• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БУНЧУК (кр.-тат. buncuk) — 1) доўгае дрэўка з шарам або завостраным верхнім канцом, з пасмамі конскіх валасоў і кутасамі наверсе як сімвал улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў у 16—18 ст.; 2) шумны музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.
    БУР (ням. Bohrer) — інструмент для свідравання шчылш у груіпде, горнай пародзе.
    БУРАКС (е.-лац. borax, ад ар. burag) — борнакіслы натрый, бясколернае рэчыва ў выглядзе крьппталікаў, якія лёгка раствараюцца ў вадзе; выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і сельскай гаспадарцы.
    БУРАН (цюрк. buran) — моцная бура, завея, завіруха.
    БУРАТ (іт. buratto = сіта) — машына з сітам для прасейвання сыпкіх матэрыялаў (рэчываў); выкарыстоўвасцца ў мукамольнай, хлебапякарнай, керамічнай прамысловасці.
    БУРБОН (фр. Bourbon = прадстаўпік каралеўскай дынастыі Бурбонаў) — грубы, недасведчапы, уладпы чалавек.
    БУРГ (ням. Burg) — умацаваны замак у Зах. Еўропе перыяду сярэдневякоўя.
    БУРГАМІСТР (с.-в.-ням. biirgemeister) — 1) выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў сярэдневяковых гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права, у т. л. і ў гарадах Вялікага княства Літоўскага; 2) кіраўнік гарадской управы ў некаторых краінах Зах. Еўропы (Германіі, Бельгіі і інш.).
    БУРГГРАФ (ням. Burggraf) — кіраўнік горада ў сярэдневяковай Германіі.
    БУРДА (тат. burda = мутны напітак) — дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або рэдкая (вадкая) ежа; баланда.
    БУРДЗЮК (цюрк. burduk) — скураны мяшок ддя захоўванпя вады, віна, кумысу ў некаторых народаў Усходу, Каўказа, Сярэд. Азіі і Сібіры.
    Бурддн (фр. bourdon = літар. густы бас) — 1) бесперапынны, нязменны па вышыні гук адкрытых струн шчыпковых і смычковых музычных інструмегггаў; 2) размешчаныя па-за грыфам адкрытыя струны шчыпковых і смычковых музычных інструментаў, 3) басавы рэгіспір аргана.
    БУРЖУА (фр. bourgeois) — прадстаўнік класа буржуазіі.
    БУРЖУАЗІЯ (фр. bourgeoisie, ад лац. burgus = умацавапы горад) — 1) саслоўе гараджан у феадальным грамадстве; 2) пануючы клас капіталістычнага грамадсгва, які валодае сродкамі вытворчасці.
    БУРКА (цюрк. bur, biirk = маршчыніцца, закрывацца) — 1) шырокая і доўгая вопратка з даматканага сукна з башлыком, якая надзяваецца паверх кажуха; 2) накідка з тонкага лямцу, якой карыстаюцца коннікі на Каўказе.
    БУРЛАК (рус. бурлак) — наёмны рабочы, які даўней уваходзіў у арцель, што перамяшчала рачныя судны ўручную пры дапамозе канатаў і вёслаў, у 17—19 ст. бурлацтаа на Беларусі было самастойньгм і адыходным промыслам.
    БУРЛЁСКА (фр. burlesque, ад іт. burlesco = жартаўлівы) — 1) жанр камічнай, парадыйнай паэзіі; 2) музыкалыіая п’еса жартоўнага, часам грубавата-камічнага або вычварнага, капрызнага характару, звычайна вытрыманая ў хуткім тэмпе.
    БУРМІСТР (польск. burmistrz, ад ням. Biirgermeister) — 1) тое, што і бургамістрГ, 2) стараста, прызначаны памешчыкам, у часы прыгону.
    БУРНАНІТ [ад фр. J.Boumon = прозвішча фр. мінералога (1751 — 1825)] — мінерал падкласа складаных сульфідаў бледна-шэрага колеру або бясколерны; руда свінцу, медзі, сурмы.
    БУРНОС (фр. boumous, ад ар. bumus = шырокі плашч) — 1) доўгі ваўняны плашч арабаў белага колеру з капюшонам; 2) даўгаполая з шырокімі рукавамі вопратка беларускіх жанчын з саматканага сукна, якую апраііалі ў халоднае надвор’е як святочную замест світкі ці кажуха.
    БУРСА (с.-лац. bursa = сумка) — 1) інтэрнат для бедных студэнтаў пры сярэдаевяковых універсітэтах. а таксама мужчынскае духоўнае вучылшіча з інтэрнатам у царскай Расіі; 2) анат. слізістая сумка.
    БУРСАРЫЯ (н.-лац. bursaria) — прасцейшае атрада рознараснічных інфузорыіг, пашырана ў планкпюне і глеі невялгкіх чыстых прэснаводных вадаёмаў.
    БУРСІТ (ад бурса 2) — запаленне слізістых сумак суставаў.
    БУРТ (польск. burt, ад ням. Bord = край, борт) — доўті капец бульбы, агародніны, сіласу і інш.
    БУРУНДУК (тат. burunduk) — маленькі паласаты, падобны на вавёрку грызун, які жыве ў норах.
    БУРХАН (манг. burchan) — будыйскі ідал у веруючых манголаў, буратаў і калмыкаў.
    БУРШ (ням. Bursch) — студэнтстаршакурснік у Германіі, яжі належыць да адной са студэнцкіх карпарацый 1.
    БУРШТЫН (польск. bursztyn, ад с.-н.-ням. bomsten) — выкапнёвая акамянелая празрыстая смала хвойных дрэў жоўтага або карычневага колеру розных адценняў; ужываецца ддя вырабу аздоб.
    БУРЫ (цюрк. bur, ад перс. Ьбг) — шаравата-карычневы.
    БУРЫМЁ (фр. bouts nmes = рыфмаваныя заканчэнні) — верш на зададзеныя рыфмы.
    БУРЭ (фр. bourree) — старадаўні французскі імклівы народны танец, які ў 18 ст. стаў адным з папулярных еўрапейскіх танцаў.
    БУРЭТ (фр. bourrette, ад Ьоштег = набіваць) — кароткія шаўковыя валокны, якія выкарыстоўваюць для атрымання нізкасортных нітак.
    БУСАК (польск. bosak, ад ням. Bootshacken) — доўгі шост з металічным вастрыём і круком на канцы; багор.
    БУСІДО (яп. busido = шлях воіна) — кодэкс паводзін самураяў у сярэдневяковай Японіі.
    БУСОЛЬ (фр. boussole, ад іт. bussola = компас) — 1) геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных вуглоў на мясцовасці; 2) артылерыйскі прыбор, які ўяўляе сабой спалучэнне компаса з вугламерным кругам і аптычным прыборам.
    БУСТРАФЕДОН (гр. bustrophedon, ад bus = бык + strepho = паварочваю) — спосаб пісьма, пры якім парныя радкі пісалі справа
    налева, а няпарныя злева направа; выкарыстоўваўся ў крыцкім, хецкім, паўднёвааравійскім, этрускім і грэчаскім пісьме.
    БУСТЭР (англ. booster, ад boost = падвышаць) — прыстасаваіпіе для павелічэння магутнасці або хуткасці машыны, механізма ў момант асабліва вялікіх нагрузак (наіір. стартавы паскаральнік у ракетнай тэхніцы).
    БУТАДА (фр. boutade) — 1) уст. дзівалтва, выхадка; .2) інструментальная фантазія.
    БУТАДЫЕН (ад бутан) — арганічнае злучэнне, ненасьгчаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерны газ з характэрным пахам, які атрымліваюць з этылавага спірту, бутану, бутылену, выкарыстоўваецца для атрымання сінтэтычнага каўчуку.
    БУТАН (гр. boutyron = масла, тлушч) — арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатьгчнага рада, газ без колеру і паху, які змяшчаецца ў прыродных газах і прадуктах нафтавай перапрацоўкі; выкарыстоўваецца як паліва і для атрымання бутадыену.
    БУТАНОЛ [ад бутан + (алкаг)оль] — арганічнае злучэнне аліфапіычнага рада, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца як растваральнік лакаў, тармазная вадкасць, у вытворчасці пластыфікапіараў.
    БУТАНЬЕРКА (фр. boutonniere = пятліца) — кветка або букецік кветак, якія прыпшільваюцца да жаночай сукенкі або мацуюцца ў пятліцы пінжака.
    БУТАРА (лац. butarium = бочка) — прыстасаванне для прамы-
    вання пяску пры здабыванні золата, плацшы, алмазаў і інш.
    БУТАфбр (іт. buttafuori = памочнік рэжысёра) — служачы тэатра, адказны за бутафорыю, а таксама майстар, які яе вырабляе.
    БУТАФОРЫЯ (іт. buttafuori = памочнік рэжысёра) — 1) абсталяваіше для спектакля (мэбля, пасуда, зброя і інш.), а таксама штучныя прадметы, якія выстаўляюцца на вітрынах магазінаў замест сапраўдных; 2) перан. нешта паказное, фальшывае.
    БУТЛЕГЕР (англ. bootlegger) — асоба, якая займаецца забароненым увозам і продажам спіртных напіткаў.
    БУТЛЯ (польск. butla, ад фр. bouteille) — вялікая бутэлька.
    БУТОН (фр. bouton) — пупышка расліны, якая распускаецца ў кветку.
    БУТЫК (фр. boutique = магазін) — сучасны модны магазін-салон, які прапануе асабліва элегантнае, пашыгае ў малых серыях дарагое адзенне.
    БУТЫЛ (ад лац. butyrum = масла) — аднавалентны радыкал бутану, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік лакаў.
    БУТЫЛАВЫ (ад бутылу б. с п і р т — тое, што і бутанол.
    БУТЫЛАЦЭТАТЫ (ад бутыл + ацэпіаты) — арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай кіслаты і бутылавых спіртоў; выкарыстоўваюцца як растваральнікі лакафарбавых матэрыялаў.
    БУТЫЛЕН (ад бутыл) — арганічпае злучэнне аліфапіычнага pa-
    да, газ з характэрным пахам, які змяшчаецца ў прадуктах нафтаперапрацоўкі; выкарыстоўваецца для атрымання бутадыену, маторнага паліва, змазачнага масла.
    БУТЫЛКАЎЧУК (ад бупіыл + каўчук) — сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі ізабутылену з невялікай колькасцю ізапрэну, выкарыстоўваецца ў вытворчасці аўтамабільных камер, электраізаляцыйных матэрыялаў і інш. БУТЫРАТЫ (ад гр. butyron = масла) — арганічныя злучэнні, co­ni і эфіры маслянай кіслаты; выкарыстоўваюцца як духмяныя рэчывы з фруктовым і кветкавым пахам.
    БУТЫРОМЕТР (ад гр. butyron = масла + -метр) — прыбор для вызначэння колькасці тлушчу ў малачр.
    БУТЭЛЬКА (польск. butelka, ад фр. bouteille) — шкляная пасудзіна звьгчайна цыліндрьічнай формы з вузкім горлам.
    БУТЭН (англ. butene) — тое, што і бутылен.
    БУТЭШН (ад англ. butene = бутылен) — тое, што і вінілацэпіылен.
    БУТЭРБРОД (ням. Butterbrot = хлеб з маслам) — скібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і інш.
    БУФ (іт. buffo = смешны) — камічны, забаўны; опера-буф — камічная опера.
    БУФАДЫЕНАЛІДЫ (ад лац. bufo = жаба + ды+ эналіды) — група стэроідных злучэнняў расліннага і жывёльнага паходжання, якія валодаюць кардыятанічным дзеяннем; у выглядзе гліказідаў
    змяшчаюцца ў раслінах сям. лілейных і казяльцовых, у свабодным або звязаным выглядзе — у ядзе скурных залоз некаторых жаб.
    БУФАНАДА (іт. buffonata = жарт) — 1) прыём, які выкарыстоўваецца ў цырку, на эстрадзе, у тэатры — камічнае перабольшванне для павелічэння эфекту; 2) перан. недарэчнае, недасціпнае, грубае штукарства.
    БУФЕР (англ. buffer) — прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі і ішп. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні.
    БУФЕРНЫ (ад буфер) — 1) які мае адносіны да буфера; 2) перан. прамежкавы, які паслабляе сутыкненне варожых бакоў; б а я дзяржава — звычайна слабая ў ваенных і палітычных адносінах краіна, якая знаходзіцца паміж тэрыторыямі або сферамі ўплыву вялікіх дзяржаў.
    БУФЕТ (фр. buffet) — 1) месца для продажу закусак, напіткаў ва ўстановах, у тэатрах, на вакзалах, а таксама асобная стойка ў сталовых, рэстаранах; 2) шафа для пасуды, сталовай бялізны, закусак, напіткаў.
    БУФОН (фр. bouffon, ад іт. buffbne) — 1) акцёр, які выконвае камічныя ролі ў аперэтках і вадэвілях; 2) перан. жартаўнік, штукар.
    БУФТАЛЬМ (ад гр. bus = бык + ophthahnos = вока) — паталагічнае павелічэнне вочнага яблыка; бычынае вока.