Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ВАРНА (санскр. wama = якасць, колер, катэгорыя) — кожная з чатырох саслоўных груп у Стараж. Індыі — брахманы, кшатрыі, вайшыі, шудры, — з якіх пазней развіліся касты.
ВАРТА (польск. warta, ад ням. Warte) — 1) ахова, каравул; 2) вартавамне, абавязкі па ахове чаго-н.
ВАРТАВАЦЬ (польск. wartowac, ад ням. warten) — 1) ахоўваць каго-н., што-н.; 2) падсцерагаць, чакаць з’яўлешія каго-н., чаго-н.
вАРТЫ (польск. warty, ад ням. wert) — 1) годны чаго-н.; 2) які мае пэўную каштоўнасць.
ВАРУНКІ (ням. Wahrung) — абставіны, умовы.
ВАРШТАТ (польск. warsztat, ад ням. Werkstatt) — спецыяльная канструкцыя, прыстасаваная для выканагпія адпаведных работ, напр. ткацкай, сталярскай, слясарнай і інш.
ВАРЫАБЕЛЬНЫ (англ. variable = зменлівы) — 1) здольнасць мець, утвараць варыянты', 2) зменлівы, непастаянны, няўстойлівы.
ВАРЫЕТЭТ (ням. Varietat, ад лац. varietas = разнастайнасць) — сукупнасць асобін аднаго віду, якія адрозніваюцца паміж сабою адной або некачькімі прыметамі.
ВАРЫЁЛЫ (лац. variola = воспа) — украпіны ў горнай пародзе ў выглядзе каменпых шарыкаў.
ВАРЫЁМЕТР (ад лац. varius = розны + -метр) — прыбор для вымярэння сіл, якія ўзнікаюць у тых ці іншых працэсах, напр. хуткасці
ўзлёту і зніжэння самалёта (авіяцыйны в.), змен зямнога магнетызму (магнітны в), змен поля прыцяжэння паблізу паверхні Зямлі (гравітацыйны в.); 2) прылада для плаўнай змены індуктыўнасці (радыётэхнічны в ).
ВАРЫКАП [англ. varicap, ад vari(able) = зменлівы + capacity) = ёмістасць] — паўправадніковы прыбор, ёмістасць якога залежыць ад прыкладзенага электрычнага напружання.
ВАРЫКАЦЭЛЕ (ад лац. varix = венозны вузел + гр. krele = пухліна) — варыкознае расшырэнне вен семявога канаціка ў чалавека і жывёл.
ВАРЫКОЗНЫ (ад лац. varix = расшырэнне вены) — мед. вузлаваты, з вялікай колькасцю расшырэнняў або патаўшчэнняў (напр. в-ае расшырэнне вен).
ВАРЫКОНД [англ. varicond, ад vari(able) = зменлівы + cond(enser) = кандэнсатар| — кандэнсапіар з рэзка выражанай нелінейнай залежнасцю ёмістасці ад прыкладзенага электрычнага напружання.
ВАРЫСТАР [англ. varistor, ад vari(able) = зменлівы + (resi)stor = супраціўленне] — паўправадніковы рэзістар, электрычнае супраціўленне якога нелінейна мяняецца ў залежнасці ад напружання.
ВАРЫЯКАМБШЁКС (ад лац. vano = змяняю + combino = аб’ядноўваю) — размнажальная капіравальная машына вертыкальнай канструкцыі.
ВАРЫЯЮПШОГРАФ (ад лац. vano = змяняю + юіішэ + -граф) — гравіравальная мапіына з электронным колеракарэктарам ддя
прыгатавання клішэ пры шматколерным высокім друку.
ВАРЫЯЛІТ (ад лац. variola = воспа + -літ) — вулканічная горная парода, якая змяшчае шматлікія варыёлы.
ВАРЫЯЛОІД (ад лац. variola = воспа + -оід) — лёгкая форма воспы.
ВАРЫЯНТ (фр. variant, ад лац. varians, -ntis = які змяняецца) — 1) разнавіднасць, відазмяненпе, адна з магчымых камбінацый чаго-н.; 2) адна з некалькіх рэдакцый якога-н. твора, афіцыйнага дакумента або іх часткі; 3) адна з магчымых камбінацый у шахматнай ці шашачнай гульні.
ВАРЫЯНТА (ад варыянт) — 1) арганізм жывёлы або расліны, які адхіляецца па пэўнай прымеце ад асноўнага тыпу; 2) кожпы член рада лікаў пры статыстычных паддіках.
ВАРЫЯСКАШЯ (ад лац varius = розны + -скапія) — метад здымкі і дэманстраваітя варыяфільмаў.
ВАРЫЯТАР (ад лац. variare = змяняць) — агрэгат або вузел машыпы для гшаўнай змены частаты вярчэння.
ВАРЫЯФІЛЬМ (ад лац. varius = розны + фільм) — фільм, дзе ў адпаведнасці са зместам мяняюцца памеры і калфігурацыя кадраў на экране.
ВАРЫЯЦЫЙНЫ (ад варыяцыя) — які мае адносіны да варыяцыі; в-ае злічэнне — раздзел матэматыкі, які вывучае экстрэмумы, uno залежаць ад выбару адной або некалькіх функцый, метадам варыяцый.
ВАРЫЯЦЫЯ (лац. variatio = змяненне) — 1) відазмяненне другарадных элементаў чаго-н. пры захаванні асноўнага; 2) варыянт распрацоўкі або паўтарэння асноўнай музычнай тэмы; 3) мат. змяненне функцыі пры яе лінеарызацыі', для звычайных функцый супадае з дыферэнцыялам', адно з асноўных паняццяў варыяцыйнага злічэння.
ВАРЫЯЭКРАН (ад лац. varius = розны + экран) — экранны відарыс, які пры кінапраекцыі змяняецца па канфігурацыі і памерах.
ВАРЭК (фр. varec) — выкінутыя на бераг марскія водарасці.
ВАР’ЯВАЦЬ (польск. wariowac, ад лац. vanare = змяняць, рабіць разнастайным) — 1) быць крайне ўзбуджаным, раззлаваным; шалець; 2) раздражняць каго-н., даводзіць да шаленстаа.
ВАР’ЯТ (польск. variat, ад лац. variatus = зменены) — 1) псіхічна хворы чалавек; 2) той, хто дзейнічае безразважна; дзівак.
ВАСАЛ (с.-лац. vassallus, ад лац. vassus = слуга) — 1) феадал у сярэдневяковай Зах. Еўропе, які залежаў ад больш буйнога феадала — сеньёра або сюзерэна', 2) перан. падпарадкаваная, залежная дзяржава ці асоба.
ВАСАЛІТЭТ (фр. vassalite, ад лац. vassus = слуга) — сістэма асабістай залежнасіц адных феадалаў (васалаў) ад іншых (сеньёраў або сюзерэнаў) у сярэдневяковай Зах. Еўропе.
ВАСІЛЕЎС (гр. basileus) — 1) правадыр племені ў Стараж. Грэцыі; 2) тытул імператара ў Візантыі.
ВАСІЛІСК (гр. basiliskos) — 1) казачнае страшыдла з галавой пеўня, тулавам жабы, хвастом змяі і каронай на галаве, ад позірку якога гіне ўсё жывое; 2) яшчарка з грэбенем на спіне, якая жыве ў трапічнай Амерыцы.
ВАСКУЛІТ (ад лац. vasculum = сасуд) — мед. запаленне сценак дробных крывяносных сасудаў.
ВАСПАН (польск. wacpan) — даўнейшая форма ветлівага звароту; ваша міласць.
ВАТ [англ. watt, ад D.Watt = прозвішча англ. інжынера і вынаходцы (1736—1819)] — адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная магутнасці, пры якой за 1 с раўнамерна выконваецца работа ў 1 джоўль.
ВАТА (польск. wata, ад ням. Watte) — пушыстая валакністая маса звычайна з бавоўны, прызначаная для медыцынскіх і бьпавых мэтаў. ВАТМАН (англ. J.Whatman = прозвішча ўладальніка англ. папяровай фабрыкі 18 ст.) — вышэйшы гатунак паперы для чарчэння і малявання.
ВАТМЁТР (ад ват + -метр) — прыбор для вымярэння магутнасці электрычнага току.
ВАТ-СЕКЎНДА (ад ват + секунда) — адзінка вымярэння работы электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца за 1 с пры магутнасці току ў 1 ват.
ВАТЫ (ням. Watten, ад гал. wadden = прыбярэжныя водмелі) — нізінныя палосы на ўзбярэжжы мора, якія штодзённа затапляюцца ў час прыліваў.
ВАТЭР (англ. water, ад watermachine = прадзільная машына) — тое, што і ватэрмашына.
ВАТЭРВЕЙС (англ. waterway, ад water = вада + way = гшіях) — тоўстая дошка драўлянага палубнага насцілу ўздоўж борта судна.
ВАТЭРЖАКЕТ (англ. waterjacket, ад water = вада + jacket = кашуля) — шахтавая печ для выплаўкі медзі, нікепю, свінцу, сценкі якой складзены з пустацелых стальных каробак, што ахалоджваюцца вадой.
ВАТЭРКЛАЗЕТ (англ. watercloset, ад water = вада + closet = прыбіральня) — уст. тое, што і клазепі.
ВАТЭРЛІШЯ (гал. water-lijn, ад water = вада + lijn = лінія) — лінія на бартах судна, якая абазначае ўзровень асадкі яго пры поўнай загрузцы.
ВАТЭРМАШЬІНА (англ watermachine, ад water = вада + machine = машына) — машына для прадзення бавоўны, ільну, воўны.
ВАТЭРПАЛІСТ (ад ватэрпола) — ігрок у ватэрпола.
ВАТЭРПАС (гал. waterpas) — самы просты прыбор для праверкі гарызантальнасці плоскасцей; выкарыстоўваецца ў будаўнічых і цяслярскіх работах.
ВАТЭРПОЛА (англ. water-polo) — спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе; воднае пола.
ВАТЭРПРУФ (англ. waterproof = воданепранікальнасць) — 1) тканіна, якая не прапускае ваду, а таксама вырабы з яе (адзенне, палаткі); 2) перан. жаночае летняе паліто.
ВАЎЧАР (англ. voucher) — 1) пісьмовая распіска, паручыцельства, гарантыя або рэкамендацыя;
2) сертыфікат, які дае права на атрыманне стандартных адукацыйных паслуг; 3) індывідуальны прыватызацыйны чэк; 4) талон, які выкарыстоўваецца для аплагы тавараў і паслуг.
ВАЎЧАРЫЗАЦЫЯ (ад ваўчар) — выдача прыватызацыйных чэкаў.
ВАФЛЯ (ням. Waffel) — сухое пячэнне з крэмавымі праслойкамі і клятчастым адбіткам на паверхні.
ВАХАБІТЫ [ад ар. Muhammad ibn Abd al-Wahhab = імя аравійскага рэлігійнага дзеяча (1703— 1787)] — паслядоўнікі рэлігійнапалітычнай плыні ў ісламе, якая ўзнікла ў 18 ст. у Цэнтр. Аравіі; выступалі за аб’яднанне аравійскіх плямён у барацьбе супраць турэцкага панавання.
ВАХМІСТР (ням. Wachtmeister) — воінскае званне ў кавалерыі старой рускай і польскай армій, якое адпавядала сяржанцкаму званню ў пяхоце.
ВАХТА1 (польск. wachta, ад ням. Wacht) — 1) від дзяжурства на судне па ахове яго бяспекі, а таксама частка экіпажа, якая нясе гэта дзяжурства; 2) перан. самаадданая праца ў гонар важнай падзеі.
ВАХТА2 (фін. vehka) — тое, што і пгрыфоль.
ВАХЦЁР (ням. Wachter) — дзяжурны стораж ва ўстанове, на прадпрыемстве.
ВАЦІН (ад вата) — трыкатажная тканіна з густым начосам, якая падшываецца пад падкладку ддя ўцяплення вопраткі.
Б
ВАІЦРАВАЦЬ (ням. votieren, ад с.-лац. votare) — вырашаць што-н. галасаваннем (у парламенце, на сходзе).
ВАШГЕРД (ням. Waschherd, ад waschen = прамываць + Herd = пліта) — прасцейшае прыстасаванне для прамыўкі залатаноснага пяску. ВАШЬШГТОШЯ (н.-лац. washingtonia, ад Washington = назва штата ў ЗША) — веералістая пальма з тоўстым ствалом і вялікай кронай, пашыраная ў ЗІПА і Мексіцы; выропічваецца як дэкаратыўная на Чарпаморскім узбярэжжы Каўказа.
ВАШЭРЫЯ (н.-лац. vaucheria) — ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. вашэрыевых, якая трапляецца ў прэсных і марскіх вадаёмах, на вільготнай глебе.
ВАЯЖ (фр. voyage) — іран. падарожжа, паездка (звычайна дзелавая, афіцыйная).
ВАЯЖбР (фр voyageur) — іран. падарожнік.
ВАЯЖЫРАВАЦЬ (фр. voyager) — іран. падарожнічаць.
ВЕБЕР [ням. W. Weber = прозвішча ням. фізіка (1804—1891)] — адзінка магнітнага патоку ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).
ВЕБЕРМЕТР (ад вебер + -метр) — прыбор для вымярэння магнітнага патоку.
ВЕГЕТАРЫЯНЕЦ (ням Vegetarianer, ад с.-лац. vegetarius = раслінпы) — чалавек, які спажывае толькі раслінную і малочную ежу.
ВЕГЕТАРЫЯНСТВА (англ. vegetarian, ад с.-лац. vegetarius = раслінны) — сістэма харчавання, якая
выключае прадукты жывёльнага паходжання.
ВЕГЕТАТЫЎНЫ (с.-лац. vegetativus) — які служыць для жыўлення і росту жывёльных і раслінных арганізмаў; в-ая нервовая с і с т э м a — частка нервовай сістэмы, якая рэгулюе абмен рэчываў у арганізме; в-ае р а з мнажэнне — непалавое размнажэнне, пры якім новы арганізм утаараецца з часткі мацярынскага.