• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    брудэргАўз (ад брудэр + англ. house = будынак) — памяшканне для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак.
    БРУДЭРшАфТ (ням. Bruder­schaft = братэрства); п і ц ь н a б. — замацоўваць сяброўства па застольнаму звычаю, паводле якога двое ўдзельнікаў адначасова п’юць свае чаркі, цалуюцца і пераходзяць на «ты».
    БРУК (польск. bruk, ад ням. Brucke) — вымашчаная камянямі дарога, вуліца.
    БРУКІТ [ад англ. К.Brooke = прозвішча англ. мінералога (1771— 1857)] — мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў жоўтага, бурага або чорнага колеру, які з'яўляецца сыравінай для атрымання ферапіытану.
    БРУЛЬЁН (фр. brouillon = літар. чарнавік) — перпіы накід чарцяжа або малюнка.
    БРЎМЕР (фр. brumaire, ад brume = густая імгла) — другі месяц года (з 22—24 кастрычніка да 20—22 лістапада) паводле французскага рэспубліканскага календара,' які дзейнічаўу 1793—1805 гг.
    БРУНЁРА (н.-лац. brunera) — травяністая расліна сям. бурачнікавых з аблісцелым сцяблом і блакітнымі кветкамі, пашыраная на Каўказе, у Сібіры і Іране; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    БРУНЕТ (фр. brunet) — мужчына з цёмнымі або чорнымі валасамі.
    БРУНФЁЛЬЗІЯ (н.-лац. brunfelsia) — вечназялёная кустовая расліна сям. паслёнавых з буйнымі блакітнымі кветкамі, пашыраная ў Бразіліі; на Беларусі вырошчваецца як дакаратыўная.
    БРУНХОРСТЫЯ (н.-лац. brunchorstia) — недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на ігліцы і парастках хвойных дрэў.
    БРУНЭЛЬКА (польск. brunelka, ад лац. prunella) — травяністая расліна сям. ясноткавых з прадаўгаватым чаранковым лісцем і цёмна-сінімі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, якая расце на незабалочаных лугах, у лясах, па берагах рэк, каля жылля; чарнагалоў.
    БРУСАНЕТЫЯ (н.-лац. broussonetia) — дрэвавая або кустовая раслша сям. тутавых, пашыраная ва Усх, Азіі і Палінезіі; з кары асобных відаў вырабляецца папера, некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
    БРУСІТ [ад англ. A.Bruce = прозвішча амер. мінералога (памёр у 1818 г.)] — міперал класа вокіслаў і гідравокіслаў белага або зеленаватага колеру, празрысты; з’яўлясцца сыравінай дая атрымаіпія магнію.
    БРУСТВЕР (ням. Brustwehr = літар. абарона грудзей) — земляны насьш па краі акопа, прызначаны для аховы салдат і гармат ад варожага агню.
    БРУТА (іт. brutto = грубы) — вага тавару з тарай 2; ц а н а б. — цана тавару без скідак; д а х о д б. — валавы даход без выліку расходаў (параўн. нета).
    БРУТАЛІЗМ (ад англ. brutal = грубы) — кірунак у архітэктуры, прадстаўнікі якога імкнуцца падкрэсліць важкасць архітэктурных формаў.
    БРУТАЛЬНЫ (лац. brutalis) — грубы, жорсткі.
    БРУЦЭЛЁЗ (ад бруцэлы') — інфекцыйна-алергічная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца бруцэламі.
    БРУЦЭЛЫ [н.-лац. brucella, ад англ. D.Bruce = прозвішча англ. бактэрыёлага (1855—1931)] — род дробных шараабо палачкападобных бактэрый, якія выклікаюць бруцэлёз.
    БРЫГ (англ. brig, ад іт. brigantine = брыганціна) — марское двухмачтавае ваеннае ці гандлёвае паруснае судна 18—19 ст.
    БРЫГАДА (фр. brigade, ад іт. brigata = таварыства) — 1) вайсковае злучэнпе з некалькіх батальёнаў (дывізіёнаў) або палкоў; 2) тактычнае злучэнне некалькіх аднатыпных ваенных караблёў пад камандаваннем аднаго флагмана 2; 3) група работнікаў, якая сумесна выконвае вытворчае заданне (напр. будаўпічая б., паляводчая б.).
    БРЫГАДЗІР (ням. Brigadier, ад фр. brigadier) — 1) кіраўнік вытворчай брыгады', 2) унтэр-афіцэр у некаторых родах войск, а таксама ў жандармерыі Францыі; 3) ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.
    БРЫГАДЭНФЮРЭР (ням. Brigadenfiihrer) — званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню генерал-маёра.
    БРЬІГАНЦІНА (фр. brigantine, ад іт. brigantino) — невялікі брыг, ваенны або пірацкі.
    БРЫДЖ (англ. bridge) — карцёжная гульня.
    БРЫДЖД^К (англ. bridge-deck, ад bridge = мосцік + deck = палуба) — верхняя палуба грамадзянскіх суднаў, дзе размешчаны штурманская і рулявая рубкі.
    БРЬІДЖЫ (англ. breeches) — штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена, прызначаныя для верхавой язды.
    БРЬІДЭЛЬ (англ. bridle = аброць) — ланцуг для ўтрымання судна на рэйдзе, прымацаваны адным канцом да якара, а другім да плывучай бочкі.
    БРЬІДЭР (англ. breeder = літар. вытворца) — разнавіднасць рэактара-размнажальніка.
    БРЫЁШЯ (н.-лац. bryonia, ад гр. bryonia) — травяністая расліна сям. гарбузовых з паўзучымі сцёбламі і зеленавата-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Афрыцьг, пярэступ.
    БРЫЁПСІДЫ (н.-лац. bryopsida) — клас споравых раслін аддзела мохападобных, які ўключае 14 тысяч відаў сфагнавых, андрэевых
    і брыевых імхоў; лістасцябловыя імхі.
    БРЫЁШ (фр. brioche) — здобная булачка пэўнай формы.
    БРЫЖЫ (польск. bryze, ад ст.-в.ням. brize) — зборкі, складкі ў форме веера.
    БРЫЖЭЙКА (ад брыжы) — складка брушыны, якой унутрыбрушныя органы прымацоўваюцца да задняй сценкі брушной поласці.
    БРЫЗ (фр. brise) — вецер, які днём дзьме з воднай паверхні на сушу, а ноччу — з сушы на водную паверхню; на Беларусі адзначаецца на многіх азёрах і вадасховішчах.
    БРЫЗАНТНЫ (фр. brisant = які драбіць) — разрыўны, здольны драбіць прадметы пры выбуху (напр. б. снарад).
    БРЫЗЁНТ (рус брезент, ад гал. presenning) — тоўстая непрамакальная парусіна; выкарыстоўваецца для вырабу палатак, чахлоў, тэнтаў і інш.
    БРЫЗІНГІДЫ (н.-лац. brisingidae) — сямейства глыбакаводных марскіх зорак.
    БРЫІДЫ (н.-лац. bryidae, ад гр. bryon = мох) — падклас лістасцябловых імхоў; пашыраны па ўсім зямным шары; уплываюць на ўзнаўленне і стан дрэвастою, хмызнякоў, травяністых раслін, садзейнічаюць торфаўтварэнню; брыевыя імхі.
    БРЫКЕТ (фр. briquette, ад brique = цагліна) — спрасаваны ў выглядзе цагліны, пліткі дробны матэрыял (напр. тарфяпы б.).
    БРЫЛЬ (польск. bryl, ад іт. ombrello = парасон) — 1) казырок
    летняй шаіікі; 2) капялюш (з палямі).
    БРЫЛЬЙНТ (фр. briliant = літар. бліскучы) — штучііа агранёны і адшліфаваны алмаз.
    БРЫЛЬЯНЦІН (фр. brillantine) — касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск.
    БРЫНДЫЗІ (іт. brindisi) — застольная песіія ў італьянскай оперы.
    БРЫНЗА (ад рум. brinza) — сыр з авечага малака.
    БРЬІСТАЛЬ (англ. Bristol = назва англ. горада) — кардон, атрыманы склейваннем аркушаў паперы высокіх гатункаў.
    БРЫТАЛІТ (ад гр. brithys = цяжкі + -літ~) — мінерал класа сілікатаў, афарбаваны нераўнамерна, часта занальна, ад блакітна-шэрага да чырвона-бурага колеру, бывае жоўты.
    БРЬГУМ (н.-лац bryum) — лістасцябловы мох сям. брыевых, расце на палях, каля дарог, па берагах рэк, адхонах канаў, на стрэхах, камянях, сценах.
    БРЫФІНГ (англ. briefing = інструктаж) — кароткая нарада прадстаўнікоў друку, на якой спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўным пытанні.
    БРЫЧКА (польск. bryczka < ням. Birutsche, ад лац. birota = двухколка) — лёгкі выязпы вазок з верхам, плеценым з лазы або абцягнутым скурай.
    БРЫЯЛОГІЯ (ад гр. Ьіуоп = мох + -логія) — раздзел батанікі, які вывучае мохападобныя расліны.
    БРЫЯЭРЫТРАФІЛУМ (н.-лац. bryoerythrophyllum) — лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які трапляецца на глебе і камянях у лясах.
    БРЭВЕ [лац. breve = кароткае (пісьмо)] — кароткае пасланне рымскага папы з распараджэннем па другарадных царкоўных пытаннях.
    БРЭГЕТ [фр. A.Breguet = прозвішча фр. гадзіннікавага майстра (1747—1823)] — гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца.
    БРЭЙД-ВЫМПЕЛ (гал. breedwimpel) — ваепна-марскі флаг паменшанага памеру, які ўзнімаецца на грот-мачце, калі на караблі прысутнічае камандзір злучэння.
    БРЭЙДЛЕРЫЯ (н.-лац. breidleгіа) — лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які расце на вільготных лугах, балотах, на глебе ў лясах.
    БРЭЙН-ДР^ЙН (англ. braindrain, ад brain = мозг + drain = уцечка) — адгок спецыялістаў, вучоных, інтэлектуалаў з краін, дзе адносна нізкі ўзровень жьшця, у краіны з больш высокім узроўнем; «уцечка мазгоў».
    БРЭЙН-РЬІНГ (ад англ. brain = мозг + ring = арэна барацьбы) — тэлевізійная гульня-спаборніцтва, пераможцам у якой становіцца той чалавек або каманда, якія выяўляюць болып шырокую эрудыцыю і хуткасць рэакцыі ў адказах на пытанні вядучага.
    БРЭЙНШТОРМ (англ. brainstorm = бліскучая ідэя) — метад прапановы творчых ідэй у праірсе рас-
    працоўкі навуковай або тэхнічнай праблемы.
    БРЭКВАТЭР (англ. breakwater, ад break = разбіваць + water = вада) — каменная загарода дая абароны марской гавані ад хваль; хвалярэз.
    БРЭКЧЫЯ (іт. breccia) — сцэментаваная абломкавая горная парода (вулканічная, тэктанічная або асадачная).
    БРЭЛОК (фр. breloque) — упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і інш.; бірулька.
    БРЭМІЯ (н.-лац. bremia) — ніжэйшы грыб сям. перанаспоравых, які развіваецца на многіх раслінах сям. складанакветных.
    БРЭМСБЕРГ (ням. Bremsberg, ад Bremse = тормаз + Berg = гара) — падземная нахільная горная вырабатка з прыстасаваннямі для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на размешчаны ніжэй гарызонт шахты.
    БРЭНЗЛІ гл. фрэнзгіі.
    БРЭЦЁР (фр. bretteur, ад brette = шпага) — уст. чалавек, які шукае прычыну, каб змагацца на дуэлі; дуэлянт, скандаліст.
    БРЭШ (фр. breche) — 1) пралом у сцяне, корпусе карабля, зроблены снарадам, мінай і інш.; 2) разрыў, парушэнне цэласнасці чаго-н3) перан. страта (напр. б. у бюджэце). БУБОН (гр. bubon = пахвіна) — запаленне лімфатычньгх вузлоў, пераважна пахвінных і шыйных.
    БУВАРДЫЯ (н.-лац. bouvardia) — кустовая або травяністая расліна сям. марэнавых з цэласным супраціўным лісцем, пашыра-
    ная пераважна ў Мексіцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    БУГАЙ (тур. buga) — 1) самец буйной рагатай жывёлы, бык; 2) начная балотная птушка сям. чаплевых, самец якой вясной, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову быка (народныя назвы: вадзяны бык, гібейла, бухала).
    БЎГЕЛЬ (ням. Bugel = дуга) — I) жалезнае кольца, надзетае на верхні канец палі для засцярогі яе ад разбурэння пры забіванні; 2) металічнае кольца на мачце карабля для мацавання снасцей; 3) частка токапрыёмніка ў трамваі, тралейбусе, электрапоездзе, якая слізгае па кантактным провадзе.
    БУГІ-ВУГІ (апгл. boogie-wo­ogie) — 1) стыль джазавай музыкі; 2) амерыканскі парны бальны TaHeu свабоднай кампазіцыі, эмацыянальна напружаны па характару, з умерана хуткім тэмпам; узнік у канцы 30-х гт. 20 ст.