Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АСЦЫЛЯЦЫЯ (лац. oscillatio) — фіз. хістанне, ваганне.
АСЦЫТ (гр. askites, ад askos = скураны мех дая вадкасці) — паталагічнае намнажэнне вадкасці ў
A
брушной поласці чалавека г жывёл пры захворванні сэрца, печані; брушная вадзянка.
АСЬЕНДА (ісп. hacienda) — буйное памесце ў большасці лацінаамерыканскіх краін.
АСЭСАР (лац. assessor = засядацель) — 1) памочнік прэтара ў Стараж. Рыме; 2) судовы засядацель у каралеўскай Полыпчы і Вялікім княстве Літоўскім; 3) чыноўнік восьмага класа ў цэнтральных дзяржаўных установах і пры губернскіх праўленнях царскай Расіі (напр. калежскі а.).
АСЮР^ (фр. assurer = забяспечваць) — друкарская лінейка, пры дапамозе якой утвараецца адбітак у выглядзе некалькіх тонкіх паралельных ліній; выкарыстоўваецца пры друкаванні чэкаў, квітанцый і інш.
AT (лаоск. at) — разменная манета Лаоса, роўная '/юо кіпа.
АТАВІЗМ ,(ад лац. atavus = продак) — 1) з’яўленне ў асобных арганізмаў прымет, уласцівых іх далёкім продкам, напр. развіццё ў чалавека хваставога прыдатка; 2) перан. перажытак наогул, вяртанне да чаго-н. крайне ўстарэлага.
АТАДЭКТОЗ (н -лац. otodectosis) — хранічная інвазійная хвароба сабак, катоў, лісоў, пясцоў і іншых драпежных жывёл, якую выклікаюць кляпгчы, што жывуць на ўнутранай паверхні вушной ракавіны.
ATAKA (фр. attaque) — 1) імклівы напад войск на пазіцыі праціўніка (напр. танкавая а.); 2) перан. рэзкае абвастрэнне хваробы; 3) перан. хуткае і рашучае наступленне (у спрэчцы, гульні і інш ).
АТАКАВАЦЬ (фр. attaquer) — 1) рабіць імклівы напад на пазіцыі праціўніка; 2) перан. весці хуткае і рашучае наступленне (у спрэчцы, гульні і інш).
АТАКАМІТ (ад ісп. Atacama = назва правінцьгі ў Чылі) — мінерал, гідраксілхларыд медзі гравяніста-зялёнага колеру; другарадная руда медзі.
АТАКСІТ (ад гр. ataksia = бязладдзе) — жалезны метэарыт, які змяшчае звыш 13% нікелю і складаецца з дробназярністай сумесі мінералаў камасіту і тэніту.
АТАКСІЯ (гр. ataksia = бязладдзе) — разлад каардынацыі рухаў, які назіраецца пры некаторых захворваннях нервовай сістэмы.
АТАКТАСТЭЛА (ад гр. ataktos = бязладны + стэла) — адзін з тыпаў цэнтральнага цыліндра (стэлы) сцябла раслін; складаецца з мноства прыводных пучкоў, якія размеркаваны на папярочным сячэнні сцябла.
АТАЛЕЯ (н.-лац. attalea) — пальма з буйпым перыстым лісцем, пашыраная ў тропіках Амерыкі; вырошчваецца як докаратыўная.
АТАЛІТЫ (ад гр. us, otos = вуха + -літ) — цвёрдыя ўтварэнні, якія з’яўляюцца часткай органа раўнавагі многіх жывёл; змяшчаюцца ў вестыбулярным апараце.
АТАЛОГІЯ (ад rp.us, otos = вуха + -логія) — навука пра хваробы вушэй, іх лячэнне і прафілактыку. АТАМ (гр. atomos = непадзельііы) — часціца рэчыва, найдрабнейшая частка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці; складаецца з дадатна зараджанага
ядра i адмоўна зараджаных электронаў.
АТАМАНКА (фр. ottomane, ад тур. Othman = імя султана, заснавалыііка Асманскай імперыі) — шырокая мяккая канапа з трыма здымнымі падушкамі замест спінкі і з валікамі па краях.
АТАМАнЫ (фр. ottomans, ад тур. Othman = імя султана, заснавальніка Асманскай імперыі) — тое, што і асманы.
АТАМІЗАВАЦЬ (фр. atomiser, ад гр. atomos = непадзельны) — 1) фіз. разбіваць на атамы, раздрабняць; 2) перан. дробязна аналізаваць.
АТАМІЗАТАР (ад атамізаваць) — прыбор для распылення вадкасці, які выкарыстоўваецца пры дэзінфекцыі, пакрыцці паверхні фарбамі, лакамі.
АТАМІЗМ (ад гр. atomos = непадзельны) — навуковае ўяўленне пра дыскрэтную будову матэрыі і пра непарыўнасць матэрыі і руху.
АТАМІСТЫКА (ад гр. atomos = непадзельны) — 1) матэрыялістычнае вучэнне ў антычнай філасофіі, паводле якога матэрыя складаецца з асобных, непадзельных, надзвычай малых рухомых часцінак — атамаў, 2) раздзел фізікі, які вывучае будову атама і ўнутрыатамныя працэсы.
АТАМІФІКАЦЫЯ (ад атам + -фікацыя) — шырокае ўвядзенле атамнай энергіі ў народную гаспадарку і побыт.
АТАМНЫ (ад атам) — 1) які мае адносіны да атама; 2) які адносіцца да вькарыстання атамнай энергіі.
АТАНАЛЬНАСЦЬ (ад а+ танальнасць) — адсутнасць у музыцы ладавай асновы з яе найбольш важнай якасцю — прыцягненнем гукаў да ладавага цэнтра.
АТАНАЛЬНЫ (ад а+ танальны) — які мае адносіны да атанальнасці.
АТАШЧНЫ1 (ад а+ танічны) — 1) муз. бязгучны; 2) лінгв. які не мае ўласнага акцэнту.
АТАНІЧНЬГ (гр. atonikos) — які мае адносіны да атаніі.
АТАНІЯ (гр atonia = расслабленасць, вяласць) — аслабленне пругкасці і эластычнасці тканак арганізма, вяласць мускулаў.
АТАРА (цюрк. otar = паша; гурт авечак) — вялікі гурт авечак; чараДа.
АТАРАКСІЯ (гр. ataraksia) — стан душэўнага спакою, да якога, на думку некаторых старажытаагрэчаскіх філосафаў, павінен імкнуцца мудрэц.
атарактыкі (ад гр. ataraktos = спакойны) — заспакаяльныя лекавыя сродкі (напр. эленіум).
АТАРНЕЙ (англ. attorney) — павераны або прадстаўнік іншай асобы ў'Судзе англамоўных краін.
АТАРНЁЙ-ГЕНЕРАЛ (ад атарней генерал) — адна з вышэйшых службовых асоб юстыцыі ў Англіі, ЗША.
АТАРЭЯ (ад гр. us, otos = вуха + rhoia = цячэнне, выцяканне) — гноецячэнне з вуха, сімптом сярэдняга і вонкавага атытаў.
АТАСКЛЕРОЗ (н.-лац. otosclerosis, ад гр. us, otos = вуха + sclerosis = зацвярдзенне) — хранічная хвароба ўнутранага вуха ў чалавека і
A
жывёл, якая гтрыводзіць да глухаты.
АТАСКбП (ад гр. us, otos = вуха + -скоп) — медыцынскі інструмент для даследавання вуха; вушное люстэрка.
АТАТОШКА (ад гр. us, otos = вуха + topos = месца) — здольнасць вызначаць месцазнаходжанне крыніцы гуку пры аднолькавым слыху абодвума вушамі.
АТАФОН (ад гр. us, otos = вуха + =фон) — апарат для узмацнення слыху ў людзей, якія недачуваюць; слыхавая трубка.
АТАШЭ (фр. attache) — спецыяліст-кансультант у якой-н. галіне пры пасольстве (напр. ваенны а., гандлёвы а.).
АТЛАНТ (гр. Atlas, -antos = імя міфічнага героя Атланта, якога багі прымусілі трымаць на плячах неба) — 1) мужчынская статуя, якая падгрымлівае перакрыцце будынка, порціка; 2) першы шыйны пазванок у земнаводных, паўзуноў, птушак і млекакормячых.
АТЛАНТРАП (ад лац. Atlas = назва гор у Афрыцы + -антрап) — выкапнёвы чалавек, які вызначаецца як від роду пітэкантрапаў.
АТЛАНТЬІЗМ (ад лац. Mare Atlanticum = Атлантычны акіян) — ідэалогія і палітыка цеснага супрацоўніцтва і саюзу краін Зах. Еўропы, ЗША і Канады (што прымыкаюць да Атлантычнага акіяна); найбольш поўнае адлюстраванне знайшла ў дзейнасці Арганізацыі паўночна-атлантычнага дагавору (НАТО).
АТЛАС (гр. Atlas, -antos = імя міфічнага героя Атланта, якога багі
прымусілі трымаць на плячах неба) — сістэматызаваны зборнік геаграфічных, гістарычных ці іншых карт з тлумачэннямі, а таксама малюнкаў, чарцяжоў, табліц.
АТЛАС (гр. atlas = гладкі) — шаўковая тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам.
АТЛЁТ (гр. athletes) — 1) спартсмен, які займаецца атлетыкай', 2) чалавек моцнага складу і вялікай фізічнай сілы.
АТЛЕТЬІЗМ (фр. athletisme, ад гр. athleo = змагаюся) — добра развітыя фізічныя якасці спартсмена.
АТЛЕТЫКА [гр. athletike (techne) = спартыўнае (майстэрства)] — сістэма гімнастычных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць; л ё г к а я а. — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і інш., цяжкая а. — бокс, барацьба, падняцце цяжару.
А ГЛЕТЫЧНЫ (гр. athletikos) — 1) уласцівы атлету, дужы; 2) звязаны з апілетыкай (напр. а-ыя практыкаванні).
АТМАГЕАХІМІЯ (ад гр. atmos = дыханне + геахімія) — раздзел геахіміі, які вывучае склад атмасферы Зямлі і яго эвалюцыю ў ходзе геалагічнай гісторыі.
АТМАСФЕРА (ад гр. atmos = дыханне + сфера) — 1) газападобная абалонка вакол Зямлі і некаторых іншьгх планет, 2) пазасісгэмная адзінка вымярэння ціску, роўная ціску ртутнага слупа вышынёй 760 мм пры тэмпературы 0°С (1,0332 кг/см2); 3) перан. настрой і ўзаемаадносіны ў калектыве (напр. а. дружбы, а. павагі).
АТМАСФЕРЫКІ (ад атмасфера) — радыёхвалі, якія ўтвараюцца ў выніку электрычііых разрадаў у атмасферы Зямлі.
АТМОМЕТР (ад гр. atmos = пара, выпарэнне + -метр) — прыбор дпя вымярэння хуткасці выпарэння вадьі.
АТОЛ (англ, atoll, ад мальдыўскага atolu) — каралавы востраў у форме суцэльнага ці разарвапага кольца.
АТОСА (літ. atasaja) — цяж з тоўстага дроту ад аглоблі да пярэдняй восі для выраўноўвання ходу калёс.
АТРАГЕНА (гр. atragene) — кустовая расліна сям. вярбовых з вузкім лісцем на кароткіх чаранках, пашыраная ў Еўропе, на Каўказе і ў Сярэд. Азіі; на Беларусі расце па берагах рэк, азёр, ручаёў, на забалочаных лугах; жаўталоз.
АТРАКТАНТЫ (ад лац. attrahere = прыцягваць да сябе) — прыродныя або сінтэтычныя рэчывы, якія прывабліваюць жывёл, асабліва насякомых (параўн. рэпеленпіы').
АТРАКЦЫЁН ( фр attraction) — 1) захапляльны нумар цыркавой або эстраднай праграмы; 2) назва забаў у месцах масавых гулянняў (карусель, арэлі і інш.).
АТРАКЦЫЯ (лац. attractio) — 1) пачуццё прыхільнасці аднаго чалавека да другога; 2) адхіленні магнітнай стрэлкі пад уздзеяннем сілы прыцяжэпня гор, пакладаў карыспых выкапняў і ііішых значных мас.
АТРАМАНТ (лац. atramentum) — уст. чарніла.
АТРАШН [ад н.-лац. atropa (belladonna) = беладонна] — алкалоід, які змяшчаецца ў беладонне і іншых раслінах сям. паслёнавых; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
АТРАФІЯ (гр. atrophia = завяданне) — 1) страта жыццяздольнасці якога-н. органа, часгкі арганізма; 2) перан. прытупленне, аслаблеіше якой-н. уласцівасці, якасці, здольнасці (напр, а. дапытлівасці ў хворага дзіцяці).
АТРЫБУТ (лац. attributum) — 1) неад’емная, пастаянная прымета, прыналежнасць чаго-н.; 2) філас. неабходная, істотная, неад’емная ўласцівасць аб’екта (напр рух — а. матэрыі); 3) лінгв. азначэнне.
АТРЫБУТЫЎНЫ (ад атрыбут) —лінгв. азначальны.
АТРЫБУЦЫЯ (лац. attridutio = прыпісванне) — вызначэнне сапраўднасці, аўтэнтьгчнасці мастацкага твора, яго аўтара, месца і часу стварэння.
' ..... ~
АТРЫЛ (лац. atrium) — памяшканне з верхнім святлом у старажытнарымскім жылым доме.
АТРЫУМ (лац. atrium = пераддзвер’е) — выпінанне покрываў каля трахейнай адтуліны ў насякомых.
АТРЫХП (ад a+ гр. triks, -ichos = волас) — бактэрыі, пазбаўленыя жгуцікаў.
АТРЫХУМ (н.-лац. atrichum) — лістасцябловы мох сям. палеірыхавых, які расце ў лісцевых і мяшаных лясах на вільготнай аіоленай глебе.