Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ВІТЭЛАГЕНЕЗ (ад лац. vitellus = жаўток + -генез) — сінтэз і накапленне жаўтка ў жаночых палавых клетках жывёл і чалавека;, забяспечвае жыццё і рост зародка.
ВІТЭЛАФАГІ (ад лац. vitellus = жаўток + -фаг) — клеткі, якія застаюцца ў жаўтку пасля паверхневага драблення яец у насякомых, ракападобных, павукападобных і не ўдзельнічаюць у будове цела будучага зародка.
ВІТЭРЫТ [ад англ. W.Withering = прозвішча англ. мінералога (1741— 1799)] — мінерал класа карбанапіаў, вуглекіслы барый белага або жаўтаватага колеру.
ВІУЭЛА (ісп. vihuela) — іспанскі струнны шчыпковы музычны інструмент, падобны да гітары.
ВІЦМУНДЗІР (ад лац. vice = замест + мундзір) — форменны сурдут чыноўнікаў у царскай Расіі.
ВГЦЫНАЛЬ (лац. vicinalis = суседні, блізкі) — невялікае пірамідальнае ўзвьппэнне або зніжэнне на грані крышталя, што ўтвараецца ў час яго росту.
ВІЦЭ(ад лац. vice = узамен, замест) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае папяцці «намеснік», «памочнік».
ВІЦЭ-АДМІРАЛ (ад віцэ+ адмірал) — воінскае званне ў ваеннамарскім флоце, сярэдняе паміж контр-адміралам і адміралам.
ВІЦЭ-ГУБЕРНАТАР (ад віцэ+ губернатар) — намеснік губернатара.
ВІЦЭ-КАНЦЛЕР (ад віцэ+ канцлер) — намеснік канцлера. віцэ-кднсул (ад віцэ+ консул) — намеснік консула або кіраўнік самастойнага віцэ-консульства.
ВІЦЭ-ПРЭЗІД^НТ (ад віцэ+ прэзідэнт) — 1) намеснік прэзідэнта ў некаторых краінах, напр. у ЗІПА; 2) выбарная пасада ў некаторых навуковых і грамадскіх установах і арганізацыях.
ВІЯДУК (фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду) — мост цераз цясніну, глыбокі яр, дарогу.
ВІЯЛАНЧЭЛЬ (іт. violoncello) — смычковы музычны інструмент баса-тэнаровага рэгістра 2, які мае форму вялікай скрынкі з чатырма струнамі.
ВІЯЛЕНТЫ (ад лац. violent = нястрымны) — віды, найбольш магутныя па здольнасці ўтвараць згуртаванні або ўкараняцца ў іх (напр. дуб).
ВОБЦАС (польск. obces, ад лац. obcessus = шалёны, у якім сядзіць д’ябал) — стрымгалоў, адразу, хутка.
ВОДАР (лац. odor = пах) — прыемны пах, духмянасць.
ВОЗНЫ (ст.-польск. wozny) — службовая асоба ў Польшчы (13— 18 ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (16—18 ст.), судовы выканаўца. вбйскі (ст.-польск. wojski) — службовая асоба ў Польшчы (13— 18 ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (16—18 ст.), чыноўнік, які ахоўваў маёнткі шляхціцаў-апалчэнцаў.
в
ВОЙТ (ст.-польск. wojt, ад с.-в.-ням. voget) — 1) асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраваіте на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў 15—18 ст.; 2) асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей; 3) кіраўнік гмілы ў Польшчы да 1950 і ў Зах. Беларусі ў 1921— 1939 гг.
ВОЛЕНС-НОЛЕНС (ад лац. volens = які жадае + nolens = які не жадае) — кніжн. воляй-пяволяй, незалежна ад жадання.
ВОЛЬТ' |іт. A.Volta = прозвішча іт. фізіка (1745—1827)] — асноўная адзінка розніцы электрьгчных патанцыялаў (напружання, электрарухальнай сілы) у Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная розншы патэнцыялаў паміж двума пунктамі правадніка, па якім працякае ток сілай у 1 ампер, калі магутнасць роўная 1 вату.
ВОЛЬТ2 (фр. volte = паварот) — 1) круты паварот каня пры манежнай яздзе; 2) паварот акрабата, гімнаста на 180°; 3) ухіленне ад удару праціўніка ў час фехтаванпя
ВОЛЬТА (іт. volta) — абазначэнне (дужкамі і лічбамі) у нотах, якое паказвае на паўтарэнне невялікага раздзела музычнага твора кожны раз з новым заканчэннем.
ВОЛЬТ-АМПЁР (ад вольт1 + ампер) — адзінка налружання пераменнага току, роўная здабытку I вольта на 1 ампер.
ВОЛЬФІЯ (н.-лац. wolfia) — водная гравяпістая расліна сям. раскавых без каранёў, з дробным лісцем, пашыралая ва ўмераньгх і
трапічных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка,
ВОЛЮСТ (ням. Wollust) — сладастраснае пачувдё, якое ўзнікае ў час палавога акта.
ВОНА (карэйск. von) — грашовая адзінка Карэі, роўная 100 джонам.
ВОРВАНЬ (рус. ворвань, ад стшв. narhval) — тлушч, здабыты з марскіх жывёл.
ВОРС (перс. vars = волас) — кароткі начос на паверхні некаторых тканіп.
вбРЧЫК (польск. orczyk, ад ням. Ortsheit) — прыналежнасць запрэжкі: палка з жалезным круком пасярэдзіне, за якую зачэпліваіоць пастронкі.
ВОТУМ (лац. votum = жаданне) — падача голасу на выбарах; рашэнне, прынятае галасавапнем; в. давер’я — пазітыўнае рашэнне парламепта аб дзейнасці ўрада ці яго членаў; в. недав е р ’ я — негатыўнае рашэнне парламента аб дзсйнасці ўрада ці яго членаў.
ВОХРА, ОХРА (польск. ochra < лац. ochra, ад гр. ochra) — прыродная фарба жоўтага або чырвонага колеру, якая ўяўляе сабой гліны, моцна ўзбагачаныя гідратамі вокіслаў жалеза (ліманітам, гетытам і інш.).
ВОЦАТ (польск. ocet, ад лац. acetum) — раствор воцатнай кіслаты, вадкасць з рэзкім кіслым смакам, пгго ўжываецца для кансервавання прадуктаў, як прыправа ў ежу, а таксама як медыцынскі і касметычны сродак.
ВУАЛЁТКА (фр. voilctte) — нсвялікая вуаль.
ВУАЛІРАВАЦЬ (фр. voiler) — наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, выразным.
ВУАЛЬ (фр. voile) — 1) тонкая празрыстая сетка на жаночым капелюшы, якая часам агіускаецца на твар; 2) лёгкая празрыстая тканіна; 3) пацямненне на негатыве, якое зніжае кантрастнасць фотаздымка. ВЎДЛЕНД (англ. woodland = лясная мясцовасць) — назва апошняга з трох археалагічна выяўленых перыядаў гісторыі насельніцтва ўсх. раёнаў Паўн. Амерыкі.
ВУЛКАН (лац. vulcanus = агонь, полымя, ад Vulcanus = імя бога агню ў старажытнарымскай міфалогіі) — гара з кра прам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, гарачыя газы, попел і абломкі горных парод.
ВУЛКАНАГЕННЫ (ад вулкан + -генны') — звязаны паходжаннем з дзейнасцю вулканаў (напр. в-ыя горныя пароды).
ВУЛКАНАЛОГІЯ (ад вулкан + -логія) — раздзел геалогіі, які займаецца вывучэннем вулканічных з’яў.
ВУЛКАШЗАВАЦЬ (фр. vulcaniser, ад лац. vulcanus = агонь, полымя) — рабіць вулканізацыю.
ВУЛКАНІЗАТ (ад лац. vulcanus = агонь, полымя) — тое, што і гума 1.
ВУЛКАНІЗАТАР (фр. vulcanisateur, ад лац. vulcanus = агонь, полымя) — 1) апарат для вулканізацыі дробных каўчукавых прадметаў; 2) работнік, які займаецца вулканізацыяй; 3) рочыва, якое ў злучэнні з каўчуком утварае гуму.
ВУЛКАШЗАЦЫЯ (фр. vulcanisation, ад лац. vulcanus = агонь, полымя) — апрацоўка каўчуку серай пры павьппанай тэмпературы для атрымання гумы.
ВУЛКАНІЗМ (ад лац. vulcanus = агонь, полымя) — сукупнасць працэсаў і з’яў, звязаных з утварэннем і дзейнасцю вулканаў.
ВУЛКАНІТ (ад лац. vulcanus = агонь, полымя) — будаўнічы матэрыял, які ўяўляе сабой сумесь дыятаміту або вулканічнага попелу, гашанай вапны і азбесту.
ВУЛКАНОЛАГ (ад вулкан + -лаг) — спецыяліст у галіне вулканалогіі.
ВУЛКАНФІБРА [ад вулкан(ізацыя) + фібра] — скурападобны матэрыял, які атрымліваюць шляхам вулканізацыі паперы і іншых валакністых матэрыялаў.
ВУЛЬВА (лац. vulva) — 1) уваход у палавую камеру ў некаторых жывёл, куды пры капуляцыі ўводзіцца мужчынскі палавы орган; 2) вонкавыя палавыя органы жанчыны.
ВУЛЬВАВАГППТ (ад вульва + вагіна) — запаленчае захворванне вульвы 2 і похвы.
ВУЛЬВІТ (ад вульва) — запаленне вульвы 2.
ВУЛЬГАРНЫ (лац. vulgaris = просты, звычайны) — 1) грубы, непрыстойны (напр. в. выраз, в-ыя манеры); 2) спрошчаны да скажэння (напр. в. матэрыялізм).
ВУЛЬГАРЫЗАЦЫЯ (ад лац. vulgaris = просты, звычайны) —трубае спрашчэнне якога-н. пытання, поглядаў, вучэнля, падача яго ў скажоным выглядзе.
ВУЛЬГАРЫЗМ (ад лац. vulgaris = просты, звычайны) — грубае, непрыстойнае слова ці выраз, ужытыя ў літаратурнай мове.
ВУЛЬФЕШТ [ням. Wulfenit, ад F.Wulfen = прозвішча аўстр. мінералога (1728—1805)] — мінерал класа малібдатаў, малібдат свінцу крышталічнай будовы, пераважна жоўтага колеру; руда свінцу.
ВУНДЭРКІНД (ням. Wunderkind = літар. цуда-дзіця)',— дзіця з надзвычайнымі для снайго ўзросту здольнасцямі (часам (ранічна).
ВЎСТРЫЦЫ (н.-лац. ostreidae, ад гр. ostreon = чарапашка) — сямейства марскіх малюскаў класа двухстворкавых; пашыраны ў Атлантычным акіяне, Міжземным і Чорным морах; прыдатныя для яды.
ВУХНАЛЬ (польск. hufnal, ад ням. Hufnagel) — плоскі цвік для прыбіванпя падковы да капыта.
ВЫМПЕЛ (рус. вымпел, ад гал. wimpel) — 1) вузкі, доўгі, раздвоены на канцы флаг, які ўзнімаецца на мачце ваеннага карабля ў час плавання; 2) флажок трохвугольнай формы, які служыць знакам чаго-н.; 3) фупіляр з доўгай яркай стужкай для скідвання з самалёта данясепняў, пісем і інш.
ВЫСПА (польск. wyspa) — невялікі востраў, часцей пясчаны.
ВЭКСАЛЬ (ням. Wechsel = літар. абмен) — пісьмовае даўгавое абавязацельства ўстаноўленай законам формы, якое выдаецца пазычальнікам (вэксалядаўцам) крэдытору (вэксалетрымальніку) і дае апошняму права патрабаваць ад
пазычальніка выплаты ва ўстаноўленьі тэрмін пэўнай сумы грошай; від каштоўных папер.
ВЭЛЮМ (лац. velum = заслона) — кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша, як частка шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.
ВЭНДЗІЦЬ (польск. w§dzic) — акурваць дымам мяса, сала, рыбу, каб надаць ім пэўныя смакавыя якасці і засцерагчы ад псавання.
ВЮРЦЫТ [ад фр. S. Wurtz = прозвішча фр. хіміка (1817—1884)] — мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага колеру; руда цынку, іншы раз кадмію.
ВЯДУТА (іт. veduta) — жанр выяўленчага мастацтва або канкрэтны твор, які адлюсзроўвае від мясцовасці, пейзаж, часцей архітэктурны.
ВЯЛІГЕР (ад лац. velum = парус + gero = нясу) — лічынка малюскаў.
ВЯНДЛІНА (польск. wgdlina) — вэнджанае мяса.
ВЯНОЗНЫ (лац. venosus) — які мае адносіны да вены або знаходзіцца ў ёй (напр. в-ая кроў).
ВЯСТАЛКА (лац. Vestalis = які мае адносіны да багіні Весты) — жрыца багіні Весты ў Стараж. Рыме, якая падтрымлівала вечны агонь у яе храме.
ВЯЧЫНЫ (ад лац. vicinus = сусед) — феадальна-залежныя сяляне ў Малдавіі 16—18 ст.
г
Г
ГААЛЯН (кіт. kaoliang) — травяністая расліна сям. злакавых, від сорга з вьісокім сцяблом і шырокім лісцек кітайскае, маньчжурскае проса.
ГААЦЫН (н.-лац. opisthocomus hoazin, з індз.) — птупіка атрада курападобных з кіпцюрамі на пальцах крыла, пгго дапамагае ёй лазіць на дрэвах; пашырана ў прырэчных лясах Паўд. Амерыкі.
ГАБАІСТ (ад габой) — музыкант, які іграе на габоі.
ГАБАРДЗШ (фр. gabardine) — гатунак шарсцяной тканіпы для паліто і касцюмаў.