• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    БРАКІЗМ (ад іт. D.Brocci = прозвішча іт. геолага і палеантолага) — біялагічная тэорыя, паводле якой старэнне і выміранне відаў
    жывёл або раслін адбываенда па аналогіі з жыццём і смерцю асобіны.
    БРАКОЛІ (іт, broccolo) — падвід каляровай капусты.
    БРАМА (польск. brama, ад ням. Brame) — крытыя зверху варогы, якія закрываюць уваход на тэрыторьпо завода, двара і інш.
    БРАМАТЫ (гр. broma, -atos = жыўнасць) — солі бромістай кіслаты.
    БРАМЕЛІЯ (н.-лац. bromelia) — расліна сям. ананасавых з ядомымі пладамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі.
    БРАМІДЫ (ад бром + гр. eidos = выгляд) — злучэііні брому з іншымі хімічнымі элементамі; выкарыстоўваюцца ў медыцыне і фатаграфіі.
    БРАМІНЫ (санскр. brahmana) — тое, што і брахманы.
    БРАМ-РЭЯ (гал. bratnra) — трэцяя знізу рэя на мачце паруснага судна.
    БРАМСЕЛЬ (гал. bramzeil) — парус трэцяга яруса паруснага судна.
    БРАМ-СТЭНЬГА (гал bramsteng) — верхняя частка мачты на парусным судне.
    БРАВДВАХТА (гал. brandwacht) — 1) вартавое судна на рэйдзе, якое рэгулюе рух караблёў і сочыць за выкананнем суднаходных правілаў; 2) пост на беразе або судне для назірання за пажарнай бяспекай у раёне порта; 3) дапаможнае судна землечарпальнага каравана, якое служыць жыллём для экіпажаў суднаў, што ўваходзяць у гэты караван.
    БРАНДМАЁР (пям. Brandma­jor) — начальнік усіх пажарных каманд горада ў царскай Расіі.
    БРАНДМАЙСТАР (ням. Brandmeister) — начальнік пажарнай каманды горада ў царскай Расіі.
    БРАНДМАЎЭР (ням. Brandmauer) — капітальная глухая вогнетрывалая сцяна, якая ў супрацьпажарных мэтах падзяляе сумежныя пабудовы або часткі аднаго будынка.
    БРАНДСІІОЙТ (гал. brandspuit) — 1) пераносная пажарная помпа; 2) металічны наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання воднага струменю пры тушэнні пажару.
    БРАНДЭР (ням. Brander) — 1) судна, нагружанае выбуховымі або лёгказапальнымі рэчывамі, якое прызначалася даўней для падпальвання непрыяцельскіх суднаў; 2) судна, якое затапляецца пры ўваходзе ў гавань, бухту, каб загарадзіць уваход у яе.
    БРАНЕРЫТ [ад англ. J.Branner = прозвішча амер. геолага (1850— 1922)] — мінерал, уранавая, торыевая і іншыя солі тытанавых кіслот, руда урану.
    БРАНЗАВАЦЬ (ад бронза) — 1) пакрываць паверхню металічных вырабаў тонкім слоем бронзы; 2) афарбоўваць пад бронзу.
    БРАНЗАЛЕТ (польск. branzoleta, ад фр. bracelet) — упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці, якое носяць на руцэ вышэй кісці.
    БРАНЛЬ (фр. branle = калыханне) — старафранцузскі народны ганец, які выконваўся ў паволь-
    пым тэмпе; папярэднік пазнейшай бальнай формы танца.
    БРАНТАЗАЎР (ад гр. bronte = гром, пярун + -заўр) — буйны дыназаўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, які жыў у Паўн. Амерыцы.
    БРАНТАТЭРЫІ (ад гр bronte = гром, пярун + -тэрый) — групы буйных млекакормячых атрада няпарнакапытных са своеасаблівымі касцявымі нарасцямі на чэрапе (піытанатэрый, эмбапатэрый і інш.), якія жылі ў палеагене.
    БРАНТКА (польск. brandka, brantka, ад ням. Brandrohre) — брамка ў стрэльбе, штыфпі, на які надзяецца пістон.
    БРАНТЫДЫ (ад гр. bronte = гром + eidos = выгляд) — нізкія громападобныя гукі, якія часта можна пачуць у раёнах актыўнай сейсмічнай дзейнасці.
    БРАНХАГРАФІЯ (ад бронхі + -графія) — метад рэнтгеналагічнага даследавання трахеі і бронхаў пасля ўвядзення ў іх кантрастнага рэчыва.
    БРАНХАСКОП (ад бронхі + -скоп') — прыбор для даследавання трахеі і бронхаў, які ўводзіцца ў арганізм праз рот і гартань.
    БРАНХІЁЛЫ (ад бронхі) — самыя дробныя разгалінаванні бронхаў.
    БРАНХІТ (н -лац. bronchitis, ад гр. bronchos = дыхальнае горла) — запаленне бронхаў з паражэннем іх слізістай абалонкі.
    БРАНХІЯЛЬНЫ (ад бронхі) — які мае адносіпы да бронхаў.
    БРАНХІЯМІКОЗ (ад гр. branchia = жабры + мікозы) — грыбковая
    хвароба рыб, якая прыводзіць да разбурэння жабраў.
    БРАНХІЯСТЭГІТ (ад гр branchia = жабры + stege = страха) — парная бакавая складка галавагруднага шчыта ў ракападобных.
    БРАС1 (ran. bras) — снасць на марскім судне, якая прымацоўваецца да канцоў рэі і служыць дчя вярчэння яе ў гарызантальнай плоскасці.
    БРАС2 (фр. brasse) — стыль плаваіпія на грудзях, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.
    БРАУНІНГ [англ. browning, ад J.Browning = прозвішча амер. канструктара (1855—1926)] — аўтаматычны пісталет асобай сістэмы.
    БРАУШТ (ад ням. М.Braun = прозвішча пям. вучонага 19 ст.) — мінерал з групы складаных вокіслаў, які крышталізуецца ў квадратнай сістэме; сустракаецца ў выглядзе суцэльпых зярністых агрэгатаў чорнага колеру з матавым бляскам.
    БРАХІ(гр. brachys = кароткі) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «кароткі».
    БРАХІАНТЫКЛІНАЛЬ (ад брахі+ антыкліналь) — кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод.
    БРАХІГОБГУС (н.-лац. brachigobius) — рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў трапічных вадаёмах, часцей у саланаватай вадзе вусцяў рэк; на Беларусі гадуецца як акварыумная.
    БРАХІКАЛАН (ад брахі+ гр. kolon = радок) — верш або частка
    верша, напісаная кароткімі радкамі з аднаскладовага слова або слоў, у якіх колькасць складоў не выходзіць за межы адпой стапы. БРАХІЛЕМІДЫ (н.-лац. brachilaemidae) — сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, кішачныя паразіты млекакормячых і птушак.
    БРАХІМОРФНАСЦЬ (ад брахіморфны) — тып прапорцый цела чалавека, які характарызуецца шырокім тулавам і кароткімі канечнасцямі.
    БРАХІМОРФНЫ (ад брахі+ -морфны') — якому ўласціва брахіморфнасць (пра тып чалавека).
    БРАХІСШКЛІНАЛЬ (ад брахі+ сінкліналь) — кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод. БРАХІСТАХРОНА (ад гр. Ьгаchistos = самы кароткі + chronos = час) — мат. крывая спуску, па якой цела пад дзеяннем пэўпых сіл як найхутчэй пройдзе з верхіыга пункта ў ніжні; з’яўляецца цыклоідай.
    БРАХІТЭЦЫУМ (н.-лац. brachythecium) — лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце ў лясах на глебе, гнілой драўніне, камлях дрэў, камянях.
    БРАХІЦЭФАЛ (ад брахі+ -цэфал) — антр. чалавек з каротаай галавой (параўн. даліхацэфал, мезацэфал).
    БРАХІЦЭФАЛІЯ (ад брахі+ -цэфалія) — антр. форма галавы, у якой падоўжанае вымярэнне толькі нязначна перавышае папярочнае; кароткагаловасць (параўн. даліхацэфалія, мезацэфалія).
    БРАХІЯЗАЎР (ад гр. brachion = плячо + -заўр) — гіганцкі дына-
    заўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, меў доўгія пярэднія канечнасці і доўгую шыю.
    БРАХІЯЛЯРЫЯ (лац. brachiolum = ручка, ад гр. brachion = рука) — лічынка некаторых марскіх зорак. БРАХІЯПбдЫ (ад гр. brachion = плячо + -поды) — тып беспазваночных жывёл; водныя, пераважна марскія прымацаваныя формы; плечаногія.
    БРАХМАНІЗМ (ад санскр. brahmana = брахман) — старажытнаіндыйская рэлігія, якая ўзнікла ў 10—9 ст. да н.э. і прызнавала каставасць і веру ў вандраванне fly­may.
    БРАХМАНЫ (санскр. brahmaпа) — першая з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належалі жрацы брахманізму.
    БРАШАНТЬІТ (ад фр. A.Brochant = прозвішча фр. мінералога 19 ст.) — мінерал класа сульфатаў, які трапляецца ў выглядзе крышталічных скарыначак з украпленнямі дробных ігольчатых крьшггалікаў цёмна-зялёнага колеру і ў выглядзе парашковых мас.
    БРАШШЛЬ (гал. braadspil) — лябёдка на судне ддя спуску і падымання якара.
    БРАШУРА (фр. brochure) — невялікая кніжачка з мяккай вокладкай (у міжнароднай практыцы ад 5 да 48 старонак).
    БРАШУРАВАЦЬ (фр. brocher) — спіываць або змацоўваць аркушы ў кнізе, брашуры, часопісе ў адпаведнасці з нумарацыяй
    БРОВАР (польск. browar, ад с.-н ням bruwer) — піваварны або вінакурны завод у міпулым.
    БРОЙЛЕР (англ. broiler, ад broil = смажыць, пячы) — кураня ва ўзросце 60 сутак, якое важыць 1,4—1,6 кг.
    БРОКЕР (англ. broker) — асоба або фірма, якая спецыялізуецца на пасрэдніцкіх біржавых аперацыях за плату ў форме пэўнага працэнта ад сумы здзелкі (параўн. макпер).
    БРОМ (н.-лац. bromum, ад гр. bromos = дрэнны пах) — хімічны элемент з групы галагенаў, цёмначырвоная едкая вадкасць; выкарыстоўваецца ў медыцыне і фатаграфіі.
    БРОМАТАМЁТРЫЯ (ад брамапіы + -метрыя) — метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагенпіам з’яўляецца цітраваны раствор брамату калію.
    БРОМАЦЭТОН (ад бром + ацэтон') — арганічнае злучэнне, сумесь ацэтону з бромам, бясколерная вадкасць з слёзатачывымі і атрутнымі ўласцівасцямі.
    БРОМШДЫГА (ад брам + індыга) — бромзамешчаны індыга, кубавы фарбавальнік яркіх тонаў ад чырвона-фіялетавага да зеленавата-сіняга колеру; выкарыстоўваецца для фарбавання баваўняных і віскозных тканін.
    БРОМКАМФАРА (ад бром + камфара) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры павышанай нервовай узбудпівасці, неўрастэніі, неўрозах сэрца і інш.
    БРОНЗА (фр. bronze) — 1) сплаў на аснове медзі, у якім дабаўкамі з'яўляюіцга волава, ашоміній, берылій, крэмній, свінец, хром і інпп,ія элемеіггы, за выключэннем цынку і нікелю; 2) мастацкія выра-
    бы з такога сплаву; 3) перан. колер, падобны да колеру бронзы.
    БРОНЗАГРАФІТ (ад бронза + графіт) — сітаваты антыфрыкцыйны матэрыял, спечаны на аснове алавяністай бронзы і графііу; выкарыстоўваецца на выраб падшыпнікаў слізгання.
    БРОНХААДЭНІТ (ад бронхі + адэніт') — запаленне лімфатычных вузлоў, што прылягаюць да бронхаў.
    БРОНХАГРАФІЯ (ад бронхі + -графія) — кантрастны метад даследавання бронхаў.
    БРОНХАПНЕЎМАШЯ (ад бронхі + пнеўманія) — запаленне лёгкіх з паражэннем дробных бронхаў.
    БРОНХАСКАПІЯ (ад бронхі + -скапія) — метад даследавання трахеі і бронхаў пры дапамозе бранхаскопа.
    БРОНХАЭКТАЗ (ад бронхі + гр. ektasis = расцяжэнне) — нераўнамернае расшырэнне бронхаў у выніку хранічнага бранхіту, запалення лёгкіх і інш.
    БРОНХАЭКТАЗІЯ (ад бронхі + гр. ektasis = расцяжэнне) — хранічнае захворванне, звязанае з расшырэннем бронхаў
    БРОНХІ (гр. bronchos = горла) — адгалінаванні дыхальнага горла ў лёгкіх.
    БРОЎНАЎСКІ [ад англ. R.Brown = прозвшіча англ. батаніка (1773— 1858)]; б. р у х — хаатычны рух дробных часцінак, завіслых у вадкасці ці газе; абумоўлепы сутыкненнем часцінак з малекуламі нанакольнага асяроддзя.
    БРОШКА (фр. broche) — упрыгожанне на шпільцы для прыколвання на жаночай вопратцы.
    БРУДЭР (англ. brooder, ад brood = выседжваць куранят) — апарат для абагравання вьгведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак.
    БРУДЭРАЦЫЯ (ад брудэр) — вырошчванне птушынага маладняку ў брудэргаўзе.