• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БАНК (фр. banque, ад іт. banco = лаўка) — 1) установа, дзе ажыццяўляюцца грашовыя аперацыі, аперацыі з золатам, замежнай валютай і іншыя функцыі; б. дад з е н ы х — сукупнасць інфармацыі, сканцэнтраванай у пэўным месцы, дзе яна даступна для калектыўнага карыстання; 2) сума грошай, пастаўленая на кон у картачнай гульні.
    БАНКА1 (гал. bank) — 1) падводная водмель, узвьшіэнне ў адным месцы марскога дна; 2) папярочная лаўка на вёсельным судне дпя весляроў і пасажыраў.
    БАНКА2 (іт banco = лаўка) — курс, па якім банк прадае і купляе каштоўныя паперы.
    БАНКАБРОШ (фр. banc a broches) — машына, якая выкарыстоўваецца ў бавоўнапрадзільнай вытворчасці для падрыхтоўкі паўфабрыкату для пражы.
    БАНКАРТ гл. бенкарт.
    БАНКЁТ1 (фр. banquet, ад іт. banchetto) — публічны ўрачысты абед або вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н.
    БАНКЁТ2 (фр. banguette) — 1) невысокі земляны насып дая засцярогі чыгуіжі або гідратэхнічнага збудавання ад размывання вадой; 2) невысокі насып каля ўмацаванага вала для зручнасці стральбы з вінтовак; 3) пляцоўка на судне для размяшчэння компасаў, дальнамераў і інш.
    БАНКІР (фр. banquier, ад іт. banchiere) — буйны акцыянер або ўладальнік банка.
    БАНКНОТЫ (англ. banknotes) — папяровыя грошы, якія ўжываюцца замест металічных і павінны забяспечвацца золатам і іншымі каштоўнымі металамі.
    БАНКРЎТ (фр. banqueroute = банкруцтва < іт. bancarotta, ад banco = лаўка + rotto = зламаны) — 1) збяднелы неплацежаздольны даўжнік (асоба, прадпрыемства, арганізацыя); 2) перан. чалавек, які пацярпеў крах у сваёй дзейнасці або поўную няўдачу ў асабістым жыц-
    Ці
    БАНКРЎЦТВА (фр. banqueroute < іт. bancarotta, ад banco = лаўка + rotto = зламаны) — 1) страта даўгавой плацежаздольнасці ў сувязі з разарэннем даўжніка; 2) перан. правал у ідэйнай, палітычнай дзей-
    насці якой-н. асобы або арганізацыі.
    БАНТ (польск. bant, ад ням. Band) — звязка са стужкі ў выглядзе вузла і дзвюх свабодна выпушчапых петляў.
    БАНТОН (фр. bon ton = добры тон, добрыя манеры) — свецкая пачцівасць, далікатнасць у абыходжанні.
    БАНТЭНГ (англ. banteng, ад малайск. banteng) — парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая водзіцца ў лясах паўвострава Індакітай і на астравах Малайскага архіпелага; дзікі бык.
    БАНЬЯН (хіндзі banija) — дрэва сям. тутавых са шматлікім паветраным карэннем, пашыранае ў Індыі; фікус бенгальскі.
    БАПТЬІЗМ (ад гр. baptizo = хрышчу) — рэлігійная плынь у хрысціянстве, якая прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы хрысціянскай царквы.
    БАПТЫСТ (лац. baptista, ад гр. baptistes = хрысціцель) — паслядоўнік баптызму.
    БАПТЫСТЭРЫЙ (гр baptisteгіоп) — культавае памяшканне, дзе праводзяць хрышчэнне.
    БАР' (англ. bar) — 1) невялікі рэстаран, у якім наведвальнікаў абслугоўваюць за стойкай; 2) невялікі буфет або аддзяленне ў серванце, шафе для вінаў.
    БАР2 (гр. baros = цяжар) — пазасістэмная адзінка вымярэння ціску, роўная 105 ньюпіанаў на м2.
    БАР (англ. bar) — рабочая частка ўрубавай машыны (або горна-
    га камбайна), якая ўгрызаецца ў пароду.
    БАР4 (фр. barre) — падводная пясчаная наноспая мель, якая ўтварылася ў моры перад вусцем ракі, a таксама вузкая выцягнутая паўз бераг наносная палоса супіы.
    БАРА(гр. baros = цяжар) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «ціск».
    БАРААПАРАТ (ад бара+ апарапі) — апарат для лячэння шляхам змянення ціску паветра ў параўнанні з атмасферным.
    БАРАГРІМА (ад бара+ -грама) — крывая запісу барографа.
    БАРАДЫНЁЛА (н.-лац. borodinella) — аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана на глебе.
    БАРАЖ (фр. barrage) — 1) загарода ў паветры з прывязаных стальііымі тросамі аэрастатаў, якая перашкаджае палёту самалётаў праціўніка; 2) сукупнасць сродкаў загароды супраць надводных і падводных караблёў; 3) падпорная сценка на горных участках чыгункі для аховы яе ад размыву.
    БАРАЖЫРАВАЦЬ (ад фр. barra­ge = перашкода, загарода) — паіруляваць на самалётах над пэўным раёнам для аховы аб’ектаў ад авіяцыі праціўніка.
    БАРАЗОН [ад бор + аз(от)] — спалучэнне бору з азотам, крышталічнае рэчыва, блізкае па цвёрдасці да алмаза; выкарыстоўваецца пры механічнай апрацоўцы паверхні металаў, шкла і пры вырабе тэрмаўстойлівых ізалятараў
    БАРАК (польск. bark) — тое, пгго і ворчык.
    БАРАК (фр. barraque) — будыніна, звычайна дашчаная, для часовага жылля.
    БАРАКАМЕРА (ад бара+ камера) — герметычная камера, у якой штучна зменьваецца ціск паветра, іігго дазваляе праводзіць выпрабаванні метэаралагічных прыбораў і правяраць уплыў атмасферііых змен на арганізм чалавека.
    БАРАКЛІННАСЦЬ (ад бара+ гр. klino = нахіляю) — стан атмасферы, пры якім яе шчыльнасць вьізначаецца ціскам і тэмпературай (параўіі. баратропнасць).
    БАРАКУДА (ісп. barracuda) — драпежная рыба атрада кефалепадобных, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных морах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў.
    БАРАНЕТ (англ. baronet, ад фр. baron = барон) — дваранскі тытул у Англіі, сярэдні паміж вышэйшым і ніжэйшым дваранстаам, БАРАНКАСЫ (ісп. barrancoso = няроўны, з паглыбленнямі) — глыбокія барозны на схілах вулкана, утвораныя пад уздзеяннем вады.
    БАРАНТА (цюрк. baranta) — сярэднеазіяцкі звычай самавольнага захопу жывёлы або іншай маёмасці, каб прымусіць уладальніка задаволіць пэўныя прэтэнзіі
    БАРАРЭЦЭПТАРЫ (ад бара+ рэцэптары') — рэцэптары, якія рэгулююць узровень крывянога ціску, размешчаны ў сценках крывяносных сасудаў.
    БАРАСКОП (ад бара+ -скоп) — прыбор для выяўлення змен ціску паветра.
    БАРАСТАТ (ад бара+ -стат') — аўтаматычны прыбор для падтрымлівання ў невялікіх халадзільных камерах патрэбнага ціску
    БАРАТрАЎМА (ад бара+ траўма) — пашкоджанне органа слыху пры рэзкай змене атмасфернага ціску.
    БАРАТРОПНАСЦЬ (ад бара+ гр. trope = змена) — стан атмасферы, пры якім яе шчыльнасць вызначаецца толькі ціскам (параўн. баракліннасць).
    БАРАТРЫЯ (англ. barratry) — юр. наўмысныя дзеянні капітана або каманды, каб прычыніць шкоду судну або грузу.
    БАРАТЫ (ад н.-лац. borum = бор) — група мінералаў, якія з’яўляюцца солямі розных борных кіслот.
    БАРАТЭРАПІЯ (ад бара+ тэрапія) — выкарыстанне з лячэбнай мэтай паніжанага або павышанага атмасфернага ціску.
    БАРАТЭРМОГРАФ (ад бара+ тэрмограф) — самапісны прыбор для рэпстрацыі атмасфернага ціску і тэмпературы паветра.
    БАРАХОРЫЯ (ад бара+ -хорыя) — ападанне пладоў і насення пад уздзеяннем сілы цяжару без удзелу іншых фактараў.
    БАРАЦЬІКЛАНОМЕТР (ад бара + цыкпон + метр) — прыбор, які паказвае набліжэнне цыклоііу і яго напрамак
    БАРАЦЬІТ (ад с.-лац. borax = салетра) — міперал групы баратаў.
    двайная соль хлорыстага і борнакіслага магнію белага колеру з шараватым, жаўтаватым або зеленаватым адценнем; выкарыстоўваецца для прыгатавання розных прэпаратаў.
    БАРБА (лац. barba = барада) — завіток штрыха клішэ або штампа.
    БАРБАКАН (с.-лац. barbacana) — падковападобная прысадзістая вежа без даху перад уваходнай брамай, якая прызначалася для дадатковага ўзмацнення і абароны галоўнага ўезду ў сярэдневяковы замак.
    БАРБАМІЛ [ад барб(ітураты) + гр. amylon = крухмал] — снатворны сродак з і-рупы барбітуратаў.
    БАРБАРЬІС (ар. barbaris) — кустовая расліна сям. барбарысавых з калючкамі і дробнымі жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах, а таксама прадаўгаватыя кіслыя чырвоныя ягады гэтай расліны.
    БАРБАТАВАЦЬ (ад фр. barbotage = перамешванне) — прапускаць газ або пару праз слой вадкасці пад ціскам.
    БАРБАЦЕР (фр. barboter = літар. валтузіцца ў вадзе, у гразі) — прыстасаванне ў выглядзе трубаў з маленькімі адтулінамі для прадзімання газу (паветра) ці пары праз слой вадкасці; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.
    БАРБАЦІН (фр. barbotine) — 1) сумесь белай гліны, пяску і фарбы ддя нанясення ляпных упрыгожанняў на керамічныя вырабы перад іх абпальваннем; 2) ваза з расфарбаванымі пукатымі кветкамі і лісцем.
    БАРБЕТ (фр. barbette) — 1) насыпная пляцоўка за брустверам для размяшчэння гарматы; 2) ахоўная бранявая сценка на борце ваеннага карабля, за якой размяшчаюцца артылерыйскія ўстаноўкі.
    БАРБІЛАФОЗІЯ (н.-лац. barbilophozia) — пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце на камянях, кары дрэў, вільготнай глебе.
    БАРБІТАЛ [ад барбіт(ураты)] — заспакойлівы і снатворны сродак з групы барбітуратаў.
    БАРБІТАЛ-НАТРЫЙ (ад барбітал + натрый) — тое, што і медынал.
    БАРБГГУРАТЫ (ад іт. barbabietola = бурак + urea = мачавіна) — група лекавых рэчываў, вытворныя барбітуравай кіслаты, якія з’яўляюцца снатворнымі і наркатычнымі сродкамі.
    БАРБУЛА (н.-лац. barbula) — лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які расце на гліністай або ііясчанай глебе, гнілой драўніне, камянях.
    БАРВА (польск. barwa, ад с.-в.-ням. varwe) — 1) колер, афарбоўка, фарба; 2) чырвань, густа-чырвоны колер; 3) гіст. форменнае адзенне (мундзір, ліўрэя) у Вялікім княстве Літоўскім.
    БАРГОУТ (гал. barghout) — патоўшчаны пояс знешняй абшыўкі драўлянага судна для ўзмацнення яго.
    БАРД (кельц. bard) — 1) паэт-спявак у старажытных кельтаў; 2) ayTap і выканаўца аўтарскай песні; 3) перан. паэт.
    БАРДЗЮР (фр. bordure, ад bord = край, мяжа) — 1) шляк, які абрамляе край тканіны, шпалераў і інш.; 2) паласа дэкаратыўных раслін з боку плошчы, пляцоўкі, тратуара.
    БАРДО (фр. bordeaux, ад Bordeaux = назва французскага горада) — 1) гатунак чырвонага віна; 2) цёмначырвоны колер.
    БАРДЭРб (фр. bordereau) — 1) выпіс з бухгалтарскіх дакументаў, рахункаў; 2) вопіс каштоўных папер, якія высылаюцца.
    БАРЕР (фр. Ьаггіёге) — невысокая перагародка, якая закрывае свабодны праход куды-н.; 2) перашкода, якую трэба пераадолець пры спаборнігггве ў бегу, скачках і інш.; 3) наогул перашкода для чаго-н. (напр. гукавы б., цеплавы б.); 4) перан. тое, іпто перашкаджае дзейнасці (напр. ведамасны б., псіхалагічны б ).
    БАРЖА (англ. barge, ад фр. bar­ge) — пласкадоннае грузавое судна, якое звычайна буксіруецца.
    БАРК (гал. bark) — вялікае паруснае марское судна, у якога на задняй мачце косыя парусы, а на астатніх прамыя.
    БАРКА (іт. Ьагса) — пласкадоннае рачное грузавое судна без палубы, якое буксіруецца.
    БАРКАРОЛА (іт. barcarola, ад Ьагса = лодка) — 1) тое, што і гандальера 1; 2) вакальны або інструменталыіы твор у стылі песні венецыянскіх лодачнікаў (гандальераў) з лірычнай мелодыяй, музычііым суправаджэннем, у якім чуецца плёскат хваляў.