Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АЎТАМОТАДРбм (ад аўта+ мотадрам) — спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для спаборніцгваў і выпрабавання аўтамабіляў і матацыклаў.
АЎТАМОТАКЛУБ (ад аўта+ мота+ клуб) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў аўтамабільнага і матацыклетнага спорту.
АЎТАМОТАЛАТАР^Я (ад аўта+ мота+ латарэя) — латарэя, у якой разыгрываюцца аўтамабілі, матацыклы і інш.
АЎТАМОТАСГібРТ (ад аўта+ мота+ спорт) — аўтамабільны і матацыклетны спорт.
АЎТАМУТАГІНЫ (ад аўта+ мутагены) — рэчывы, якія ўтвараюцца ў жывёльных і раслінных клетках у працэсе жыццядзейнасці і выклікаюць спадчынныя змены. АЎТАНАМІЗАЦЫЯ (ад аўтаномія) — наданне якой-н. частцы дзяржавы аўтаноміі.
АЎТАНАМІСТ (ад аўтаномія) — прыхільнік аўтаноміі 1.
АЎТАНЕЎРЫЯ (ад аўта+ гр. neuron = нерв) — нармальнае ў адрозненне ад хіястанеўрыі становішча нервовых ствалоў у бруханогіх малюскаў.
АЎТАНІМ (ад аўта+ гр. onyma = імя) — сапраўднае імя аўтара, які піша пад псеўданімам.
АЎТАНОМІЯ (гр. autonomia, ад autos = сам + nomos = закон) — 1) права насельніцтва якой-н. часткі дзяржавы самастойна вырашаць справы ўнутранага кіравання; самакіраванне; 2) вызначальнасць якой-н. з’явы ўнутранымі законамі (гетэраномія).
АЎТАНбмНЫ (гр. autonomos) — 1) які карыстаецца аўтаноміяй 1, мае аўтаномію; 2) які дзейнічае самастойна (напр. а. рэжым станцыі).
АЎТАЛАВІЛЬЁН (ад аўта+ павільён) — лёгкі будынак на аўтобусііых прыпынках для кароткачасовага знаходжання пасажыраў. АЎТАПАЛІгбн (ад аўта+ палігон) — спецыяльна абсталяваны ўчастак мясцовасці для выпрабаваіпіяў аўтамабіляў.
АЎТАПАРК (ад аўта+ парк) — месца стаяіжі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў, a таксама наяўны склад аўтамабільнай тэхнікі.
АЎТАІІАРТРЭТ (ад аўта+ партрэт) — партрэт мастака, скульптара, выкананы ім самім.
АЎТАШЛОТ (ад аўта+ пілот) — прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.
АЎТАПЛАСТЫКА (ад аўта+ -пластыка) — перасаджванне хвораму яго ўласнай тканкі для аднаўлення цэласнасці, формы і функцыі органа (параўн. аўтатрансплантацыя).
АЎТАПНЕЎМАТОЛ13 (ад аўта+ пнеўматапіз) — утаарэнне ў выніку крышталізацыі магматычнай пароды новых мінералаў.
АЎТАПОЛІПЛАІДЫЯ (ад аўта+ поліплаідыя) — кратнае павелічэнне колькасці набораў храмасом у клетках раслін, радзей жывёл аднаго і таго ж віду.
АЎТАР (лац. auctor) — стваральнік літаратурнага або іншага мастацкага твора, навуковай працы, праекта, вынаходства і інш.
АЎТАРАДЫЯГРАМА (ад аўта+ радыяграма) — фатаграфічны здымак, атрыманы пры дапамозе аўтарадыяграфіі.
АЎТАРАДЫЯГРАФІЯ (ад аўта+ радыяграфія) — метад рэгістрацыі размеркавання радыеактыўных рэчываў у аб’екце пры дапамозе накладвання на аб'ект адчувальнай да радыеактыўнага выпрамянення плёнкі.
АЎТАРАЛІ (ад аўта+ ралГ) — тое, што і ралі.
АЎТАРАМОНТНЫ (ад аўта+ рамонт) — які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў.
аўтаратАцыя (ад аўта+ ратацыя) — самапаварочваііне самалёта вакол падоўжнай восі; гэтай з’явай тлумачыцца штопар самалёта.
АЎТАРКІЯ (гр. autarkeia = самазадаволенасць) — палітыка эканамічнага адасаблення краіны або асобных яе рэгіёнаў ад эканомікі іншых дзяржаў ці астатніх рэгіёнаў з мэтай стварэння замкнутай гаспадаркі.
аўтарызавАны (ад аўтарызаваць) — зроблены са згоды аўтара, адобраны ім (пра пераклад твора).
АЎТАРЫЗАВАЦЬ (фр. autoriser = дазваляць) — даваць згоду на пераклад, інсцэніроўку ці экранізацыю свайго твора.
АЎТАРЫЗАЦЫЯ (фр. autorisation = дазвол) — выражэнне аўтарам згоды на пераклад, інсцэніроўку ці экранізацыю свайго твора.
АЎТАРЫТАРНЫ (фр. autoritaire = уладны, ад лац. auctoritas = улада) — 1) заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе (напр. а. рэжым); 2) які імкнецца ўмацаваць сваю ўладу.
АЎТАРЫТАРЫЗМ (фр. autoritarisme, ад лац. auctoritas = улада) — антыдэмакратычная сістэма палітычнага ўладарання, якая характарызуецца рэжымам асабістай улады, дыктатарскімі метадамі кіравання.
АЎТАРЫТЭТ (ням. Autoritat, ад лац. auctoritas = уплыў, значнасць) 1) агульнапрызнанае значэнне, уплыў, якімі карыстаецца якая-н. асоба дзякуючы плённай дзейнасці ў пэўнай галіне (у навуцы, мастацтве, палітыцы і г. д.); 2) асоба, якая карыстаецца ўсеагульнай павагай, прызнаннем, мае ўплыў.
АЎТАРЫТЭТНЫ (ад аўтарытэт) — 1) уплывовы, які заслугоўвае даверу ; 2) які не дапускае пярэчанняў, уладны (пра тон, жэст, выгляд).
АЎТАРЭГУЛЯТ АР (ад аўта+ рэгулятар) — сукупнасць прыстасаванняў для аўтаматычнага (без удзелу чалавека) рэгулявання.
АЎТАРЭГУЛЯЦЫЯ (ад аўта+ рэгуляцыя) — цыклічны працэс аўтаматычнага падгрымлівання раўнамернага стану ў біялагічных сістэмах.
АЎТАРЭПРАДЎКЦЫЯ (ад аута+ рэпрадукцыя) — тое, што і рэплікацыя.
АЎТАРЭФЕРАТ (ад аўта+ рэферат) — кароткі выклад аўтарам сваёй навуковай працы (напр. а. дысертацыі).
АЎТАРЭФРЫЖЭРАТАР (ад аўта+ рэфрыжэратар) — аўтамабіль-рэфрыжэратар.
АЎТАСАЛбн (ад аўта+ салон) — выстаўка (раздзел выстаў-
кі), дзе доманструюцца новыя мадэлі аўтамабіляў.
АЎТАСЕРАТЭРАПІЯ (ад аўта+ сератэрапія) — лячэнне інфекцыйных хвароб увядзеннем хворым сьпзараткі іх уласнай крыві.
АЎТАСШ [ад аўта+ сін(хронны?] — тое, што і сельсін.
АЎТАСКАШЯ (ад аўта+ -скапія) — агляд поласці гартані і дыхальных шляхоў без аптычных прыбораў (параўн. ларынгаскапія'). АЎТАСбмЫ (ад аўта+ сома) — усе, акрамя палавых, храмасомы ў клетках раздзельнаполых жывёл і раслін.
АЎГАСІЮРЫ (ад аўта+ споры) — апланаспоры ў некаторых хларакокавых водарасцей.
АЎТАСТАРТ (ад аўта+ старт) — узлёт планёра пры дапамозе самаходнай лябёдкі.
АЎТАСТОП (ад аўта+ стоп) — 1) прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда пры падыходзе яго да закрытага пуцявога сігналу, калі машыніст яго не заўважыў; 2) сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожнага аўтатранспарту для праезду часткі шляху.
АЎТАСТРАДА (іт. autostrada) — шырокая шаша, падзеленая на палосы, для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.
АЎТАСТЫЛІЯ (ад аўта+ гр. stilos = слуп, апора) — тып сучлянення сківічнага апарата з восевым чэрапам (у хімерападобных, дваякадыхаючых, земнаводных, амніётаў).
АЎТАСТЭРЫЛЬНАСЦЬ (ад аўта+ стэрыльнасць) — няздоль-
насць пылку раслін прарастаць на рыльцы песціка сваёй кветкі, другіх кветак раслін таго ж сорту.
АЎТАСУГЕСТЫЯ (ад аўта+ сугестыя) — самаўплыў на псіхіку, самаўнушэнне.
АЎТАСЭРВІС (ад аўта+ сэрвіс) — тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў індывідуальнага карыстання.
АЎТАТАМІЯ (ад аўта+ -тамія) — здольнасць некаторых жывёл пры рэзкім раздражненні адкідваць часткі цела, якія потым узнаўляюцца (напр. яшчаркі адкідваюць хвост, ракі — клюшні, актыніі — шчупальцы).
АЎТАТОРМАЗ (ад аўта+ тормаз) — тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда.
АЎТАТРАНСПЛАНТАЦЫЯ (ад аўта+ трасплантацыя) — перасадка тканак або органаў на іншую частку цела таго самага арганізма (параўн. аўтапластыка).
АЎТАТРАНСФАРМАТАР (ад аўта+ трансфарматар) — электрычны трансфарматар, у якога абмоткай ніжэйшага напружання з’яўляеода частка абмоткі вышэйшага напружання.
АЎТАТРАНСФЎЗІЯ (ад аўта+ трансфузія) — пераліванне хвораму яго ўласнай крыві.
АЎТАТРАШЗМ (ад аўта+ трапізм) — здольнасць органаў раслін выпрамляцца пасля таго, як перастае дзейнічаць сіла, што выклікала выгін.
АЎТАТрАсА (ад аўта+ траса) — аўгамабільная траса, шаша.
АЎТАТРОН (ад аўта+ гр. thronos = цэнтр) — сістэма аўтаматычнага кантролю і рэгулявання дакладнай устаноўкі друкарскіх формаў пры друкаванні на ратацыйных машынах.
АЎТАТРОФНЫ (ад аўта+ -трофны}, а-ае возера — возера, вада якога забяспечвае арганізмы, што ў ёй жывуць, пажыўнымі рэчывамі, утворанымі ў сваім вадаёме; а-ыя арганізм ы — тое, што і аўтатрофы (параўн. гетэратрофны).
АЎТАТРбфЫ (ад аўта+ -трофы) — арганізмы, якія ствараюць неабходныя для свайго жыцця арганічныя рэчывы з неарганічных у працэсе фотасінтэзу або хемасінтэзу (параўн. гетэратрофы).
АЎТАТРЭНІНГ (ад аўта+ трэнінг) — спецыяльны трэніровачны рэжым, выпрацаваны пэўнай асобай; саматрэніроўка.
АЎТАТУРЫЗМ (ад аўта+ турызм) — турысцкія падарожжы на аўтамабілях.
АЎТАТЫШЯ (ад аўта+ -тыпія) — паліграфічны спосаб узнаўлення паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (малюнкаў, фотаздымкаў) сродкамі высокага друку.
АЎТАФАЗГРОУКА (ад аўта+ фаза) — аўтаматычнае падключэнне частаты абарочвання часціцы ў паскаральніку да частаты паскараючага электрычнага поля, якое забяспечвае паскарэнне электронаў, пратонаў і іншых зараджаных часціц.
АЎТАФЕРТЫЛЬНАСЦЬ (ад аўта+ лац. fertilis = урадлівы) —
здольнасць раслін даваць пры самаапыленні нармальнае насенне, АЎТАФІЛІЯ (ад аўта+ -філія) —уст. самалюбаванне.
АЎТАФРЭТІЖ (ад аўта+ фр. frettage = змацаванне абручамі) — змацненне гарматных ствалоў напрасоўваннем на іх кольцаў.
АЎТАХАРЬІЯ (ад аўта+ -харыя) — распаўсюджанне насення і спораў пры дапамозе прыстасаванняў самой расліны, без уздзеяння знешніх фактараў (напр. у фасолі лопае стручок).
АЎТАХбРЫ (ад аўта+ гр. choreo = прасоўваюся) — расліны, якія распаўсюджваюцца без уздзеяння знешніх фактараў.
АЎТАХРОМ (ад аўта+ храм) — фотапласцінка для каляровага здымка.
АЎТАХТОННЫ (гр. autochthon) — які ўзнік, зарадзіўся на месцы сучаснага знаходжання (напр. а-ыя арганізмы).
АЎТАХТОНЫ (гр. autochthon = мясцовы, карэнны) — 1) жывёлы або расліны, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў той жа мясцовасці, у якой жывуць і зараз (параўн. алахтоны 1); 2) тое, што і абарыгены 1; 3) горныя пароды, выходныя матэрыялы якіх выніклі на месцы іх утаарэння.
АЎТАШТУРМАН (ад аўта+ штурман) — авіяцыйны прыбор, які аўтаматычна запісвае каардынаты лятальнага апарата, накрэсліваючы яго шлях на карце.
АЎТАЭКАЛОГІЯ АЎТЭКАЛОГІЯ (ад аўта+ экалогія) — раздзел экалогіі, які вывучае прыстасавальнасць асобных відаў рас-
лін і жывёл да ўмоў асяроддзя і спосабу жыцця віду (параўн. сінэкалогія).
АЎТАЭКСПРбс (ад аўта+ экспрэс) — аўтобус, які рухаецца па маршруце з павышанай хуткасцю, без прыпынкаў або з мінімальнай колькасцю іх.
АЎТАЭЛЕКТРОННЫ (ад аўта+ электрон)', а-ая эмісія — выпусканне электронаў паверхняй цвёрдых цел і вадкасцей пад уздзеяннем моцнага электрычнага поля. АЎТБОРТ (англ. outboard, ад out = па-за + board = борт) — падвесны матор, часам і сама лодка з падвесным маторам.
АЎТБРЫДЗІНГ (англ. outbreeding, ад out = па-за + breed = спарваць) — скрыжоўванне жывёл або раслін, якія не знаходзяцца ў роднасных адносінах (параўн. інбрыдзінг).