Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГАСТРАСКОП (ад гаспіра+ -скоп) — прыбор для абследавання слізістай абалонкі страўніка; уводзіцца праз рот і стрававод.
ГАСТРАСТАМІЯ (ад гастра+ гр. stoma = рот, шчыліна) — аперацыя накладання штучнай знешняй страўнікавай фіспіулы 3, якая праводзіцца ггры непраходнасці стрававода.
ГАСТРАТРЫХІ (н.-лац. gastrotricha, да гр. gaster, -tros = страўнік + trichion = валасок) — клас нематгельмінтаў, чэрві з бутэлькападобным целам даўжынёй 0,05—1,5 мм, якія плаваюць у вадзе з дапамогай дзвюх падоўжаііых палос раснічак на бруху; жывуць у морах і прэсных вадаёмах; брухараснічныя чэрві.
ГАСТРАФІЛЁЗ (ад гаспірафілы) — хвароба стрававальнага тракту ііяпарнакапьгпіых жывёл, якая выклікаецца гастрафіламі.
ГАСТРАФІЛЫ (ад гаспіра+ -філ) — лічынкі страўнікавых аваднёў.
ГАСТРАЦ^ЛЬ (ад гастра+ гр. koilos = пусты) — поласць, якая ўтвараецца ў зародка мнагаклетачііых жывёл і чалавека на стадыі гаструлы (параўн. бластацэль).
ГАСТРАЭНТЭРАКАЛІТ (ад гастра+ энтэракаліт) — вострае або хранічнае запаленне страўнікава-кішачнага тракту жывёл і чалавека.
ГАСТРАЭНТЭРАЛОПЯ (ад гастра+ энтэра+ -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае будову і функцыі органаў стрававання, іх хваробы, а таксама метады прафілактыкі і лячэння гэтых хвароб.
ГАСТРАЭНТЭРОЛАГ (ад гастраэнтэралогія) — спецыяліст у галіне гастраэнтэрстогіі.
ГАСТРАЭНТЭРЫТ (ад гастра+ энтэрыт) — запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка і тонкіх кішак.
ГАСТРОЛІ (ням. Gastrolle, ад Gast = госць + Rolle = роля) — выступленне артыста або мастацкага калектыву (тэатра, ансамбля, аркестра, хору і інш.) у іншым горадзе, краіне.
ГАСТРУЛА (лац. gastnila, ад гр. gaster, -tros = страўнік) — стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жьпзёл і чалавека (наступная за бластулай), на якой зародак мае двухслойную сценку і гастрацэль з бластапорам.
Г АСТРУЛЯЦЫЯ (ад гаструла) — працэс развіцця гаструлы.
ГАСТРЫН (ад гр. gaster, -tros = страўнік) — гармон страўніка, які выпрацоўваецца ў слізістай абалонцы страўніка пад уздзеяннем хімічных і механічных раздражняльнікаў.
ГАСТРЫТ (н.-лац. gastritis, ад гр. gaster, -tros = страўнік) — запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка (востры г., хранічны г.).
ГАСТРЭЯ (лац. gastreum = пузаты, ад gaster, -tros = страўііік) — гіпагэтычная форма першасііых мнагаклетачных, якая нагадвае гаспірулу.
ГАСТЫНГСІТ (ад англ. Hastings = пазва радовішча ў Канадзе) — мінерал, манаклішіы кальцыевы амфібол сіпявата-зялёнага або чорпага колеру са шкляным бляскам.
ГАСТЭРАМІЦЭТЫ (н.-лац. gasteromycetes) — група базідыяльных грыбоў падкласа холабазідыяміцэтаў з замкнёнымі пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.
ГАСТЭРАСТАМАТЫ (н.-лац. gasterostomata) — падклас трэматодаў, паразітуюць у стрававальным тракце рыб і земнаводпых; брухаротыя смактуны.
ГАСТЭРЫЯ (н.-лац. gasteria) — травяністая расліна сям. лілейных з кароткім сцяблом, бародаўчатым лісцем і ружавата-зялёнымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ГАТУНАК (польск. gatunek, ад ням. Gattung) — 1) разрад, катэгорыя якога-н. тавару па якасці; сорт, 2) разнавіднасць якога-н. тавару (напр. цукеркі розпых гатункаў).
ГАТЫЧНЫ (фр. gothique, ад ням. Got = гот) — які мае адносіны да готыкі, уласцівы готыцы; г. с т ы л ь — тое, што і готыка', г. ш р ы ф т — друкарскі лацінскі шрыфт з вуглаватымі формамі, у адрозненне ад закругленай антыквы.
ГАТЭРЫЯ (палінез. hatteria) — адзіны сучасны прадстаўнік паўзуноў аграда дзюбагаловых, які захаваўся на пясчапых астравах Новай Зеландыі.
ГАУР (хіндзі gaur, ад сапскр gaura) — буйпая парнакапытная жывёла сям. бычыных, пашыраная ў горных лясах Індастана і Індакітая.
ГАУС [ням. С.Gauss = прозвішча ням. матэматыка (1777—1855)] — адзінка мапіітнай індукцыі ў СГС сістэме адзінак, роўная 104 вебера на 1 м2
ГАУЧА (ісп. gaucho) — 1) этнічная група, якая склалася ў 16—17 ст. ад шлюбаў іспанцаў з індзейскімі жанчынамі Аргенціны; 2) наёмны пастух у некаторых краінах Лац. Амерыкі ў 18 ст.; 3) песня аргенцінскіх сялян-жывёлаводаў.
ГАУЧ-ПРЭС (англ. gauge-press, ад gauge = выціскаць) — прэс для выціскання вады з папяровага палатна, калі яно рухаецца ў сетачнай частцы папяровай машыны.
ГАЎБГЦА (ням. Haubitze) — гармата ддя навеснай стральбы па закрытых ірлях (калібрам ад 100 мм і вышэй); параўн. марціра.
ГАЎДЭАМУС (лац. gaudeamus = радуймася) — назва сярэдневяковай студэнцкай песні на лацінскай мове.
ГАЎЛЯЙТАР (ням. Gauleiter) — вярхоўны правіцель вобласці, акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
ГАУПТВАХТА (ням. Hauptwache) — 1) памяшканне для ўтрымання пад арыштам ваеннаслужа-
г
чых, 2) каравульнае памяшканне ў крэпасці, горадзе (17—19 ст ).
ГАЎСТОРЫІ (ад лац. haustor = які п’е, глытае) — 1) клетачныя або тканкавыя ўтварэнні раслін, пры дапамозе якіх яны ўсмоктваюць пажыўныя рэчывы з акаляючага асяроддзя; 2) прысоскі, якімі расліна-паразіт прымацоўваецца да расліны-гаспадара і праз якія яна здабывае пажыўныя рэчывы.
ГАФЕЛЬ (гал. gaffel) — 1) драўляны брус, прымацаваны адным канцом да верхняй часткі мачты, a другім падвешаны пад вуглом да яе, каб было зручней мацаваць косы парус; 2) частка ствала ясеня або клёна, з якой вырабляюць фанеру.
ГАФШЙ (н.-лац. hafnium, ад Hafhia = лацінская назва Капенгагена) — хімічны элемент, серабрыста-шэры метал, спадарожнік цырконію.
ГАФРЫРАВАЦЬ (фр gaufrer = выціскаць узор) — рабіць на якім-н. магэрыяле (тканіне, паперы, блясе і інш.) хвачістыя паралельныя складкі.
ГАФРЭ (ад фр. gaufrer = выціскаць узор) — рады паралельных складак на чым-н., пераважпа на тканіне.
ГАФТ (польск. haft, ад с.-в.-ням. haft = вузел) — від ажурнай вышыўкі.
ГАФТАВАЦЬ (польск. haftowac, ад ням. heften) — вышываць ажурныя ўзоры на тканіне.
ГАФЫ (ням. Haff = лагуна, возера) — затокі ў вусцях некаторых рэк паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора, аддзеленыя ад мора ас-
травамі або вузкімі пясчанымі косамі.
ГАІШШП» (ням. Haspel = матавіла, калаўрот) — драўляны або бетонны бак з мешалкай для прамывання, змякчэння і дублення шкур. ГАШЫШ (ар. hasis) — наркатычны сродак, які атрымліваюць з індыйскіх канапель.
ГАПІЫШЫЗМ (ад гашыш) — від наркаманіі, які заключаецца ў хваравітай цязе да гашышу.
ГАШ^ТКА (фр. gachette) — кручок у агнястрэльнай зброі для спуску ўзведзенага курка.
ГА&Л (хіндзі hajal) — прыручаная форма гаура', разводзяць у Індыі.
ГАЯРДЫЯ (н.-лац. gaiardia, ад Gajar = прозвішча фр. батаніка) — травяністая расліна сям. складанакветных з кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы.
ГВАЗДЗІК (ст.-польск. gwozdzik) — травяністая расліна сям. гваздзіковых з пахучымі кветкамі чырвонага, ружовага або белага колеру, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
ГВАЗДЗІКА (ад гваздзік) — высушаныя бутоны кветак гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.
ГВАЛТ (польск. gwalt, ад с.-в.-ням. gewalt) — 1) насілле, здзек; 2) крык, лямант; 3) від феадальнай павіннасці ў Вялікім княстве Літоўскім.
ГВАРДЫЯ (польск. gwardia, ад іт. guardia) — 1) лепшая, адборная
частка войска; 2) асобыя фарміраванні для вайсковьгх або паліцэйскіх мэт у некаторых краінах; 3) перан. выпрабаваная частка якой-н. сацыяльнай групы, грамадскай арганізацыі.
ГВАЮЛА (ісп. guayule, з індз.) — вечназялёная кустовая расліна сям. складанакветных з жоўіымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Мексіцы; дае каўчук.
ГВАЯК (ісп. guayaco, з індз.) — тое, што і бакаут.
ГВАЯКАВЫ (ад гваяк) — які мае адносіны да гваяка (напр. г-ая смала).
ГВАЯКОЛ (ад гваяк) — арганічнае злучэіше араматычнага рада, метылавы эфір піракатэхіну, які змяшчаецца ў букавым дзёгці, гваякавай смале і інш.; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
ГВЁЛЬФЫ (іт. Guelfi) — палітычная групоўка ў Італіі ў 12—15 ст., якая змагалася супраць намаганняў імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» і іх прыхільнікаў гібелінаў зацвердзіць уладу на Апенінскім паўвостраве; выражала інтарэсы папаланаў.
ГЕА(гр. ge = Зямля) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з Зямлёй, з навукай аб Зямпі».
ГЕААКУСТЫКА (ад геа+ акустыка) — навука, якая даследуе гукавыя, інфрагукавыя і ультрагукавыя з'явы ў зямной кары.
ГЕААНТЫКЛІНАЛЬ (ад геа+ антыюіінапь) — горны масіў, які ўтвараецца ў межах геасілклінальнай (гл. геасінкліналь) вобласці.
ГЕАБАТАШКА (ад геа+ батаніка) — раздзел батанікі, які вывучае пашырэнне і размеркаванне раслін на паверхні Зямлі ў залежнасці ад клімату, асаблівасцей глебы, рэльефу і інш.
ГЕАБІЁНТЫ (адгеа+ біёнпіы) — пастаянныя насельнікі глебы (дажджавыя чэрві, першаснабяскрылыя насякомыя і йші ).
ГЕАГЕЛЬМІНТЫ (ад геа+ гельмінты) — група паразітычных чарвей чалавека і жывёл, якія развіваюцца без удзелу прамежкавых гаспадароў непасрэдна ў грунце, гноі і іншых субстратах (параўн. біягельмінты).
ГЕАГІГІЕНА (ад геа+ гігіена) — навука, якая вывучае змены ў жывой і нежывой прыродзе як вынік дзейнасці чалавека на Зямлі.
ГЕАГЛбс (н.-лац. geoglossum) — сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на балотах і на глебе ў вільготных лясах.
ГЕАГНОЗІЯ (ад геа+ -гнозія') — назва геалогіі ў канцы 18 — першай пал. 19 ст.
ГЕАГРАФІЯ (гр. geographia = землеапісаіше) — 1) навука аб прыродных умовах Зямлі, аб размеркаванні на ёй насельніцтва і зканамічных рэсурсаў (напр. фізічная г., эканамічная г.); 2) апісанне пашыранасці чаго-н. на зямной паверхні або ў якой-н. мясцовасці (напр. г. земляробства, г. лёгкай прамысловасці).
ГЕАДЬІМЕТР (ад геа+ гр. daio = раздзяляю + -Menip) — прыбор для вымярння адпегласці, заенаваны на вымярэнні часу прахо-
г
джання светлавога імпульса 2 ад прыбора да аб’екта.
ГЕАДЫНАМІКА (ад геа+ дынаміка) — навука аб глыбінных сілах і працэсах, якія ўзнікаюць пры эвалюцыі планеты Зямля; раздзел геафізікі.
ГЕАДЭЗІСТ (ад геадэзія) — спецыяліст у галіне геадэзіі.
ГЕАДЭЗІЯ (гр. geodaisia = падзел зямлі) — навука аб формах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на пл'анах і картах.
ГЕАКАРОНА (ад геа+ карона) — знешняя абапонка атмасферы Зямлі, якая складаецца ў асноўным з атамарнага вадароду.
ГЕАКАРШЯ (ад геа+ гр. karpos = плод) — спосаб распаўсюджання пладоў, калі завязь пасля апладнення паглыбляецца ў грунт, дзе і развіваецца плод.