Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
БЎФЫ (ад фр. bouffer = надзімацца) — пьпнныя зборкі ў верхняй частцы рукава.
БУХГАЛТАР (ням. Buchhalter) — спецыяліст па грашовых разліках ва ўстанове, на прадпрыемстве.
БУХГАЛТЭРЫЯ (ад ням. Buch = кніга + halten = трымаць) — 1) падліковы аддзел ва ўстанове, на прадпрыемстве, у арганізацыі; 2) вядзенне грапювага ўліку.
БЎХТА1 (ням. Bucht) — 1) невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў; 2) глыбокае месца ў рэчцы.
БЎХТА2 (гал. bocht) — вялікі скрутак дроту, каната.
БЎЦЫ (англ. boots) — чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.
БУЦЭФАЛ1 (гр. Bukephalos = клічка дзікага каня, утаймаванага Аляксандрам Македонскім) — перан. наравісты конь.
БУЦЭФАЛ2 (н.-лац. bucephalus) — гельмінт падкласа гастэраспіаматаў, паразітуе ў кішэчніку судака, пгчупака і іншых прэснаводных драпежных рыб.
БУЧ (літ. bucias) — рыбалоўная снасць, сплеценая з лазовых дубцоў або з драніцы ў выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша, нерат.
БУЧАРДА (фр. boucharde) — металічны малаток з пірамідальнымі зубцамі, якім карыстаюцца каменябойцы і скульптары.
БЎІПАЛЬ (англ. bushel) — мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншьгх краінах (каля 36 л).
БУШЛАТ (рус. бушлат, ад ням. Buscherum = рыбацкая блуза) — 1) суконная матроская куртка; 2) салдацкая куртка на ваце.
БУШПРЫТ (англ. bowsprit, гал. b.oegspnet) — гарызантальны або нахільны брус, які выступае перад фарштэўнем судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.
БУЭЛІЯ (н.-лац. buellia) — накіпны сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце на кары дрэў, апрацаванай драўніне, раслінных рэштках, глебе.
БЭЖ (польск. bez, ад фр. beige) — светла-карычневы з жаўтаватым адценнем колер.
БЭЖАВЫ (ад бэж) — светла-карьгчневы з жаўтаватым адценнем.
БЭЙСІК [англ. basic, ад b(eginnes) = дая тых, хто пачынае + а(11purpose) = універсальны + s(ymboІіс) = сімвалічны + i(nstruction) = вучэбны + c(ode) = код] — самая простая інфармацыйная мова праграмавання, створаная спецыяльна для навучання рабоце на ЭВМ.
БЭЙСІК-'ШГЛІШ (англ. basic English = базавая англійская мова) — спрошчаная англійская мова, якая складаецца з 850 слоў, a таксама некалькіх граматычных правіл; была створана для місіянерскіх мэт як міжнародная дапаможная мова, апрацавана англійскім вучоным Ч.Орданам.
БЭКВАРДЭЙПІН (англ. backwardation) — сітуацыя, пры якой цэны на наяўны тавар выпгэйшыя, чым каціроўкі па здзелках на тэрмін, a цэны на тавар з бліжэйіпымі тэрмінамі пастаўкі выпгэйшыя, чым на тавар з аддаленымі тэрмінамі пастаўкі (проціл. кантанга).
БЭЛЬКА (польск. belka, ад ням. Balken) — драўляны або жалезабе-
тонны брус, які служыць для падтрымкі столі, падлогі.
БЭРА (польск. Ьега, ад фр. Ьеште = масляны) — сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады, а таксама плод гэтай грушы.
БЭСЦІЦЬ (польск. bestwic, ад лац. bestia = звер) — 1) брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці (напр. б. вопратку); 2) лаяць, зневажаць, ганьбіць.
БЭТА (гр. beta) — 1) назва другой літары грэчаскага алфавіта; 2) абазначэнне стану рэчыва пры высокай тэмпературы або пры радыеактыўным распадзе.
Б^ТА-ДЭФЕКТАСКАПІЯ (ад бэта + дэфектаскапія) — метад выяўлення дэфектаў у топкіх металічных вырабах (напр. з фольгі) шляхам прасвечвання іх бэта-прамянямі.
БЭТА-РАДЫЕАКТЬІЎНАСЦЬ (ад бэта + радыеактыўнасць) — ператварэнне атамных ядзер ізапюпаў адных хімічных элементаў у іншыя ў выніку пасылання бэтачасціц.
БЭТА-СПЕКТРАСКАПІЯ (ад бэта + спектраскапія) — раздзел ядзернай фізікі, які даследуе спектры бэта-часціц.
БЭТА-СПЕКТРОМЕТР (ад бэта + спектрометр) — прыбор для даследавання спектра бэта-часціц. БЭТАТРОН (ад бэта + -пірон) — прыбор для паскарэння электронаў віхравым электрычным полем. БЭТА-ТЭРАІПЯ (ад бэпіа + тэрапія) — лячэбнае выкарыстанне электронаў, якія выпрамяняюцца пры бэта-распадзе.
БЮВАР (фр. buvard) — папка для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш.
БЮВЕТ (фр. buvette = прылавак) — збудаванне над мінеральнай крыніцай, адкуль непасрэдна бяруць ваду для піцця.
БЮГЕЛЬГОРНЫ (ням. Bugelhom, ад фр. bugle = сігнальны ражок + ням. Hom = рог) — сямейства духавых муштучных музычных інструментаў розных памераў і дыяпазону.
БЮДЖЭТ (фр. budget) — разлік прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства, установы, сям’і на пэўны тэрмін.
БЮКСЫ (ням. Buchse = банка) — шкляныя тонкасценныя шкляначкі з прыцёртай накрыўкай, якія выкарыстоўваюцца ў аналітычнай практыцы для ўзважвання проб і высушвання.
БЮЛЕТЭНЬ (фр. bulletin, ад іт. bulletino = запіска, лісток) — 1) кароткае паведамленне ў друку аб якой-н. падзеі (напр. б. з’езда); 2) перыядычнае выданне якой-н. установы (напр. Бюлетэнь Інстьпута беларускай культуры); 3) лісток для галасавання; 4) лісток часовай непрацаздольнасці хворага.
БЮРАКРАТ (фр. bureaucrate, ад bureau = бюро + kratos = улада) — 1) прадстаўнік бюракратыі, 2) службовая асоба, якая пры выкананні сваіх абавязкаў асноўнае значэнне надае форме, а не сутнасці справы; фармаліст.
БЮРАКРАТЫЗМ (фр. bureaucratisme) — 1) канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адно-
Б
сіііы да справы; 2) тое, што і бюракратыяі.
БЮРАКРАТЫЯ (фр. bureaucratic) — 1) сістэма кіравання, пры якой асноўную ролю выконвае адміністрацыйны апарат, далёкі ад інтарэсаў народа; 2) чыноўнігггва.
БЮРАКРЙШМ [ад бюракр(атыя) + гр. onyma = імя] — слова або выраз, якія часта ўжываюцца сродкамі масавай інфармацыі і з’яўляюцца адлюстраваннем унітарнага мыслення і беднасці мовы.
БЮРГЕР (ням. Burger) — 1) гараджанін у сярэдневяковай Еўропе; 2) перан. абывацель, мешчанін.
БЮРО (фр. bureau) — 1) кіруючая або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, a таксама пасяджэнне яе складу (напр. Бюро Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі); 2) назва некаторых устаноў, кантор (напр, канструктарскае б., б. даведак); 3) пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.
БЮР^ТКА (фр. burette) — шкляная трубка з дзяленнямі для адмервайня пэўнай колькасці вадкасці.
в
ВА-БАНК (фр. va banque) — стаўка ў азартнай картачнай гульні, роўная ўсяму банку; перан. і с ц і ва-банк — ісці на рызыку, дзейнічаць, рызыкуючы ўсім.
БЮСТ (фр. buste) — 1) скульптурная выява чалавека да пояса (галавы і верхняй часткі цела); 2) жаночыя грудзі.
БЮСТГАЛЬТАР (ням. Btistenhalter) — жаночы ліфчык дая падтрымання бюста; станік.
БЯГ ОНІЯ [н.-лац. begonia, ад фр. Begon = прозвііпча фр. аматара батанікі (1638—1710)] — травяністая расліна сям. бягоніевых з пярэстым лісцем і яркімі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вьірошчваецца як дэкаратыўная.
БЯДОЦЫЯ (н.-лац, bedotia) — рыба атрада кефалепадобных, якая водзіцца ў вадаёмах вострава Мадагаскар; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
БЯЗЬ (тур. baz, ад ар. bazz) — баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.
БЯРДАНКА (ад англ. K.Berdan = прозвішча амер. канструктара) — адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні еўрапейскіх армій у канцы 19 ст.
БЯРДЫШ (польск. berdysz, ад с,лац. barducium) — старадаўняя зброя ў выглядзе сякеры ў форме паўмесяца на доўтім дрэўку.
ВАГА (польск. waga, ад ст.-в.-ням. waga) — 1) цяжар якога-н. цела, які вызначаецца ўзважваннем; удзельная в. — адносіны вагі цепа пры тэмпературы 0 °C да
вагі роўнага аб’ёму вады пры тэмпературы 4 °C; 2) важкаспь якога-н. прадмета; 3) сістэма мер для вызначэння цяжару; 4) прылада ддя ўзважванпя; 5) перан. значэнне, сіла, уплыў.
ВАГАНЁТКА (фр. wagonnet) — невялікі вагон дая перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах.
ВАГАНТЫ (лац. vagans, -ntis = які блукае) — вандроўныя акцёры (сзудэіггы, беглыя манахі) у сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія былі аўтарамі і выканаўцамі вершаў, песень, прадстаўленняў пераважна сатырычнага характару.
ВАГЕЗІТ (ад фр. Vosges = назва гор у Францыі) — магматычная жылыіая горная парода, вапнякова-шчолачны гранітоідны лампрафір. ,
ВАГІНА (лац. vagina = похва) — трубкападобнае звужэнне жаночых палавых пратокаў, якое заканчваецца вульвай або похвай.
ВАГІШЗМ (ад вагіна) — сутаргавае скарачэнне мышцаў похвы і тазавага дна, спазма мышцаў сцёгнаў, што перашкаджаюць правядзенню палавога акта; разнавіднасць сексуальнай дысфункцыі.
ВАГІНІТ (ад вагіна) — запаленне сценак похвы ў жанчын, якое выклікаецца мікробамі або хімічнымі ці механічнымі раздражняльнікамі.
ВАГОН (фр. wagon, ад англ. waggon = павозка) — транспартны сродак (самаходны або несамаходны) для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах.
ВАГРАНКА (рус. вагранка, ад ням. Wagrain = назва мясцовасці ў Аўстрыі) — печ шахтавага тыпу для плаўлення чыгуну і каляровых металаў.
В.АД (англ. wad) — мінерал групы псіламелану, сумесь зямлістых і сажыстых агрэгатаў аксідаў і гідраксідаў марганцу чорнага або цёмна-карычневага колеру; руда марганцу, кобальту і нікелю.
ВАДЗІ (ар. wadi) — сухія даліны ў пустынях Аравіі і Паўн. Афрыкі, якія ў час дажджу напаўняюцца вадой.
ВАД63НЫ (лац. vadosus = неглыбокі); в ы я в о д ы — падземныя воды атмасфернага паходжання або ўтвораныя ў межах зямной кары.
ВАДЭВІЛЬ (фр. vaudeville) — кароткая жартоўная п’еса з песнямікуплетамі, рамансамі і танцамі.
ВАДЭМЕКУМ (лац. vade mecum = ідзі са мной) — кішэнная даведачная кніжка, даведнік.
ВАЕР (англ. wire) — стальны трос для буксіравання трала.
ВАЗА (фр. vase, ад лац. vas = пасудзіна) — пасудзіна з рознага матэрыялу (керамічная, шкляная, металічная) і рознай формы ддя кветак, садавіны, цукерак або проста дэкаратыўнага прызначэння.
ВАЗАДЫЛЯТЛТАРЫ (ад лац. vas = сасуд + dilatare = расшыраць) — сасударасшыральныя нервовыя валокны (параўн. вазаканстрыктары').
ВАЗАКАНСТРЬІКТАРЫ (ад лац. vas = сасуд + constrictio = сцягванне) — сасудазвужальныя
в
нервовыя валокны (параўн. вазадылятатары).
ВАЗАМАТОРЫ (ад лац. vas = сасуд + motor = які прыводзіць у рух) — сасударухальныя нервовыя валокны (вазадыляпіатары і вазаканспірыктары), якія перадаюць нервовыя імпульсы ад цэнтральнай нервовай сістэмы да мускулатуры крывяносных сасудаў.
ВАЗАПРЭСШ (ад лац. vas = сасуд + pressare = ціснуць) — 1) гармон задняй часткі гіпофіза, які выклікае звужэнне крывяносных сасудаў, павышэнне крывянога ціску, памяншае выдзяленне мачы ныркамі, 2) прэпарат гэтага гармону.