Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
БАКАЛАЎР (с.-лац. baccalaureus) — 1) першая вучоная ступень у сярэдневяковых універсітэтах
Еўропы, а зараз у многіх краінах; 2) выпускнік сярэдняй школы ў Францыі.
БАКАЛЕЯ (тур. bakalie, ад ар. bakkal = гандляр харчовымі таварамі) — некаторыя харчовыя тавары: чай, цукар, кава, мука, крупы, сушаныя фрукты і інш.
БАКАН (цюрк. bakam) — барвовая лакавая фарба.
БАКАРА' (фр. baccarat, ад Baccarat = назва французскага горада) — каштоўны гатунак хрусталю.
БАКАРА2 (фр. baccara) — род азаргнай картачнай гульні, папулярнай у Францыі і Італіі.
БАКАС (фр. becasse) — балотная гпушка атрада сеўцападобных з доўгай тонкай дзюбай; аб’ект спартыўнага палявання.
БАКАЎТ (гал. pokhout) — вечназялёнае трапічнае дрэва сям. парналіставых з вельмі цвёрдай драўнінай, якое расце ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; жалезнае дрэва.
БАКБОРТ (ням. Backbord) — левы борт судна.
БАКЕЛІТ [ад бельг. L. Baekeland = прозвішча бельг. хіміка (1863— 1944)] — пггучная смала, якая выкарыстоўваецца ў фанернай і іншых галінах вытворчасці.
БАКЕН (гал. baken) — паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для абазначэпня фарватэра і месцаў, небяспечных для плавання суднаў.
БАКЕНБАРДЫ (ням. Backenbart, ад Васке = шчака + Bart = барада) — частка барады ад скроняў уздоўж шчок пры выгаленым падбародку.
БАКЛАГА, гл. бікпага.
БАКЛАЖАН (перс. baklazan) — агародная расліна сям. паслёнавых, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках, а таксама мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру; вырошчваецца на поўдні Беларусі.
БАКОПА (н.-лац. Ьасора) — травяністая расліна сям. залознікавых з мясістым лісцем на тоўстым сцябле, паіпыраная ў балоцістых вадаёмах Паўд. і Цэнтр. Амерыкі; на Беларусі вядома як акварыумная.
БАКОР [ад ба(дэліт) + кар(унд)] — вогнетрывалы матэрыял з высокім змяшчэннем двухвокісу цырконію і гліназёму; выкарыстоўваецца для кладкі шклоплавільных печаў.
БАКСЁР (англ. boxer) — 1) спартсмен, які займаецца боксам', 2) парода службовых сабак, у якіх круглая галова, кароткая морда, жоўтая поўсць.
БАКСІТ (фр. beauxite, ад Beaux = назва мясцовасці на поўдні Францыі) — асадачная горная парода, якая складаецца з гідравокіслаў алюмінію і вокіслаў жалеза з рознымі дамешкамі; алюмініевая руда.
БАКТРЫТАІДЭІ (н.-лац. bactritoidea) — надатрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх, якія існавалі ў ардовіку — пермі.
БАКТРЫЯН (ад цюрк. Baktria = назва старажытнай вобласці ў Сярэд. Азіі) — двухгорбы вярблюд, які ў дзікім стане водзіцца ў пустынях і сухіх стэпах Азіі і Афрыкі.
БАКТЭРОІДЫ (ад бактэрыі + -оід) — разнавіднасць клубеньчыкавых бактэрый; развіваюцца на каранях бабовых раслін.
БАКТЭРЫЁЗ (н -лац. bacteriosis, ад гр. bakteria = палачка) — хвароба раслін, якая выклікаецца бактэрыямі.
БАКТЭРЫЁЛАГ (ад бактэрыі + -лаг) — спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.
БАКТЭРЫЁЛІЗ (ад бактэрыі + -ліз) — разбурэнне бактэрый у арганізме, які праяўляе ўстойлівасць і не ўспрымае іх.
БАКТЭРЫЗАЦЫЯ (ад бактэрыі) — падвяржэнне чаго-н. уздзеянню бактэрый (напр. б. ManaKa).
БАКТЭРЫІ (гр. bakterion = палачка) — мікраскапічныя, пераважна аднаклетачныя арганізмы, якія паводле структуры клеткі належаць да пракарыётаў, размнажаюцца дзяленнем; маюць палачкападобную, шарападобную або звілістую форму; пашыраны ў глебе, вадзе, паветры, у арганізмах жывёл і чалавека.
БАКТЭРЫУРЫЯ (ад бактэрыі + -урыя) — выдзяленне бактэрый з мачой пры некаторых інфекцыйных захворваннях.
БАКТЭРЫЦЬІДНЫ (ад бактэрыцыды) — здольны забіваць бактэрыі і іншыя мікраарганізмы (напр. б-ая лямпа).
БАКТЭРЫЦЫДЫ (ад бактэрыі + -г(ыды) — рэчывы, здольныя знішчаць бактэрыі і іншыя мікраарганізмы.
БАКТЭРЫЯЛАГІЧНЫ (ад бактэрыялогія) — I) які мае адносіны
да бактэрыялогіі; 2) звязаны з прымяненнем хваробатворных бактэрый як зброі.
БАКТЭРЫЯЛІЗІНЫ (ад бактэрыі + rp. lysis = распад) — рэчывы біялагічнага паходжання (антыцелы), здольныя разбураць хваробатворныя бактэрыі ў арганізме.
БАКТЭРЫЯЛОГІЯ (ад бактэрыі + -логія) — раздзел мікрабіялогіі, які вывучае бактэрыі.
БАКТЭРЫЙЛЬНЫ (ад бактэрыі) — 1) які мае адносіны да бактэрый, вьіклікаецца бакгэрыямі (напр. б-ая інфекцыя); 2) які вырабляецца з дапамогай бактэрый (напр. б-ыя ўгнаенні).
БАКТЭРЫЯМІЯ (ад бактэрыі + -емія) — наяўнасць бактэрый у крыві ў сувязі з некаторымі інфекцыйнымі захворваннямі.
БАКТЭРЫЯСКАІПЯ (ад бактэрыі + -скапія) — метад даследавання бактэрый пры дапамозе мікраскопа.
БАКТЭРЫЯСТАЗ (ад бактэрыі + -стаз) — поўная затрымка росту і размнажэння бактэрый пад уплывам неспрыяльных фізічных або хімічных фактараў.
БАКТЭРЫЯСТАТЬІЧНЫ (ад бактэрыі + статычны) — які затрымлівае рост і размнажэнне бактэрый (аб рэчывах, якія выклікаюць бактэрыястаз).
БАКТЭРЫЯТРАПІНЫ (ад бактэрыі + гр. trope = паварот, перамена) —антыцелы, якія ўтвараюцца ў сываратцы крыві чалавека і жывёл пры інфекцыйных захворваннях і ўзмацняюць фагацытоз.
БАКТЭРЫЯТРАФІЗМ (ад бактэрыі + гр. trophe = ежа, засваен-
не) — узаемна карысныя адносіны паміж каранямі раслін і бактэрыямі: форма жыўлення вышэйшых раслін.
БАКТЭРЫЯТЭРАПІЯ (ад бактэрыі + тэрапія) — метад лячэння, заснаваны на ўвядзенні ў арганізм аслабленых або мёртвых хваробатворных бактэрый ці процібактэрыяльных ядаў.
БАКТЭРЫЯФАГІ (ад бактэрыі + фагі) — вірусы, здольныя разбураць і паглынаць бактэрыі.
БАКТЭРЫЯФАГІЯ (ад бактэрыі + -фагія) — працэс разбурэння бактэрый бактэрыяфагамі.
БАКТЭРЫЯХЛАРАФІЛЫ (ад бактэрыі + хларафіл) — зялёныя пігменты пурпурных і зялёных бактэрый, якія абумоўліваюць працэс фотасінтэзу.
БАКХІЙ (гр. bakchios = вакхічны) — трохскладовая стапа ў антычным вершаскладанні, якая мае адзін кароткі і два доўгія склады.
БАКШТАГ (гал. bakstag) — 1) курс паруснага судна пры спадарожна-бакавым ветры; 2) трос для замацавання на судне мачтаў, комінаў і інш.
БАКШТОЎ (гал. bakstouw) — канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравашія суднаў, прывязвання спупгчаных на ваду шлюпак і інш.
БАКШТЭЙН (ням. Backstein = літар. абпаленая цэгла) — гатунак галандскага сыру.
БАКШЫШ (тур. bachsys, ад перс. bachsis) — уст. хабар; гасцінец, чаявыя.
БАЛ (фр. ЬаЛе = шар) — 1) адзінка вымярэння сілы якой-н. фізіч-
най з’явы, напр. ветру, землетрасення; 2) лічбавая ацэнка поспехаў (у школе, спорце).
БАЛАБІН (кр.-тат. balaban) — драпежная птушка сям. сакаліных. БАЛАГАН (рус. балаган, ад перс. balahana = верхні пакой, балкон) — 1) часовы будынак з доціак, фанеры, парусіны для выступлення самадзейных артыстаў, кірмашовага гандлю; 2) даўні народны вандроўны тэатр; 3) перан. што-н. несур’ёзнае, штукарскае, шумнае.
БАЛАДА (фр. ballade) — 1) ліраэпічны вершаваны твор з легендарным ці гістарычным зместам; 2) музычны таор эпічнага характару для голасу або інструмента.
БАЛАНЕТ (фр. ballonnet) — гумавы пузыр унутры аэрастата, напоўнены ў сваю чаргу газам, што валодае пад’ёмнай сілай.
БАЛАШТ (ад гр. balanos = галоўка палавога члена) — запаленне скурных покрываў галоўкі палавога члена.
БАЛАНС (фр. balance = літар. Bari) — 1) раўнавага, ураўнаважванне; 2) суадносіны ўзаемазвязаных паказчыкаў якой-н. дзейнасці, працэсу, напр. вытворчасці і спажывання, увозу і вывазу тавараў, прыходу і расходу вады; 3) параўнальны вынік прыходу і расходу пры завяршэнні разлікаў, а таксама зводная ведамасць разлікаў; 4) бярвенні аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы; 5) дэталь гадзіннікавага механізма ў выглядзе кольца з папярочкай, якая з’яўляецца рэгулятарам ходу. балансавАць (фр. balancer) — 1) захоўваць раўнавагу пры
дапамозе рухаў цела; 2) ураўнаважваць суадносіны звязаных паміж сабой бакоў дзейнасці; 3) падводзіць бухгалтарскі баланс.
БАЛАНСЕРЫ (англ. balancers, ад фр. balance = вагі) — органы прымацавання і апоры ў лічынак большасці хвастатых земнаводных.
БАЛАНСЁР (ад баланс) — цыркавы артыст, які балансуе на канаце.
БАЛАНСІР (фр. balancier = каромысел) — 1) рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой, а таксама рэгулятар у механізме гадзінніка, які замяняе маятнік (баланс 5); 2) доўгі шэст, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.
БАЛАНСОГРАФ (ад баланс + -графі) — прыбор дая рэгістрацыі змен радыяцыйнага балансу зямной паверхні.
БАЛАНТЫДЫЁЗ (ад балантыдый) — хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца балантыдыем.
БАЛАНТЫДЫЙ (н.-лац. balantidium) — прасцейшае класа інфузорый, якое паразітуе ў арганізме чалавека і жывёл.
балАст (англ. ballast) — 1) спецыяльны груз для забеспячэння правільнай асадкі і ўстойлівасці судна, для рэгулявання вышыні палёту аэрастата; 2) верхні слой чыгуначнага палатаа з шчэбеню, гравію, які надае ўстойлівасць рэйкавай каляі; 3) перан. тое, што з’яўляецца лішнім, непатрэбным.
БАЛАСТЭР (ад баласт) — машына для пакрыцця баластам чыгуначнага палатна.
БАЛАТА (ісп. balata) — згуслы сок манілкары, блізкі па складу і ўласцівасцях да гутаперчы.
БАЛАЦІРАВАЦЬ (ням. ballotieren < фр. ballotter, ад ballotte = невялікі шар) — галасаваць, рашаць падачай галасоў якое-н. пытанне (першапачаткова — шляхам апускання ў урну шароў).
БАЛАЦІРОЎКА (ад балаціраваць) — галасаванне шляхам апускання ў урну бюлетэняў.
БАЛДАХІН (іт. baldacchino) — пышны полаг на слупках пераважна з тканіны над ложкам, тронам, царкоўным алтаром і інш.
БАЛЕРд (ісп. balero) — 1) іспанскі народны танец, а таксама музыка ў рьггме гэтага танца; 2) кароткая безрукаўка як частка нацыянальнага іспанскага адзення.
БАЛЕРЬІНА (іт. ballerina) — артыстка балета , танцоўшчыца.
БАЛЕТ 1 (фр. ballet < іт. balleto, ад ballo = баль) — 1) від тэатральнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах; 2) спектакль з танцаў і мімічных рухаў, якія суправаджаюцца музыкай; 3) калектыў артыстаў, якія выконваюць балетны спектакль.
БАЛЁТ2 (н.-лац. boletus) — шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце на глебе ў лясах; адзін з відаў — баравік.
БАЛЕТАМАН (ад балет + -ман) — заўзяты аматар балета}.
БАЛЕТАМАШЯ (ад балет + манія) — незвычайнае захапленне балетам.
БАЛЕТМАЙСТАР (ням. Ballettmeister) — пастаноўшчык бале-
таў, харэаграфічных мініяцюр, танцаў.
БАЛЕТОПС (н.-лац. boletopsis) — шапкавы базідыяльны грыб сям. балетопсідных, які расце на перагнойнай глебе ў верасоваі імшысталішайнікавых хвойніках; ядомы.