Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГАНГРЭНА (лац. gangraena, ад гр. gangraina) — амярцвенне і загніванне тканак, органа або часткі арганізма (напр. г. ног).
ГАНГСТЭР (англ. gangster, ад gang = шайка) — член бандыцкай арганізацыі, які робіць бізнес незаконнымі сродкамі — забойствамі, грабяжом, подкупам, запалохваннем.
ГАНГСТЭРЫЗМ (ад гангстэр) — арганізаваная злачыннасць, адна з формаў бізнесу; бандьттызм.
ГАНДАЛЬ (польск. handel, ад ням. Handel) — гаспадарчая дзейнасць па куплі і продажы тавараў (напр. дзяржаўны г., прыватны г.). ГАНДАЛЬЕР (іт. gondoliere) — вясляр на гандоле.
ГАНДАЛЬЁРА (іт. gondoliera, ад gondola = гандола) — 1) лірычная песня венецыянскіх гандальераў, 2) інструментальная п’еса ў характары баркаролы 2.
ГАНДБАЛІСТ (ад гандбол) — спартсмен, які гуляе ў гандбол.
ГАНДБОЛ (англ. handball, ад hand = рука + ball = мяч) — камандная спартыўная гульня, у якой гульцы імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка; ручны мяч.
ГАНДЗІЗМ [ад інд. MGandhi = прозвішча ідэолага нацыянальнавызваленчага руху ў Індыі (1869— 1948)| — сацыяльна-палітычная і рэлігійна-філасофская дактрына, якая ўзнікла ў перыяд барацьбы Індыі за незалежнасць у 20—40 гг. 20 ст.
ГАНДЛЯВАЦЬ (польск. handlowac, ад ням. handeln) — 1) весці гандаль, прадаваць і купляць та-
вары; 2) займацца гандлем як прафесіяй; 3) перан. паступацца чымн. в^ісакародным дзеля нажывы (напр. г. сумленнем).
ГАНДЛЯР (польск. handlarz, ад ням. Handler) — 1) той, хто займаецца гандлем', 2) перан. беспрынцыіювы чалавек, які гандлюе сваім сумлеішем, талентам, перакананнямі.
ГАНДОЛА (іт. gondola) — 1) венецыянская ваднавёславая лодка з каютай і фігурнымі носам і кармой; 2) кош для пасажыраў паветранага шара, кабіна для людзей, прыбораў у аэрастаце, дырыжаблі.
ГАНДШГГУГ (гал. handspug) — драўляны або металічны рычаг для перасоўвання грузаў на судне. ГАНДЫКАП (аш'л. handicap) — 1) спартыўныя спаборніцтвы, пры якіх слабейшаму праціўніку для ўраўнаважання шанцаў на поспех аддаецца перавага ва ўмовах, напр. змяншэнне дыстанцыі, нагрузкі; 2) скачкі, у якіх удзельнічаюць коні розных узростаў і вартасцей.
ГАНЗА (с.-в.-ням. hanse = таварыства) — гандлёвы і палітычны саюз паўночнанямецкіх гарадоў у 14—16 ст.
ГАНЗЕНУЛА (н.-лац. hansenula) — сумчаты грыб сям. цукраміцэтавых, які развіваецца ў глебе, на цукразмяшчальньіх і зброджаных субстратах.
ГАШДЫІ (ад гр. gone = семя + -idion = памяншальны суфікс) — 1) зялёныя або сіне-зялёныя водарасці, што ўваходзяць у склад лішайнікаў; 2) органы размнажэння ў выглядзе нерухомых клетак
у сіне-зялёных водарасцей; 3) рухомыя споры ніткаватых бактэрый.
ГАШЁМЕТР (ад гр. gonia = вугал + -мепір) — 1) прыбор для вымярэпня вуглоў паміж гранямі крышталёў; 2) прыстасаванне для вымярэння электрычным спосабам накіраванасці антэны радыёпеленгатара, каб вызначыць напрамак, адкуль пасзупаюць радыёсігналы; 3) анпір. прыбор для вымярэпня вуглоў на галаве або чэрапе.
ГАНІТ (ад гр. gony = калена) — запаленне каленнага сустава.
ГАНІЯ гл. -гонія.
ГАНІЯМЕТРЫЯ (ад гр. gonia = вугал + -метрыя) — раздзел трыгаііаметрыі, у якім вывучаюцца спосабы вымярэння вуглоў, уласцівасці трыганамегрыччых функцый і суадносіны паміж імі.
ГАНІЯНЁМА (n.-nay.gonionemus) — кішачнаполасцевая жывёла (ліедуза) падкласа гідроідных, якая жыве ў Японскім моры каля Курыльскіх астравоў.
ГАШЯТЫТЫ (н.-лац. goniatitidae, ад гр. gonia = вугал) — група вымерлых маяюскаў класа галаваногіх з ракавінай у выглядзе плоскай спіралі або конуса; былі пашыраны ў морах папеазою.
ГАШЯХЛОРЫС (н.-лац. goniochloris) — аднаклетачная жоўгазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў ппанктоне невялікіх вадаёмаў, канавах, лужынах, старыцах, балотах, сажалках, рэках з павольным ідячэннем.
ГАНОІДЫ (ад гр. ganos = бляск + -оід) — група касцявых рыб з лу-
г
скою ў выглядзе бліскучых ромбікаў (асятры, бялуга, калуга, амія, лапатапосы і інш.).
ГАНСВУРСТ (ням. Hanswurst) — 1) блазен у пямецкім народным тэатры; 2) персанаж лялечнага нямецкага тэатра.
ГАНТАЛЬ (с.-в.-ням. gant-nagel) — цвік, якім прыбіваюць гонту.
ГАНТЭЛЬ (ням. Hantel) — гімнастычная пра з двух чыгунных шароў, злучаных кароткай ручкай.
ГАПАК (укр. гопак) — украінскі народпы танец, а таксама музыка да яго.
ГАПАЛАСІфбн (н.-лац. hapalosiphon) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. стыганемавых, папіыраная пераважна ў вадаёмах.
ГАПАЛОГПЛ (н.-лац. hapalopilus) — губавы базідыяльны грыб сям. палшоравых, які расце ў лясах на ствалах, лесапавале і гпіях хвойных і лісцевых парод.
ГАПКАЛІТ (англ. hopcalite) — сумесь вокклаў марганцу і медзі, a таксама серабра і кобаяьту, якая паскарае акісленне атрутнага вокіслу вугляроду кіслародам паветра і ператварае яго ў неатрутны вуглекіслы газ.
ГАПЛАДРАСУС (н.-лац. haplodrassus) — павук сям. гнафазідаў, які жыве пад карой дрэў у хваёвых лясах, трапляецца пад камянямі, у моху.
ГАПЛАІДЫЯ (ад гаплоід) — наяўнасць у клетках адзінарнага набору храмасом.
ГАПЛАКАРЫДЫІ (н.-лац. hoplocarida) — падатрад вьппэйпіых ракападобных; пашыраны ў морах.
ГАПЛАЛОГІЯ (ад гр. haploos = просты + -логія) — спрашчэнне структуры слова шляхам пропуску аднаго з двух суседніх складоў (напр. мінералогія < мінералалогія).
ГАПЛАСПАРЫДЫ1 (ад гр haploos — просты + спора + -idion = памяншальны суфікс) — арганізмы, якія належаць да тыпу прасцейшых; паразітуюць у тканках некаторых жывёл і чалавека.
ГАПЛАСТЭЛЬ (ад гр. haploos = просты + stele = слуп) — самы просты тып будовы асявога цыліндра сцябла раслін, які сустракаецца ў выкапнёвых раслін і некаторых папарацепадобных.
ГАПЛАСТЭМАІПЯ (ад гр haploos = адзіночны, просты + stemon = аснова тканкі) — наяўнасць аднаго кола тычынак у кветцы.
ГАПЛАФАЗА (ад гр. haploos = просты + фаза) — частка жывдёвага цыкла асобіны. калі клетачнае ядро змяшчае адзінарную (гаплоідную) колькасць храмасом.
ГАПЛІТЫ (гр. hoplitai) — цяжкаўзброеныя пехацінцы ў Стараж. Грэцыі.
ГАПЛОІД (ад гр. haploos = адзіночны, прбсты + -оід) — арганізм, які мае ў клетках адзінарны (памешпаны ўдвая ў параўнанні з мацярынскім арганізмам) набор храмасом.
ГАПЛОНТ (ад гр. haploos = адзіночны, просты + on = істота) — арганізм, у якога ўсе клеткі змяшчаюць гаплоідны набор храмасом, а дыплоідная толькі зігота.
ГАПТАГЛАБІН (ад гр. hapto = прымацоўваю + лац. globus =
шар) — складаны бялок сывараткі крыві чалавека.
ГАПТАТРАГПЗМ (ад гр. hapto = датыкаюся + трапізмы') — з’ява згінання расліннага органа ў адказ на раздражненне дотыкам (напр. раслін з павойным сцяблом).
ГАПТЬІЧНЫ (гр haptikos = датыкальны) — хапальны; г ы я р э а к ц ы і — хапальныя рэакцыі, якія часцей за ўсё назіраюцца ў немаўлят.
ГАПТЭНЫ (ад гр. hapto = прымацоўваю) — рэчывы, якія не валодаюць антыгеннымі ўласцівасцямі і набываюць іх у злучэнні з бялкамі.
ГАРАЖ (фр. garage) — пабудова для стаянкі і рамонту аўтатранспарту.
ГАРАЛ (н.-лац. goral) — парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыраная ў Гімалаях, Усх. Тыбеце, Паўд.-Усх. Кітаі, на Карэйскім паўвостраве і ў Усурыйскім краі; аб’ект палявання.
ГАРАНТ (фр. garant) — дзяр^ава, установа або асоба, якая дае гарантыю ў чым-н.; паручыцель.
ГАРАНТАВАЦЬ (фр. garantir) — даваць гарантыю ў чым-н.; забяспечваць што-н.
ГАРАНТЫЯ (фр. garantie) — 1) зарука, запэўненне ў чым-н.; 2) дакумент, які дае права бясплатна рамантаваць набытую рэч на працягу пэўнага тэрміну; 3) умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. (напр. загартоўка арганізма — г. здароўя).
ГАРАСКОП (гр. horoskopos = які назірае час) — табліца размяшчэння планет і зорак у пэўны момант
часу, якая выкарыстоўваецца для прадказанняў лёсу чалавека.
ГАРАТЭЛІЯ (ад гр. hora = час + telos = ажьіццяўленне) — звычайны сярэдні тэмп эвалюцыі, уласцівы многім групам арганізмаў, напр. бруханогім малюскам (параўн. брадытэлія, тахітэлія').
ГАРБАР (польск. garbarz, ад с.-в.ням. gerwer) — той, хто займаецца апрацоўкай і вырабам шкур.
ГАРБАТА (польск. herbata, ад лац. herba = зелле + н.-лац. thea < кіт. іё = высушаныя лісты раслін сям. чайньгх) — тое, што і чай.
ГАРБУЗ (кр.-тат., тур. karpuz) — агародная расліна сям. гарбузовых з паўзучым сцяблом, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама буйны круглы або авальны плод гэтай расліны.
ГАРВІЗМ [ад шігл. M.Garwey = прозвішча ідэолага нацыяналістычнага руху ў ЗША (1887— 1940)] — буржуазна-нацыяпалістычны рух у ЗША пач. 20 ст. за перасялешіе неграў у Афрыку.
ГАРДА (фр. garde) — металічная пласцшка выпуклай формы на дзяржанні шпагі, рапіры або дужка на дзяржанні шаблі для абароны рукі ад ранення ў час фехтавання і ў паядынку.
ГАРДЗІНА (ням. Gardine) — занавеска на ўсё акно.
ГАРДЭІФОРМЕ (н.-лац. hordeiforme) — разнавіднасць цвёрдай пшаніцы з чырвоным асцістым коласам і белым зернем.
ГАРДЭМАРЫН (фр. gardemarine = марская гвардыя) — званне выхаванцаў старэйшых рот марскога кадэцкага корпуса, а таксама чын
Г
(ніжэйшы за мічмана) у ваеннамарскім флоце Расіі ў 1716—1917 гг.
ГАРДЭШТ (ад англ. harden = загартоўваць) — разнавіднасць структуры загартаванай сталі — мартэнсіпіу.
ГАРДЭНІЯ (н.-лац. gardenia, ад англ. Garden = прозвішча амер. батаніка 18 ст.) — вечназялёная кустовая расліна сям. марэнавых з духмянымі белымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі.
ГАРДЭРбв (фр. garderobe) — 1) месца ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня; 2) шафа дая адзення; 3) увесь набор адзення аднаго чалавека (напр. г. артысткі).
ГАРЖЭТКА (фр. gorgette) — прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.
ГАРМАГОШІ (ад гр. homios = ланцуг + -гонія) — мнагаклетачпыя часткі, якія адчляняюцца ад ніткі або на якія распадаюцца ніткі сіне-зялёных водарасцяў.
ГАРМАЛА (н.-лац. harmala, ад ар. channal) — травяністая расліна сям. парналіставых, атрутная, якая пашырана ў паўднёввгх раёнах Еўропы, Зах. Сібіры, Сярэд. Азіі; з яе насення робіцца фарба для шарсцяных і шаўковых тканін.
ГАРМАНАЛЬНЫ (ад гармон) — які з'яўляецца гармонам, змяшчае ў сабе гармон.
Г АРМАШЗ АВАЦЬ (фр. harmoniser, ад гр. harmonia = гармонія) — дапоўніць мелодыю акордным су-
праваджэннем па правілах гармоніі.
ГАРМАШзАцЫЯ (ад гарманізавтіь) — стварэнне гарманічнага суправаджэння да мелодыі.