Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
БЛОК-СЕКЦЫЯ (ад блок + секцыя') — закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання.
БЛОК-СУПАЛІМЕРЫ (ад блок + супалімеры) — супалі.меры, у макрамадекулах якіх працяглыя ўчасткі са звёнаў аднаго тыпу (блокі) чаргуюцца з блокамі са звёнаў другога тыпу.
БЛОК-СХЕМА (ад блок + схема) — схема прылады, апарата, машыны, дзе асобныя састаўныя вузлы (блокі) маюць выгляд пра-
мавугольнікаў, а сувязь паміж імі паказана лініямі са стрэлкамі.
БЛОКШЫЎ (англ. block-ship) — корпус старога судна, з якога знята абсталяванне і якое прызначана для плывучага складу або жылля.
БЛУЗА (фр. blouse) — мужчынская рабочая верхняя кашуля.
БЛЎЗКА (польск. bluzka, ад фр. blouse) — жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.
БЛЮВАЛ (англ. blue whale) — блакітны кіт, самая буйная жывёла на Зямлі.
БЛЮЗ (англ. blues, ад blue devils = меланхолія, журба) — 1) песня або танец амерыканскіх неграў, якія выконваюцца ў павольным тэмпе; 2) форма джазавай музыкі (гл. джаз) у рытме і манеры выканання гэтай песні (танца).
БЛЮЗНЕР (польск. bluznierz) — чалавек, які ганьбіць, зневажае bora, святых, догматы веры або штон. дарагое, паважанае.
БЛЮЗНШЬ (польск. bluznic) — 1) зневажаць бога, святых, догматы веры або што-н. дарагое, паважанае; 2) разм. гаварыць глупства;, 3) гаварыць у сне, у забыцці, трызніць.
БЛЮМ (англ. bloom) — стальная загатоўка, атрыманая са зліткаў пракаткай на блюмінгу.
БЛЮМІНГ (англ. blooming) — пракатны стан для абціскання стальных зліткаў вялікага папярочнага сячэння масай да 12 т і больш у блюмы.
БЛЮМШГ-СЛЯБІНГ (ад блюмінг + слябінг') — камбінаваны пракатны стан для абціскання буй-
ных (да 40 т) стальных зліткаў у блюмы і слябы.
БЛЯХА (польск. blacha, ад ням. Blech) — 1) тонкае ліставое жалеза; 2) тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі для выпякання чаго-н.; 3) знак у выглядзе металічнай пласцінкі з нумарам або надпісам як сведчанне аб службовых абавязках таго, хто яго носіць (напр. б. насілынчыка).
БОБСЛЕЙ (англ. bob-sleigh) — 1) спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе; 2) скарасны спуск з гор на такіх санях.
БОГХЕД (англ. boghead, ад Boghead = назва мястэчка ў Шатландыі) — разнавіднасць выкапнёвага вугалю, пгго ўтварыўся з водарасцяў; выкарыстоўваецца для аірымання вадкага паліва і змазачных рэчываў.
БОД [фр. J.Baudot = прозвішча фр. вынаходцы (1845—1903)] —
адзінка вымярэння хуткасці тэлеграфавання, роўная колькасці элементарных электрычных сігналаў, што перадаюцца па лініі сувязі за 1 секунду.
БОЙ (англ. boy) — хлапчук-слуга ў англамоўных краінах.
БОЙГА (н.-лац. boiga) — змяя сям. вужовых, якая пашырана ў Паўд. Азіі, трапічнай Афрыцы і Аўстраліі; жыве на дрэвах і кустах, радзей на зямлі; адзін від сустракаецца ў Сярэд. Азіі.
БОЙЛЕР (англ. boiler) — апарат для падагравання вады парай, якая праходзіць па трубах унутры рэзервуара
БОКА (іт. Ьосса = рот) — адтуліна на дне кратэра або на схіле вулкана, праз якую адбываюцца слабыя вывяржэнні.
БОКС' (апгл. box = літар. удар) — від спорту, кулачны бой па асобых правілах у спецыяльных мяккіх пальчатках.
БОКС2 (англ. box = скрынка) — 1) герметычная або ізаляваная камера для работы з мікраарганізмамі, радыеактыўнымі рэчывамі і інш.; 2) адгароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага; 3) металічная каробка, праз якую тэлефонны кабель уваходзіць у кабельную скрынку.
БОЛА (ісп. bola = шар) — кідальная паляўнічая зброя індзейцаў Паўд. Амерыкі ў выглядзе рэменя з 2—3 канцамі, да якіх прымацаваны каменныя або касцяныя шары.
БОЛТ (с.-н.-ням. bolt) — 1) металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка; 2) жалезны прут для замыкання аканіц і дзвярэй; просва.
БбМБА (іт. bomba) — 1) адзін з асноўных відаў авіяцыйных боепрыпасаў, забяспечаны выбуховым рэчывам, запальным саставам, ядзерным або тэрмаядзерным зарадам; 2) марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мінаў, іншьгх падводных аб’ектаў, 3) устарэлая назва артылерыйскага асколачна-фугаснага снарада масай болый за 16 кг; 4) асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у першую сусветную вайну; 5) саматужны
снарад, зроблены для дыверсійных і тэрарыстычных мэтаў.
БОН (гал. boom = бервяно) — 1) плывучая загарода з бярвенняў, сетак для абароны гаваней, партоў ад пранікнення караблёў, мін, тарпед праціўніка; 2) плывучы прычал для малых суднаў.
БОНЗА (яп. bond-zu = добры настаўнік) — 1) будыйскі святар і манах у краінах Азіі; 2) перан. надзьмуты, ганарысты чыноўнік.
БОННА (фр. bonne = нянька) — выхавальніца дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях царскай Расіі.
БОНУС (лац. bonus = добры) — камерц. 1) дадатковая ўзнагарода, прэмія; 2) дадатковая скідка, якую робіць прадавец пакупніку ў адпаведнасці з умовамі здзелкі.
БОНЫ (фр. bons) — 1) крэдытныя дакументы, уладальнік якіх мае права атрымаць адзначаную ў іх суму ў пэўны час ад пэўнай установы; 2) папяровыя грошы, якія страцілі плацёжную сілу і маюць цікавасць толькі для калекцыянераў (гл, баністыка).
БОР1 (н.-лац. borum, ад с.-лац. borax = салетра) — хімічны элемент, шаравата-чорнае рэчыва, якое ў крышталічным і аморфным станах уваходзіць у склад некаторых мінералаў.
БОР2 (пям. Bohr) — стальны маленькі свердзел, якім карыстаюцца ў зубаўрачэбнай практыцы.
б6ра (іт. bora, ад гр. boreas = паўночны вецер) — халодны моцны парывісты вецер, які дзьме з гор на марскім узбярэжжы.
БОРГЕС (ням. Borgis, ад фр. bourgeois) — друкарскі шрыфт,
сярэдні паміж корпусам і пепіытам; кегель яго роўны 9 пунктам (каля 3,38 мм).
БОРМАШЬІНА (ням. Bohrmaschine) — зубалячэбны апарат, якім прыводзіцца ў рух бор".
БОРТ' (ням. Bord) — 1) бакавая сценка карабля, машыны і інш.; 2) край адзежыны, на якім знаходзяцца гузікі або петлі.
БОРТ2 (гал. boort) — дробнакрыпггалічпы алмаз у выглядзе зросткаў няправільнай формы, непрыдатаых для агранкі; выкарыстоўваецца ў свідравальнай тэхніцы.
БОРТЖУРНАЛ (ад борт + журнал) — журнал, які вядзецца ў час палёту на самалёце, касмічным караблі.
БОРТІНЖЫНЕР (ад борпі + інжынер) — член экіпажа самалёта, касмічнага карабля, адказны за стан і работу матораў, абсталявання, апаратаў і прыбораў.
БОРТМЕХАШК (ад борт + механік) — член экіпажа самалёта, верталёта, дырыжабля, які наладжвае работу матораў.
БОРТРАДЫСТ (ад борт + радыст) — член экіпажа самалёта, які падгрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан работы радыёапаратуры.
БбРЦЫЯ (н.-лац. borzia) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая трапляецца ў старыцах р. Прыпяць.
БОРШТАНГА (пям. Bohrstange) — металарэзны інструмент у выглядзе валіка з разцамі для расточкі адтулін.
БОС (англ. boss) — 1) кіраўнік фірмы, прадпрыемства; 2) заправіла партыі, арганізацыі.
БОТ (гал. boot) — невялікае паруснае, вёсельнае або маторнае судна для перавозак, рыбалоўнага промыслу і інш.
БОТРЫІ (ад гр. botrys = гронка) — органы фіксацыі ў стужачных чарвей, якія ўяўляюць сабой прысмоктвальныя шчыліны.
БбТРЫТЫС (н.-лац. botrytis) — недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на жывых раслінах, іх рэштках, у глебе.
БОТЫ (польск. boty, ад фр. bottes) — абутак з высокімі халявамі.
БОЎЛШГ (англ. bowling) — спартыўная разнавіднасць кегляў 2.
БОХАН (польск. bochen, ад с.-в.ням. vochenze) — выпечаны хлеб пераважна круглай формы.
БОЦМАН (гал. bootsman) — званне малодшага каманднага саставу на караблі, якому падпарадкавана каманда па гаспадарчьгх работах.
БРА (фр. bras = рука) — насценны свяцільнік.
БРАБАНСОНЫ (фр. brabanyonne. ад Brabant = назва мясцовасці ў Бельгіі) — парода вялікіх конейцяжкавозаў, выведзеная ў Бельгіі.
БРАВА (іт. bravo) — вокліч, які азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне.
БРАВАДА (фр. bravado) — паказная храбрасць, дзёрзкая бязмэтная выхадка.
БРАВАЛІЯ (н.-лац. browallia) — травяністая расліна сям. паслёна-
вых з блакітнымі або белымі кветкамі, пашыраная ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
БРАВІРАВАЦЬ (фр. braver) — пагарджаць чым-н. дзеля паказной храбрасці, рысавацца, выхваляцца сваёй сілай, спрытам і г.д.
БРАВІСІМА (іт. bravissimo) — вокліч, які азначае найвышэйшую ступень захаплення, пахвалы, адабрэння.
БРАВУРНЫ (фр. bravoure = храбрасць) — шумны, бадзёры, ажыўлены (напр. б. марш).
брАвы (фр brave) — мужны з выгляду, маладзецкі; удалы.
БРАДЗОТ (нарв. bratsot, ад brad = раптоўны + sott = хвароба) — інфекцыйная хвароба авечак, якая паражае іх унутраныя органы і прыводзіць да гібелі.
БРАДЫКАРДЫЯ (ад гр. bradys = павольны + -кардыя') — мед. запаволены рытм сардочных скарачэнняў.
БРАДЫКШЕЗІЯ (ад гр. bradys = павольны + -кінезія') — запавольванле актыўных і ўзгодненьгх рухаў чалавека або пазваночных жывёл, якое можа суправаджацца значным павышэннем мышачнага тонусу.
БРАДЫТЭЛІЯ (ад гр. bradys = павольны + telos = завяршэнне, вынік) — павольны тэмп эвалюцыйнага працэсу, уласцівы некаторым групам арганізмаў, напр. пласціністажабравым малюскам (параўн. гартэлія, тахітэлія).
БРАЗЁНІЯ (н.-лац. brasenia) — водная расліна сям. кабомбавых парадку гарлачыкавых, пашыра-
ная ў Лзіі, Аўстраліі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы.
БРАЙЛЕЎСКІ [ад фр. L.Braille = прозвішча фр. тыфлапедагога (1809—1852)]; б. шрыфт — рэльефна-кропкавы іпрыфт для сляпых, распрацаваны Л.Брайлем.
БРАК (польск. brak, ад ням. Brack) — 1) недабраякасны тавар, прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці ішпую загану; 2) нястача, недахоп чаго-н.
БРАКАВАЦЬ (польск. brakowac) — 1) прызнаваць непрыгодным, недабраякасным; 2) неставаць, не хапаць, быць у недастатковай колькасці.
БРАКАНІДЫ (н -лац. braconidae) — сямейства насякомых атрада перапоіічатакрылых; знепшія і ўнутраныя паразіты лічынак іншых насякомых; некаторыя віды выкарыстоўваюцца для біялагічнай барацьбы са шкоднікамі ссльскагаспадарчых культур.
БРАКАНЬІР (фр. braconnier) — той, хто займаецца паляваннем або рыбнай лоўляй у недазволеным месцы, у забароненьы тэрміны ці забароненымі спосабамі.
БРАКАТ (ням. Brokat = парча, ад іт. brocatto, ад лац. brocchus = выпуклы) — шаўковая тканіна, затканая або вышытая золатам ці серабром.
БРАКЕРАЖ (аіігл. brokerage) — праверка адпаведнасці якасці тавару і яго афармлення ўмовам здзелкі або прынятым стандартам.