Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
тып вырабу, тавару (налр. а. тканіны).
АРТЫКУЛЯВАЦЬ (фр. articuler) — лінгв. утвараць артыкуляцыю.
АРТЫКУЛЯЦЫЙНЫ (ад артыкуляцыя) — які мае дачыненне да артыкуляцыі.
АРТЫКУЛЯЦЫЯ (лац. articulatio) — 1) работа органаў маўлення (губ, языка, мяккага паднябення, галасавых звязак) пры вымаўленні гукаў, 2) спосаб выканання паслядоўнага рада гукаў пры спевах і ігры на музычных інструментах; 3) мера якасці сістэмы сувязі, прызначаная для перадачы моўных паведамленняў.
АРТЫЛЕРЫЯ (фр. artillerie) — 1) гарматы розных канструкцый і калібраў ддя знішчэння жывой сілы, тэхнікі і ўмацаванняў праціўніка; 2) род войск з такім узбраеннем; 3) навука пра будову артылерыйскай зброі і яе баявое прымяненне.
АРТЫЛІЯ (н.-лац. orthilis) — вечназялёная травяністая расліна сям. грушанкавых з дробнымі белымі кветкамі ў іронках, паіпыраная ў халодных і ўмераных зонах; сісіпец.
АРТЫСТ (фр. artiste, ад лац. ars = мастацтва) — 1) прафесійны выканаўца ў галіне сцэнічнага мастацтва, цырка, кіно (акцёр, спявак, музыкант і ініп ); 2) перан. вялікі ўмелец, віртуоз у якой-н. справе.
АРТЫСТЫЧНЫ (фр artistique) — 1) які мае адносіны да артыспіа, уласцівы яму (напр. а-ыя здольнасці, а-ая натура); 2) які вызначасцца артыстызмам, высокім майсгэрстаам, віртуознасцю.
АРТЫТ (ад гр. orthos = прамы) — мінерал класа сілікатаў бурага колеру, радыеактыўны; з’яўляецца сыравінай для атрымання рэдказямельных элементаў.
АРТЫШОК (ням. Artischocke, ад ар. al-charshof) — травяністая расліна сям. складанакветных з трубчастымі, мясістымі фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Міжземііамор'і і на Канарскіх астравах.
АРТЭЗІЯНСКІ (фр. artesien, ад Artua = назва французскай правінцыі) — які знаходзіцца ў глыбокіх ваданосных слаях пад натуральным ціскам; а. калодзеж — калодзеж з труб, які падае глыбінную напорную ваду.
АРТЭМІЯ (н.-лац. artemia, ад гр. artema = падвеска) — рачок падкласа жабраногіх, які жыве ў салёных азёрах і ліманах, а таксама разводзіцца на рыбазаводах на корм рыбнай моладзі.
АРТЭРЫІТ (ад артэрыя) — запалеііне сценак артэрыі.
АРТЭРЫЯ (гр. arteria) — 1) крывяносны сасуд, па якім кроў ад сэрца паступае ў розныя органы цела (напр. сонная а.); 2) перан. важны шлях зносш (транспартная а.).
АРТЭРЫЯСКЛЕРОЗ (ад артэрыя + склероз) — хранічнае захворванне артэрый, якое характарызуецца пашчыльнеішем іх сценак
АРТЭФАКТ (лац. artefactum = умсла зробленае) — працэс, які ўзнікае часам пры даследаванні аргашзма пад уздзеяіінсм на яго саміх умоў даследавання.
АРЎД (літ. aruodas) — адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку; засек.
АРФА (польск. arfa, harfa, ад ням. Harfe) — 1) шматструнны шчыпковы інструмент у выгладзе трохвугольнай рамы; 2) сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны.
АРФАГРАМА (ад гр. orthos = нравільны + -грама) — напісанне, якое адпавядае правілам арфаграфіі, патрабуе прымянсння гэтых правілаў.
АРФАГРАФІЯ (ад гр. orthos = правільны + -графія) — сістэма правілаў напісашія слоў пэўііай мовы; правапіс.
АРФАЭШЯ (ад гр. orthos = правільны + epos = маўлешіе) — 1) правілы літаратурнага вымаўлення, 2) раздзел фанетыкі, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.
АРФЕЙ (гр. Orpheus = імя чароўнага музыканта і спевака ў старажытнагрэчаскай міфалогіі) — перан. спявак з мілагучным голасам. АРФЕОН (фр. orpheon, ад гр. Orpheus = Арфей) — струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент, разнавіднасць кіавіра 1. АРФЕРЫЁН (англ. orphereon, ад гр. Orpheus = Арфей) — струшіы іпчыпковы музычны інструмент іыпу гітары.
АРФІЗМ (фр. orphisme, ад гр. Orpheus = Лрфей') — плыііь у заходнееўрапейскім жывапісе пач. 20 ст., блізкая да кубізму і фупіурызму.
АРХАЗАЎРЫ (ад rp. archaios = старажытны + -заўр) — падклас
вымерлых (тэкадонпгы, дыназаўры, птэразаўры) і сучасных (кракадзіл) паўзуноў (дыапсідаў).
АРХАІЗАВАЦЬ (гр. archaizo) — пераймаць прыёмы старых пісьменнікаў, майстроў мастацтва, засвойваць іх манеру; рабіць што-н. падобным на старое.
АРХАІЗАЦЫЯ (ад гр. archaizo = наследую даўніпу) — наўмыснае перайманне старых форм мастацтва.
АРХАІЗМ (гр. archaismos) — 1) лінгв. слова, якое выйшла з актыўнага ўжытку, напр. перст (палец), чало (лоб); 2) застарэлая з’ява, перажытак мінулага.
АРХАІКА (гр. archaikos = стары, устарэлы) — 1) старажытнасць, старадаўнасць; 2) ранні перыяд развйшя архітэктуры і выяўленчага мастацтва Стараж. Грэцыі.
АРХАІЧНЫ (гр. archaikos) — устарэлы, старажытпы, старадаўні (напр. а-ае слова, а-ая прылада).
АРХАЛАКСІС (ад гр. arche = пачатак + allaksis = змена) — разнавіднасць філэмбрыягенезу, пры якой змена ў развіцці органа адбываецца ў выніку ранніх эмбрыянальных адхіленняў, што накіроўваюць яго фарміраванне па новым шляху (ііараўн. анабалія, дэвіяцыя 3).
АРХАНГЕЛ (гр. archangelos) — анёл вышэйшага рангу ў хрысціянскай рэлігіі.
АРХАНТРАПЫ (ад гр. archaios = старажытны + -антрап) — самыя старажытныя выкаіпіёвыя людзі (пітэкантрапы, сінантрапы і інпі), блізкія па ўзроўню эвалюцыйнага развіцця.
АРХАР (цюрк. archar) — дзікі горны баран з вялікімі рагамі, які водзілда ў гарах Цэнтр. Азіі.
АРХЕА(гр. archaios = даўні) — першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэніпо слову «старажытны».
АРХЕАГРАФІЯ (ад археа+
-графія) — навука, якая займаецца распрацоўкай пытанняў, звязаных з выданнем помнікаў пісьменнасці
АРХЕАЗОЙСКІ (ад археа+ гр. zoe = жыццё); а-ая эра — тое, што і архей.
АРХЕАЛбгіЯ (ад археа+ -логія) — навука, якая вывучае быт і культуру даўніх часоў па знойдзеных пры раскопках рэчавых помніках.
АРХЕАМЕРЫКС (ад археа+ гр. meryks = алень) — старажытнае жвачнае ростам з ягня, якое жыло ў эацэнавую эпоху.
АРХЕАПТ^РЫКС (н,-лац.
archaeopteryx, ад гр. archaios = даўні + pteryks = крыло) — самая старажытная птуніка, знойдзеная ў сланцах юрскага перыяду.
АРХЕАПТ^РЫС (ад археа+ гр. pteris = папараць) — вымерлая буйная папарацепадобная расліна, якая існавала ў дэвоне — карбоне.
АРХЕАФІТЫ (ад археа+ -фіты) — віды раслін, вядомыя па археалагічных знаходках як пустазелле яшчэ з дагістарычных часоў (наіір. куколь, васілёк).
АРХЕАЦЫТЫ (ад археа+ -цыты) — 1) асобыя клетачныя элементы ў мезагпеі губак; 2) разнавіднасць амебацытаў.
АРХЕАЦЫЯТЫ (ад археа+ гр. cyathos = кубак) — марскія жывёлы кембрыйскага перыяду з вагпіяковым шкілетам у выглядзе кубка, якія вялі прымацаваны спосаб жыцця і нярэдка ўтваралі рыфы.
АРХЕБАКТЭРЫІ (ад архе(а)+ бактэрыі) — група мікраарганізмаў з пракарыётнай арганізацыяй клетак (гл. пракарыётьі), якая рэзка адрозніваецца некаторымі фізіёлага-біяхімічнымі ўласцівасцямі ад сапраўдных бактэрый (эўбактэрый).
АРХЕГАШЯТЫ (н.-лац. archegoniatae, ад гр. arche = пачатак + gone = нараджэнне) — група раслін, у якіх жаночым палавым органам з’яўляецца архегоній (мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя).
АРХЕГдіПЙ (ад гр. arche = пачатак + gone = нараджэнне) — жаночы палавы орган мохападобных, папарацепадобных і голанасенных раслін.
АРХЕЙ (ад гр. archaios = даўні + аіоп = век, эпоха) — самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая распачалася больш за 3500 млн. гадоў таму назад і працягвалася 900 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, што ўтварыліся ў той час.
АРХЕЙСКІ (ад архей); a а я э р a — тое, што і архей.
АРХЕОГРАФ (ад археа+ -граф) — спецыяліст па археаграфіі.
АРХЕОЛАГ (ад археа+ -лаг) — спецыяліст па археалогіі.
АРХЕбРНІС (ад гр. arche = пачатак + onus = птушка) — разнавід-
насць археаптэрыкса, якую раней лічылі самастойным родам старажьгшых птушак.
АРХЕСПОРЫЙ (ад гр. arche = пачатак + спора) — група клетак, з якіх развіваюцца споры ў імхоў і роўнаспоравых папарацепадобных або мікраспоры ў рознасгюравых папарацепадобпых, голанасеітых і пакрытанасенных раслін.
АРХЁСТРА (гр. orchestra) — акружаная амфітэатрам пляцоўка ў старажытнагрэчаскім тэатры, на якой выступалі хор і акцёры антычнай трагедыі і камедыі.
АРХЕТЫП (гр. archetypon) — 1) самы старажытны рукапіс твора, з якога зроблены наступныя копіі; 2) рэканструяваная або засведчаная моўная форма, зыходная для пазнейшых форм.
АРХІ(гр. archi-, ад arche = пачатак) — прыстаўка, якая абазначае старшынства, вяршэнства або найвышэйшую ступень чаго-н.
АРХГБІСКУП (ад архі+ біскуп) — духоўнае званне ў католікаў, сярэдняе паміж біскупам і мітрапалітам (параўн. архіепіскап).
АРХІВАРЫУС (ням. Archivarius, ад лац. archivarius) — супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.
АРХІВОЛЬТ (іт. archive Ito) — архіт. зненшяе абрамленне пралёту аркі, найчасцей прафіляванае.
АРХІДЫЯКАН (гр. archidiakonos) — старшы дыякан нры мітрапаліце.
АРХІДЭЯ (ад гр. orchis = ядро + eidos = выгляд) — травяністая расліна сям. архідных з духмянымі кветкамі розных колераў, пашыра-
ная ў гроіііках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як джаратыўная.
АРХІЕПІСКАП (гр. archiepiskopos) — духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, старшы епіскап (параўн. архібіскуп).
АРХІКАРП (ад архі+ гр. karpos = плод) — жаночы палавы оргаіі некаторых грыбоў, які складаецца з дзвюх клетак.
АРХІКОРТЭКС (ад архі+ лац. cortex = кара) — філагенічна (гл. філагенез') адносна старажытная час гка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга пазваночных; развіваецца ў эвалюцыі пазней за палеакортэкс.
АРХІМАНДРЫТ (с.-гр. archimandrites) — старшы манах, звычайна ігумен праваслаўнага манастыра.
АРХШЕЛАГ (гр. archipelagos) — група марскіх астравоў, размешчаных блізка адзін каля аднаго, якія разглядаюцца звычайна як адно цэлае.
АРХІРЭЙ (гр. archiereus) — асоба, якая належыць да вьпіпйшых свяшчэннаслужыцеляў (епіскап, архіепіскап, мітраналіт, патрыярх).
АРХІТ (ад гр. orchis = яечка) — мед. запаленне яечка ў чалавека і жывёл.
АРХІТАМІЯ (ад гр. arche = пачатак + -тамія) — форма бясполага размнажэння, якая заключаецца ў расчляненні цела жывёліны на асобныя ўчасткі, або сегменты, кожны з якіх можа развівацца ў новую жывёліну.
АРХІТРАЎ (фр. architrave, ад гр. arche = пачатак + лац. trabs = бэлька) — архіт. галоўная бэлька, ніжняя частка антаблемента.
АРХІТЭКТАНІЧНЫ (гр architektonikos) — звязаны з архітэктонікай.
АРХІТЭКГАР (гр. architekton) — спецыяліст у галіне архітэктуры.
АРХІТЭКТОНІКА (гр. architektonike = будаўнічае майстэрства) — 1) архіт. мастацкае выяўленне заканамернасцей будовы (у суразмернасці, прапарцыянальнасці, маштабнасці і інш.), уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка; 2) будова мастацкага твора, якая абумоўлівае суадносіны яго галоўных і другарадных элементаў (параўн. кампазіцыя 1); 3) агульная карціна геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання горных парод.