• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АСТРАСПЕКТРАСКОП (ад астра+ спектраскоп) — прыстасаванне для назірання над спекпірамі нябесных свяцілаў.
    АСТРАСПЕКТРАФОТАМЁТ-
    РЫЯ (ад астра+ спектрафотаметрыя) — раздзел практычнай астрафізікі, звязаны з вывучэннем размеркавання энергіі ў спектрах нябесных целаў.
    АСТРАСПЕКТРОГРАФ (ад астра+ спектрограф) — прыбор для фатаграфавання спектраў нябесных свяцілаў.
    АСТРАСФЁРА (ад астра+ сфера) — частка цэнтрасферы, прамяністая зона цытаплазмы вакол клетачнага цэнтра, якая ўтвараецца ў час падзелу клеткі.
    АСТРАФАТАГРАФІЯ (ад астра+ фатаграфія) — раздзел астрафізікі, у якім дая астранамічных даследаванняў прымяня-
    A	
    юць фатаграфаванне нябесііых свяцілаў.
    АСТРАФАТАМІТРЫЯ (ад астра+ фатаметрыя) — раздзел астрафізікі, які займаецца вымярэннем бляску і паверхневай яркасці нябесных свяцілаў візуальнымі, фатаграфічнымі і фотаэлектрычнымі метадамі.
    АСТРАФАТОМЕТР (ад астра+ фатометр) — прыбор для вымярэння бляску або яркасці нябесных аб’ектаў і светлавьгх патокаў, якія прыходзяць ад іх.
    АСТРАФІЗПСА (ад астра+ фізіка) — раздзел аспіраноміі, які вывучае фізічную прыроду касмічных целаў і працэсы, якія адбываюцца ў іх.
    АСТРАФІЛІТ (ад астра+ гр. phyllon = ліст) — рэдкасны мінерал класа сілікатаў, сілікат тытану залаціста-бурага, бронзава-жоўтага колераў са шкляным бляскам.
    АСТРАФІЧНЫ (ад а+ спірафа) — не падзелены на строфы, з рознымі спалучэннямі радкоў (пра верш).
    АСТРАХІМІЯ (ад астра+ хімія) — тое, што і касмахімія.
    АСТРАЦЫТЫ (ад аспіра+ -цыты) — зорчатыя клеткі дапаможнай тканкі нервовай сістэмы.
    АСТРОГРАФ (ад астра+ -граф) — астранамічны прыбор для фатаграфаваніія пябесных аб’ектаў.
    АСТРЙІДА (ад астра+ гр. eidos = выгляд) —мат. плоская крьпзая, якая апісваецца пунктам акружнасці, што з сярэдзіны датыкаецца да нерухомай акружнасці з радыу-
    сам, большым у чатыры разы, і коціцца па ёй без слізгання.
    АСТРОЛАГ (лац. astrologus) — той, хто займаецца астралогіяй, варожыць па зорках.
    АСТЫГМАТ (ад a+ гр. stigma, -atos = кропка) — фатаграфічны аб’ектыў, у якім не выпраўлены астыгматызм.
    АСТЫГМАТЫЗМ (ад а+ гр. stigma, -atos = кропка) — недахоп аптычнай сістэмы або праламляльнай здольнасці вока, які выяўляецца ў тым, што прамяні, выйшаўшы з аднаго пункта, не збіраюцца ў адным фокусе і адбітак атрымліваецца расплывісты.
    АСТЫЛЬБА (н.-лац. astilbe, ад гр. а= не + stilbo = ззяю) — травяністая расліна сям. каменяломнікавых з белымі, ружовымі, чырвонымі або фіялетавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АСТЫНАТА (іт. ostinato = упарты) — муз. меладычная або рытмічная фраза, якая многа разоў запар паўтараецца.
    АСТЫТ (ад гр. osteon = косць) — мед. запалекне касцявой тканкі.
    АСТЭА(гр. osteon = косць) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «косць», «касцявьп>.
    АСТЭААРТАПАТАЛОГІЯ (ад астэа+ гр. arthron = сустаў + паталогія) — раздзел медыцыны, які вывучае паталагічныя змены ў касцях і суставах.
    АСТЭАБЛАСТЫ (ад астэа+ -бласты) — клеткі, якія ўдзельнічаюць у будове касцявой тканкі.
    АСТЭАГРАФІЯ (ад астэа+ -графія) — апісанне касцей шкілета.
    АСТЭАДЫСПЛАЗІЯ (ад астэа+ дысплазія) — прыроджанае парушэнне развіцця касцей, якое суправаджаецца іх дэфармацыяй у сувязі з замяшчэннем касцявой тканкі храстковай або фібрознай.
    АСТЭАДЫСТРАФІЯ (ад астэа+ дыстрафія) — змены ў касцяпой тканцы ў выніку парушэння ўнутрыкасцявога абмену рэчываў.
    АСТЭАКЛАСТЫ (ад астэа+ гр. klasis = зламанне) — клетачныя ўтварэнні, якія пры развіцці касцявой тканкі ўдзельнічаюць ў рассысанні асноўнага рэчыва косці.
    ХСТЭАЛОПЯ (ад астэа+ -логія) — раздзел анатоміі, які вывучае форму і структуру касцей ва ўзаемасувязі з іх функцыяй.
    АСТЭАМАЛЙЦЫЯ (ад астэа+ гр. malakia = мяккасць) — размякчэнне і дэфармацыя касцей у выніку збяднення арганізма солямі кальцыю, фосфарнай кіслаты і вітамінамі.
    АСТЭАМІЭЛІТ (ад астэа+ міэліт) — запалснне касцявога мозгу, якое звычайна пашыраецца на ўсе слаі косці.
    АСТЭАПАРОЗ (ад астэа+ гр. poros = адгуліна, пора) — разрэджванне касцявога рэчыва пасля пераломаў, пры розных захворваннях.
    АСТЭАПЛАСТЫКА (ад астэа+ -пластыка') — аперацыя па перасадцы касцявой ткаіікі, каб выправіць дэфекты косці.
    АСТЭАСАРКОМА (ад астэа+ саркома) — саркома касцей жывёл і чалавека.
    АСТЭАСІНТЭЗ (ад астэа+ сінтэз) — пластычная аперацыя пры лячэнні пераломаў, якая заключаецца ў злучэнні абломкаў касцей.
    АСТЭАСКЛЕРбз (ад астэа+ склероз) — хваравітае ўшчыльненне косці.
    АСТЭАТАМІЯ (ад астэа+ -тамія) — аперацыя рассячэшія косці з мэтай выпраўлення дэфармацый. АСТЭАФІТ (ад астэа+ -фіты) — розныя па паходжанню і працяканню касцявыя разрастанні. АСТЭАХАНДРАПАТЫЯ (ад астэа+ гр. chondros = храсток + -патыя) — захворванне касцей пераважна ў дзіцячым і юнацкім узросце, якое характарызуецца болямі, мясцовай пухлінай і інш.
    АСТЭАХАНДРОЗ (ад астэа+ гр. chondros = храсток) — запаленчыя і незапаленчыя хваробы падхрастковага аддзела доўгіх трубчастых касцей шкілета; характарызуецца болямі, абмежаваннем рухаў у суставах.
    АСТЭАЦЫТЫ (ад астэаі -цыты) — клеткі касцявой тканкі, якія ўтвараюцца ў працэсе яе развіцця з астэабластаў.
    АСТЭІЗМ (гр. asteismos = досціп, жарт) — стылістычны прыём выражэння пахвальбы ў форме ганьбавання ці ганьбавання ў форме пахвальбы.
    АСТЭНАПІЯ (ад гр. asthenes = слабы + ops = вока) — аслабленне зроку.
    АСТЭНАСФ^РА (ад гр. asthenes = слабы + сфера) — слой паніжа-
    най цвёрдасці, трываласці і вязкасці ў верхняй частцы мантыі Зямлі, які знаходзіцца на глыбіні каля 100 км пад мацерыкамі і каля 50 км пад дном акіяна.
    АСТЭНПС (гр. asthenikos = кволы, слабы) — 1) чалавек, для якога характэрныя высокі рост, хударлявасць, доўгая шыя, выцягнуты чэрап, вузкі, рэзка акрэслены твар; 2) чалавек, які пакутуе ад астэніі.
    АСТЭНІЧНЫ (гр. asthenikos = кволы, слабы) — які мае адносіны да астэніка, астэніі.
    АСТЭНІЯ (гр. astheneia = слабасць) — стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.
    АСТЭбЛАГ (ад астэа+ -лаг) — спецыяліст у галіне астэалогіі.
    АСТЭбМА (н.-лац. osteoma, ад гр. osteon = косць) — мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з касцявой тканкі.
    АСТЭдн (гр. osteon = косць) — структура косці пазваночных жывёл і чалавека, якая складаецца з гаверсавага канала, дзе праходзяць крывяносныя і лімфатычпыя сасуды і нервы, і сістэмы касцявых пласцінак, што акружаюць гэты канал.
    АСТЭРАДОН (н.-лац. asterodon) — губавы базідыяльны грыб сям. гіменахетавых, які расце на павале, пераважна ў прыкаранёвай частцы ствалоў, на моцна разбуранай вільготнай драўніне.
    АСТЭРАЗОІ (н.-лац. asterozoa) — падгып ігласкурых; уключае класы марскіх зорак, афіураў.
    АСТЭРАФОРА (н.-лац. asterophoга) — шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які развіваецца
    на сыраежках і млечніках, іншы раз на гнілых пнях; неядомы.
    АСТЭРОІД (гр. asteroeides = зоркападобны) — адна з малых планет, якія кружаць вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.
    АСТЭРдМА (н.-лац. asteroma) — недасканалы грыб сям. шаравідкавых, як развіваецца на лісці пладовых дрэў, выклікае плямістасць.
    АСТЭРЫЗМЫ (ад гр. aster = зорка) — групы зорак, якія атрымалі асобную ад назвы сузор’я назву, напр. Коўш у Вялікай Мядзведзіцы.
    АСТЭРЫНА (н.-лац. asterina) — сумчаты грыб сям. астэрынавых, які развіваецца на лісці крынічнікаў, грушанак, парэчак.
    АСТЭРЫСК (гр. asteriskos = зорачка) — друкарскі наборны знак у выглядзе зорачкі, які выкарыстоўваюць для абазначэння спасылак.
    АСТ^РЫЯ (ад гр. aster = зорка) — беспазваночная жывёла класа марскіх зорак тыпу ігласкурых.
    АСТЭРЫЯ (іт. osteria) — карчма, закусачная ў Італіі.
    АСТЭРЫЯНЁЛА (н.-лац. asterionella) — каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца пераважна ў планкпіоне мораў, некаторыя віды адзначаны ў планктоне азёр, рэк.
    АСТЭРЭАГНОЗ (ад а+ гр. stereos = аб’ёмны + gnosis = пазнаванне) — непазнаванне знаёмых прадметаў навобмацак пры паражэнні кары цемяпной частаі галаўнога мозга.
    АСУАРЫЙ (н.-лац. ossuarium, ад лац. os, ossis = косць) — сасуд з гліны, каменя або алебастру для захавання касцей нябожчыка ў зораастрыйцаў Сярэд. Азіі, Ірана 5— 8 ст.
    АСФАДЭЛІНА (н.-лац. asphodeline) — травяністая расліна сям. лілейных з аблісцелым сцяблом і белымі або жоўтымі кветкамі ў густых гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Крыме і на Каўказе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    АСФАДЭЛЬ (гр. asphodelos) — тое, што і асфадэліна.
    АСФАЛІЯ (гр. asphaleia = бяспека, абарона) — палітычная паліцыя ў Грэцыі.
    АСФАЛЬТ (гр. asphaltos = горная смала) — 1) чорная смалістая маса, якой пакрываюць дарогі; утворана ў выніку акіслення нафты і выпарэння яе лёгкіх фракцый; 2) дарога, тратуар, пакрытыя такой масай.
    АСФАЛЬТАБЕТОН (ад асфалып + бетон) — сумесь асфальту, пяску, шчэбеню, якая выкарыстоўваецца для пакрыцця дарог, аэрадромаў і інш.
    АСФАЛЬТЭНЫ (ад асфальт) — састаўныя часткі асфальту, высокамалекулярныя рэчывы, выдзеленыя з нафтьі, якія ўяўляюць сабой парашкі цёмна-бурага або чорнага колеру.
    АСФПССІЯ (гр. asphyksia) — удушша, разлад дыхання, выкліканы недахопам кіслароду ў крыві і тканках арганізма.
    асфрАдый (н.-лац. osphradium, ад гр. osphrainomai = нюхаю) —
    чуллівы орган малюскаў, размешчаяы ў мантыйнай поласці на шляху цячэння вады да жаберных органаў.
    АСЦЫДЫІ (н.-лац. ascidiae, ад гр. askidion = мяшочак) — 1) клас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў, вядуць сядзячы спосаб жыцця; 2) лісты некаторых раслін, якія маюць форму мяшочкаў.
    АСЦЫЛАГРАМА (ад лац. oscillum = ваганне + -грама) — крывая, запісаная асцылографам, якая паказвае залежнасці з хуткімі зменамі.
    АСЦЫЛАГРАФІЯ (ад лац. oscillum = ваганне + -графія) — рэгістрацыя вагаяняў электрычных патэнцыялаў у жывых тканках пры дапамозе асцылографа.
    АСЦЫЛАСКбп (ад лац. oscillum = ваганне + -скоп) — прыбор, пры дапамозе якога можна назіраць электрычныя ваганні.
    АСЦЫЛОГРАФ (ад лац. oscillum = ваганне + -граф) — прыбор, пры дапамозе якога запісваюць змены электрычных велічынь, напр. напружання.
    АСЦЫЛЙТАР (ад лац. oscillare = вагацца) — фіз. сістэма, здольная вагацца адносна стану раўнавагі (напр. маятнік).
    АСЦЫЛЯТбРЫЯ (н.-лац. oscillatoria) — ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая найболып пашырана ў планктоне сажалак і азёр.