы, калі спыняюцца адносіны з якой-н. асобай, арганізацыяй, дзяржавай; 2) разрыў адносін з
    кім-н. як знак незадавальнення яго паводзінамі.
    БАЙРАК (цюрк. bajrak) — сухая лагчына, пакрытая расліннасцю, у стэпах і лесастэпах Рускай раўніны.
    БАЙРАМ (кр.-тат. bairam, тур. bayram) — рэлігійнае свята ў мусульман пасля заканчэшія месячнага посту рамазана.
    БАЙРАНІЗМ [ад англ. D. Byron = прозвішча англ. паэта (1788— 1824)] — літаратурная плынь пач. ч 19 ст., якая ўзнікла пад уздзеяннсм творчасці Байрана і характарызавалася рамантычным індывідуалізмам, расчараванасцю ў жыцці.
    БАЙСКАЎТ (англ. boy-scout, ад boy = хлопчык + scout = разведчык) — член скаўцкай арганізацыі хлопчыкаў (гл. скаўтызм).
    БАЙСТРЎК (польск. bajstruk, ад с.-н.-ням. bastard < лац. bastardus) — пазашлюбнае дзіця (параўн. бенкарт).
    БАЙТ (англ. byte) — адзінка колькасці інфармацыі, яка^ ў электронна-вылічальнай машьше апрацоўваецца як адно цэлае.
    БАК1 (фр. Ьас) — вялікая металічная пасудзіна для вадкасцей.
    БАК (гал. bak = ночвы) — насавая частка верхняй палубы судна. БАКАЖ (фр. bocage = гай) — кульгурны ландшафпі з чаргаваннем невялікіх палёў і лугоў з ляснымі палосамі, астраўкамі гаёў і садоў.
    БАКАЛ (фр. bocal) — пасудзіна ў форме вялікай чаркі для віна.