• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    АРЭОЛ (фр. aureole, ад лац aureolus — пазалочалы) — 1) светлы крут, ззянне вакол сонца, зорак і іншых яркіх прадметаў, 2) німб вакол галавы чалавека як сімвал свягасці ў рэлігійным мастацтве; 3) зона паблізу радовішчаў, дзе назіраецца павышаная колькасць рудаўгваральных элементаў або іх спадарожнікаў; 4) перан. атмасфера славы, павагі, якая акружае каго-н.
    АРЭОЛА (лац. areola = невялікі пляц) — невялікі афарбаваны кру-
    жок вакол груднога саска, язвы і інш.
    АРЭОМЕТР (ад гр. araios = рэдкі + -метр) — прыбор для вызначэння шчыльнасці вадкасці.
    АРЭФЛЕКСІЯ (ад а+ рэфлексія) — адсутнасць рэфлексаў.
    АРЭЦІР (фр. arreter = спыняць) — прыстасаванне ў дакладным вымяральным прыборы для зберажэння яго ад пашкоджанняў у той час, калі прыборам не карыстаюцца.
    AC1 (фр. as = майстар сваёй справы) — 1) лётчык, які валодае лётным і баявым майстэрствам; 2) перан. дасканалы майстар сваёй справы.
    АС~ (лац. as) — старажытнарымская дробная медная манета, роўная Vio дынарыя.
    АСАМБЛЕЯ (фр. assemblee = сход) — агулыгы сход якой-н. міжнароднай арганізацыі дыпламатычнага, палітычнага і навуковага характару.
    АСАМБЛЯЖ (фр. assemblage) — змешванне вінаматэрыялаў, прыгатаваных з вінаграду, для паляпшэння якасці будучых він.
    АСАНАНС (фр. assonance) — паэтычны прыём, заснаваны на супадзенні націскных галоспых гукаў у недакладных рыфмах.
    АСАНАРЫЗАЦЫЯ (ад а+ лац sonor, -oris = гук) — меры па змяншэнню шуму або забеспячошпо памяшкаіпія абаронай ад знешняга шуму.
    АСАННА (гр. hosanna, ад ст.-яўр. hoszi’ anna) — хвалебны вокліч у хрысціянскім і іудзейскім богаслужэнні; спяваць асанну — залшіне ўсхваляць
    АСАРСОЛ (ад гр. oksys = кіслы + лац. ars = мыш’як + -ол) — лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры лячэнні сіфілісу, амёбнай дызентірыі і іншых хвароб.
    АСАРТЫМЁНТ (фр. assortiment) — 1) падбор розных відаў тавараў у магазіне або вырабаў на вытворчым прадпрыемстве; 2) падбор аднародных прадметаў розных сартоў (напр. а. ручак).
    АСАРЦІ (фр. assorti = добра падабраны) — спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., пераважна аднароднага.
    АСАФЕТЬІДА (лац. asa foetida, ад перс. aza = смала + лац. foetida = смярдзючая) — смалістае рэчыва з рэзкім часночным пахам. якое здабываюць з сярэднеазіяцкай расліны ферулы асафетыды; выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    АСАЦЫІРАВАЦЬ (рус. ассоцннровать, ад лац. associare = далучаць) — устанаўліваць асацыяцыю 3.
    АСАЦЫЯЛЬНЫ (ад а+ сацыяльны) — проціграмадскі, неграмадскі.
    АСАЦЫЯНІЗМ (ад асацыяцыя) — адзін з асноўных кірункаў у псіхалогіі 17—19 ст., які зводзіў псіхічныя працэсы. найперш. мысленне. да асацыяцыі ўяўленняў.
    АСАЦЫЯТЬІЎНЫ (ад лац. associare = далучаць) — заснаваны на сувязі, калі ідэя, уяўленне ўзнікае ў памяці дзякуючы падабенству, сумежнасці або процілегласці з іншай ідэяй, уяўленнем.
    АСАЦЫЯЦЫЯ (с.-лац. associatio = злучэнне) — 1) аб’яднанне асоб, арганізацый, устаноў, прадпрыем-
    стваў аднаго роду дзейнасці (напр. а. медыцынскіх работнікаў); 2) група, спалучэнне, злучэнне чагон. (напр. а. малекул, зорная а.); 3) сувязь ідэй, уяўленняў, пры якой адно выклікае ў свядомасці другое дзякуючы іх падабенству, сумежнасці або процілегласці (проціл. дысацыяцыя 2).
    АСДЫК (англ. asdic) — гідралакацыйны прыбор для вызначэння месцазнаходжання падводных аб’ектаў.
    АСЕШ (ад лац. osseus = касцяны) — арганічнае рэчыва касцей і храсткоў.
    АСЕЙСМІЧНЫ (ад а+ сейсмічны) — які не паддаецца дзеянню землетрасенняў; а-ая вобл а с ц ь — тэрыторыя зямнога шара, дзе не бывае землетрасенняў або яны праяўляюцца слаба.
    АСЕКСУАЛЬНАСЦЬ (ад а+ сексуальны) — 1) адсутнасць палавых прымет, 2) адсутнасць палавой цягі.
    АСЕКТАТАРЫ (лац. assectator = пастаяпны спадарожнік) — віды раслін, якія часта прысутнічаюць у фіпіацэнозе, але дамінантамі не з’яўляюцца.
    АСЙМБЛЕР (англ. assembler) — агульнапрынятая назва трансляпіара з аўтакода.
    АСЕШЗАЦЫЯ (ням Assanisation, ад фр. sain = здаровы) — санітарныя мерапрыемствы па ачышчэнню мясцовасці ад нечыстотаў і адкідаў.
    АСЕПТЫКА (ад a+ гр. septikos = гніласны) — сукупнасць прафілактычных метадаў і прыёмаў, накіраваных на стварэнне безмікроб-
    ных умоў каб пазбегнуць заражэння ран (параўн. антысептыка).
    АСЕРТАРЫЧНЫ (лац assertorius) — сцвярджальны; a а е суджэнне — суджэнне, у якім толькі канстатуецца факт, але не выражаецца яго лагічная неабходнасць.
    асегнавАць (лац. assignare = вызначаць) — выдзяляць грашовыя сродкі на якія-н. патрэбы.
    АСІГНАТЫ (фр. assignats, ад лац. assignare = вызначаць) — папяровыя грошы, выпушчаныя ў Францыі ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1794 г.
    АСІГНАЦЬІЯ (лац. assignatio = прызначэнне) — папяровы грашовы знак.
    АСІЗЫ (ад п.-лац. assisae = пасяджэнні) — 1) пасяджэнне каралеўскай рады, а таксама пастановы і распараджэнні караля ў сярэдневяковай Англіі; 2) распараджэнні ўладарных сеньёраў у сярэдневяковай Францыі; 3) выязныя судовыя сесіі ў сучасных Англіі і Францыі.
    АСІМЕТРЬГЧНЫ (ад асіметрыя) — несіметрычны, нераўнамерны, непрапарцыянальны.
    АСІМЕТРЫЯ (гр. asynunetria) — адсутнасць або парушэнне сіметрыі.
    АСІМІЛЯВАЦЬ (лац. assimilaге) — 1) прыпадабняць сабе; 2) засвойваць (напр. а. вуглярод паветра).
    АСІМІЛЯТАР (ад асіміляцыя) — 1) той, хто праводзіць асіміляцьпо, прымусова навязвае народу чужую мову, культуру; 2) арганізм
    або частка арганізма, якая асімілюе пажыўныя рзчывы.
    АСІМІЛЯЦЫЯ (лац. assimilatio) — 1) зліццё аднаго народа з другім у выніку засваення ім чужой мовы і культуры і паступовай страты самабытнасці; 2) засваенне расліннымі і жывёльнымі арганізмамі неабходных для іх развіцця пажыўных рэчываў (параўн. дысіміляцыя 1); 3) прыпадабненне гукаў пры вымаўленні (напр. «шшытак» пры напісанні «сшытак»),
    АСІМПГА ГЫЧНЫ (ад асімптота) — мат. які неабмежавана набліжаецца.
    АСТМПТОТА (гр, asymptotos = які не супадае) — мат. прамая, да якой неабмежавана набліжаюцца пункты пэўнай крывой па меры Ta­ro, як яны аддаляюцца ў бясконцасць.
    АСІМПТбтЫКА (ад асімптота) — мат. паводзіны функцыі 4 у асобных пунктах, найчасцей пры імкненні аргумента 2 або функцыі ў бясконцасць.
    АСШДЭТбн (гр. asyndeton = бяззлучнікавасць) — стылістычны прыём, пры якім апускаюцца злучнікі паміж граматычна аднароднымі словамі і сказамі, каб надаць выказванню большую выразнасць, сцісласць.
    АСІНЕРГІЯ (ад a+ гр. synergia = узаемадзеянне) — страта здольнасці аб’ядноўваць асобныя рухі ў складаны рухальны акт (назіраецца пры захворванні мазжачка).
    АСШХРбнНЫ (ад а+ сінхронны) — не адначасовы, які не супадае ў часе; а. электрарух а в і к — электрарухавік пераменнага току з рознымі частотамі
    вярчэння ротара і магнітнага поля статара.
    АСІРЫЯЛОГІЯ (ад н -лац. Asyria = назва старажытнай дзяржавы ў Пярэдняй Азіі + -логія) — навука, якая вывучае гісторыю, літаратуру, мову і пісьменнасць старажытных народаў Месапатаміі — Асірыі і Вавілоніі.
    АСІСТАЛІЯ (ад a+ гр. systole = скарачэнне) — рэзкае паслабленне скарачэнняў сардэчнай мышцы, якое выклікае разлад дзейнасці сэрца.
    АСІСТ^НТ (лац. assistens, -ntis = прысутны, памагаты) — 1) асоба, якая дапамагае спецыялісту пры выкананні асноўнай работы, напр. памочнік урача пры аперацыі, прафесара ў час чытання лекцыі і інш.; 2) асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.
    АСІСЦІРАВАЦЬ (лац. assisteге) — быць памочнікам пры спецыялісце, выконваць абавязкі асістэнта 1.
    АСІФІКАЦЫЯ (ад лац. os, ossis = косць + -фікацыя) — акасцяненне. ACK (гр. askos = сумка) — орган размнажэння ў аскаміцэтаў у выглядзе сумкі.
    АСКАБОЛ (н.-лац. ascobolus) — сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца пераважна на конскім гноі.
    АСКАД^СМ (н.-лац. ascodesmis) — сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах жывёл.
    АСКАМІЦЭТЫ (н.-лац. ascomycetes, ад гр. askos = сумка + mykes, -etos = грыб) — клас выпіэйшых
    грыбоў, для якога характэрна размнажэнне спорамі, што развіваюцца ў асках', пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека; сумчатыя грыбы.
    АСКАРБІНАВЫ (ад а+ с.-лац. scorbutus = цынга) — звязаны з вітамінам С, нястача якога ў ежы выклікае цынгу (напр. а-ая кіслата).
    АСКАРБІНАЗА (ад а+ с.-лац. scorbutus = цынга) — фермент, які паскарае акісленне аскарбінавай кіслаты (змяшчаецца ў раслінах).
    АСКАРБШАМЁТРЫЯ [ад аскарбін(авы) + -метрыя\ — метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор аскарбінавай кіслаты.
    АСКАРЫДОЗ (гр. askaris, -idos = кішачны чарвяк) — гліснае захворванне, выкліканае паразітаваннем у арганізме аскарыдаў.
    АСКАРЫДЫ (н.-лац. ascaridae, ад гр. askarides) — сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у кіпіэчніку млекакормячых і чалавека.
    АСКАСПОРА (н.-лац. ascospoга) — сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці вішні, слівы, сцёблах бабовых.
    АСКАСФЕРА (н.-лац. ascosphaeга) — сумчаты грыб сям. аскасферавых, які паразітуе на лічынках меданоснай гтчалы.
    АСКАФАН (н.-лац. ascophanus) — сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на субстратах, багатых перагноем.
    АСКАХГГА (н.-лац. ascochyta) — недасканалы грыб сям, шаравідкавых, які развіваецца на раслінах сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых.
    АСКАХІТОЗЫ (ад аскахіта) — хваробы раслін, асабліва сям. бабовых, складанакветных, ружавых, паслёнавых, злакавых, гарбузовых, якія выклікае аскахіта.
    АСКЕЗА (гр. askesis = спосаб жыцця) —спосаб жьшця, які адпавядае патрабаванням аскетызму 1. АСКЕР (тур. asker, ад ар. askar = салдат) — турэцкі салдат.
    АСКЕТ (гр. asketes) — 1) рэлігійны падзвіжнік, які знясільвае сябе постам і доўгай малітвай; 2) перан. чалавек, які адмаўляецца ад жыццёвых задавальненняў, абмяжоўваецца самым неабходным і вядзе строгі спосаб жыцця.
    АСКЕТЫЗМ (ад аскет) — 1) рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчванне плоці» для дасягнення маралыіай дасканаласці; 2) перан. крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.
    АСМАНІЗМ (ад асманы) — шавіністычная ідэалогія і палітычная дактрына турэцкай буржуазіі, якая была накіравана на ператварзнне ўсіх нацыянальнасцей Асманскай імперыі ў адзіпую «асманскую нацыю».
    АСМАНТУС (н.-лац. osmanthus) — вечназялёная кустовая расліна сям. маслінавых са скурыстым лісцем, пайіыраная ў Азіі і Паўн Амерыцы.