• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БАТАНІК (ад батаніка) — спецыяліст у галіне батанікі.
    БАТАШКА [гр. botanike (techne) = навука аб раслінах] — навука, якая вывучае расліны.
    БАТАПОРТ (ад гр. bathos = глыбіня + англ. port = праход) — прыстасаванне ў выглядзе плывучай воданепранікальнай скрыні для закрывання сухога шлюза.
    БАТАРЭЯ (фр. batterie) — 1) артылерыйскае падраздзяленне з некалькіх гармат, 2) злучэнне некалькіх аднатыпных прыбораў, крыніц энергіі ў адну сістэму (напр. радыятарная б., сонечпая б.).
    БАТАТ (ісп. batata) — расліна сям. павоевьгх, клубні якой багатыя на крухмал і цукар; салодкая бульба.
    БАТАХРОМНЫ (ад батахромы) — б. эфект — зменаафарбоўкі арганічпых злучэішяў пры змяненні іх хімічнай будовы ў бок паі лыблеппя колеру — пераход ад жоўтага праз аранжавы, чырвоны, фіялетавы, сіпі да зялёнага колеру (параўн. гіпсахрамны).
    БАТАХРОМЫ (ад гр. bathos = глыбіня +chroma = колер) — атамныя групы, прысутнасць якіх у
    малекулах фарбавальнікаў паглыбляе колер і мяняе ў паслядоўнасці: бясколерпы — жоўты — аранжавы — чырвоны — фіялетавы — сіні — блакітны — зялёны — чорны.
    БАТДЭК (англ. boot-deck) — палуба пасажырскага судна, на якой размешчаны выратавальныя шлюпкі.
    БАТЛЕЙКА (польск. betlejka, ад Betleem = польская назва горада Віфлеема) — пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі перасоўны лялечны тэатр; з канца 1980-х гадоў робяцца спробы адрадзіць паказы батлейкі.
    БАТМАГЕНЕЗ (ад гр. bathmos = ступснь + -генез) — эвалюцыйная канцэпцыя, паводпе якой у аснове прагрэсіўнага развіцця жывых арганізмаў ляжьгць унутранае імкпенне да самаўдасканалепня.
    БАТМАН (фр. battement = стуканне, біццё) — 1) група рухаў у класічным танцы; 2) удар зброяй па зброі праціўніка пры фехтаванні.
    БАТбМЕТР (ад гр. bathos = глыбіня + -Memp) — прыбор, пры дапамозе якога бяруцца пробы вады з розных глыбіняў вадаёма.
    БАТОН (фр. baton = палка) — 1) белы хлеб прадаўгаватай формы; 2) прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.
    БАТРАКАРЫУМ (н.-лац. bothrocaryum) — дрэвавая або кустовая расліна сям. кізілавых, часта з гарызантальна распасцёртымі галінамі, пашыраная ва Усх. Азіі, на восіраве Тайвань і ў Паўн. Амерыцы; вырошчваецца як дэкаратыўная на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
    БАТРАКЕФАЛІЯ (ад гр. bathron = уступ + kephale = галава) — анамальная форма чэрапа, калі патыліца выпінаецца ўступамі.
    БАТРАХАЗАЎРЫ (ад гр. batrachos = жаба + -заўр) — падклас вымерлых земнаводных (напр. лантаназух, сеймурыя), якія спалучалі прыметы амфібій і рэптылій; жылі ў палеазоі.
    БАТРАХАЛОГІЯ (ад гр. batrachos = жаба + -логія) — раздзел заалогіі, які вывучае земнаводных.
    БАТРАХАСПЕРМУМ (н.-лац. ba-trachospermum) — ніткаватая чырвоная водарасць сям. батрахаспермавых, якая трапляецца ў багатай кіслародам вадзе.
    БАТРЫДЫЁПСІС (н.-лац. botrydiopsis) — аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў планкпюне азёр, рэк, вадасховішчаў, сажалак, каналаў, у глебе, на камянях. БАТРЫДЫІ (ад гр. botrys = гронка + eidos = выгляд) — органы фіксацыі ў некаторых стужачных чарвей, якія ўяўляюць сабой падоўжаныя заіпчамляльныя апараты.
    БАТРЫДЫУМ (н.-лац. botrydium) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. батрыдыевых, якая трапляецца на глініста-глеістых адкладах бсрагоў розных вадаёмаў, на дне сажалак, якія высыхаюць, на вільготных глебах.
    БАТРЫЕКОКУС (н.-лац. batryococcus) — каланіяльная зялёная водарасць сям. дыктыясферыевьгх, якая папіырана ўсюды ў чыстай або слаба забруджанай вадзе.
    БАТРЫЯМІКОЗ (ад гр. botrys = гронка + мікозы) — хранічная інфекцыйная хвароба коней, радзей буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней з групы мікозаў, узбуджальнік якой мікраскапічлы грыбок; характарызуецца гіухлінападобным разрастаннем злучальнай тканкі.
    БАТРЫЯСПОРЫЙ (н.-лац. botryosporium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе на розных раслінных субстратах.
    БАТРЫЯСФЕРЫЯ (н.-лац. batryosphaeria) — сумчаты грыб сям. батрыясферавых, які развіваецца на травяністых і дрэвавых раслінах.
    БАТРЫЯТЫШЯ (н.-лац. batryotinia) — сумчаты грыб сям. склератыніевых, які развіваецца на многіх раслінах.
    БАТУЛІЗМ (н.-лац. botulismus, ад лац. botulus = каўбаса) — вострая інфекцыйная хвароба ў выніку атручвання прадуктамі (каўбасой, вяндлінай, рыбай, кансервамі), заражанымі спораўтваральнымі палачкападобнымі бактэрыямі і іх таксінамі.
    БАТУТ (фр. batoude, ад іт. battuta = літар. удар) — гімнастычны снарад для скачкоў у выглядзе нацягнутай гарызаптальна капронавай або металічпай сеткі, якая спружьпііць.
    БАТУТА (іт. battuta = літар. удар) — палачка дырыжора.
    БАТФОРТЫ (фр. bottes fortes) — кавалерыйскія боты з высокімі пашыранымі ўверсе халявамі.
    БАТЫ(гр. bathys = глыбокі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «глыбінны».
    БАТЫБЕЁНТЫ (ад баты+ біёнты) — марскія арганізмы, якія жывуць на глыбінях звыш 500 м.
    БАТЫГРАМА (ад баты+ -грама) — крывая суадносін розных глыбіняў вадаёма (возера, мора).
    БАТЫК (малайск. batik) — шматколерная тканіна ў народаў Інданезіі.
    БАТЫМЁТРЫЯ (ад баты+ -метрыя) — раздзел гідраметрыі, які займаецца вымярэннем водных глыбіняў.
    БАТЫПЕЛАГІЯЛЬ (ад баты+ пелагіяль) — адна з зон Сусветнага акіяна, якая ахоплівае тоўшчу вады ад 200 да 1500 м, куды пранікае нязначная колькасць сонечных прамянёў.
    БАТЫПЛАН (ад баты+ -план) — несамаходны аднамесны апарат для вывучэння марскіх глыбіняў, здольны манеўраваць у гарызантальным і вертыкальным напрамку.
    БАТЫСКАФ (ад баты+ -скаф~) — самаходны апарат для глыбакаводных даследаванняў.
    БАТЫСТ (фр. batiste) — тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўняііай пражы, звычайна падвергнутай мерсерызацыі.
    БАТЫСФЕРА (ад баты+ сфера) — стальная камера сферычнай формы, якая спускаецца на тросе для даследавання расліннасці і жывёльнага свету на вялікай глыбіні.
    БАТЫТЭРМОГРАФ (ад баты+ тэрмограф) — прыбор для вымярэння і запісу тэмпературы вады на розных глыбінях акіянаў і мораў у час руху судна.
    БАТЫФАТОМЕТР (ад баты+ фатометр) — прыбор для вымярэння інтэнсіўнасці асвятлення ў вадзе на вялікіх глыбінях.
    БАТЫЯЛЬ (ад гр. bathys = глыбокі) — зона марскіх глыбіняў ад 200 да 2000 м.
    БАТЫЙЛЬНЫ (ад батыяль) — які датычыць марскіх адкладаў, пгго залягаюць на глыбіні 200— 2000 м; б а я зона — тое, што і батыяль.
    БАТЭНСЫ (англ. battens) — дошкі шырынёй 10—20 см і таўшчынёй 5—10 см.
    БАТЭРФЛЯЙ (англ. butterfly) — спосаб спартыўнага плавання на грудзях, пры якім грабок робіцца адначасовым вынасам абедзвюх рук на паверхню вады.
    БАУЛ (іт. baule) — падарожны куфэрак круглаватай формы.
    БАЎЭР (ням. Bauer) — нямецкі селянін-землеўласнік.
    БАФТЫНГ (англ. buffeting) — ірасенне самалёта пры аднясенні паветраных віхроў ад крыла на хваставое апярэнне.
    БАХТАРМА (цюрк. bachtarma) — адваротны бок выдубленай шкуры.
    БАХУР (ст.-яўр. bachur = хлопец) — 1) маленькі тоўсценькі хлопчык, карапуз; 2) пазашлюбнае дзіця; 3) гіст. назва маладога яўрэя на Беларусі ў 16—17 ст.
    БАХЧА (тур. bahca, ад перс. bachce = садзік) — пбле, на якім растуць гарбузы, кавуны, дыні.
    БАХІПЬІ (цюрк. bagsy) — 1) народны спявак, музыкант, паэт у народаў Сярэд. Азіі; 2) шаман у некаторых цюркскіх народаў.
    БАЦАШЯ (н.-лац. bazzania) — пячоначііы мох сям. лепідозіевых, які трапляецца на вільготнай глебе ў цяністых лясах, радзей на гнілой драўніне.
    БАЦЫДЫЯ (н.-лац. bacidia) — накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на кары дрэў, раслінных рэштках, радзей на камянях, глебе.
    БАЦЫЛІСПОРА (н.-лац. bacillisрога) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод (вольхі, вярбы і інш.) у вадзе.
    БАЦЫЛЫ (лац. bacillum = палачка) — палачкападобныя бактэрыі, сярод якіх большасць з’яўляецца ўзбуджальнікамі інфекцыйных хвароб.
    БАЦЫЛЙРЫЯ (н.-лац. bacillaгіа) — каланіяльная дыятомавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана ў бенпіасе і планктоне мораў, саланавата-прэсных вадаёмаў.
    БАШЛЫК (цюрк. baslyk) — сукоііііы капюйюн з доўгімі канцамі, які надзяваецца на шапку ў непагоду.
    БАШМАК (рус. башмак, ад цюрк. basmak) — асобы від тормаза ў выглядзе клінападобнай калодкі, якая падкладваецца пад колы Baro­Hay, каб спыніць іх рух.
    БАШТАН (укр. баштан, ад тур,перс. bostan = агарод) — тое, што і бахча.
    БАШЫБУЗУК (тур. basybozuk) — 1) салдат нерэгулярных турэцкіх войск у 18—19 ст.; 2) перан. грубы, бязлітасны, жорсткі чалавек.
    БАЯДЭРА (парт. bailadeira) — індыйская храмавая танцоўшчыца, якая за плату выступае і ў рэстаранах, прыватных дамах.
    БАЯНЕТ (фр. baionnette = штык, ад Bayonne = назва горада ў Францыі) — 1) злучэнне дэталяў, пры якім адна дэталь з прораззю насаджваецца на іншую дэталь з выступам; 2) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. у Францыі.
    БЕАМІЦЭС (н.-лац. baeomyces) — накіпны лішайнік сям. беаміцэтавых, які расце на гліністай і тарфяной глебе, гнілой драўніне.
    БЕАТЫФІКАЦЫЯ (с -лац. beatificatio, ад лац. beatus = блажэнны + facere = рабіць) — акт залічэння католіка ў лік блажэнных, які выконвае рымскі папа.
    БЕГЕМОТ (ням. Behemoth, ад ст.яўр. behemoth) — буйная млекакормячая жывёла атрада парнакапытных, якая жыве ў рэках і азёрах Афрыкі.
    БЕГЕТРЫЯ (ісп. behetria) — вольная сялянская абшчына ў сярэдневяковай Іспаніі.
    БЕГШАЖ (фр. beguinage) — пасёлак накшталт манастыра з келлямі для адзінокіх жанчын у Бельгіі і Нідэрландах.
    БЕДЛАМ (апгл. bedlam) — 1) лонданская псіхічная бальніца; 2) перан. неразбярыха, шум, вэрхал.
    БЕДЛЕНД (англ. bad lands = літар. дрэпныя землі) — рззка расчлянёны рэльеф пустыішых і паўпустынных раёнаў з заблытанай сегкай яроў і вузкіх грабяпёў, што робіць яго непрыгодным для земляробства.
    БЕДУІНЫ (ар. badauin = жыхары пустыні) — вандроўныя і паўвандроўныя арабы-жывёлаводы Аравійскага паўвострава і Паўн Афрыкі (параўн. фе.пахі').
    БЕДЭКЕР [ням. К.Baedeker = прозвішча ням. кнігавыдаўца (1801—1859)] — назва даведнікаў па розных краінах для турыстаў на нямецкай і іншых мовах, якія выдаюцца ў Германіі.
    БЕЗААРЫ (перс. bezoari) — утварэнні са шчыльна збітай шэрсці жывёл або валокнаў раслін, якія часам выяўляюць у страўніках жвачпых жывёл.
    БЕЗЭ (фр. baiser = пацалунак) — пірожнае з узбітых яечных бялкоў і цукру.
    БЕЙ (тур. bey = князь) — тытул феадальнай знаці або службовых асоб у некаторых краінах Блізкага і Сярэд. Усходу.