Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГАБАРЫТ (фр. gabarit) — знешнія абрысы прадмета, будынка, капструкцыі; памер, велічыня чаго-н. (напр. габарыты вагонаў, пакой малых габарытаў).
ГАБЕЛЕН (фр. gobelin, ад Gobelm = уласнае імя) — 1) насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцшай, узорам; 2) шчылыіая абівачная дэкаратыўная тканіпа.
ГАБІЁІІ (фр. gabion, ад іт. gabbione = вялікая клетка) — драцяная клетка, запоўненая камянямі або галькай, для ўмацавання берагоў рэк, аховы мастоў і г.д.
ГАБІТ (польск. habit, ад лац. habitus = выгляд) — манаская paca.
ГАБІТУС (лац. habitus = выгляд) — вопкавы выгляд чалавека, жывёльнага або расліннага арганізма.
ГАБОЙ (ням. Hoboe, ад фр. hautbois = высокае дрэва) — 1) духавы язычковы музычны іпструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай, 2) арганны рэгістр язычковай групы.
ГАБРА (іт. gabbro, ад Gabbro = назва горада ў Італіі) — магматычная горная парода цёмнага колеру, якая складаецца з плагіяклазу і піраксену, выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.
ГАБРАНЕМА (н.-лац. habronema) — гельмінт класа нематодаў; паразіт непарнакапытных, узбуджальнік габранемозу.
ГАБРАНЕМОЗ (н.-лац. habronemosus) — гельмінтозная хвароба непарнакапытаых, узбуджальнікамі якой з’яўляюцца габранемы.
ГАВАНА (ісп. Habana = назва сталіцы Кубы) — 1) гатунак тытуню, які выкарыстоўваецца для вырабу гаванскіх цыгар; 2) гаванскія цыгары.
ГАВАНЬ (гал. haven) — прыродная або штучпа агароджапая ад хваляў, цячэішяў і ветру прыбярэжная частка воднай прасторы ддя прычалу і стаянкі суднаў.
ГАВЕШЯ (н.-лац. hovenia) — дрэва сям. крушынавых з яйцападобным лісцем і ядомымі пладаножкамі, пашыранае ў Паўд.-Усх. Азіі; культывуецца ў Крыме, на Каўказе і ў Сярэд. Азіі; цукерачнае дрэва
ГАВІЯЛ (н.-лац. gavialis, ад інд. gavijal) — паўзун атрада кракадзілаў з вузкім доўгім рылам, які жыве ў рэках на поўдні Азіі.
ГАВОРЦЫЯ(н-лац. haworthia) — травяністая расліна сям. асфадэлавых з кароткім сцяблом і дробнымі белавата-зялёнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ГАВОТ (фр. gavotte) — 1) старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца; 2) частка інструментальнай сюіты.
ГАВЭНДА (польск. gaw^da = гутарка) — 1) невялікі эпічны жанр (паэтычны або празаічны) у польскай літаратуры эпохі рамантызму; 2) размова; плёткі.
ГАГАТ (гр. gagates = чорны бурштын) — разнавіднасць каменнага вугалю, чорнага колеру з матавым бляскам, які добра паліруецца і ідзе на выраб дробных упрыгожанняў (пацерак, муштукоў і інш.).
ГАДАЛІНІЙ [н.-лац. gadolinium, ад фін. J.Gadolm прозвішча фін. хімікаімінерапога(1760—1852)] — хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру, які належыць да лантаноідаў.
ГАДАЛІНІТ (ад гадаліній) — рэдкі мінерал з групы сілікатаў ад светла-шаравата-зялёнага да чорнага колеру са шкляным бляскам.
ГАДОГРАФ (ад гр. hodos = шлях + -граф) — мат. крывая лінія, якая з’яўляецца геаметрычным месцам канцоў вектараў, што выходзяць з аднаго пункта і раўня-
юцца розным значэнням некаторага пераменнага вектара.
ГЕДОМЕТР (ад гр. hodos = шлях + -Men/p) — прыбор, якім вымяраюць пройдзены шлях.
ГАДРАЗАЎР (ад гр. hadros = вялікі + -заўр~) — качканосы раслінаедны дыназаўр мелавога перыяду (гл. мезазой), самы буйны з арнітаподаў.
ГАДЭС (гр. Haides = імя старажытнагрэчаскага міфічнага бога падземнага царства) — паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, падземнае царства мёртвых; пекла. ГАДЭЦЫЯ (н.-лац. godetia, ад A.Godet = прозвішча швейц. батаніка 19 ст.) — травяністая расліна сям. скрыпнсвых з махрыстымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ГАЗ! (фр. gaz, ад гр. chaos = хаос) — 1) рэчыва, асобныя часцінкі якога слаба звязаны паміж сабой і здольны раўнамерна распаўсюджвацца ў прасторы, у якой япы знаходзяцца; 2) газападобнае паліва; 3) мн. баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.
ГАЗ2 (фр. gaze) — лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.
ГАЗА (польск. gaza, ад фр. gaz = газ) — гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.
ГАЗААНАЛІЗАТАР (ад газ' + аналізатар) — прыбор для вызначэння якаснага і колькаснага складу сумесі газаў.
ГАЗААПАРАТЎРА (ад газ' + апаратура) — сукупнасць газавых прыбораў і ўстановак
ГАЗААПЕРАТАР (ад га^ + аператар) — спецыяліст па абслугоўванню газавых установак.
ГАЗАБАЛОН (ад газ] + балон) — пасудзіна доя захоўвання і перавозкі газу.
ГАЗАБЕТбн (ад газ} + бетон) — лёгкі бетон наздраватай структуры, які атрымліваюць, уводзячы ў бетонную сумесь газаўтваральныя рэчывы.
ГАЗАВАЛЮМЕТРЫЯ (ад газ' + англ. volume = аб'ём + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, пры якім вызначальны кампанент пераівараюць у газападобнае злучэнне і вымяраюць яго аб’ём.
ГАЗАВАТ (ар. gazavat) — «свяшэнная вайна» мусульман супраць народаў ішпай веры.
ГАЗАГЕНЕРАТАР (ад газ' + генератар) — апарат для атрымання гаручага газу з цвёрдага або вадкаіа паліва.
ГАЗАГШС (ад газ] + гіпс) — лёгкі бетон наздраватай структуры, падрыхтаваны з будаўнічага гіпсу, газаўтваральных сумесей і вады.
ГАЗАДЫЗЕЛЬ (ад газ] + дызель) — рухавік унутранага згарання, які дзейнічае на газападобным паліве па цыклу нямецкага вынаходцы Р.Дызеля.
ГАЗАКАМЕРА (ад газ] + камера) — спецыяльнае памяшканне, прызначанае для акурвання сярністым ангідрыдам жывёл пры каросце, вашывасці.
ГАЗАЛІН (фр. gazoline, ад gaz + лац. oleum = алей) — вадкі прадукт перагонкі нафты, які выкары-
г
стоўваецца ў якасці паліва для рухавікоў унутранага згарання.
ГАЗАМАТбР (ад газ' + мапюр) — рухавік, які выкарыстоўвае цеплавую энергію газу, што спальваецца ў камеры згарашгя.
ГАЗАМЕТР (ад газ] + -метр) — лабараторны прыбор для збірання, захоўвапня і вымярэння аб'ёмаў розных газаў.
ГАЗАТРОН (ад газ1 + -пірон) — двухэлектронны іонны прыбор, напоўнены інертным газам або парай ртуці, які служыць для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.
ГАЗАТУРБІНА (ад газ' + турбіна) — турбіна, у якой газ у камеры згарання ператвараецца ў механічную работу.
газАцыя (ад газ) — тое, што і фумігацыя.
ГАЗГОЛЬДЭР(англ. gasholder) — металічны рэзервуар дая захоўвання газу і рэгулявання яго падачы ў газаправодную сетку.
ГАЗЕЛЬ1 (перс. gazal, ад ар. ghazal) — вершаваная форма ў лірычнай паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая складаецца з двухрадкоўяў (не больш як 12) з пастаяннай рыфмай на канцы кожнага з іх.
ГАЗЁЛЬ2 (фр. gazelle, ад ар. ghazel) — горная каза з групы антылопаў, стройная і імклівая ў бегу, якая пашырана ў Афрыцы і Азіі.
ГАЗЕТА (іт. gazzetta) — перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне, у якім змяшчаюцца матэрыялы пра бягучыя падзеі.
ГАЗІ (ар. gazi, ад gaza = ваяваць) — 1) удзельнік газавату, 2) ганаровы тытул военачальнікаў у многіх мусульманскіх краінах. ГАЗІФПСАВАЦЬ (ад газ' + лац. facere = рабіць) — 1) ператвараць цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ; 2) забяспечваць прадпрыемствы і жылыя раёны газам як палівам.
ГАЗІФІКАТАР (ад газ} + лац. facere = рабіць) — апарат для захавання вадкага кіслароду (азоту, вадароду і інш), ператварэння яго ў газ.
ГАЗІФІКАЦЫЯ (ад газ] + -фікацыя) — 1) ператварэнне цвёрдага ці вадкага паліва ў гаручы газ; 2) забеспячэнне прадпрыемстваў і жылых раёнаў газавым палівам.
ГАЗЛІФТ (ад газ] + ліфт) — прыстасаванне для пад’ёму вадкасці сціснутым паветрам, якое змешваецца з ёю, напр. нафты і вады з буравых свідравін.
ГАЗОЙЛЬ (ад газ' + англ. oil = алей) — фракцыя 2 нафты, якая выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў і як сыравіна для каталітычнага крэкінгу.
ГАЗОН (фр. gazon) — пляцоўка ў садзе, скверы, парку з роўна падстрыжанай сеянай травой і кветкамі.
ГАЗЫР (тур. hazir, ад ар. hazlr = гатовы, іірыгатаваны) — адно з патронных гнёзд, нашытых радамі на грудной частцы чэрксскі.
ГАНДАМАК (укр, гайдамак, ад тур. haydamak = нападаць) — 1) украінскі казак, удзельнік вызваленчага руху на Украіне супраць польскай шляхты ў 17—18 ст.; 2)
салдат контррэвалюцьгіЬіьіх войск у час грамадзянскай вайны на Украіне.
ГАЙДРОП (англ. guide-rope) — 1) мар. канец сталёваі'а троса, які дапамагае ўтрымліваць прыдонную частку трала на зададзенай глыбіні; 2) канат, які скідаецца з дырыжабля або аэрастата для тармажэння пры спуску.
ГАЙДУК (польск. hajduk, ад венг. hajduk = пехацінцы) — 1) паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі ў перыяд турэцкага панавання (15—19 ст.); 2) выязны лакей памешчыка ў часы прыгону.
ГАЙЛАРДЫЯ (н.-лац. gailardia) — травяністая расліна сям. складанакветных з авальным лісцем і жоўтымі або цёмна-бардовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная ГАЙМАРЫТ [ад англ. N.Highmoге = прозвішча англ, анатама (1613—1685)] — запаленне
слізістай абалонкі гаймаравай поласці носа.
ГАЙОТЫ [ад англ. A.Guyot = прозвішча амер. гсографа і геолага (1807—1884)] — ізаляваныя плоскавяршынлыя падводныя горы вулканічнага паходжання.
Г АК (польск. hak, ад ням. Haken) — жалезны крук для падвешвання, трымання або зачэплівагпія чаго-н. (напр. зачэп у багры, шып у падкове).
ГАКАБОРТ (гал. hakkebord) — верхняя закругленая частка кармы карабля.
ГАЛ [ад іт G.Galilei = прозвіпіча іт. фізіка і астранома (1564—
1642)] — адзінка паскарэння ў СГС сістэме адзінак, роўная 1 см/с2.
ГАЛА (фр. gala) — урачыстае відовішча; банкет з удзелам афіцыйных асоб.
ГАЛА(гр. hals, halos = соль) — першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «соль».
ГАЛАБАКТЭРЫІ (ад гала+ бактэрыі) — сямейства бактэрый; жывуць у салёных вадаёмах, саланчаковых глебах, развіваюцца ў расолах, салёнай рыбе і мясе.
ГАЛАБІЕНТЫ (ад гала+ біёнты) — арганізмы, якія насяляюць салёныя азёры.
ГАЛАВЫ (ад лац. galla = чарнільііы арэшак); г-ая кіслата — арганічнае злучэіше, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для сінтэзу d .лбавальнікаў; г-ыя фарбавальнікі — сііггэтычныя фарбавальнікі, вьггворныя галавай кіслаты.
ГАЛАГА (фр. galago, з афр. моў) — млекакормячае падатрада паўмалп, якое жыве ў трапічных лясах Афрыкі.
ГАЛАГАМІЯ (ад гр. holos = увесь + -гамія) — найпрасцейпіы тып палавога працэсу ў аднаклетачных раслшлых арганізмаў, пры якім зліваюцца цэлыя арганізмы.
ГАЛАГЕНАГІДРЬІДЫ (ад галагены + гідрыды) — вытворныя кіслот, у якіх ОН-груны замешчаны атамамі галагенаў.