• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БІСКУП (польск. biskup < ст.-вням biscof, ад гр. episkopos) — вышэйшае духоўнае званне ў католікаў (параўн. епіскап).
    БІСМАЛІТ (ад гр. bysma = корак + -літ') — інтрузія 2 канічнай або цыліндрычнай формы, што дасягае паверхні Зямлі ці заканчваецца ў тоўшчы асадачных парод, паднімаючы іх у выглядзе купала.
    БІСТР (фр. bistre) — цёмна-карычневая акварэльная фарба.
    БІСТРО (фр bistro, ад рус. быстро = хутка) — невялікі рэстаран, бар з пітвом і закускамі.
    БІСУЛЬФАТЫ (ад бі+ сульфаты) — тое, што і гідрасульфаты.
    БІСУЛЬФІТЫ (ад бі+ сульфіты) — тое, што і гідрасульфіты.
    БІСУС (гр. byssos = топкая пража) — прадукт выдзялення бісусавай залозы многіх пласціністажабравых малюскаў.
    БІТ [англ. bit, ад bi(nary) = дваісты + (digi)t = знак, лічба] — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі ў дваічнай сістэме злічэння; адпавядае інфармацыі, якую атрымліваюць пры ажыццяўленні адной з дзвюх роўнаверагодных падзей.
    БІТАНАЛЬНАСЦЬ (ад бі+ танальнасць) — адначасовае выкарыстанне дзвюх танальнасцей у розных галасах таго самага музычнага твора.
    БІТАНАЛЬНЫ (ад бі+ танальны) — скампанаваны ў дзвюх танальнасцях.
    БІТЛ (англ. beatl, ад beat = біць) — удзельнік бітлза.
    БІТЛЗ (англ. beatles, ад beat = біць) — англійскі маладзёжны вакальна-інструментальны квартэт 60-х гадоў 20 ст., а таксама ўтвораны на яго ўзор ансамбль у Зах. Еўропе і Амерыцы.
    БІТНІК (англ. beat = біць, разбіваць) — удзельнік стыхійнага анархічна-бунтарскага руху моладзі ў ЗША, Англіі і іншых краінах у 50—60-х гг. 20 ст., якая выражала пратэст супраць рэчаіснасці па-
    рушэннем нормаў супольнага жыцця людзей.
    БГГбн (фр. bidon) — высокая цыліндрычная пасудзіна з накрыўкай для вадкасцей.
    БГГУМППЗАЦЫЯ (ад бітумы) — 1) запаўненне трэпічын у грунтах і горных пародах расплаўленымі прыроднымі бітумамі; 2) разбурэнне арганічных рэчываў, у выніку якога ў іх павялічваецца колькасць вугляроду і ўтвараюііца парафіны і нафтэны.
    БІТУМШОЗНЫ (лац. bituminosus = смаляны) — які ўтрымлівае ў сабе бітумы (напр. б. торф).
    БІТУМЫ (лац. bitumen = горная смала) — прыродныя або штучныя цвёрдыя, вадкія і газападобныя смалістыя рэчывы ці прадукты іх перапрацоўкі.
    БГГЬППЯ (н.-лац. bithynia) — прэснаводны малюск сям. гідробій, які ўдзельнічае ў біялагічным ачышчэнні вадаёмаў.
    БІТЭНГ (гал. beting) — вертыкальная тумба на палубе судна, вакол якой наматаны якарны ланцуг, каб паменшыць хуткасць яго руху пры апусканні якара.
    БІФАКАЛЬНЫ (ад бі+ фокус) — які мае два фокусы; б ы я а к у л я р ы — акуляры, у якіх верхняя частка шкельцаў дазваляе бачыць далёкія прадметы, а ніжняя служыць для чытання.
    БІФІДАБАКТЭРЫІ (ад лац. bifidus = падзелены на дзве часткі + бактэрыі') — група актынаміцэтаў, складаюць да 80—90% кішачнай флоры дзяцей і маладняку сельскагаспадарчых жывёл у перыяд малочнага выкормлівання.
    БІФІЛЯР (ад бі+ лац. filum = нітка) — электрычны праваднік, складзены ў дзве столкі.
    БІФЫЙРНЫ (ад біфіляр) — які складаецца з дзвюх нітак або дратоў; б-ая абмотка — абмотка электраапаратаў або прыбораў складзеным у дзве столкі правадніком.
    БІФОРЫУМ (н.-лац. biforium, ад лац. biforis = двухдзверны) — двухчасткавае аркаднае акно або арачны праём, характэрныя для архітэктуры раманскага і гатьгчнага стыляў.
    БІФУРКАЦЫЯ (лац. bifurcatio = раздваенне) — I) раздзяленне ракі на дзве пратокі, якія ўпадаюць у розныя басейны; 2) падзел трубчастага органа на дзве галіны, напр. трахеі на дзве бронхі; 3) падзел старшых класаў сярэдняй школы на два патокі, напрамкі ў навучанні, напр. на гуманітарны і матэматычны (параўн, поліфуркацыя).
    БІФШТЭКС (англ. beef-steaks = кавалачкі ялавічыны) — кавалак абсмажанай ялавічыны з сярэдняй часткі хрыбта тушы.
    БІХЕВІЯРЫЗМ (англ. behaviou­rism, ад behaviour = паводзіны) — кірунак у амерыканскай псіхалогіі, які лічыць прадметам псіхалогіі паводзіны.
    БІХРАМАТАМЁТРЫЯ (ад біхраматы + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор біхрамату калію.
    БІХРАМАТЫ (ад бі+ храматы) — тое, што і дыхраматы.
    БІЦЬІЛІН [ад бі+ (пені)цылгн>] — антыбіётык, які ўжываецца ддя лячэння рэўматызму і некаторых іншых хвароб.
    БІЦЭПС (лац. biceps = двухгаловы) — мышца паміж плячом і локцем, якая згінае руку.
    БІЯ(гр. bios = жыццё) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «жыццё», «жыццёвыя працэсы», «біялагічньп>.
    БІЯАКУСТЫКА (ад бія+ акустыка) — раздзел біялогіі, які вывучае гукі, іпто выдаюць жывёлы, і гукавыя зносіны жывёл.
    БІЯАРГАНІЧНЫ (ад бія+ арганічньі) — звязаны з арганічнымі злучэннямі, якія ўдзельнічаюць у біялагічных праірсах.
    БІЯАРЫЕНТАЦЫЯ (ад бія+ арыенпіацыя) — здольнасць арганізмаў вызначаць сваё становішча ў прасторы.
    БІЯАСТРАНАЎТЫКА (ад бія+ астранаўтыка) — тое, што і біякасманаўтыка.
    БІЯБІБЛІЯГРАфіЯ (ад бія+ бібліяграфія) — бібліяграфія, у якой інфармацыя пра друкаваныя творы падаецца разам з біяграфічнымі звесткамі пра аўтараў.
    БІЯГАРЫЗОНТ (ад бія+ гарызонпі) — функцыянальнае падраздзяленне ярусаў у біяцэнозах.
    БІЯГЕАГРАФІЯ (ад бія+ геаграфія) — навука, якая вывучае заканамернасці пашырэння і размеркавання жывых арганізмаў на зямным шары.
    БІЯГЕАСФЙРА (ад бія+ геасфера) — абалонка зямнога шара,
    у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты.
    БІЯГЕАХІМІЯ (ад бія+ геахімія) — раздзел геахіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў біясферы.
    БІЯГЕАЦЭНАЛОГІЯ (ад біягеацэноз + -логія) — навука, якая вывучае біягеацэноз.
    БІЯГЕАЦЭНОЗ (ад бія+ гр. ge = зямля + цэноз) — сукупнасць раслінных, жывёльных і мікраскапічных арганізмаў разам з участкам зямной паверхні, які яны займаюць і з якім звязаны абменам рэчываў і энергіі.
    БІЯГЕЛЬ (ад бія+ лац. gelo = застываю) — студзінападобная або цвёрдая структураваная калоідная сістэма біялагічнага паходжання з вадкім дысперсійным асяроддзем; разнавіднасць геляў.
    БІЯГЕЛЬМІНТЫ (ад бія+ гельмінты) — паразітычііыя чэрві, якія на стадыі лічынкі жывуць у жывёльным арганізме, а ў дарослым стане — у целе чалавека або другой жывёлы (параўн. геагельмінты').
    БІЯГЕНАСФЁРА (ад бія+ гр. genos = нараджэнне + сфера) — сфера ўзнікнення жыцця — абалонка на планетах, у межах якой ствараюцца ўмовы, спрыяльныя для развіцця вышэйшых формаў матэрыі.
    БІЯГЕНЕЗ (ад бія+ -генез) — 1) утварэнне арганічных злучэнняў жывымі арганізмамі; 2) тэорыя ўзнікнення жыцця на Зямлі, паводле якой мяркуецца, пгго зародкі жывых істот былі занесены на Зямлю з іншых нябесных целаў (параўн. абіягенез).
    БІЯГЕНЕТЫЧНЫ (ад бія+ генетычны) — падпарадкаваны закону паўтарэння ў індывідуальным развіцці арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця ўсяго рода продкаў (напр. б. закон).
    БІЯГЕННЫ (ад бія+ -генны') — які стымулюе развіццё жывых арганізмаў (напр. б-ыя элементы).
    БІЯГЕРМ (ад бія+ гр. herma = падводная скала) — выступ марскога дна, утвораны рэшткамі вымерлых арганізмаў.
    БІЯГІДРААКЎСТЫКА (ад бія+ гідраакустпыка) — раздзел біяакуспіыкі, які вывучае гукі, што ўтвараюцца воднымі арганізмамі.
    БІЯГЛІФЫ (ад бія+ гр. glyphe = паглыбленне, ямка) — выкапнёвыя сляды жыццядзейнасці арганізмаў на паверхні або ўнутры асадачных парод.
    БІЯГРАМА (ад бія+ -грама) — графічнае (дыяграмнае) адлюстраванне зменлівасці ў часе якой-н. біялагічнай сістэмы (асобіны, папуляцыі, віды, біяцэнозы).
    БІЯГРАФІЯ (ад бія+ -графія) — 1) апісанне чыйго-н. жыцця; 2) чыё-н. жыццё (напр. выпадак з біяграфіі); 3) перан. гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.
    БІЯДОЗА (ад бія+ доза) — працягласць ультрафіялетавага апрамянення скуры, неабходная для ўзнікнення слабой, але ясна акрэсленай эрытэмы.
    БІЯДЬІНАМІКА (ад бія+ дынаміка) — раздзел фізіяпогіі, які вывучае жыццядзейнасць і функцыі арганізмаў.
    БІЯДЭГРАДАЦЫЯ (ад бія+ дэградацыя) — працэс раскладан-
    Б	 ня матэрыялаў, рэчываў або аб’ектаў у навакольным асяроддзі пад уздзеяннем жывых арганізмаў (пераважна мікраарганізмаў).
    БІЯДЭРМ (ад бія+ -дэрма) — слой, плёнка, якая складаецца з жывых арганізмаў (бактэрыі, грыбы, сіне-зялёііыя всдарасці), пгго жывуць і кормяцца на паверхні целаў іншых жывых арганізмаў (на падводных частках раслін, рыбах). БІЯДЭСТРЎКТАРЫ (ад бія+ дэструктары') — тое, што і біярэдуцэнты.
    БІЯЗОНА (ад бія+ зона) — сукупнасць геалагічных адкладаў, у якой сустракаецца якая-н. адна сістэматызаваная група выкапнёвых арганізмаў (від, род, сям’я).
    БІЯІНДЫКАТАРЫ (ад бія+ індыкатары) — арганізмы, наяўнасць якіх або інтэнсіўнае развіццё служыць паказчьікам пэўных прыродных працэсаў або наяўнасці некаторых рэчываў.
    БІЯІНДЫКАЦЫЯ (ад бія+ індыкацыя) — сістэма ацэнкі стану і ўласцівасцей экасіетэлі па наяўнасці (адсутнасці) у ёй тых ці іншых арганізмаў.
    БІЯШЖЫНЎРЫЯ (ад бія+ фр. ingenier = праяўляць вынаходлівасць) — навука аб канструяванні і праектаванні тэхнічных прыбораў, робатаў, маніпулятараў, якія выконваюць біялагічныя функцыі ва ўмовах нармальнай жыццядзейнасці арганізма.
    БІЯШФАРМАЦЫЯ (ад бія+ інфармацыя) — гіпатэтычна магчымая інфармацыя пры дапамозе біятокаў галаўнога мозга.
    БІЯКАМУНІКАЦЫЯ (ад бія+ камунікацыя') — сувязі паміж асобінамі аднаго або розных відаў жывёл пры дапамозе пэўных сігналаў.
    БІЯКАРбзіЯ (ад бія+ карозія) — карозія металаў, выкліканая мікраарганізмамі.
    БІЯКАСМАНАЎТЫКА (ад бія+ касманаўтыка) — галіна навукі, якая вывучае захаванне арганізмаў у міжпланетнай прасторы ў час касмічных палётаў і магчымасці іх прыстасавання да касмічных умоў.
    БІЯКАТАЛІЗ (ад бія+ каталіз) — паскарэнне або запавольванне хімічных рэакцый, якія адбываюцца ў арганізме пры ўдзеле ферментаў.
    БІЯКАТАЛІЗАТАРЫ (ад бія+ каталізатары) — рэчывы, у асноўным ферменты, наяўнасць якіх паскарае або запавольвае ўласцівыя жывой матэрыі хімічныя працэсы.
    БІЯКІБЕРНЕТЫКА (ад бія+ кібернетыка) — кірунак кібернетыкі, які вывучае законы зберажэння, перапрацоўкі і перадачы інфармацыі ў біялагічных сістэмах.
    БІЯКЛІМАТ (ад бія+ клімат) — кліматычныя ўмовы, якія разам з іншымі фактарамі асяроддзя вызначаюць існаванне, размнажэнне і развіццё жывьгх арганізмаў.
    БІЯКЛІМАТАЛбгіЯ (ад бія+ кліматалогія) — раздзел кліматалогіі, які даследуе ўплыў клімату на жыццё, здароўе і дзейнасць чалавека, развіццё жывёл і раслін.
    БІЯКОМПЛЕКС (ад бія+ комплекс) — расліннае і жывёльнае асяроддзе, якое ствараецца на бор-
    це касмічнага карабля для надзейнай сіспмы жыццезабеспячэння.