• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БІЯКРЫМІНАЛОГІЯ (ад бія+ крыміналогія') — напрамак у крыміналогіі, які тлумачыць злачыннасць біялагічнымі фактарамі, напр. прыроджанай схільнасцю некаторых асоб да злачыннай дзейнасці.
    БІЯКРЭМ (ад бія+ крэм) — касметычны крэм, у складзе якога ёсць біястпымулятары.
    БІЯКС (ад бі+ лац. axis = вось) — ферытавы элемент (гл. ферыпі 2) у некаторьгх запамінальных устройствах электронна-вылічальных машын.
    БІЯЛАПЗМ (ад біялогія) — напрамак у сацыялогіі, які тлумачыць грамадскія працэсы біялагічнымі з’явамі.
    БІЯЛАКАЦЫЯ (ад бія+ лакацыя) — здольнасць жывёл вызначаць становішча якога-н. аб’екта адносна саміх сябе або сваё месцазнаходжанне ў прасторы.
    БІЯЛІТЫ (ад бія+ -літ) — горныя пароды, якія складаюцца пераважна з рэштак жывёл і раслін, a таксама прадуктаў іх жыццядзейнасці (напр. вугаль, мел, вапняк).
    БІЯЛОГІЯ (ад бія+ -логія') — сукупнасць навук аб жывой прыродзе (падраздзяляецца на батаніку, заалогію, антрапалогію і мікрабіялогію).
    БІЯЛЮМШЕСЦЭНЦЫЯ (ад бія+ люмінесцэнцыя') — свячэнне многіх мікраарганізмаў, грыбоў і беспазваночных жывёл, звязанае з працэсамі іх жыццядзейнасці.
    БІЯМАСА (ад бія+ маса) — колькасць рэчыва жывых арганіз-
    маў на адзінку паверхні супіы ці аб’ёму вады.
    БІЯМйТРЫЯ (ад бія+ -метрыя) — раздзел біялогіі, які займаецца апрацоўкай дадзеных біялагічнага даследавання метадамі матэматычнай статыстыкі.
    БІЯМЕТЭАРАЛбгіЯ (ад бія+ метэаралогія') — раздзел метэаралогіі, які вывучае ўплыў надвор’я на жывыя арганізмы.
    БІЯМЕХАНІКА (ад бія+ механіка) — раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.
    БІЯМІЦЫН (ад бія+ -міцын) — антыбіётык, які ўжываецца пры пнеўманіі, дызентэрыі, сыпным тыфе і некаторых іншых хваробах.
    БІЯМОРФА (ад бія+ гр. morphe = форма) — жьшцёвая форма.
    БІЯМУРАЦЬІЯ (ад бія+ лац. murus = сцяна) — разнавіднасць імурацыі, калі арганізм замуроўваецца іншым арганізмам і гіне.
    БІЯНАВГГАЦЫЯ (ад бія+ навігацыя) — здольнасць жывёл выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сезонных міграцыях.
    БІЯНДРЫЯ (ад бі+ -андрыя) — дваямужжа.
    БІЯНОМІЯ (ад бія+ гр. nomos = звычай, закон) — раздзел біялогіі, які вывучае агульныя праблемы сістэматыкі, заканамернасці відаўтварэння і фарміравання ў працэсе эвалюцыі вышэйшых сістэматычных груп.
    БІЯОПТЫКА (ад бія+ оптыка) — раздзел біялогіі, які вывучае сукупнасць з’яў, звязаных з
    выкарыстаннем жывымі арганізмамі святла для арыентацыі.
    БІЯПАЛІМЕРЫ (ад бія+ палімеры) — высокамалекулярііыя прыродныя злучэнні, якія з’яўляюцца структурнай асновай усіх жывых арганізмаў і выконваюць важііую ролю ў працэсах жыццядзейнасці.
    БІЯПАТЭНЦЫЯЛ (ад бія+ патэнцыял) — электрычнае напружанне, якое ўзнікае ў органах, ткалках і клетках жывёльных і раслінных арганізмаў у працэсе іх жыццядзейнасці.
    БІЯПРЭПАРАТ (ад бія+ прэпарапі) — біялагічны прэпарат для прафілактьгчнага або лячэбнага ўвядзешія ў арганізм і дыягнастычных даследавашіяў.
    БІЯПСІЯ (ад бія+ гр. opsis = разгляд) — узяцце невялікай колькасці ткаіікі ў хворага для лабараторнага даследаваніія, каб вызначыць характар захворвання.
    БІЯРЫТМАЛОГІЯ (ад біярыпімы + -логія) — навука, якая вывучае цыклічныя працэсы ў біялагічных сістэмах.
    БІЯРЫТМЫ (ад бія+ рытм) — сутачныя або сезонныя ваганні інтэнсіўнасці ў характары тых ці іншых біялагічных працэсаў і з’яў, якія даіоць арганізмам магчымасць прыстасоўвацца да цыклічных змен акаляючага асяроддзя.
    БІЯРЭДУЦЭНТЫ (ад бія+ лац. reducens, -ntis = які вяртае, аднаўляе) — арганізмы, якія мінералізуюць арганічнае рзчыва — раскладаюць яго на больш простыя неарганічныя злучэнні (пераважна грыбы, бактэрыі).
    БІЯРЭХАЛАКАЦЫЯ (ад бія+ рэхалакацыя) — выпрамяненне і ўспрыманне жывёламі высокачастотных гукавьгх сігналаў з мэтай выяўлення аб’ектаў у прасторы; адзін са спосабаў арыентацыі жывёл.
    БІЯСАЦЫЯЛОГІЯ (ад бія+ сацыялогія) — 1) сінонім біяцэналогіі ў многіх еўрапейскіх краінах; 2) канцэггцыя, якая тлумачыць сацыяльныя і палітычііыя працэсы зыходзячы з біялагічных фактараў, зведзеных да паняцця аб pace.
    БІЯСІНТЭЗ (ад бія+ сінтэз) — працэс утварэння арганічных злучэнняў у жывых арганізмах або ў штучных умовах пад дзеяннем ферментаў.
    БІЯСТАБІЛІЗАТАР (ад бія+ стабілізатар') — устаноўка дая перапрацоўкі арганічных адходаў сельскай гаспадаркі на кампоспг.
    БІЯСТАНЦЫЯ (ад бія+ спіанцыя) — навукова-даследчая ўстанова, дзе праводзіцца стацыянарнае вывучэнне раслін і жывёл у прыродных умовах.
    БІЯС ГРАТЫГРАФІЧНЫ (ад біястратыграфія\ б а я з о н a — слаі зямной кары, у кожным з якіх змяшчаецца пэўны комплекс скамянелых рэшткаў вымерлых арганізмаў, характэрны толькі для дадзенага слоя.
    БІЯСТРАТЫГРАФІЯ (ад бія+ стратыграфія) — раздзел стратыграфіі, які вывучае гісторыю жывых арганізмаў у гпўііыя геалагічныя эры і перыяды на падставе скамянелых арганічных рэіпткаў у слаях зямной кары.
    БІЯСТРОМ (ад бія+ гр. stroma = насціл) — утварэнне ў выглядзе лінзы або пласта на дне мора з рэшткаў арганізмаў.
    БІЯСТЫМУЛЙТАРЫ (ад бія+ стымулятары) — рэчывы, якія стымулююць розныя праяўленні жыццядзейнасці арганізма.
    БІЯСТЭЛЫ (ад бія+ стэла) — вертыкальныя нагруваіпчванні біястромаў або лінз арганічных вапнякоў у выглядзе слупоў або штокаў 2, якія ўтвараюцца на прыўзнятых участках дна вадаёмаў ад працяглага нарастання арганізмаў на адным месцы.
    БІЯСФЕРА (ад бія+ сфера) — вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.
    БІЯСФЕРАЛОГІЯ (ад біясфера + -логія) — навука пра ўзнікненне, эвалюцыю, структуру і механізмы функцыянавання біясферы.
    БІЯТАРЭЛА (н.-лац. biatorella) — сумчаты грыб сям. акараспоравых, які развіваецца на паіпкоджаных галінках і ствалах хвойных дрэў.
    БІЯТЛАНІСТ (ад біятлон) — спартсмен, які займаецца біятлонам.
    БІЯТЛОН (ад бі+ гр. athlon = змаганне, барацьба) — спартыўныя спаборніцгвы, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.
    БІЯТОНУС (ад бія+ тонус) — прыродны стан напружалня, характэрны для ўсяго жывога.
    БІЯТОП (ад бія+ -топы) — участак зямной паверхні з аднатыпнымі ўмовамі асяроддзя, насе-
    лены біяцэнозам (напр. асаковае балота, заліўны луг, бярозавы гай).
    БІЯТОРА (н.-лац. biatora) — накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на кары дрэў, балотах, тарфяной глебе, валунах.
    БІЯТРАНСФАРМАЦЫЯ (ад бія+ пірансфармацыя') — 1) змена спадчынпых уласцівасцей бактэрыяльнай клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК; 2) пераўтварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, якая ўлоўліваецца зялёнымі раслінамі, у іпшыя віды; 3) біяхімічнае пераўтварэнне ядаў, што праніклі ў арганізм, у менш таксічныя рэчывы або болып таксічныя злучэнні, чым зыходнае рэчыва.
    БІЯТРАФІЯ (ад бія+ -трафія) — харчаваіше адных арганізмаў (біяпірофаў) біямасай іншых арганізмаў.
    БІЯТРОН (ад бія+ -трон) — камера з штучным кліматам дая лячэння гіпертаніі і іншых хвароб.
    БІЯТРОФЫ (ад бія+ -трофы) — арганізмы, якія жывяцца іншымі жывымі арганізмамі.
    БІЯТЫН (ад гр. biote = жыццё) — вітамін Н, які ўваходзіць у склад ферментаў, што рэгулююць бялковы і тлушчавы абмен; змяшчаецца ў памідорах, дражджах, яечным жаўтку, печані, малацэ.
    БІЯТЫП (ад бія+ тып) — сукупнасць арганізмаў у межах папуляцыі, якія характарызуюцца аднолькавым генатыпам і блізкім фенатыпам (напр. клон у раслін).
    БІЯТЫТ [фр. biotite, ад J.Biot = прозвішча фр. фізіка (1774— 1862)] — мінерал класа сілікатаў.
    жалезіста-магнезіяльная слюда жоўтага, бурага або чорнага колеру; выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матэрыял.
    БІЯТЫЧНЫ (rp. biotikos = які датычыць жыцця) — які адносіцца да жывых элементаў дадзенага асяроддзя; б-ыя ф а к т a р ы — сукупнасць уплываў, якія аказвае на арганізмы жьшцядзейнасць іншых арганізмаў.
    БІЯТЭЛЕМЕТРЬІЯ (ад бія+ тэлеметрыя) — спосаб даследавання біялагічных з’яў і вымярэння біялагічных паказчыкаў арганізмаў (напр. пульсу, тэмпературы, крывянога ціску ў касманаўтаў, спартсменаў) на адлегласці, шляхам выкарыстання тэлемеханікі.
    БІЯТЭХНАЛОГІЯ (ад бія+ тэхналогія) — сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных чалавеку прадуктаў пры дапамозе жывых агентаў 4.
    БІЯГЭХНІКА (ад бія+ тэхніка) — комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні гадоўлі ў прыродных умовах дзікіх жьпзёл і паляпшэнні іх прадукцыйных уласцівасцей.
    БІЯТЭХНІЯ (ад бія+ гр. techne = майстэрства, умельства) — раздзел паляўніцтвазнаўства, які распрацоўвае комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні гадоўлі ў прыродных умовах дзікіх жывёл і паляпшэнні іх прадукцыйііых уласцівасцей.
    БІЯФАБРЫКА (ад бія+ фабрыка) — прадпрыемства па вырабу біяпрэпаратаў.
    БІЯФЕНАЛОПЯ (ад бія+ феналогія) — навука аб перыядычных
    з’явах у жыцці пэўнай групы або нават аднаго віду арганізмаў, звязаных са зменамі пораў года.
    БІЯФІЗІКА (ад бія+ фізіка') — навука, якая вывучае фізічііыя і фізіка-хімічныя працэсы ў жывых арганізмах.
    БІЯФІЛЫ (ад бія+ -філ) — хімічныя элементы і рэчывы, здольныя акумулявацца ў жывых арганізмах у значна большых колькасцях, чым у навакольным асяроддзі.
    БІЯФІЛЬТР (ад бія+ фільпір) — збудаваіше для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў.
    БІЯФІЛЬТРАЦЫЯ (ад бія+ фільтрацыя) — фільтрацыя вады жывёламі, напр. пласціністажабравымі малюскамі.
    БІЯХАРЫЁН (ад бія+ харыён) — структурная частка экасістэмы\ цэнтр актыўнасці арганізмаў у біятопе.
    БІЯХІМІЯ (ад бія+ хімія) — навука, якая вывучае хімічныя працэсы ў жывых арганізмах.
    БІЯХОР (ад бія+ гр. chora = прастор) — частка біясферы, якая ўключае групу падобных біяпіыпаў і ўваходзіць у пэўны біяцыкл (напр. біяхоры пустынь, лясоў, стэпаў і інш. аб’ядноўваюцца ў біяцыкл сушы).
    БІЯХРОН (ад бія+ гр. chronos = час) — адрэзак геалагічнага часу, на працягу якога адбыліся адкладанііі біязоны.
    БІЯЦЫКЛ (ад бія+ цыкл) — самая буйпая адзінка расчлянення біясферы (суша, мора, унузраныя вадаёмы); падрачдчялясцца на біяхоры
    БІЯЦЭНАГЕНЕЗ (ад біяцэноз + -генез) — гістарычны працэс фарміравання і развіцця біяцэнозаў.
    БІЯЦЭНАЛОГІЯ (ад біяцэноз + -логія) — раздзел экалогіі, які вывучае біяцэнозы, іх будову, развіццё, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем і інш.
    ЫЯЦЭНАМЕТРЫЯ (ад біяцэноз + -метрыя) — раздзел біяцэналогіі, які даследуе метады вывучэпня розных парамстраў і ўласцівасцей біяцэнозаў і экасістэм.
    БІЯЦЭНОЗ (ад бія+ -цэноз) — сукупнасць раслін і жывёл, якія насяляюць тэрыторыю з аднолькавымі ўмовамі існавання, напр. возера, луг, балота.