Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
БІЯЭЛЕКТРбніКА (ад бія+ электроніка) — 1) раздзел тэхнікі, які вывучае выкарыстанне электронікі ў біялогіі і медыцыне; 2) раздзел біялагічнай фізікі, які вывучае злектронныя працэсы ў біялагічных аб’ектаў.
БІЯЭЛЕКТРЬІЧНЫ (ад бія+ электрычны') — звязаны з электрычнымі патэнцыяламі ў тканках і клетках жывых арганізмаў.
БІЯЭНЕРГЁТЫКА (ад бія+ энергетыка') — навука, якая вывучае механізмы пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў.
БЛАЗІЯ (н.-лац. blasia) — пячоначны мох сям. блазіевьгх, які расце на вільготнай глебе, каля дарог, у канавах, кар'ерах.
БЛАКАДА (англ. blockade) — 1) акружэпне войск праціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці палансння; 2) перан. сістэма мерапрыемстваў, накіраваііых на ізаля-
цыю якой-н. дзяржавы, каб прымусіць яе выканаць пэўныя ўмовы, патрабаванні (напр. эканамічная б ); 3) выключэнне функцыі якоган. органа або сістэмы ў аргалізме
БЛАКАЖ (фр. blocage, ад bloquer = перакрыць доступ) — спосаб абароны ў боксе.
БЛАКГАУЗ (ням. Blockhaus) — палявое ўмацавапне з байніцамі, якое прысгасавана ддя самастойнай кругавой абароны.
БЛАКІРАВАЦЬ (ням. blockieren, ад фр. bloquer) — 1) ажыццяўляць ваенную (эканамічную, палітычную) блакаду; 2) загароджваць шлях; 3) памяншаць чыю-н. актыўнасць (напр. б. хакеіста).
БЛАКІРАТАР (ад англ. block = замыкаць) — прыстасаванне, якое дае магчымасць выкарыстоўваць розныя тэлефонныя апараты на адной лініі.
БЛАКІРОУКА (ад блакіраваць) — 1) рэгуляванне руху цягнікоў на перагонах пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў (семафораў і інш.), а таксама сістэма такіх прыстасавапняў; 2) сістэма блокаў якога-н. механізма; 3) электрамеханічная сістэма, якая прадугледжвае бяспеку персаналу пры абслугоўванні электрьгчных устройстваў.
БЛАКІТ (польск. bl^kit, ад с.-в,ням. blanc-heit) — 1) светла-сіні колер; 2) перан. чыстае яснае неба.
БЛАКНОТ (фр. bloc-notes) — спіытак з адрыўійлмі лістамі дая нататак.
БЛАНДЗІН (фр. blondin) — мужчына са светлымі валасамі.
БЛАНК (фр. blanc = белы) — ліст паперы з часткова надрукавапым тэкстам і пропускамі для дапісвання патрэбных звестак.
БЛАНКЁТНЫ (ад ням. Blankett = блаіік); б-ая норма — прававая норма, якая дазваляе дзяржаўным органам, службовым асобам самастойна вызначаць правшы паводзін, забароны і г.д.
БЛАНКВМ [ад фр. L.Blanqui = прозвішча фр. рэвалюцыянера (1805—1881)] — палітычная плынь у французскім сацыялістычным руху 19 ст., прыхільнікі якой лічылі. пгго капіталізм можна звергнуць не шляхам класавай барацьбы, а праз захоп улады групай змоўшчыкаў.
БЛАНМАНЖЭ (фр. blanc-manger = белая ежа) — жэле са смятанкі або міндальнага малака.
БЛАНФІКС (фр. blanc-fixe) — мінеральная фарба з сярністакіслага барыю, якая выкарыстоўваецца як напаўпяльнік пры вырабе паперы. БЛАНШЬІРАВАЦЬ (фр blanchir = мыць, бяліць, абліваць кіпенем) — 1) абварваць ці апрацоўваць параю садавіну, гародніну і іншыя прадукты перад кансерваваннем; 2) знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі (у дубільнай справе).
БЛАСТА(гр. blastos = зародак, парастак) — першая састаўная частка складаных слоў — біялагічных і медыцынскіх гэрмінаў, якая паказвае на сувязь з зародкам.
БЛАСТАГЕНЕЗ (ад бласпіа+ -генеч) — індывідуалыіае развіццё мнагаклетачнага жывога арганізма пры бясполым размнажэнні.
БЛАСТАДЫСК (ад бласпіа+ дыск) — група клетак, размешчаных у выглядзе дыска на анімальным полюсе яйцаклеткі пры яе пяпоўным драбленні.
БЛАСТАДЭРМА (ад біаста+ -дэрма) — сукупнасць клетак, якія ўтвараюць сценку бластулы.
БЛАСТАЗОІДЬІ (ад бласта+ гр. zoon = жывёла + -оід) — дачэрнія асобіны, якія ўтвараюцца ў некаторых многавусікавых кальчацоў пры пачкаванні.
БЛАСТАІДЭІ (н.-лац. blastoidea, ад гр. blastos = парастак + eidos = выгляд) — клас вымерлых беспазваночных жывёл тьпту ігласкурых, панцыр якіх нагадваў бутонападобны келіх; існавалі ў морах палеазою.
БЛАСТАКІНЕЗ (ад бласта+ -кінез) — згінанне зародка некаторых членістаногіх і малюскаў у працэсе эмбрыянальнага развіцця.
БЛАСТАКЛАДЫЯ (н.-лац. blastocladia) — ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных рэштках, што плаваюць у вадзе.
БЛАСТАМЁРЫ (ад бласгпа+ -мер) — клеткі, якія ўтвараіоцца пры драбленні яйцаклеткі жывёл і чалавека.
БЛАСТАМІКОЗ (н.-лац. blastomycosis, ад гр. blastos = парастак + mykes = грыб) — хвароба скуры і ўнутраных органаў жывёл і чалавека, якая выклікаецца бластмііцэтамі.
БЛАСТАМІЦЭТЫ (ад бласта+ -міцэты) — група дражджавых грыбоў, некаторыя віды якіх выклікаюць хваробы людзей і жывёл.
БЛАСТАГЮР (ад бласта+ -пор~) — адгуліна,. якая злучае ўнутраную поласць зародка жывёльнага арганізма на стадыі гаструлы са знешнім асяроддзем.
БЛАСТАЦЬІСТА (ад бласта+ цыста) — стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека, якая наступае ў выніку дзялення аплодненай яйцаклеткі.
БЛАСТАЦЭЛЬ (ад бласта+ гр. koilos = полы) — поласць паміж бластамерамі зародка мнагаклетачпых жывёл і чалавека на стадыі бластулы (параўн. гастрацэль).
БЛАСТОМА (ад бласта+ -ома) — тое, што і неаплазія.
БЛАСТОМАГЕНЕЗ (ад бластома + -генез) — тое, што і анкагенез.
БЛАСТУЛА (ад гр. blastos = парастак) — стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека (наступная за морулай), на якой зародак уяўляе сабой аднаслойны пузырок.
БЛАСТУЛЙЦЫЯ (ад бластула) — завяршальная частка перыяду драблення яйца мнагаклетачні.іх жывёльных арганізмаў, на працягу якой утвараецца бластула.
-БЛАСТЫ (гр. blastos = парастак) — другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае папяцце «зародак».
БЛАСТЭМА (гр. blastema = завязь) — 1) частка жывой тканкі, здольная ўтвараць новыя асобіны (пры бясполым размнажэнні); 2) намнажэнне аднародііых клетак на
паверхні раны пасля ампутацыі органа або яго часткі.
БЛАСТЭНІЯ (н.-лац. biastenia) — накйшы сумчаты лішайнік сям. целасхіставых, які расце на кары старых дрэў, пераважна лісцевых.
БЛАСТЭЯ (ад гр. blaste = парастак) — гіпатэтычная аднаслойная форма першай стадыі эвалюцыйнага развіцця арганізма, якая будовай нагадвае бласпіулу.
БЛЁЙВАС (ст.-польск. blejwas, ад ням. Bleiwejss) — свінцовыя бялілы.
БЛЕК-РОТ (англ. black rot = чорная гніль) — грыбковая хвароба вінаграду.
БЛЕНАРЭЯ (ад гр. blennos = слізь + rheo = цяку) — мед. запаленне слізістай абалонкі вока, выкліканае ганакокам.
БЛЕНДА (ням. Blende) — 1) прыстасаванне ў выглядзе цыліндра або конуса, якое надзяваецца на пярэднюю частку аправы аб’ектыва, каб прадухіліць пранікпенне ў яго бакавых прамянёў сопца; 2) ліхтар для асвятлеішя рудніка.
БЛЕНКЕР (англ. blinker, ад blink = мігацець) — 1) прыстасаванне на тэлефонным камутапіары, пры дапамозе якога абанент выклікае таіефаністкў; 2) чыгуначны аўтаматычны сігнальны прыбор на камутатарах блакіровачпых сістом.
БЛЕФ (англ. bluff) — 1) прыём пры гульні ў покер, калі гулец стараецца выклікаць у партнёраў уражаіше, што яго карты мацнейшыя, чым у сапраўднасці; 2) выдумка, падман з мэтай запалохаць або стварыць перабольшанае ўяўленне аб сваіх магчымасцях.
БЛЕФАРАПЛАСТ (ад гр blepharon = павека + -пласт) — тое, што і кінетабласт.
БЛЕФАРАСПАЗМА (ад гр blepharon = павека + спазма) — сутаргавае скарачэіше кругавой мышцы вока.
БЛЕФАРАСТОМА (н.-лац. Ыеpharoctoma) — пячоначны мох сям. блефарастомавых, які трапляецца ў цяністых лясах на гнілаватай драўніне.
БЛЕФАРЬІТ (ад гр. blepharon = павека) — запаленне павекаў.
БЛІК (ням. Blick) — 1) светлая пляма, водбліск на гладкай паверхні (напр. сонечныя блікі); 2) злітак серабра, які змяшчае 2—3% свінцу; блікавае серабро.
БЛІНДАЖ (фр. blindage) — земляное збудаванне са сценамі і пакрыццём з дрэва, жалезабетону для ўкрыіпія жывой сілы ад мін, снарадаў.
БЛІНК-КАМПАРАТАР (ад англ. blink = мігцець + кампаратар) — прыбор для параўнання дзвюх фатаграфій аднаго і таго ж участка неба, якія атрыманы ў розны час адным тэлескопам.
БЛІНТ (ням. blind = сляпы) — плоскае бясколернае цісненне на кніжных вокладках, якое робіцца гарачым прэсам.
БЛІСМУС (н.-лац. blysmus) — травяністая расліна сям. асаковых з плоскім лісцем, пашыраная на вільготных лугах у Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы.
БЛІСТР [англ. blister (сооррег)] — неачышчаная медзь, якая змяшчае 1,5—2% прымесяў.
БЛІСТЭР (англ. blister = пузыр) — 1) купалападобны выступ з празрыстай пластмасы на фюзеляжы самалёта ддя палягапэння агляду і размяшчэння зброі і прыірльных прыстасаванняў; 2) супрацьміннае патаўшчэнне корпуса карабля.
БЛІЦ (»ям. Blitz = бліскавіца) — 1) лямпа для імгненнай моцнай успьпіікі святла пры фатаграфаваіпіі; 2) праведзеная ў тчмпе партыя шахматаай гульні.
БЛІЦАРД (англ. blizzard) — назва ў ЗША і Англіі мяцеліцы, якая суправаджаецца моцным ветрам і нізкай тэмпературай паветра.
БЛІЦКРЫГ (ням. Blitzkrieg) — гюрыя маланкавай вайны, разлічанай на хуткую перамогу, як частка ваеннай дактрыны, што была створала пямецкімі мілітарыстамі ў пач. 20 ст.
БЛІЦТУРШР (ад ням. Blitz = бліскавіца + турнір) — шахматпы зурнір, у якім на кожную партыю даецца максімальна абмежаваны час.
БЛОК1 (англ. block) — аб'яднанне дзяржаў, партый, груповак для дасягнення агульнай мэты.
БЛОК2 (англ. block) — 1) прыстасаванне для пад’ёму грузаў у выглядзе кола з выемкай па акружнасці і перакінутым цераз яго канатам; 2) вузел машыны з некалькіх аднолькавых элемептаў; 3) іптучна зробленая з бетоннай сумесі будаўнічая пліта; 4) комплекс будынкаў, якія маюць адпаведнае прызначэнне, а таксама частка якой-н. пабудовы; 5) сшытыя лісты кнігі, падрыхтавапыя для пераплёту.
БЛОК-АПАРАТ (ад блок + апаpam) — апарат для рэгулявання руху паяздоў на чыгуначных перагонах і станцыях.
БЛОК-ДЫЯГРАМА (ад блок + дыяграма) — перспектыуны малюнак участка зямной паверхні разам з яго геалагічным разрэзам.
БЛбкШГ-ГЕНЕРАТАР (ад англ. blocking = замыканне + генератар) — адналямпавы генератар з трансфарматарнай зваротнай сувяззю, прызначаны для стварэння электрычных імпульсаў малой працягласці, якія перыядычна паўтараюцца.
БЛОК-КАНТАКТ (ад блок + канпіакт) — кантакт электрычнага апарата, які перамыкае кола кіравання або сігналізацыі.
БЛОК-КАНТАКТАР (ад блок + кантактар') — сукупнасць некалькіх груп блок-каюпактаў.
БЛОКПОСТ (ад блок + пост) — чыгуначны раздзельны пупкт, забяспечаны спецыяльнай апаратурай, адкуль кіруюць семафорамі і святлафорамі.