• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ГАМАФОНІЯ (гр. homophonia) — від многагалосся, пры якім галасы падзяляіоцца на галоўны і суправаджальны (параўн. гетэрафонія, пояіфанія).
    ГАМА-ФЎНКЦЫЯ (ад гама+ функцыя') — функцыя, якая абагульняе паняцце фактарыяяа на выпадак любых значэпняў х
    ГАМАШЫ (ням. Gamasche, ад фр. gamache) — мужчынскія чаравікі, першапачаткова з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі.
    Г		 ГАМА-ЭКВІВАЛЕНТ (ад гамс^ + эквівалент) — колькасць радыю, якая пры ідонтычных умовах вымярэння стварае такую ж магутнасць дозы гама-выпрамянення, як і дадзены радыеактыўны прэпарат.
    ГАМАЯТЭРМНЫ (ад гр homoios = падобны, аднолькавы + -тэрмны), г ы я ж ы в ё л ы — група жывёл з пастаяннай, устойлівай тэмпературай цела, якая амаль не залежыць ад хістанняў тэ№іерату ры знешняга асяроддзя; цеплакроўпыя жывёлы (параўн. пайкілатэрліны).
    ГАМБА (іт. gamba) — распаўсюджаная назва тэнаравай віёлы (віёлы да гамба).
    ГАМБАНГ (інданез. gambang) — іпданезійскі ўдарны музычны інструмент.
    ГАМБІР (н.-лац. gambir, ад малайск. gambir) — пахучы экспіракт 1, прыгатаваны з пэўнага сорту акацыі, якая расце ў Індыі і на Цэйлоне; выкарыстоўваецца ў медыцыне і дая вырабу шкур.
    ГАМБІТ (фр. gambit, ад іт. dare іі gambetto = зрабіць падножку) — пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру для забеспячэння пазіцыйнай і тактычнай перавагі (ферзевы г.).
    ГАМБЎЗІЯ (лац. gambusia) — дробная жывародзячая рыба азрада карпазубых, якая знішчае лічынкі малярыйпага камара: пашырана ў вадаёмах Паўн. Амерыкі, акліматызавана ў раёнах пашырэння малярыі, напр. на KayKaie, у Сярэд. Азіі; часам разводзіцца ў акварыумах.
    ГАМБУРГЕР (англ. hamburger) — мяккая цёплая булачка, пракладзеная пасярэдзіне біфпггжсам і агароднінай.
    ГАМЕАгл. гомеа-.
    ГАМЕАМЁРЫЯ (гр. homoiomeгеіа, ад homoios = падобны + meros = частка) — тэрмін старажытнагрэчаскай філасофіі, які абазначае самую дробную неразбуральную часцінку, а таксама целы, якія складаюцца з мноства аднародных такіх часцінак.
    ГАМЕАМОРФІЯ (ад гамеа+ гр. morphe = выгляд, форма) — значнае падабенства прадстаўнікоў дзвюх або некалькіх груп арганічнага свету, не звязаных наміж сабой непасрэдным сваяцтвам; прыватны выпадак канвергенцыі 2.
    ГАМЕАПАТ (ад гамеа+ -пат) — урач, які пры лячэнні выкарыстоўвае метад гамеапатыі (параўн. алапат).
    ГАМЕАПАТЫЧНЫ (ад гамеапатыя) — які мае адносшы да гамеапатыі; г-ыя расліны — расліны, якія выкарыстоўваюцца ў гамеапатыі.
    ГАМЕАПАТЫЯ (ад гамеа+ -патыя) — метад лячэпня хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах вьклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы (параўн. алапатыя).
    ГАМЕ ACT A3 (ад,гамеа+-emos') — адноснае пастаянства фізікахімічных і біялагічных уласцівасцей унутранага асяроддзя арганізма чалавека і жывёл (напр. пастаянства складу крыві, тэмпературы цела).
    ГАМЕАСТАТ (ад гамеа+ -стат) — кібернетычная сістэма, якая мадэлюе здольнасць жывых арганізмаў падтрымліваць некаторыя велічыні (напр. тэмпературу цела) у фізіялагічна дапушчальных межах.
    ГАМЕЛАН (ад яв. gamel = стукаць) — інданезійскі нацыянальны аркестр.
    ГАМЕОЗІС (гр. homaiosis = падобнасць) — змяненне органа або часткі цела, якое робіць яго падобным да адпаведных органаў у арганізмах роднасных груп; часта сустракаецца ў насякомьгх.
    ГАМЕОТРЫКС (н.-лац. homoeothrix) — шткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гамеотрыксавых, пашыраная ў прэсных стаячых і цякучых водах, у слізі іншых водарасцей.
    ГАМЕРЬРШЫ (фр. homerique, ад гр. Homer = імя старажытнагрэчаскага паэта) — вялізны, незвычайных памераў або сілы; г. с м е х — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гулянках алімпійскія багі.
    ГАМЕТА (гр. gametes = муж) — рухомая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.
    ГАМЕТАГАМІЯ (ад гамета + -гамія) — зліццё дзвюх адметных па полу гамет.
    ГАМЕТАГАНІЯ (ад гамета + -ганія) — палавое размнажэнне ў прасцейшых.
    ГАМЕТАГЕНЕЗ (ад гамета + -генез) — працэс фарміравання і развіцця гамет у жывёл і раслін (гл. аагенез і сперматагенез).
    ГАМЕТАГЕШЯ (ад гамета + -генія') — тое, што і гаметагенез. ГАМЕТАНГІЙ (ад гамета + гр. angeion = сасуд) — 1) орган у водарасцяў і грыбоў, у якім утвараюцца рухомыя палавыя клегкі (гаметы); 2) піматядзерныя клеткі ў некаторых грыбоў, змесціва якіх зліваецца пры палавым працэсе.
    ГАМЕТАФІТ (ад гамета+ -фіты) — папавое пакаленне ў раслін, якое чаргуецца з бясполым (спарафітам).
    ГАМЕТАЦЫТЫ (ад гамета + -цыты') — няспелыя палавыя клеткі ў прасцейшых, якія ўтвараюцца пры гаметаганіі.
    ГАМІЛЕТЫКА (гр. homiletikos = уменне гаварыць з людзьмі) — раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўных пропаведзяў.
    ГАМІНДАН (кіт. homindan = нацыянальная партыя) — палітычная партыя ў Кітаі, заснаваная ў 1912 г. Сунь Ят-сенам; вяла нацыянальна-вызваленчую барацьбу, з 1927 г. была кіруючай партыяй краіны; улада яе звергнута ў 1949 г.
    ГАМШІДЫ (н.-лац. hominidae, ад лац. homo, -minis = чалавек) — сямейства атрада прыматаў, якое ўключае як выкапнёвых (пітэкантрапа, неандэртальца і інтп ) так і сучасных людзей.
    -ГАМІЯ (гр. gamos = ішпоб) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «шлюб».
    ГАМЛЕТЫЗМ (ад англ. Hamlet = імя персанажа трагедыі У.Шэкспіра «Гамлет») — бясконцыя pa-
    зважанні, меркаванні, няздольнасць намерыцца на які-н. учынак. гдмдз (ад фр. gomme = камедзь) — хвароба раслін, якая выклікаецца неспрыяльнымі ўмовамі асяроддзя, ранеішямі, насякомымі і мікраарганізмамі.
    ГАМОНЫ (ад гр. gamos = шлюб) — рэчывы, якія выдзяляюцца палавымі клеткамі і рэгулююць прапэс апладнення.
    ГАМУНКУЛУС (с.-лац. homuncu­lus = чалавечак) — чалавечая істота, якую, на думку натуралістаў сярэдневякоўя, быццам можна атрымаць штучным шляхам.
    ГАМФАКАРПУС (н.-лац. gomphocarpus, ад гр. gomphos = цвік + karpos = плод) — паўкуст сям. ластаўневых, які пашыраны ў Афрыцы, сустракаецца як заносны на Каўказе, у Сярэд. Азіі.
    ГАМФАНЕМА (н.-лац. gomphonema) — аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. гамфацымбелавых, якая трапляецца на дне і сярод абрастанняў у вадаёмах рознага тыпу.
    ГАМФАСФЕРЫЯ (н.-лац. gomphosphaeria) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. гамфасферыевых, якая пашырана ў планктоне, радзей на вільготных скалах.
    ГАМФАЦЫМБЁЛА (н.-лац. gomphocymbella) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. гамфацымбелавых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.
    ГАМФРЭНА (н.-лац. gomphrena) — травяністая расліна сям. амарантавых з падоўжаным шэрым лісцем і
    дробнымі кветкамі белага або ружовага колеру ў суквеццях, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі вырошчваецца як дэкарагыўная.
    ГАМЭРНЯ (польск. hamemia, ад с.-в.-ням. hamer = кузня) — 1)уст. кузня, металаапрацоўчая майстэрня; 2) перан. вялікае няўтульнае памяшканне; месца шумных зборышчаў.
    ГАНАБЛАСТЫ (ад гр. ganos = бляск + бласты) — тое, што і адамантабласты.
    ГАНАДАТРАШНЫ (ад ганады + гр. tropos = напрамак) — гармоны, якія выпрацоўваюцца пярэдняй часткай гіпофіза і ўплываюць на развіццё і функцыю палавых залоз жывёл і чалавека.
    ГАНАДАТРОПНЫ (ад ганады + -тропны), г н ы я г а р м о н ы — тое, што і ганадатрапіны.
    ГАНАДЫ (ад гр. gone = семя) — палавыя залозы, органы, у якіх утвараюцца палавыя прадукты ў жывёл і чалавека.
    ГАНАДЭРМА (н.-лац. ganodeппа) — губавы базідыяльны грыб сям. ганадэрмавых, які расце на лесапавале, пнях, інпіы раз на жывых ствалах дрэў, выклікае белую гніль.
    ГАНАЗОІДЫ (ад гр. gone = семя + zoon = жывёла.+ -оід) — палавыя асобіны ў паліморфнай калоніі сіфанафораў, пабудаваныя па тыпу медузоідаў і ганафораў марскіх гідроідаў.
    ГАНАК (польск. ganek, ад ням. Gang) — лёгкая, звычайна крытая прыбудоўка з прыступкамі псрад уваходам у будьшак.
    ГАНАКОК (н.-лац. gonococcus, ад гр. gonos = семя + kokkos = зерне) — мікроб, які выклікае ганарэю', адносіцца да дыплакокаў.
    ГАНАМЕРЫЯ (ад гр. gone = семя + -мерыя) — парушэнне працэсу апладнення ў ніжэйшых ракаў.
    ГАНАЛОДЫ (ад гр. gone = семя + -поды) — палавыя ножкі (знешпі палавы апарат) многіх членістаногіх.
    ГАНАПОДЫІ (ад гр. gone = семя + -подыі) — змененыя ногі некаторых членістаногіх і плаўнікі рыб, якія прымаіоць удзел у капуляцыі.
    ГАНАПОР (ад гр. gone = семя + -nop) — палавая адтуліна ў членістаногіх.
    ГАНАПбФІЗЫ (ад гр. gone = семя + apophysis = адростак) — палавыя адросткі, якія ўтвараюць у самак насякомых яйцаклад.
    ГАНАРАНТ (лац. honorans, -ntis) — асоба, якая паручаецца за плацеж па вэксалю.
    ГАНАРАР (лац. honorarium = узнагароджанне, ганаровы дар) — плата, грашовае ўзнагароджанне, якое атрымліваюць аўтары за свае творы.
    ГАНАРАТ (лац. honoratus = паважаны) — вэксалядавец, за плацеж па вэксалю якога паручыўся ганарант.
    ГАНАРЭЯ (н.-лац. gonorrhoea, ад гр. gonos = семя + rheo = цяку) — заразная венерычная хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем мочаспускальнага канала; выклікаецца ганакокам.
    ГАНАТАЗІГОН (н.-лац. gonatozygon) — ніткаватая зялёная водарасць сям. ганатазігавых, якая тра-
    	г
    пляецца ў планктоне тарфяных вадаёмаў і абрастаннях, рэках, лужынах, сфагнавых балотах.
    ГАНАТОМЫ (ад гр. gone = семя + tome = адрэзак) — сегментаваныя ўчасткі бакавой мезадэрмы ў зародкаў хордавых жывёл і чалавека.
    ГАНАТРАФІЧНЫ (гр. gone = семя + trophe = харчаванне) — звязаны з чаргаваннем прыёму ежы і яйцакладкі ў многіх крывасосных членістаногіх (камароў, маскітаў, кляшчоў).
    ГАНАТЭКА (ад гр. gone = семя + -тэка) — утварэнне ў паліморфнай калоніі марскіх гідроідаў.
    ГАНАФОР (ад гр. gone = семя + -фор) — відазмененая палавая асобіна (медузоід) калоніі марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных.
    ГАНВЕДЫ (венг. honvedek —літар. абаропцы бацькаўшчьшы) — назва венгерскай пяхоты ў сярэднія вякі, а ў 19—20 ст. (да 1949 г.) — усёй венгерскай арміі.
    ГАНГАРЫЗМ (ісп. gongorismo) — арыстакратычная школа ў іспанскай паэзіі 17 ст., для якой былі характэрны бессюжэтнасць, ускладненасць паэ гычнай мовы.
    ГАНГЛІЙ (гр. ganglion = пухліна) — 1) вузел нервовых клетак і валокнаў, акружаны злучальнатканкавай абалонкай; 2) невялікая пухліна са студзяністым змесцівам (кіста), якая развілася з сустаўнай сумкі,
    ГАНГРАЗІРА (н.-лац. gongrosiга) — ніткаватая зялёная водарасць сям. трэптэполіевых, якая трапляецца ў вадзе, глебс.