• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ВАЛЬС (фр. valse) — плаўны парны танец трохдольнага памеру, a таксама музычны твор у такім рытме.
    ВАЛЬСА (н.-лац. valsa) — сумчаты грыб сям. вальсавых, які развіваецца на галінках і ствалах лісцевых дрэў і кустоў.
    ВАЛЬС-БАСТбн (ад вальс + басгпон) — амерыканскі бальны
    танец з шырокім крокам на першую долю такта.
    ВАЛЬТАЖ (фр. voltage) — напружанне ў электрычным ланцугу ў волыпах.
    ВАЛЫАМЕТР (ад волып + -метр) — прыбор для вымярэння колькасці электраэнергіі па хімічным дзеянні электрычнага току (па колькасці металу або газу, што выдзяляецца з электраліту).
    ВАЛЬТМЕТР (ад волып + -метр) — прыбор для вымярэння напружання паміж двума пунктамі электрычнага ланцуга.
    ВАЛЬТФАС (фр. volte-face = паварот твару) — раптоўны паварот тварам да праследавацеля.
    ВАЛЬТЫЖОР (фр. voltigeur) — 1) коіпіік, які робіць гімнастычныя практыкаванні ў час язды вярхом; 2) гіст. салдат французскай арміі (1804—1871), які вызначаўся спрытнасцю і быў прыгодны да службы і ў пяхоце, і ў конніцы.
    ВАЛЬТЫЖЫРАВАЦЬ (фр. volti­ger) — рабіць гімнастычныя практыкаванні ў час язды вярхом.
    ВАЛЬТЫНІЗМ (ад іт. volta = паварот) — здольнасць многіх груп насякомых даваць ад аднаго да некалькіх пакаленняў у год.
    ВАЛЬТЭР (ням. Walter) — аўтаматычігы васьмізарадны пісталет нямецкай фірмы «Вальтэр», якім была ўзброена нямецка-фашысцкая армія.
    ВАЛЬТЭР’ЙНЕЦ [фр. voltairien, ад Voltaire = псеўданім фр. пісьменніка і філосафа Ф.Аруэ (1694—1778)] — паслядоўнік Вальтэра; вальнадумец.
    ВАЛЬТЭР’ЯНСТВА (ад вальтэр 'янец') — рэлігійнае і палітычнае вальнадумства, звязанае з філасофскімі поглядамі Вальтэра.
    ВАЛЬФАРТАВЫ (н.-лац. wohlfahrtia, ад Volfart = прозвішча ням. урача); в а м у х a — насякомае сям. саркафагідаў, жывароднае, адкладвае лічынкі на раны чалавека і жывёл, выклікаючы вальфартыёз.
    ВАЛЬФАРТЫЁЗ (ад ням. Volfart = прозвішча ням. урача) — хвароба чалавека і жывёл, якую выклікаюць лічынкі вальфартавай мухі, адкладзеныя ў ранкі на скуры.
    ВАЛЬФРАМ (ням. Wolfram, ад Wolf = воўк + Rahm = пена) — хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.
    ВАЛЬФРАМАТЫ (ад вальфрам) — солі вальфрамавых кіслот.
    ВАЛЬФРАМІТ (ням. Wolframit) — мінерал класа вальфраматаў бура-чорнага або чырванаватага колеру; руда вальфраму.
    ВАЛЬХАЛА гл. валгала.
    вальцавАць (ням. walzen) — пракатваць, плюшчыць, малоць паміж валыіамі.
    ВАЛЬЦЫ (ням. Walze) — рабочая частка металаапрацоўчых, драбільных, мукамольных і іншых мапіын у форме валікаў, якія верцяцца ў процілеглых напрамках і служаць дая пракаткі, драблення чаго-н.
    ВАЛЮМАМЕТРЫЯ (ад лац. volumen = аб’ём + -метрыя') — методыка хімічнага аналізу, якая грунтуецца на вымярэнні аб’ёму патрачанага рэактыву ці выдзеленага або паглынутага газу.
    ВАЛЮМАРЭЦЭПТАРЫ (ад лац. volumen = аб’ём + рэцэптары') — чуллівыя нервовыя заканчэпні ў розных органах і крывяносных сасудах, якія рэагуюць на расцяжэнне іх сценак.
    ВАЛЮМЕТР (ад лац. volumen = аб’ём + -метр) — прыбор для вызначэння аб’ёму матэрыялу (напр. ваты), калі нельга вызначыць яго апусканнем гэтага матэрыялу ў вДДУ-
    ВАЛЮМТНОЗНЫ (ад лац volumen = аб’ём, том) — 1) шматтомны; 2) вялікі, аб’ёмны.
    ВАЛЮМШОМЕТР (ад лац volumen = аб’ём + -мепір) — тое, што і валюмепір.
    ВАЛЮМКАНТРОЛЬ (ад фр. vo­lume = аб’ём + кантроль) — вымярэнне і рэгуляванне сілы гуку пры электраакустычнай перадачы.
    ВАЛЮНТАРЫЗМ (ад лац. voluntarius = валявы) — 1) кірунак у філасофіі, які аб’яўляе волю вышэйшым прыпцыпам быцця, першаасновай усяго існага; 2) псіх. прызнанне волі, а не розуму рашаючым фактарам псіхічнай дзейнасці чалавека; 3) суб’ектывісцкія, самаволыіыя рашэнні без уліку аб’ектыўных умоў грамадскага жыцця, эканомікі і г.д.
    ВАЛКІТА1 (іт. valuta = кошт) — 1) асноўная грашовая адзінка якой-н. краіны (напр. долар у ЗША); цвёрдая в. — валюта, устойлівая ў адносінах да ўласнага наміналу, а таксама да курсаў іншых валют, забяспечаная золатам і іншымі капггоўнасцямі; а б a рачальная (канвертав а н а я ) в. — валюта, якая бесперашкодна абменьваецца на іншыя
    в	
    валюты; 2) тьпі грашовай сістэмы (напр. залатая в.); 3) замежныя грошы, якія маюць хаджэнне на міжнародным рынку.
    ВАЛЮТА2 (лац. voluta = завіток, спіраль) — скульптурная аздоба ў выглядзе спіральнага завітка з кружком у цэнтры; частка іанічнай капітэлі.
    ВАЛЮЦШ (ад лац. voluta = завіток, спіраль) — уключэпне, якое змяшчаецца ў цытанлазліе некаторых мікраарганізмаў і з’яўляецца рэзервам пажыўных рэчываў.
    ВАЛЯР’ЯН (н.-лац. valeriana) — травяністая расліна сям. валяр’янавых з падоўжаным лісцем і дробнымі ружаватымі кветкамі ў суквеццях, паціыраная ва ўмераных і халодных зонах; шырока культывуецца як лекавая (народныя назвы: аўрыян, дуброўка, капроўнік, грудоўка).
    ВАМБАТ (н.-лац. vombatus) — млекакормячае атрада сумчатых з валікападобным тулавам і кароткай шыяй, пашыранае ў Аўстраліі, Тасманіі; жыве ў лясах, саваннах.
    ВАМПІР (польск. wampir, ад фр. vampire) — 1) казачны пярэварацень — мярцвяк, які бьшцам бы ноччу выходзіць з магілы і п'е кроў жывых людзей; 2) вялікая лятучая мыш; 3) перан. жорсткі чалавек, эксплуататар-крывасмок.
    ВАМПІРАМОРФЫ (н.-лац. vampyromorpha) — атрад галаванопх малюскаў, спалучаюць прыметы будовы, уласцівыя кальмарам і прымітыўным васьмтогам; пашыраны ў зрапічных і субтрапічііых морах на глыбіні 700— 1500 м.
    ВАМШРЫЗМ (ад вампір) — рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра.
    ВАМПУМ (індз. wampum, ад wampumpeag = ніткі, на якія нанізаны чарапашкі) — маніста з чарапапіак, якое ў індзейцаў Паўн. Амерыкі было ўпрыгожаннем, мела функцыі грошай і пісьма.
    ВАНАДАТАМЕТРЫЯ (ад ванадаты + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор ванадату амонію.
    ВАНАДАТЫ (ад ванадый) — група мінералаў, солі ванадыевых кіслот (ванадыніт, карнатыт і інш); з’яўляюцца сыравінай для атрымання ванадыю.
    ВАНАДЫЙ (н.-лац. vanadium, ад ст.-сканд. Vanadis = імя старажытнаскандьшаўскай багіні прыгажосці) — хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.
    ВАНАДЫНІТ (ад ванадый) — мінерал класа ванадатаў жоўтага, чырвонага або бурага колеру; руда ванадыю.
    ВАНДАЛІЗМ (фр. vandalisme, ад лац. Vandali = старажытнагсрманскія гілямёны, якія ў 455 г. разрабавалі Рым) — няшчаднае разбурэпне, знішчзнне помнікаў культуры, мастацтва.
    ВАНДАЛЫ (лац. Vandali = старажытнагерманскія плямёпы, якія ў 455 г разрабавалі Рым) — разбуралыіікі культурна-гістарычпых помнікаў, матэрыялыіых каштоўнасцей.
    ВАНДРАВАЦЬ (польск. w^drowac, ад с.-в.-ням. wandem) — 1) весці неаселы спосаб жьпдця, пераязджаць з месца на месца; качаваць (пра плямёны, народы); 2) доўга хадзіць, ездзіць дзе-н.; блукаць, падарожнічаць; 3) пераходзіць ад аднаго ўладальніка да другога на працягу доўгага часу (аб прадметах).
    ВАНДРУТ (ням. Wandrute) — дэталь мацавання ў шахце ў выглядзе доўгага бруса, размешчанага ўздоўж вырабаткі.
    ВАНДЭМ’ЁР (фр. vendemiaire, ад лац. vindemia = збор вшаграду) — першы месяц (з 22—23 верасня да 21—22 кастрычніка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 іт.
    ВАЯДЭЯ (фр. Vendee = назва дэпартамента ў заходняй Францыі, які ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гг. быў цэнтрам контррэвалюцыі) — сімвал контррэвалюцыі.
    ВАНІЛІН (ад ваніль) — пахучае арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.
    ВАНІЛЬ (фр. vanille) — трапічная расліна сям. ятрышнікавых з пахучымі пладамі, а таксама сушаныя плады гэтай расліпы, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі.
    ВАННА (пям. Wanne) — 1) вялікая прадаўгаватая пасудзіна для купання; 2) працэс купання ў такой пасудзіне; 3) пакой, прызначаны для ванны; 4) лячэбна-прафілактычны сродак (напр. сонечныя ванны).
    ВАНТОЗ (фр. ventose, ад лац. ventosus = ветраны) — шосты месяц(з 19—21 лютагада20—21 сакавіка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.
    ВАНТРОБЫ (польск. w^troby) — унутраныя органы грудной клеткі і жывата.
    ВАНТУЗ (фр. ventouse, ад лац. ventosus = ветраны) — прыстасаванне для аўтаматычнага выпускання паветра з вадаправодных труб.
    ВАНТЫ (гал. want) — снасці, пры дапамозе якіх умацоўваюцца мачты судна з бартоў.
    ВАПАР (лац. vapor = пара) — нафтавае масла для змазвання цыліндраў паравьгх машын.
    ВАПАРЫЗАЦЫЯ (ад лац. vapor = пара) — 1) выпарванне, ператварэнне вадкасці ў пару; 2) метад спынення кровацячэння прыпяканнем паверхні тканак гарачай парай.
    ВАПАРЫМЕТР (ад лац. vapor = пара + -мепір) — прыбор для вызначэння пругкасці пары розных вадкасцей пры пэўных тэмпературах.
    ВАПІЦІ (індз. wapiti) — млекакормячае сям. аленяў, блізкае да марала, якое водзіцца ў лясах Паўн. Амерыкі.
    вАра (ісп. vara = палка) — мера даўжыні ў многіх краінах Лац. Амерыкі, роўная 80 — 110 см.
    BAPAKTAP [ад англ. var(iable) = зменлівы + act = дзеянне] — то'е, што і варыкап.
    ВАРАН (фр. varan, ад ар. varan) — буйпая драпежная яшчарка, якая
    водзіцца пераважна ў тропіках і субтропіках Усх. паўшар’я.
    ВАРАШХІНІЯ (н.-лац. woronichiпіа) — каланіяльная сше-зялёная водарасць сям. вараніхініевых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадасмаў.
    ВАРАНТ (англ. warrant = паўнамоцтаа, правамоцгва) — 1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне; 2) дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разам з каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну.
    БАРАРЫЯ (н.-лац. vararia) — губавы базідыяльны грыб сям. лахнакладыевых, які расце на драўніне і кары хвойных, зрэдку лісцевых парод.
    ВАРВАР (гр. barbaros = чужаземец) — 1) некультурны чалавек (у старажытных грэкаў і рымлян — усякі чужаземец, чужы іх культуры); 2) грубы, жорсткі чалавек.
    ВАРВАРЫЗМ (гр. barbarismos) — запазычанае ці створанае па ўзору якой-н. іншай мовы слова або выраз, які парушае нормы дадзенай мовы.
    ВАР’ЕТЭ (фр. vanete = літар. разнастайнасць) — эстрадны тэатр лёгкага жанру, у якім аб’яднаны забаўлялыіыя элементы тэатральнага, музьгчнага, цыркавога мастаіггва.
    ВАРЗЕА (парт. varzea = луг, раўніна) — ландшафты высокіх рачных поймаў у басейне Амазонкі.
    ВАР’ІРАВАЦЬ (лац. variare) — відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць.