Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ВАЗЕЛШ [фр. vaseline, ад ням. Was(ser) = вада + гр. еіаіоп = аліўкавы алей] — аднародная сумесь цяжкага нафтавага масла і цвёрдых вуглевадародаў (парафіну, цэрэзіну, петралатуму), мазепадобная белая маса; выкарыстоўваецца ў медьшыне (аснова мазяў), электратэхніцы і ііші.
ВАЗОН (польск. wazon < іт. vaso, ад лац. vas = пасудзіна) — 1) дэкаратыўная пакаёвая расліна; 2) пасудзіна разам з дэкаратыўнай пакаёвай раслінай.
ВАЙШЫІ (санскр. vaisja) — трэцяя з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належалі куггцы, земляробы, жывёлаводы, некаторыя рамеснікі.
ВАІІЯ (гр. Ьаіоп = пальмавая галінка) — расчлянёны, падобны на галінку ліст папараці.
ВАКАБУЛА (лац. vocabulum = слова) — 1) іішіамоўнае слова з перакладам на родную мову; 2) загаловак слоўнікавага артыкула.
ВАКАБУЛЯРЫЙ (лац. vocabularium = слоўнік) — кароткі слоўнік да хрэстаматыі або асобных раздзелаў падручніка.
ВАКАЛ (фр. vocal, ад лац. vocalis = гучны) — вакальнае мастацгва, спевы.
ВАКАЛІГРАМА (ад лац. vocalis = гучны + -грама) — графічны паказ амплітудна-частотна-часавых характарыстык гуку.
ВАКАЛІЗ (фр. vocalise, ад лац. vocalis = гучны) — практыкаванне ддя голасу без слоў, якое выконваецца на адпых галосных гуках; музычны твор для спеваў без слоў.
ВАКАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. vocalis = гучны) — 1) спевы на адных галосных гуках; 2) лінгв. пабыццё зьгчным гукам складаўтваральных асаблівасцей.
ВАКАЛІЗМ (ад лац. vocalis = гучны) — сістэма галосных гукаў якой-н. мовы (параўн. кансанантызм).
ВАКАЛІСКАПІЯ (ад лац. vocalis = гучны + -скапія) — распазнаванне голасу, выдзяленне прымет, якія вызначаюць галасавы тракт таго, хто гаворыць, шляхам ідэнтыфікацыі вакаліграм.
ВАКАЛІСТ (ад вакал) — 1) спецыяліст у галшс вакальнага мастацтва; 2) спявак-прафесіянал.
ВАКАЛЬНЫ (лац. vocalis = гучны) — які адносіцца да выканання голасам, прызначаны дая спеваў; галасавы, пеўчы.
ВАКАНСІЯ (ст.-польск. wakancyja, ад с.-лац. vacantia) — незапятая пасада ва ўстапове.
ВАКАНТНЫ (ад вакансія) — свабодны, нікім не заняты (напр. в-ая пасада).
ВАКАТ (лац. vacat = які пуслуе, вольны) — старонка кнігі, на якой няма тэксту або ілюстрацый (напр. адварот тытульнага ліста, шмуцтьпула).
ВАКАТЫЎ [лац. (casus) vocativus] — лінгв. клічны склон.
БАКАЦЬП (лац. vacatio = вызваленне) —уст. тое, што і канікулы. ВАКЗАЛ (англ. Vauxhall = забаўляльная ўстанова каля Лондана ў 17 ст.) — будынак для пасажыраў і службовага персаналу на чыгуначнай станцыі, на прыстані і інш. ВАКЛІОЗЫ (фр. Vaucluse = назва крыніцы ў басейне ракі Рона ў Францыі) — крыніцы ў карставых зонах з вялікім расходам (дэбіпіам) вады.
ВАКОДЭР (англ. vocoder, ад voice = голас + code = код) — від тэлефошіай сувязі з перадачай інфармацыі ў закадзіравалым выглядзе.
ВАКСА (ням. Wachs = воск) — мазь з воску, сажы і тлушчу для скуранога абутку.
ВАКУОЛІ (фр. vacuole, ад лац. vacuus = пусты) — нсвялікія поласці ў клетках жывёльных і раслінных арганізмаў, напоўненыя клетачным сокам.
ВАКУУМ (лац vacuum = пустата) — 1) разрэджаны сган газаў у закрытым прыборы або пасудзіне; беспаветраная прастора; 2) перан. адсутнасць жыцця, высокіх імкненняў і інтарэсаў.
ВАКУУМ-АПАРАТ (ад вакуум + апарапі) — 1) апарат, праз які аўтаматычна падаецца вадкае паліва
ў карбюратар; 2) апарат для выпарвання, прасушкі і фільтрацыі рэчываў пад ціскам, ніжзйшым за атмасфершя.
ВАКУУМ-КАМЕРА (ад вакуум + камера) — камера, куды змяшчаецца які-н. матэрыял, каб выдаліць з яго паветра, газ, ваду.
ВАКУУММЕТР [ад вакуум + (мано)метр] — прыбор для вымярэння ціску разрэджаных га заў.
ВАКУУШІЕТРЫЯ (ад вакуум + -метрыя) — раздзел фізікі, які займаецца вымярэннем ціску разрэджапых газаў.
ВАКУУМ-ФІЛЬТР (ад вакуум + філыпр') — апарат для фільтравання, дзеянне якога засііавана на стварэнні вакуумнай помпай рознасці ціскаў па абодва бакі фільтравшіьнага матэрыялу.
БАКУУМ-ЭКСТРАКТАР (ад вакуум + экстрактар) — прылада для выцягваішя плода ў час родаў. ВМСУУМ-ЭКСТРАКЦЫЯ (ад вакуум + экстракцыя) — аперацыя выцягвання плода ў час родаў вакуум-экстрактарам.
ВАКУФ, ВАКФ (ар. vakuf) — маёмасць, якая ў мусульманскіх краінах выдзяляецца дзяржавай або асобай на рэлігійныя ці дабрачынныя мэты.
ВАКХАНАЛІЯ (лац. bacchanalia, ад гр. Bakchos = адно з імён бога вінаградарства і вінаробства Дыяніса) — 1) свята ў гонар Дыяніса (Вакха) у Сіараж. Грэцыі і Рыме; 2) перан. разгульнае балявалне; оргія 2.
ВАКХАНКА (лац. bacchans, -ritis = які святкус ў гопар бога Вакха) — 1) жрыца бога Вакха, а так-
в
сама ўдзельніца вакханаліі 1,2) перан. страсная, палкая жанчына.
ВАКЦЫНА (фр vaccine, ад лац. vaccinus = каровін) — медыцынскі прэпарат для прафілактычных і лячэбных прывівак супраць роз-' ных хвароб (напр. супраігьтыфозная в ).
ВАКЦЫНАТЭРАПІЯ (ад вакцына + тэрапія') — метад лячэння некаторых інфекцыйпых хвароб увядзеннем ваюхыны (параўн. вакцынацыя).
ВАКЦЫНАЦЫЯ (ад лац. vaccinus = каровін) — прымяненне вакцыны дая папярзджвашія інфекцыйнай хваробы шляхам стварэння імуніппту (параўп. вакцынапіэрапія).
ВАЛАКАРДЗШ [ад валя(р ’ян) + лац. cor, -rdis = сэрца) — лекавы прэпарат, заспакаяльны і проціспазматычны сродак.
ВАЛАН (фр. volant) — 1) шарык з апярэннем для гульні ў бадмінтон\ 2) тое, пгго і бадмінтон 1; 3) прыпіыўная палоска ткашны ў выглядзе брыжоў на сукенцы, спадніцы, блузцы.
ВАЛАНЕЯ (ад гр. balanos = жолуд) — чаіпачка жалудоў некаторых відаў дубоў, у якой змяшчаецца многа дубільных рэчываў (танідаў).
ВАЛАНСЬЕН (фр. Valenciennes = назва горада ў Францыі) — тонкія карункі асобага пляцепня.
ВАЛАНЦЁР (фр. volontaire) — асоба, якая добраахвотна паступіла на вайсковую службу; добраахвотнік (у Апгліі, Францыі. Італіі і некаторых іншых краілах).
ВАЛАПЮК (ад англ. world = свет + speak = размаўляць) — 1) штучная міжнародная мова, якую сгварыў у 1879 г. Й.Шлеер; 2) перан. набор незразумелых слоў, тарабаршчына.
ВАЛАРЫЗАЦЫЯ (фр. valorisation) — павышэнне цаны тавару або курсу папяровых грошай пры дапамозе дзяржаўных мерапрыемстваў; 2) тое, што і рэвальвацыя.
ВАЛГАЛА, ВАЛЬХАЛА (пям. Walhalla, ад ст.-сканд. Valholl = палац забітых) — паводле старажытнаскандынаўскай міфалогіі, палац бога Одзіна, дзе знайшлі прыстанак душы забітых воінаў.
ВАЛЕЙБАЛІСТ (ад валейбол) — ігрок у валейбол.
ВАЛЕЙБОЛ (апгл. volley-ball, ад volley = адбіваць на ляту + ball = мяч) — спаргыўная гульня з перакідапнем мяча цераз сетку ад адной каманды да другой,
ВАЛЕНТНАСЦЬ (ад лац. valentia = сіла) — уласцівасць атама аднаго элемента далучаць да сябе пэўную колькасць атамаў другога элемента; 2) лінгв. здольнасць слоў спалучацца з пэўнымі іпшымі словамі.
ВАЛЕНТНЫ (лац. valens, -ntis) — здолыіы далучаць да сябе атамы другога хімічнага элемепта.
ВАЛЕР’ЯНЕЛА (н.-лац. valerianella) — травяністая расліна сям. валяр’янавых з ланцэтным лісцем і дробнымі блакітпавата-белымі квегкамі, пашыраная ў Еўропе і Паўн. Амерыцы; на Беларусі расце ў пасевах.
ВАЛЕТ (фр. valet) — чацвёртая па старпіынству ігральная карта, малодшая за даму 4.
ВАЛЁР (фр. valeur = літар. каінтоўнасць) — адцешіе тону ў межах аднаго колеру.
ВАЛІ (тур. vali, ад ар. vali) — 1) правіцель вйіаепіу ў Турцыі, 2) генерал-губернатар у Іране.
ВАЛІдбл (ад лац. validus = моцны + -ол) — лекавы прэпарат, здолыіы расшыраць саеуды і заспакойваць нервовую сістэму.
ВАЛІЗА (фр. valise) — 1) паштовы мяшок дыпламатычнага кур’ера; 2)уст. тое, што і чамадан.
ВАЛІН (англ. valine) — адна з жыццёва неабходных амінакіслот, якая ўваходзіць у склад бялкоў і ўплывае на рост, функцыяніраванне нервовай сістэмы,
ВАЛІСНЁРЫЯ [н.-лац. vallisneгіа, ад іт. A.Vallisnieri = прозвішча іт. батаніка (памёр у 1730 г.)] — падводная травяністая расліна сям. жабнікавых са стужкападобным ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў прэсных вадаёмах трапічных і субтрапічных зон; на Беларусі вядома як акварыумная.
ВАЛбніЯ (н.-лац. valonia) — 1) зялёная водарасць класа сіфонавых, якая пашырана ў трапічных морах, 2) від наземных бруханогіх малюскаў, якія пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы.
ВАЛТОРНА (ням. Waldhom = паляўнічы рог) — медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.
ВАЛЬВАРЫЁЛА (н.-лац. volvariella) — шапкавы базідыяльны
грыб сям. мухаморавых, які расце 'на ўгноенай глебе, мёртвай драўніне; некаторыя віды ядомыя.
ВАЛЬВАТЫ (н.-лац. valvatidae) — сямейства прэснаводных пярэднежаберных малюскаў класа бруханогіх; кормяцца рэшткамі раслін і жывёл.
ВАЛЬВАЦЫЯ (фр. evaluation = ацэнка) — вызначэнне каштоўнасці іншаземнай валюты ў грашовай адзінцы пэўнай дзяржавы не па яе наміналу, а па вазе змешчанага ў ёй валютнага металу (золата, серабра).
ВАЛЬВЕНТЫ (лац. volvens, -ntis = які абвівае) — жыгучыя клеткі ў некаторых кішачпаполасцевых.
ВАЛЬВбкС (н.-лац. volvox, ад лац. volvere = закручваць) — каланіяльная зялёная водарасць сям. вальвоксавых, якая пашырана ў сажалках, старыцах, мелкаводных азёрах.
ВАЛЬДМАЙСТАР (ад ням. Wald = лес + Meister = майстар) — чыноўнік у Расійскай імперыі, які загадваў казённымі лясамі.
ВАЛЬДШНЭП (ням. Waldschnepfe) — птушка атрада сеўцападобных, якая жыве ў лясах, дзе ёсць ручаі, балоты; аб’ект спартыўнага палявання; слонка.
ВАЛЬДЭНСЫ (п.-лац. valdenses, ад фр. Р.Valdo = прозвішча ліёнскага купца 12 ст.) — рэлігійная секта, якая ўзнікла ў канцы 12 ст. на поўдні Францыі і прапаведавала адмаўленне ад прыватнай уласнасці, вяртанне да ранняга хрысціянства; некаторыя абшчыны захаваліся (пераважна ў Італіі) і зараз.
ВАЛЬЕРА (фр. voliere) — агароджаная пляцоўка для ўтрымання птушак або звяроў (у запаведніку, заапарку і інш.).
ВАЛЬКАМЕРЫЯ (ням Volkameria, ад Volckamer = назва мясцовасці ў Германіі) — дэкаратыўная форма клерадэндрума з белымі або блакітнымі пахучымі кветкамі.
ВАЛЬКІРЬП (ням. Walkure, ад ст.-сканд. valkyija = якая выбірае забітых) — ваяўнічыя дзевы-багіні ў старажьгпіаскандьшаўскай міфалогіі, якія дапамагалі героям у бітвах і суправаджалі душы забітых у валгалу.
ВАЛЬМА (ням. Walm) — трохвугольны схіл вальмавага даху.
ВАЛЬМАВЫ (ад вальмау в. д а х — чатырохсхільны дах над прамавугольнай пабудовай, у якім два схілы па доўгіх баках маюць форму трапецыі, а два схілы па кароткіх баках трохвугольныя.
ВАЛЫТУРГІЕЎ (ад лац. Valpurgia = імя каталіцкай святой); в а я н о ч — свята пачатку вясны ў германскай міфалогіі, якое з 8 ст. адзначалася ў ноч на 1-е мая, калі, паводле народнага павер’я, збіраліся ў гарах Гарца ведзьмы і наладжвалі свой «шабаш».