• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ГАЛЫ (лац. galla = чарніііьны арэшак) — паталагічныя новаўтварэнні на органах раслін, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання расліны бактэрыямі, грыбамі, насякомымі, кляшчамі, чарвякамі.
    ГАЛЫНгл. галун'.
    ГАЛЬВАНА [ад іт. L.Galvani = прозвішча іт. фізіка (1737— 1798)] — меднае друкарскае кпішэ, выкананае гальванічпым спосабам.
    ГАЛЬВАНА[ад іт. L.Galvani = прозвішча іт. фізіка (1737— 1798)] — першая састаўная частаа складаных слоў, якая выражае паняцце «гальванічпы».
    ГАЛЬВАНАГЛІФІЯ (ад гальвана+ гр. glyphe = разьбярства) — спосаб атрымання рэльефных адлюстраванняў пры дапамозе гальванапластыкі.
    ГАЛЬВАНАДЫЯТЭРМІЯ (ад гальвана+ дыятэрмія) — адначасовае прымяненне з лячэбнай мэтай гальванізацыі і дыятэрміі.
    ГАЛЬВАНАІОНАТЭРАІПЯ (ад гальвана+ іонатэрапія') — тое, што і іонтафарэз.
    ГАЛЬВАНАКАЎСТЫКА (ад гальвана+ каўстыка) — 1) прыпя-
    каііне тканак цела металічнымі наканечнікамі, разагрэтымі электрычным токам, напр. пры выдаленні паліпаў; 2) траўленне малюнка на метале электрычным токам.
    ГАЛЬВАНАКАЎТЭР (ад гальвана+ каўтэр) — металічны наканечнік для прыпякання тканак арганізма электрычным токам, які выкарыстоўваецца ў медьіцынскай практыцы.
    ГАЛЬВАНАКЛІШЭ (ад гальвана+ юіійіэ) — падрыхтаваная гальванашіастычным спосабам копія з драўлянага або штрыхавога цынкавага клішэ для друкаваіпія вялікіх тыражоў.
    ГАЛЬВАНАМАГШТНЫ (ад гальвана+ магнітны) — звязаны са зменамі электрычных уласцівасцей металаў і паўправаднікоў, у якіх працякае ток, пад уплывам знешняга магнітнага поля.
    ГАЛЬВАНАПЛАСТЫКА (ад гальвана+ ппастыка) — атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам; выкарыстоўваецца пры вырабе друкарскіх матрыц, грампласцінак і інш.
    ГАЛЬВАНАСКбп (ад гальвана4-скоп) — прыбор для выяўлення пастаяннага электрычнага току ў ланцугу і вызначэння яго напрамку.
    ГАЛЬВАНАСТ^ГІЯ (ад гальвана+ гр. stege = пакрыццё) — пакрыццё металічных прадметаў тонкім слоем іншага металу пры дапамозе электролізу, каб засцерагчы іх ад карозіі.
    ГАЛЬВАНАСТЭРЭАТЫП (ад гапьвана+ стэрэапіып) — друкарская форма (стэрэатып), падры-
    хтаваная спосабам гальванапластыкі.
    ГАЛЬВАНАСТЭРЭАТЬППЯ (ад гальвана+ стэрэатыпія) — спосаб вырабу друкарскіх форм (стэрэатыпаў) метадам гальванапласпіыкі
    ГАЛЬВАНАТАКСІС (ад гальвана+ таксісы) — актыўны рух інфузорый, некаторых зялёных водарасцяў, мікробаў, арыентаваны электрычным токам, што прапускаецца праз вадкасць, дзе яны знаходзяцца; разнавіднасць электратаксісу.
    ГАЛЬВАНАТРАШЗМ (ад гальвана4трапізм) — выгінанне органаў раслін пад уплывам пастаяннага электрычнага току.
    ГАЛЬВАНАТЭРАШЯ (ад гальвана4тэрапія) — выкарыстанне пастаяннага электрычнага току нізкага напружання з лячэбнай мэтай.
    ГАЛЬВАНАТЭРМІЯ (ад гальвана4-тэрмія) — тое, іпто і гальванакаўстыка.
    ГАЛЬВАНАТ^ХНЖА (ад гальвана+ тэхніка) — раздзел прыкладной электрахіміі, які займаецца пытаннямі асядання металаў з раствораў іх солей пад уздзеяннем электрычнага току на паверхню металічных і неметалічных вырабаў.
    ГАЛЬВАШЗАЦЫЯ [ад іт L Gal­vani = прозвішча іт. фізіка (1737— 1798)] — выкарыстанне пастаяннага электрычнага току з тэхнічнай або медыцынскай мэтай.
    ГАЛЬВАШЧНЫ [ад іт L Galvani = прозвппча іт. фізіка (1737— 1798)] — 1) які выклікае электры-
    чны ток або датычыць яго; г. элемент — хімічная крыніца электрычнага току; 2) які мае адносіны да гальванізацыі (напр. г-ыя працэдуры).
    ГАЛЬВАНОМЕТР (ад гальвана+ -метр) — высокаадчувальны прыбор для вымярэння слабага электрычнага току і напружання або малой колькасці электрычнасці.
    ГАЛЬМІРОЛІЗ (ад гр. halmyros = салёны + -ліз) — падводнае выветрыванне марскіх адкладаў пад уплывам працэсаў растаарэння, акіслення і інш.
    ГАЛЬТОШЯ (н,-лац. galtonia) — травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як докаратыўная.
    ГАЛЬТЭРЫ (гр. halteres = гіра, гантэль) — рэдукаваныя заднія крылы ў двухкрылых або пярэднія ў вееракрылых насякомых.
    ГАЛЫПТУК (ст.-польск. halsztuk, ад ням. Halstuch) — прадмет убору ў выглядзе палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі вузлом або бантам.
    ГАЛЬКІН (гал. galjoen) — прыбіральня на судне.
    ГАЛЬЯРДА (іт. gagliarda, фр. gaillarde = весела, жвава) — старадаўні танец раманскага паходжання.
    ГАЛЮЦЫНАГІНЫ (ад галюцынацыя + -ген) — рэчывы, здольныя выклікаць у людзей галюцынацыі; прымяняюцца пры дыягностыцы псіхічных захворванняў.
    ГАЛЮЦЫНАЦЫЯ (лац. hallucinatio = трызненне) — падман
    	г
    зроку, слыху або шоху ў выніку расстройства дзейнасці мозга; уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма.
    ГАЛЯРЫНА (н.-лац. galerina) — шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце ў лясах на глебе сярод сфагнавага і зялёнага моху, на замшэлай драўніне; некаторыя віды ядомыя.
    I	і
    ГАМА (фр. gamme, ад гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта) — 1) паслядоўны рад музычных гукаў, які павьппаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў (напр. мажорная г.); 2) перан. характар суадносін аднародных, але разнастайных па зменлівасці з’яў, якасцей (напр. г. фарбаў, г. пачуццяў).
    ГАМА2 (гр. gamma = трэцяя літара грэчаскага алфавіта) — 1) пазасістэмная адзінка масы; 2) стотысячная доля эрстэда, 3) паказальнік на сувязь з гама-выпрамяненнем у складаных словах.
    ГАМАгл. гома-.
    ГАМА-АПАРАТ (ад гама + апарат) — апарат з радыеактыўпымі ізатопамі, якія з’яўляюода крыніцай выпрамянення.
    ГАМА-АСТРАНОШЯ (ад гама + астраномія) — раздзел пазаамасфернай астраноміі, які даследуе нябесныя целы, пгго выпускаюць гама-прамяні.
    ГАМАВАЦЬ (польск. hamowac, ад с.-в.-ням. hamen) — 1) тармазіць, затрымліваць; 2) стрымліваць.
    ГАМАГАМІЯ (ад гама+ -рамія) — 1) адначасовае даспяванне на адной і той жа расліне
    мужчынскіх і жаночых органаў, дзякуючы чаму магчыма самаапыленне (параўн. дыхагамія)', 2) перадача нашчадкам прадстаўнікамі мужчынскага і жаночага полу аднолькавых камбінацый генаў (параўн. гетэрагамія).
    ГАМАГЕНАТ (ад гр. homogenes = аднародны) — суспензія раздробленай тканкі жывёліны або расліны ў растворы.
    ГАМАГЁННЫ (гр. homogenes = аднародны) — аднародны па саставу, уласцівасцях, паходжанню, напр. г. слой вады (проціл. гетэрагенны).
    ГАМА-ГЛАБУЛПІЬІ (ад гама2 + глабуліны) — фракцыя 2 сывараткавых бялкоў-глабулінаў крыві, якая змяшчае антьшелы супраць узбуджальнікаў розных хвароб.
    ГАМАДА (ар. hamada) — тып камяністай пустыні ў Сахары.
    ГАМАДОНТНАСЦЬ (ад гама+ гр. odus, odontos = зуб) — раўназубасць (параўн. гетэрадонтнасць).
    ГАМАДРЫЛ (ад гр. hamadryas = дрэвавая німфа) — буйная малпа з роду павіянаў, якая водзіода ў Афрыцы і на Аравійскім паўвостраве.
    ГАМА-ДЭФЕКТАСКАГПЯ (ад гама + дэфектаскапія) — сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў пры дапамозе гама-апарата.
    ГАМАЗІДЫ (н.-лац. gamasoidea) — сямейства кляшчоў атрада паразітаформных з прадаўгаватакруглаваіым, шіяскатым целам, укрытым хіцінавымі шчыткамі даўжынёй 0,3—4 мм, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 4 тысяч
    відаў; многія — паразіты паўзуноў, .птушак, млекакормячых і чалавека.
    ГАМАК (фр. hamac, ад ісп. hamaca) — падвесная сетка дая адпачынку, сну на свежым паветры. ГАМА-КАРАТАЖ (ад гама2 + каратаж) — метад даследавання геалагічнага разрэзу свідравін на аснове радыеактыунага выпрамянення горных парод.
    ГАМА-КВАІГГ (ад гама2 + квант) — порцыя энергіі гама-выпрамянення.
    ГАМАЛАГІЧНЫ (ад гамсцюгія) — які мае аднолькавыя адносіны да чаго-н.,падобны;г-ыя рады — групы арганічных злучэнняў з аднолькавымі хьмічнымі ўласцівасцямі і падобнай будовай; г ы я о р г а н ы — органы жывёл і раслін, якія маюць у асноўным аднолькавую будову, але выконваюць розныя функцыі (напр. рука чалавека і крыло птушкі); параўн. аналагічны 2.
    ГАМАЛАТ^ЦЬГУМ (н.-лац. homalothecium) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на ствалах шыракалістых дрэў, дранкавых стрэхах, камянях. ГАМАЛІЯ (н.-лац. homalia) — лістасцябловы мох сям. некеравых, які трапляецца ў шыракалістых і мяшаных лясах каля асновы ствалоў дрэў, на камянях.
    ГАМАЛОГІЯ (гр. homologia = адпаведнасць) — падобнасць органаў, якія маюць аднолькавую будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін розныя функцыі (параўн. аналогія 3).
    ГАМАМАЛІУМ (н.-лац. homomallium) — лістасцябловы мох сям гіпнавых, які трапляецца на зацененых валунах і ствалах дрэў.
    ГАМАМЕЛІС (н.-лац. hamamelis, ад ip. hama = адначасова + melon = плод) — кустовая або дрэвавая расліна сям. гамамелідавых з зубчастым лісцем і ярка-жоўтымі кветкамі ў гропках, пашырапая ў Паўн Амерыцы, Японіі, Кітаі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
    ГАМА-МЕТАД (ад гама~ + ліетад) — метад разведвання карысных выкаппяў, які груптуецца на вымярэнні інтэнсіўнасці выпрамянепня прыродных радыеактыўных элементаў, што змяшчаюцца ў горньіх пародах.
    ГАМАНОМІЯ (ад гама+ -номія) — выпадак гамалогіі, размяшчэпне падобных частак арганізма вакол яго папярочнай восі.
    ГАМАПАЎЗА (ад гама+ паўза) — пераходны слой паміж гамасферай і гетэрасферай на вышыні каля 100 км.
    ГАМАПЛАЗІЯ (ад гама+ гр. plasis = ляпіць) — падобная будова органаў, якая развіваецца ў розпых груп жывел пад уплывам прыстасавапня да аднолькавых умоў існавання.
    ГАМАПЛАСТЫКА (ад гама+ пластыка) — перасадка тканак або органаў ад аднаго прадстаўніка якога-н. біялагічнага віду другому, напр. скуры ад аднаго чалавека другому, нырак, рагавіцы (параўн. гетэраппастыка).
    ГАМА-СПЕКТРАСКАПІЯ (ад гама2 + спектрасксйіія) — раздзел
    ядзернай спектраскапіі, у якім даследуецца энергетычны склад гама-прамянёў.
    ГАМА-СПЕКТРОМЕТР (ад гама2 + спектрометр) — прыбор для вымярэння даўжьпіі хваляў або энергіі і інтэнсіўнасці гамапрамянёў.
    ГАМАСФЕРА (ад гама+ сфера) — ніжнія слаі атмасферы да 100 км (параўн. гепіэрасфера).
    ГАМАТЫПІЯ (ад гама+ -піыпія) — падобнасць у будове органаў, што сіметрычна размешчаны па баках цела (напр. правай і левай рукі).
    ГАМА-ТЭРАГПЯ (ад гамсГ + тэрапія) — сукупнасць метадаў лячэння гама-выпрамяненнем радыеактыўных ізатопаў, напр. злаякасных утварэнняў.
    ГАМАТЭЦЫЯ (ад гама+ гр. thetos = размешчаны) — мат. пераўтварэнне, пры якім кожнаму пункту плоскасці адпавядае інпіы пункт, што ляжыць на прамой, якая злучае дадзепы пункт з якім-н. фіксаваным пунктам (цэнтрам гаматэцыі).