Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГАЛАГЕНЕЗ1 (ад гр. holos = увесь + -генез) — тэорыя эвалюцыі. паводле якой кожны від у мсжах свайго арэала падзялясцца на
два віды, прычым адзін развіваецца паскорана, а другі замаруджана.
ГАЛАГЕНЕЗ2 (ад гала+ -генез) — сукупнасць працэсаў у насычаных растворах салёных азёр або лагун, у выніку якіх крышталізуюцца солі.
ГАЛАГЕШДЫ (ад галагены + гр. eidos = выгляд) — злучэнні галагенаў з іншымі элементамі (гл. браміды, ёдыды, фпгарыды, хпарыды)-, трапляюцца ў выглядзе мінералаў.
ГАЛАГЕНЫ (ад гала+ -ген) — хімічныя элементы (фтор, хлор, бром, ёд і астат), якія пры злучэнні з металамі даюць солі.
ГАЛАГРАМА (ад гр. holos = увесь + -грама) — малюнак, атрычш. і метадам галаграфіі.
ГАЛАГРАФІЯ (ад гр. holos = ) песь + -графія) — спосаб атрымал ч аб'ечгнага відарыса прадмета, заснаваны на інтэрферэнцыі двух прамянёў святла, адзін з якіх ідзе пепасрэдна ад лазера, а другі асвятляе прадмет, адбіўшыся ад люстэрка.
ГАЛАЗОЙНЫ (ад гр. holos = увесь, цэлы + zoon = жывёла) — звязаны з харчаваннем шляхам saxony цвёрдых часцінак ежы ўнутр цела, што ўласціва пераважна для аднаклетачных жывёл.
ГАЛАКЛШ (ад гала+ гр. kline = ложа) — слой вады ў акіяне з рэзка выражапым вертыкальным градыенпіам салёнасці.
ГАЛАКРЫНАВЫ (ад гр. holos = увссь + krino = выдзяляю); г ы я 3 а л о з ы — залозы, у якіх усё змссціва функіцяянальных клстак
Г
2 ператвараецца ў сакрэт , напр. сальныя залозы (параўн. апакрынны, меракрынавы).
ГАЛАКТАЗАМШ (ад галактоза + аміны) — амінацукар, вытворнае галактозы.
ГАЛАКТАНЫ (ад гр. gala, galaktos = малако) — складаныя поліцукрыды, якія змяшчаюцца ў раслінных тканках як структурныя элементы клетачных абалонак, a таксама ў тканках жывёл.
ГАЛАКТОЗА (ад гр. gala, galaktos = малако) — арганічнае злучэнне, адзін з простых цукроў (монацукрыдаў), які з’яўляецца састаўной часткай лакпіозы.
ГАЛАКТОМЕТР (ад гр. gala, galaktos = малако + -метр) — тое, што і лактометр.
ГАЛАКТЫКА (гр. galaktikos = малочны) — зорная сістэма; н а ш а г. — зорная сістэма, у якую ўваходзіць Сонца.
ГАЛАЛІТ (ад гр. gala = малако + -літ) — пластмаса з сумесі казеіну, мачавіны і ппастыфікатару, апрацаванай фармалінам; выкарыстоўваецца для вырабу гузікаў, грабянёў і шш.
ГАЛАМАНІЯ (ад лац. Gallus = гал + -манія) — цяга да ўсяго французскага.
ГАЛАМОРФНЫ (ад гр holos = увесь + -морфныу г а я ф у н к ц ы я — функцыя, якая можа быць прадстаўлена на пэўным участку плоскасці радам ступеней.
ГАЛАНТАРЭЯ (фр. galantcrie = ветлівасць) — гандлёвая назва дробных прыналежнасцей убору (гальштукі, пальчаткі, стужкі, запінкі, гузікі і інш.)
ГАЛАНТНЫ (фр. galant) — вельмі ветлівы, далікатны, выхаваны (г. чалавек).
Г АЛАПЁДЫЯ (н.-лац. holopedia) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. галапедыевых; трапляецца ў стаячьгх і павольных водах, радзей у азёрах.
ГАЛАПЕЛІТЫ (ад гала+ гр. pelos = гліна) — гліністыя і мергелістыя пароды, якія маюць у сабе да 30% растваральных солей (саляная гліна, саляны мергель і інш.) і карбанаты, ангідрыт, палявыя шпаты, кварц і інш.
ГАЛАРКТЫКА (ад гр. holos = увесь + Арктыка) — адна з фларыстычных і зоагеаграфічных абласцей сушы, якая займае нетрапічную частку Паўн. паўшар’я. ГАЛАРКТЫЧНЫ (ад гр holos = увесь + арктычны)', г а е фларыстычнае ц а р с т в a — тое, што і галарктыка. ГАЛАТЎРЫІ (гр. holothuria) — клас марскіх беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых; марскія агуркі.
ГАЛАФАНЫ (ад гр. holos = увесь + phanos = светлы, яскравы) — каўпакі асвятляльных прыбораў, зробленыя з празрыстага пікла.
ГАЛАФІЛЫ (ад гала+ -фіп') — водныя арганізмы, якія прыстасаваліся да жыцця ў асяроддзі з павышанай салёнасцю (параўн. галафобьі).
ГАЛАФІЛЬНЫ (ад галафілы)', г-ыя арганізмы — тое, што 1 галафілы.
ГАЛАФІТЫ (ад ліла+ -фіты') — расліны, якія растуць на засоленым грунце (параўн. глікафіпіы).
ГАЛАФЛАВШ (ад лац. galla = чарнільны арэшак + flavus = жоўты) — пратраўны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца для фарбавання шарсцяных тканін у жоўты колер.
ГАЛАФОБНЫ (ад галафобы); г-ыя арганізмы — тое, ппо і галафобы.
ГАЛАФОБЫ (ад гала+ -фоб) — водныя арганізмы, якія не вытрымліваюць павялічанай салёнасці асяроддзя (параўн. галафілы).
ГАЛАЦЫКЛІЯ (ад гр. holos = увесь + цыкп) — цыкл развшця, пры якім чаргуюцца двухполае і партэнагенетычнае (гл. партэнагенез) пакаленні.
ГАЛАЦЭН (ад гр. holos = увесь + -цэн) — сучасны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які з’яўляецца другім, верхнім падраздзяленнем антрапагену.
ГАЛГОФА (гр. Golgotha = узгорак паблізу Іерусаліма, дзе, паводле біблейскіх паданняў, праводзілася пакаранне і дзе быў распяты Хрыстос, ад арам. gulgulta = чэрап) — перан. месца пакарання, сімвал падзвіжніцтва і маральных пакут.
ГАЛЕАС (гал. galeas) — паруснавёславы ваенны карабель 16—17 ст. у еўрапейскіх флотах.
ГАЛЕГА (іт. galega) — травяністая расліна сям. бабовых са складаным лісцем і сіне-фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўразіі; выкарыстоўваецца як кармавая і лекавая; казлятнік.
ГАЛЕНАЎ [ад лац. C.Galenus = прозвішча старажытнарымскага ўрача (129—201)]; г ы п р э -
п а р а т ы — лекавыя сродкі, якія атрымліваюць шляхам спецыяльнай аіграцоўкі расліннай і жывёльнай сыравіны.
ГАЛЕШТ (ад лац. galena = свінцовая руда) — мінерал класа сульфідаў шэрага колеру з металічным бляскам; свінцовая руда.
ГАЛЕНКІНібпСІС (н.-лац. golenkiniopsis) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая ірапляецца ў сажалках, азёрах і вадасховшічах.
ГАЛЕНКІШЯ (н.-лац. golenkiпіа) — аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне сажалак, азёр, рэк.
ГАЛЕРА (іт. galera) — старадаўняе драўлянае вёславае ваеннае судна, на якім у Зах. Еўропе веслярамі былі нявольнікі, часта катаржнікі; с а с л а ц ь на г a л е р ы — саслаць на катаргу.
ГАЛЕРЭЯ (фр. galerie) — 1) вузкі крыты праход, які злучае дзве асобныя частаі будынка, а. таксама доўгі балкон уздоўж сцяны дома; 2) падземны ход у ваенных збудаваннях або шахтах; 3) верхні ярус у тэатры, цырку; 4) спецыяльна прыстасаванае памяшканне, музей для выстаўкі мастацкіх твораў (карцінная г.); 5) перан. рад, шэраг (напр. г. літаратурных вобразаў).
ГАЛЕТА (фр. galette) — прэснае пячэнне звычайна слаістай структуры, якое здольна замяняць хлеб і доўга захоўваць свае якасці; выкарыстоўваецца ў паходных умовах.
ГАЛЕРКА (рус. галёрка, ад фр. galerie = галерэя) — тое, што і галерэя 3.
ГАЛЁШ гл. гапош.
ГАЛЕЙ (н.-лац. gallium, ад лац. Gallia = Францыя) — хімічны элемент, рэдкі метал серабрыста-белага колеру.
ГАЛІКАНСТВА (ад лац. gallicanus = гатьскі) — рэлігійна-палітычны рух, прыхільнікі якога дабіваліся аўтаноміі французскай каталіцкай царквы ад папства (13— 18 ст.).
ГАЛІМЕТР (ад гр. hals, halos = соль + -метр) — прыбор для вымярэння канцэнтрацыі раствораў кухоннай солі,
ГАЛІНГ (нарв. hailing) — нарвежскі народны мужчьшскі танец.
ГАЛШЗОГА (н.-лац. galinsoga) — травяністая расліна сям. астравых з зубчастым лісцем і жоўтымі кветкамі, гіашыраная ў розпых кліматычпых зонах; шкоднае пустазелле.
ГАЛПібт (фр. galipot) — смала хвойпых дрэў, якая выцякае са шчыліны кары і застывае на паверхні; выкарыстоўваецца для прыгатавання лакаў.
ГАЛІТ (ад гр. hals = соль + -літ) — мшерал класа хларыдаў, бясколерны, празрысты, са шкляным бляскамг, выкарыстоўваецца ў харчовай, керамічнай, скураной прамысловасці, медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш.; камеішая соль.
ГАЛІФЭ [фр. G.Galiffe = прозвішча фр. генерала (1830—1909)] — штаны спецыяльнага крою, якія абцягваюць калені і расшыраюцца ўгору.
ГАЛІЦЫЗМ (фр. gallicisme, ад лац. Gallicus = гальскі) — слова ці
выраз, запазычапыя з французскай мовы.
ГАЛІЯРДЫ (ст.-фр. goliards) — вандроўныя акцёры (ваганты) у сярэдневяковай Францыі, якія былі аўтарамі і выкапаўцамі сатырычных, любоўных, застольных песень, пародый на царкву і інш.
ГАЛІЯФ (гр. Goliaph = імя біблейскага волата, якога перамог пастух Давід) — 1) бясхвостая земнаводная жывёліна сям. жаб, якая зрэдку трапляецца ў Цэіггр. Афрыцы; 2) жук сям. пласціпіставусых, пашырапы ў лясах трапічнай Афрыкі.
ГАЛІШІЕР (англ. goalkeeper, ад goal = вароты + keeper = стораж) — варатар у футболе, хакеі,рэгбі, ватэрпола.
ГАЛМЕЙ (ням. Galmei, ад с.-лац. calamina) — мінерал, шчыльная, дробназярністая разнавіднасць каламіну.
ГАЛМЁЙНЫ (ад галмей)', г ы я р а с л і н ы — расліны, якія растуць на глебах, багатых цынкам.
ГАЛО (фр. halo, ад гр. halos = круг) — аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлепня святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы.
ГАЛОІДАФІТЫ (ад галоіды + -фіты) — расліны, якія растуць на саланчаковых глебах.
ГАЛОІДЫ (гала+ оід) — тое, што і галагены.
ГАЛОН (англ. gallon) — мера аб’ёму (ёмістасці) вадкіх і сыпкіх
рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (1/8 бушаля).
ГАЛОП (фр. galop) — 1) бег, пры якім конь ідзе наўскач; з м е сца ў г. — адразу, не марудзячы; 2) імклівы бальны танец 19 ст.
ГАЛбш, ГАЛЁШ (фр. galoche) — гумавы абутак, які надзяваецца на боты, чаравікі, валёнкі для засцярогі іх ад гразі, вады; перан. с е с ц і ў г. — пацярпець няўдачу.
ГАЛС ( гал. hals) — 1) напрамак руху паруснага судна адносна ветру; 2) снасць паруснага судна, якая ўтрымлівае ніжні пярэдні Byran паруса; 3) адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.
ГАЛУАЗІТ [ад бельг. О. d’Halloy = прозвішча бельг. геолага (1783— 1875)] — мінерал класа сілікатаў белага колеру з жаўтаватым, бурым і іншымі адценнямі; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.
ГАЛУН1 (фр. galon) — тое, што і пазумент.
ГАЛУН2, ГАЛЫН (ст.-польск. halun < с.-в.-ням. аійп, ад лац. alumen) — падвойная сернакіслая соль алюмінію, марганцу і інш., якая ў крышталічным выглядзе выкарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для спынення крывацёку пры парэзах.
ГАЛУРГІЯ (ад гр, hals = соль + ergon = работа) — галіна хімічнай піэхналогіі, якая распрацоўвае спосабы атрымання солей з прыродпых ці штучна прыгатаваных водных раствораў.
ГАЛФВІНД (гал. halfwind) — курс паруснага судна, пры якім яго падоўжная вось перпендыкулярная напрамку ветру.
ГАЛЦЕЛЬ (ням. Hohlkehle = выемка) — 1) акругленне знешніх і ўнутраных вуглоў у вырабах; 2) вузкая планка, якая прыкрывае шчыліны ў стыках злучэнняў, напр. дэталяў мэблі; 3) сталярны іпструмент для выстругвання на брусках жолабаў, валікаў.