• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ВЕРАТРЫН (ад лац. veratrum = чамярыца) — сумесь алкалоідаў з насення чыхальнай травы, белы парашок, які раздражняе слізістую абалонку; выкарыстоўваецца пры лячэнні неўралгіі і як сродак супраць насякомых.
    ВЕРБАВАЦЬ (ням. werben = шукаць, дамагацца) — пабіраць, наймаць на работу, прыцягваць у якую-н. арганізацыю, да якой-н. справы (напр. в, рабочую сілу).
    ВЕРБАЛЬНЫ (лац. verbalis = слоўны) — 1) вуспы, слоўны; в а я н о т a — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы; 2) лінгв. які адносіцца да дзеяслова, паходзіць ад дзеяслова; дзеяслоўны.
    ВЕРБЕНА (н.-лац. verbena, ад лац. verbena = свяшчэнная галінка) — травяністая расліна сям.
    вербенавых з падоўжаным лісцем і дробнымі кветкамі розных колераў у суквеццях, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках Амсрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ВЁРБУНКАШ (венг. verbunkos, ад ням. Werbung = вярбоўка) — стыль венгерскай ганцавальнай музыкі канца 18 — першай пал. 19 ст., якому ўласціва чаргаванне напеўных мелодый павольнага зэмпу з музычнымі ўрыўкамі імклівага тэмпу.
    ВЕРГЕЛЬД (ням. Wergeld = цана чалавека) — грашовая кампенсацыя за забойства свабоднага чалавека, якая прадугледжвалася юрыдычнымі законамі рапняга феадалізму.
    ВЕРДЖЫНЕЛ (апгл. virginal) — клавішны музычпы інструмент, англійская разнавіднасць кпавесіна.
    ВЕРДЫКТ (англ. verdict, ад лац. vcre dictum = літар. дакладна сказанае) — юр. пастанова, прыгавор (пераважна суда прысяжных).
    ВЕРЖЭ (фр. verge) — гатунак паперы, на якой ёсць узор (вадзяныя зпакі) у выглядзе буйной прамавугольнай сеткі.
    ВЕРКБЛЕЙ (ням. Werkblei, ад Work = выраб + Віеі = свінец) — свінец з прымессю шшых металаў, які атрымліваецца пры плаўцы свіпцовых руд.
    ВЁРКБУНД (пям. Werkbund = вытворчы саюз) — аб'яднаіпіе архітэктараў, майстроў дэкаратыўнага мастацтва і прамыславікоў у шэрагу краін (Гсрманіі, Аўстрыі, Швейцарыі і інш.).
    ВЁРКІ (ням. Werk = умацавапне) — агулыіая назва розных абарошгых збудаванняў у крэпасцях (бруствераў, фортаў і інш.).
    ВЕРЛІБР (фр. vers libre) — всрш без рыфмы, рытм якога ўтвараецца чаргаваннем вершаваных радкоў аднатоннай інтанацыйна-сінтаксічнай структуры; свабодны верш.
    ВЕРМАХТ (ням. Wehrmacht) — узброеныя сілы фашысцкай Германіі 1935—1945 гг. (параўн. бундэсвер, рэйхсвер').
    ВЕРМІКУЛІТ (фр. vermiculite, ад лац. vermiculus = чарвячок) — мінерал класа сілікатаў, водны ачюмасілікат магнію, кальцыю і жалеза з групы гідраслюд пераважна бурага і жоўтага колераў; выкарыстоўваецца як вогнегрьшалы, цеплаі гукаізаляцыйны маіэрыял у многіх галінах прамысловасці.
    ВЕРМПСУЛІТАБЕТОН (ад вермікуліт + бепюн) — разнавідпасць лёгкага бетону, у якім напаўняльнікам з’яўляецца ўспучаны вермікуліт; выкарыстоўваецца як цеплаі гукаізаляцыйны матзрыял у панэлях і перакрыццях будьшкаў.
    ВЕРМІКУЛЯРЫЯ (н.-лац. vennicularia) — недаскапалы грыб сям. туберкулярыевых, які паразітуе на травяпістых, кустовых і дрэвавых раслінах.
    ВЕРМІЛЬЁН (фр. vermilion) — кінавар або ярка-чырвоная кінаварная фарба.
    ВЕРМІШЭЛЬ (фр, vermichel, ад іт. vermicelli = чарвячкі) — гатунак тонкіх макаронаў.
    ВЁРМУТ (ням. Wennut = ліпіар. палын) — алкагольны напітак.
    прыгатаваны з вінаграднага віна і настою траў.
    ВЕРНІСАЖ (фр. vernissage = літар. пакрыццё лакам) — урачыстае адкрьпшё мастацкай выстаўкі і адначасовае спатканне з аўтарам.
    ВЕРНЬЕР [фр. vernier, ад Р.Vernier = прозвііпча фр. вынаходцы (1580—1637)] — 1) тое, што і ноніус, 2) прыстасаванне для дакладнай настройкі ралыёапаратуры.
    ВЕРОНІКА (н.-лац. veronica) — гравяністая расліна сям. залознікавых, пашыраная пераважна ва ўмераных і халодных зонах; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
    ВЕРП (гал. werp) — дапаможны якар на судне, меіппы за асноўны; выкарыстоўваецца пры сцягвалні судна з мелі або перамяшчэнлі кармы ў іншы бок.
    ВЕРСІФІКАТАР (лац. versificator = вершатворац) — 1) паэт, які добра валодае тэхнікай вершаскладання; 2) той, хто піша беззмястоўныя ці бяздарныя вершы.
    ВЕРСІФІКАЦЫЯ (лац. versificatio) — всршаскладаплс, уменне складаць вершы, валодаць паэтычнай тэхнікай.
    ВЕРСІЯ (фр. version) — варыянпі, іншы выклад або тлумачэнне якога-н. факта, падзеі (напр. новая в, апошняя в ).
    ВЕРТЫКАЛ (лац. verticalis = стромы) — круг нябеснай сферы, які праходзіпь праз зеніт і зададзепы пупкт.
    ВЕРТЫКАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. verticalis = егромы) — давядзенне прадмета (заводскага коміна, раке-
    ты-носьбіта на пускавой сістэме і йпп.) да строга вертыкальнага становішча.
    ВЕРТЫКАЛЬ (лац. verticalis = стромы) — прамая, напрамак якой супадае з напрамкам адвеса. ВЕРТЫКАЛЬНЫ (лац. vertica­lis) — стромы, перпендыкулярны лініі гарызонта.
    ВЕРТЫЦЫЛ (н.-лац. verticillium) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на жывых раслінах і раслінных рэштках. ВЕРТЫЦЫЛЁЗ (ад вертыцыл) — хвароба дрэў, якая выклікаецііа недасканалым грыбам вертыцылам.
    ВЕРТЭКС (лац. vertex = цэнтр павароту неба) — пункт нябеснай сферы, да якога пераважна накіраваны ўласныя рухі зорак.
    ВЕРУКАРЫЯ (н.-лац. verrucaria) — накіпны сумчаты лішайнік сям. верукарыевых, які расце на камянях, падмурках, чарапіцавых стрэхах.
    ВЕРФ (гал. werf) — 1) прадпрыемства, на якім будуюць ці збіраюць судны; 2) памяшканне, дзе будуюць дырыжаблі.
    ВЕРШ (польск. wiersz, ад лац. versus) — 1) невялікі мастацкі гвор, напісаны рытмічна арганізаванай, звычайна рыфмаванай мовай; 2) адзілка рытмічна арганізаванай моны з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок; 3) рытмізаваная мова.
    ВЕРЫЗМ (іт. verismo, ад лац. verus = праўдзівы) — рэалістычпы кірунак у італьянскай літаратуры і мастацгвс канца 19 ст., блізкі да натуралізму.
    ВЕРЫТАЙПЕР (ад англ. vary = змсньваць + typer = прыстасаванне для друкавання) — наборна-друкарская машына ддя стварэння тэксту ў выглядзе адбітка падабраных на зададзены фармат радкоў. ВЕРЫФІКАЦЫЯ (с.-лац. verificatio) — 1) праверка сапраўднасці чаго-н.; 2) эмпірычнае пацвярджэнне тэарэтычных палажэнняў навукі.
    ВЕСТ (пям. West) — 1) захад, заходні напрамак; 2) заходні вецер.
    ВЕСТЫБУЛАМЕТРЫЯ (ад лац. vestibulum = сені, уваход + -метрыя) — сукупнасць метадычных прыёмаў даследавання дзейііасці вестыбулярнага апарата.
    ВЕСТЫБУЛАРЭЦЭПТАРЫ (ад лац. vestibulum = сені, уваход + рэцэптар) — збор раснічастых клетак у паўкружных каналах вестыбулярнага апарата, якія рэагуюць на змены становішча цела або галавы.
    ВЕСТЫБУЛЯРНЫ (ад лац. vestibulum= сені, уваход) — звязаны з раўнавагай; в.апарат — орган пачуцця ў чалавека і пазваночньгх жывёл, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.
    ВЕСТЫБЮЛЬ (фр. vestibule, ад лац. vestibulum = сені, уваход) — вялікае памяшканне перад уваходам ва ўнутраныя часткі будыпка грамадскага прызначэння (палаца, музея, тэатра, клуба, метро і інш ). ВЕСТЭЛА (н.-лац. westella) — каланіяльная зялёная водарасці> сям. дык'іыясферыевых, якая транляец-
    ца'ў сажалках, азёрах, некаторых рэках.
    ВЕСТЭРН (англ. western = заходні) — фільм, п’еса, аповесць на тэму аб жыцці паўночнаамерыканскіх заходніх штатаў 2-й пал. 19 ст. і аб прыгодах каўбояў.
    BETA (лац. veto = забараняю) — забарона, адмена, прыпыненне дзеяння якога-н. рашэння, пастановы (налажыць в.).
    ВЕТШТЭЙНІНА (н.-лац. wettsteinina) — сумчаты грыб сям. псеўдасферыевых, які развіваецца на адмерльгх сцёблах траў, дрэў і кустоў.
    ВЕТЭРАН (лац. veteranus = стары, дасведчаны) — 1) бывалы, вопытны воін (в. палка); 2) удзельнік вайны ў мінулым (в вайны); 3) стары заслужаны работнік, дзеяч у якой-н. гапіне (в. працы, в. сцэны). ВЕТЭРЫНАР (лац. veterinarius = які лечыць жывёлу) — спецыяліст па ветэрынарыі.
    ВЕТЭРЫНАРЫЯ [п.-лац. (medicina) veterinaria = (лячэнне) жывёл] — 1) навука пра хваробы жывёл і іх лячэнне; 2) лячэнне жывёл. ВІБРА(лац. vibro = дрыжу, вагаюся) — першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «вібрацыя».
    ВІБРАГРАМА (ад вібра+ -грама) — запіс дрыжання цела, выкананы пры дапамозе вібрографа.
    ВІБРАІЗАЛЯЦЫЯ (ад вібра+ ізаляцыя') — забеспячэшіе плацін, машын і іншых аб’ектаў ад шкодных механічных ваганняў.
    ВІБРАСКАПІЯ (ад вібра+ -скапія) — даследавашге механічных ваганняў частак машын і кан-
    струкцый пры дапамозе вібраскопа.
    ВІБРАСКОП (ад вібра+ -скогі) — прыбор для назірання над механічнымі ваганнямі частак машын і канструкцый.
    ВІБРАСТЭНД (ад вібра+ стэнд) — устаноўка для выпрабавання машьпі, апаратаў, прыбораў на вібрацыю.
    ВІБРАТА (іт. vibrato, ад лац. vibrare = дрыжаць, вагацца) — спосаб выканання пры ігры на струнных музычных інструментах і пры спяванні, калі дрыжанне гуку, голасу дасягаеіша дрыжаннем пальца левай рукі на струне або звязак галасавога апарата.
    ВІБРАТАР (ад лац. vibrare = дрыжаць. вагаіша) — 1) прылада, прыстасаванне для ўтварэння рытмічных ваганняў; 2) адрэзак правадніка, па якім цячэ нераменны ток высокай частаты, што ўзбуджае электрамагнітныя ваганні.
    ВІБРАТРОН (ад вібра+ -трон) — тое, што і механатрон.
    ВГБРАТЭРАПІЯ (ад вібра+ тэрапія) — прымяненне механічных ваганняў (вібрацый) у лячэбных мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі.
    ВІБРАФОН (ад вібра+ -фон) — ударны музьгчны інструмент з двух радоў металічных пласцінак, па якіх удараюць спецыяпьнымі палачкамі, выклікаючы дрыжанне (вібрацыю) гуку.
    ВІБРАЦЫЯ (лац. vibratio) — 1) механічгіыя ваганні пругкіх цел, механізмаў, збудаванняў; 2) ваганні вышыні тону якога-н. гуку (голасу, струны і інш.).
    ВІБРАШТАМПАВАННЕ (ад вібра+ шпіалт) — спосаб фармавання зборных жалезабетонных канструкцый і бетонных вырабаў вібрацыяй 1 ціскам штампа 1.
    ВІБРОГРАФ (ад вібра+ -граф) — самапісны прыбор для вычэрчвання крывой, па якой можна меркаваць аб амплітудзе і частаце дрыжашія целаў.
    ВГБРОМЕТР (ад вібра+ -метр) — прыбор для вымярэшгя простых механічных ваганняў і вібрацыі машын, мастоў і unu.
    ВІБРЫЁЗ (ад вібрыёны') — інфекцыйная хвароба сельскагаспадарчых жывёл, выкліканая вібрыёнамі.
    ВІБРЫЁНЫ (фр. vibrion, ад лац. vibrare = дрыжаць, вагацца) — бактэрыі ў форме сагнутых палачак або косак, напр. узбуджальнікі халеры.
    ВІБРЫКУЛЯРЫЯ (ад лац. vibra­re = дрыжаць) — відазмененая асобіна ў паліморфнай калоніі імшанак.
    ВГБРЫРАБАЦЬ (лац. vibrare) — 1) знаходзіцца ў стане вібрацыі', 2) дрыжаць, пералівацца (пра голас, гукі і інш.).