Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
БУГЛАСОІД (н.-лац. buglossoides) — травяністая расліна сям. бурачнікавых з шэра-зялёным лісцем і дробнымі белаватымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; пустазелле.
БУДА1 (польск. buda, ад с.-в.-ням. bude, buode) — 1) верх, пакрыццё брычкі, карэты; 2) крытая дарожная павозка; 3) шалапі, будан; 3) прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу; былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім.
БУДА2 (санскр. Buddcha = імя легендарнага заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы) — істота, якая паводле будыйскай рэлігіі дасягнула найвышэйшай дасканаласці.
БУДАВАЦЬ (польск. budowac, ад с.-в.-ням. buden) — 1) ставіць, мураваць, рубіць дом, узводзіць будынак; рабіць, майстраваць, ляпіць (гняздо); 2) вырабляць, выпускаць (машыны, механізмы); 3) перан. ствараць, тварыць; 4) вычэрчваць геаметрычную фігуру (наггр. б. квадрат).
БУДЗІРАВАЦЬ (фр. bouder) — уст. выяўляць незадаволенасць, злавацца.
БУДЛЁЯ (н.-лац. buddleia) — кустовая расліна сям. будлеевых з ланцэтным лісцем і ліловымі або фіялетавьгмі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
БУДУАР (фр. boudoir, ад bouder = злавацца) — маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найболып блізкіх знаёмых.
БУДЬІЗМ (фр. bouddhisme, ад санскр. Buddcha = імя легевдарнага заснавальніка гэтай рэлігіі Сідхартхі Гаутамы) — адна з сусветных рэлігій (нараўне з хрысціянствам і ісламам), якая ўзнікла ў 6 ст. да н.э. у Індыі і пашырылася ў Тыбеце, Манголіі, Індакітаі, Кітаі, Бірме, Японіі.
БУДЫНАК (польск. budynek, ад с.-в.-ням. buding) — жылое, гаспадарчае або адміністрацыйнае збудаванне.
БУДЫСТ (ад будызм) — паслядоўпік будызму.
БЎЕР (гал. boeier) — 1) спецыяльная лёгкая лодка на каньках з рулём і парусам для катання па лёдзе; 2) уст. невялікае аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак.
БУЕРЬІСТ (ад буер) — спартсмен, які займаецца буерным спортам.
БУЖ (фр. bougie) — медыцынскі інструмент у выглядзе металічнага стрыжня або гумавай трубкі для даследавання трубчастых органаў чалавека.
БУЗА (тур. buza, ад перс. buza) — 1) лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыме і на Каўказе; 2) рэшткі вадкасці, падонкі; 3) адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр) з найдрабнейпіых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў.
БУЙ (гал. Ьоеі) — плывучы знак (паплавок) на рацэ, на возеры, у бухце для абазначэння мелі, небяспечных месцаў, падводных камянёў і інш.
БУЙРЭП (гал. Ьоеігеер) — трос, які ўтрымлівае буй на якары.
БУКАНЬЕРЫ (фр. boucaniers < ісп. bucaneros, ад buque = карабель) — тое, што і флібусцьеры.
БЎКЕР (англ. bucker) — шматкорпусны плуг для паверхневай апрацоўкі глебы.
БУКЁТ (фр. bouquet) — 1) прыгожа складзеньія ў пучок кветкі; 2) сукупнасць пахавых і смакавых уласцівасцей чаго-н. (напр. б. чаю, б. віна).
БУКППСТ (фр. bouquiniste, ад bouquin = старадаўняя кніга) — спецыяліст кніжнага гандлю, які займаецца купляй і продажам твораў друку, што былі ў карыстанні. БУКЛЕ (фр. boucle) — гладзевая тканіна з няроўнай вузлаватай паверхняй, якая выкарыстоўваецца ў асноўным для шыцця жаночых паліто і касцюмаў.
БУКЛЕТ (фр. bouclette = кольца) — рэкламнае, даведачнае або дзіцячае выданне, надрукаванае на адным аркушы паперы і складзенае ў выглядзе гармоніка.
БУКЛІ (фр. boucles) — уст. завітыя кольцамі пасмы валасоў, локаны.
БУКМЕКЕР (англ. book-maker, ад book = запісваць + maker = агент) — асоба, якая збірае і запісвае грашовыя стаўкі на конных скачках.
БУКдліКА (гр. bukolikos = пастаральны, вясковы) — жанр антычпай паэзіі, якая паказвала побыт пастухоў, ідэалізавала вясковае жыццё; разнавіднасці буколікі — ідылія, пастараль, эклога.
БУКС (лац. buxus) — тое, што і самшыт.
БУКСА (ням. Biichse) — металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза на вось кола.
БУКСАВАЦЬ (польск. buksowac, ад ням. bugsieren) — круціцца, слізгаючы і не рухаючыся з месца (пра колы аўтамашыны, паравоза).
БУКСБАУМІЯ (н.-лац. buxbaumia) — лістасцябловы мох сям. буксбауміевых, які тралляецца пераважна ў светлых хваёвых лясах.
БУКСІР (рус. букснр, ад гал. boegseeren = цягнуць) — 1) трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць другое або машьша машыну; 2) судна, прызначанае для перацягвалня несамаходных суднаў, плытоў; у з я ц ь н a б. — аказаць дапамогу ў выкапанні чаго-н.
БУКСЕРАВАЦЬ (рус. букснровать, ад гал. boegseeren) — цягнуць за сабой на тросе судна, пльгт, аўтамашыну і інш.
БУКЦЫНУМ (лац. buccinum) — малюск класа бруханогіх, які жыве пераважна ў халодных і ўмераных водах.
БЎЛА (лац. bulla = шарык) — віслая металічная пячатка, якая ў сярэдневякоўі змацоўвала папскі, імператарскі, каралеўскі, княжацкі дакумент, а таксама назва адпаведнага дакумента.
БУЛАНЖЫЗМ [ад фр. G.Boulanger = прозвішча фр. генерала (1837—1891)] — шавіністычны рух у Францыі ў капцы 80-х гадоў 19 ст., накіраваны на ўстанаўлеіше ваеннай дыктатуры.
БУЛАНЖЭРЬІТ [фр. boulangerite, ад S.Boulanger = прозвішча фр. мінералога (памёр у 1849 г.)] — мінерал класа складаных сульфідаў з металічным бляскам; руда свінцу.
БУЛАНЫ (цюрк. bulan) — светла-жоўты з чорнай грывай і чорным хвастом (пра масць коней).
БУЛАТ (цюрк. bulat, ад перс. pul ad = сталь) — 1) вугляродзістая сталь, якая вызначаецца высок'ай цвёрдасцю, пругкасцю, вязкасцю, зносастойкасцю, своеасаблівай
структурай і ўзорыстасцю паверхні, 2) гіст. клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі.
БУЛГАрЫЯ (н.-лац. Bulgaria) — сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на адмерлых ствалах дуба.
БУЛЁ (гр. bule = рада) — дзяржаўная рада ў старажытных Афінах і іншых старажытнагрэчаскіх гарадах-полісах.
БУЛЕНГРЫН (англ. bowling-green = паляна для гульняў у шары) — рэгулярны ўчастак парку, заняты газонам, разнавіднасць партэра 2.
БУЛЁН (фр. bouillon) — 1) бульбяны суп, засквараны салам з цыбуляй; 2) нічым не запраўлены мяспы адвар.
БУЛШІЯ (гр. bulimia) — няўтольны голад, які суправаджаецца слабасцю, болем у падльгжачнай вобласці; назіраецца пры эндакрынных і некаторых іншых хваробах.
БУЛІТ (англ. bullet = куля) — пгграфны ўдар з ходу па варотах праціўніка пры гульні ў хакей з шайбай.
БУЛКА (польск. bulka, ад іт. boule = круглы хлеб) — 1) невялікі хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб; 2) тое, пгго і бохан.
БУЛЬ [фр. A.Boulle = прозвішча прыдворнага фр. сталяра (1642— 1732)] — стыль французскай мэблі 17—18 ст., які вызначаўся прастатой формы і наяўнасцю інкрустацыі з іншых гатункаў дрэва, медзі, бронзы, слановай косці.
БУЛЬБА (польск. bulba, ад ням. Bolle = клубень, цыбуліна або лац.
bulbus = цыбуліна) — 1) агародная расліна сям. паслёнавых; 2) падземныя клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна.
БУЛЬБАХЕТЭ (н.-лац. bulbochaete) — ніткаватая зялёная водарасць сям. эдагоніевых, пераважна эпіфіт на іншых водарасцях і водных раслінах.
БУЛЬВАР (фр. boulevard = першапачаткова гарадскі вал) — шырокая, абсаджаная дрэвамі алея пасярэдзіне вуліцы, уздоўж берага мора і г.д.
БУЛЬВАРНЫ (ад бульвар) — 1) які мае адносіны да бульвара; 2) перан. разлічаны на абывацельскі, мяшчанскі густ, пошлы (напр. б-ая літаратура, б-ая прэса).
БУЛЬДЗЕНЁЖ (фр. boule de neige = літар. камяк снегу) — садовая форма каліны звычайнай, суквецці якой нагадваюць снегавыя шары.
БУЛЬДОГ (англ. bulldog, ад bull = бык + dog = сабака) — парода сабак з тоўстай тупой мордай, шырокімі грудзямі і кароткімі лапамі (напр. англійскі б.).
БУЛЬДОЗЕР (англ. bulldozer) — 1) землярыйна-транспартная машына (трактар або цягач) з адвалам, прызначаная для зразання, перасоўвання і разраўноўвання грунту; 2) гарызантальны прэс для гнуцця ў штампах сартавога і паласавога пракату.
БУЛЬТЭР’ЁР [ад буль(дог) + тэр’ер] — парода свойскіх сабак гарманічнага целаскладу, выведзеная ў Вялікабрытаніі скрыжаваннем англійскага бульдога з тэр’ерам.
БУМ1 (англ. boom) — 1) паскораны рост вытворчасці, цэн і іншых эканамічных паказчыкаў; 2) перан. штучна ўзнятая шуміха вакол чаго-н. (напр. газетпы б.).
БУМ2 (шв. bom = брус) — гімнастычны снарад дая практыкаванняў у раўнавазе ў выглядзе гарызантачьнага бруса на дзвюх стойках; бервяно.
БУМЕРАНГ (англ. boomerang, ад аўстрал. boomerang) — кідальная зброя аўстралійцаў у форме серпавіднай завостранай палкі, якая ў выпадку промаху вяртаецца да кідальніка.
БУМІЛЕРЫЁПСІС (н.-лац. bumilleriopsis) — аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыядавых, якая трапляецца ў глебах.
БУМІЛЁРЫЯ (н.-лац. bumilleпа) — ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетэротрыксавых, якая трапляецца ў глебах, азёрах.
БУНА (ням. Buhne = перамычка) — дамба, высунутая ад берага ў бок мора або ракі для аховы берага або гідратэхнічнага збудавання ад размываішя.
БУНГАЛА (англ. bungalow, ад інд. bangla) — лёгкая загарадная пабудова з верандамі ў трапічных краінах, пераважна ў Індыі, Малайі.
БУНД (ідыш Bund = саюз) — сацыял-дэмакратычная арганізацыя «Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі» (1897—1921); аб’ядноўвала яўрэйскіх рамеснікаў Літвы, Беларусі, Полынчы.
БУНДЭСБАНК (пям. Bundesbank) — афіцыйная назва цэн-
тральнага імісійнага банка ў Германіі (параўн. ршхсбанк).
БУНДЭСВЁР (ням. Bundeswehr, ад Bund = саюз + Wehr = абарона) — узброеныя сілы Германіі (параўн. вермахпі, рэйхсвер).
БУНДЭСГЕРЫХТ (ням. Bundesgericht) — федэральны суд у Германіі.
БУНДЭСРАТ (ням. Bundesrat, ад Bund = саюз + Rat = рада) — верхняя палата парламента ў Германн.
БУНДЭСТАГ (ням. Bundestag, ад Bund = саюз + Tag = дзень) — ніжііяя палата парламента ў Германіі. БЎНКЕР (ням. Bunker, ад англ. bunker) — 1) спецыяльна абсталяваная скрыня для часовага грымання сыпкіх рэчываў, матэрыялаў (напр. б. камбайна); 2) жалезабетоннае падземнае сховішча, умацаванне; 3) памяшканне на судне, дзе захоўваецца цвёрдае паліва.
БУНТ (польск. bunt, ад ням. Bund = звязак) — 1) стыхійнае паўстанне, мяцеж; 2) перан. пратэст, абурэнне; 3)уст. звязак, кіпа; стос.
БУНТАВАЦЬ (польск. buntowac, ад ням. Bund = звязак) — 1) падымаць бунт, удзельнічаць у бунце; 2) перан. выказваць крайнюю незадаволенасць, пратэставаць.