Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АНДЭРРАЙТЭР (англ. underwriter) — асоба, якая прымае на сябе абавязак па размяшчэнню, рэалізацыі каштоўных папер (акцый) на рынку.
АНЕЙРОІД (ад гр. oneiros = сон + -oid) — расстройства свядомасці, якое характарызуецца сумессю фрагмеігтаў адлюсзраваіпія рэальнага свету і яркіх фантаетычных уяўленняў, падобна на тое, як гэта бывае ў сне.
АНЕКДОТ (фр. anecdote, ад гр. anekdotos = нявыдадзены) — 1) кароткае апавяданне жаргоўнага ці сатырычнага зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, выпадак у жьшці гістарычнай асобы або фалыслорнага героя; 2) невялікае гумарыстычнае апавяданне з нечаканым какцом.
АНЕКСІРАВАЦЬ (лац. annecteге) — гвалтоўна далучаць, захопліваць тэрыторыі ііішых дзяржаў.
АНЕКСІЯ (лац. аппехіо = далучэнне) — захоп, гвалтоўнае далучэнне да краіны чужой тэрыторыі.
АНЕКСІЯНІЗМ (фр. annexionisme, ад лац. аппехіо = далучэнне) — палітыка анексіі, захопніцкая палітыка.
АНЕЛІДЫ (ад лац. aimelus = кольца + гр. eidos = выгляд) — кольчатыя чэрві, пашыраныя ў грунце, морах і прэсных водах зямнога шара.
АНЕМА(гр. anemos = вецер) — першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «вецер».
АНЕМАГАМ (ад анема+ гр. gamos = шлюб) — расліна, якая апыляецца пры дапамозе ветру.
АНЕМАГАМІЯ (ад анема+ -аямія) — тое, што і анемафілія.
АНЕМАКЛШОГРАФ (ад анема+ гр. klino = нахіляю + -граф) — самапісная прылада для вымярэння нахілу ветру да гарызантальнай плоскасці.
АНЕМАМЕТРЫЯ (ад анема+
-метрыя') — раздзел практычнай метэаралогіі, які займаецца вымярэпнем хуткасці ветру.
АНЕМАРУМБОГРАФ (ад анема+ англ. rhumb = вугал + -граф) — тое, што і анемограф. АНЕМАРУМБбМЕТР (ад анема+ румб + -метр) — тое, што і анемометр.
АНЕМАСКОП (ад анема+ -скоп) — прыбор, які паказвае наяўнасць ветру пэўнага напрамку.
АНЕМАФІЛІЯ (ад анема+ -філія) — прыстасаванасць кветак раслін да апылення пры дапамозе ветру.
АНЕМАФІЛЬНЫ (ад анема+ гр. phileo = люблю); a ы я р а с л і н ы — ветраапыляльныя расліны.
АНЕМАХАРЫЯ (ад анема+ -харыя) — рассейванне насення, спораў, пладоў раслін веірам.
АНЕМІЧНЫ (ад анемія) — 1) які мае дачыненне да анеміі; малакроўны; 2) перан. вялы, кволы; бяздзейны.
АНЕМІЯ (гр. anaimia) — змяншэнне колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві, малакроўе.
АНЕМбгРАФ (ад анема+
-граф) — прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру.
АНЕМОМЕТР (ад анема+ -метр) — прыбор для вымярэння хуткасці руху і напрамку ветру.
АНЕМбНА (гр. anemone) — травяністая расліна сям. казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі; кураслеп.
АНЕНЦЭФАЛІЯ (ад ан+ гр. enkephalos = галаўны мозг) — змяшпэнне або поўная адсутнасць
гаііаўнога мозга ў выніку анамаліі развіцця.
АНЕРГІЯ (ад гр. anergos = не выкананы) — страта здольнасці рэагаваць на раздражняльнікі.
АНЕРОІД (ад a+ гр. neros = вільгаць + -оід) — барометр, у якім атмасферны ціск вымяраевда па велічыні дэфармацыі пругкай металічнай каробкі.
АНЕСТЭЗІЁЛАГ (ад анестэзія + -лаг) — спецыяліст у галіне анестэзіялогіі.
АНЕСТЭЗІН (ад гр. anaisthesia = неадчувальнасць) — лекавы прэпарат, які вьікарыстоўваецца для мясцовага абязбольвання.
АНЕСТЭЗІРАВАЦЬ (ад анестэзія) — абязбольваць пры дапамозе анестэтыкаў.
АНЕСТЭЗІЯ (гр. anaisthesia = неадчувальнасць) — 1) страта або паслабленне ўспрымальнасці да знешніх раздражненняў; 2) абязбольванне пры дапамозе анестэтыкаў.
АНЕСТЭЗІЯЛОГІЯ (ад анестэзія + -логія) — раздзел медыцыны, які распрацоўвае метады і сродкі абязбольвапня.
АНЕСТЭТЫКІ (ад гр. anaisthetos = неадчувальны) — сродкі дая абязбольвання.
АНЕСТЭТЫЧНЫ (ад гр. anaisthetos = неадчувальны) — абязбольваючы.
АНЕЎПЛАТДЬІЯ (ад ан+ гр. eu = цалкам, зусім + ploos = кратны + eidos = выгляд) — спадчынная змена, пры якой клеткі арганізма змяншаюць або павялічваюць колькасць храмасом у параўнанні з іх звычайным наборам.
АНЕЎРЬІЗМА (гр. aneurysma = расшырэнне) — мясцовае расшырэнне артэрыі, выкліканае зменамі яе сценак або пашкоджаннем.
АНЕЎРЫН (ад a+ гр. neuron = нерв) — вітамін Ві, неабходны для нармальнай дзейнасці нервовай сістэмы.
АНЁЛ (польск. апіоі, ад грэч. апgelos = пасланец) — 1) пасланец бога, якога вернікі ўяўляюць у выглядзе юнака з крыламі; 2) перан. асоба як увасабленне чаго-н. станоўчага, ідэальнага.
АНЖАМБЕМІН (фр. enjambement) — паэтычны прыём, пры якім фраза, пачатая ў адным вершаваным радку, заканчваецца ў наступным.
АНІГЕНА (н.-лац. onygena) — сумчаты грыб сям. анігенавых, які развіваецца на рагах і капытах буйной рагатай жывёлы, коней, авечак, пер’і птушак, выклікае гідроліз рагавога рэчыва.
АНІГІЛЯЦЫЯ (лац. armihilatio = знішчэнне) — ператварэнне элементарных часціц і аіггычасціц пры сутыкненні ў іншыя часціцы, напр. прапюна і антыпрапюна ў некалькі мезонаў або электрона і пазітрона ў два фатоны.
АНІЕН (гр. anion = які ідзе ўверх) — адмоўна зараджаны іон, які ў час электролізу рухаецца да анода.
АШЗА(гр. anisos = неаднолькавы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «неаднолькавы».
АНІЗАГАМЁТЫ (ад аніза+ гаметы) — гаметы, якія адрозніва-
юцца па форме, велічыні і паводзінах пры капуляцыі.
АНІЗАГАМІЯ (ад аніза+ -гамія) — палавы працэс, пры якім адбываецца зліццё анізагамет.
АНІЗАКАРЫЯ (ад аніза+ kore = зрэнка) — розная велічыня зрэнак у асоб з захворваннем галаўнога і спіннога мозгу.
АШЗАМЕРЫЯ (ад аніза+ -мерыя) — неаднолькавасць уласцівасцей адноўленых органаў, клетак, частак клетак.
AH13AMETP (ад аніза+ -метр) — прылада для вызначэшія магнітнай анізатрапіі монакрышталёў і тэкстураваных матэрыялаў.
АШЗАМЕТРЫЯ (ад аніза+ -метрыя) — неаднолькавы зрок абодвух вачэй.
АШЗАТРАПІЯ (ад аніза+ -трапія) — 1) неаднолькавасць фізічных уласцівасцей рэчыва (напр. механічных, аптычных, электрычных) па розных напрамках унутры яго (проціл. ізатрапія}, 2) здольнасць органаў расліны набываць рознае становішча пры аднолькавым уздзеянні фактараў знешняга асяроддзя.
АНІЗАФІЛІЯ (ад аніза+ -фі~ лія) — неаднолькавы памер лістоў на адным і тым жа парастку ў некаторых раслін.
АНІЗЕЙКАНІЯ (ад аніза+ гр. eikon = адлюстраванне) — розніца ў велічыні адаюстраванняў на сятчатцы абодвух вачэй пры бінакулярным разглядванні прадмегаў.
АІПЗОЛ (фр. anisol) — арганічнае злучэнне, рэчыва прыемнага паху, якое выкарыстоўваецца ў парфумернай прамысловасці.
АНІЛШ (фр. aniline, ад парт. anil < ар. ап-ші = індыга) — арганічнае злучэнне, алеістая ядавітая вадкасць без колеру; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў, выбуховых рэчываў.
АШЛШГУС (ад лац. anus = задні праход + lingere = лізаць) — варыянт папярэдніх інтымных ласкаў у час любоўнай прэлюдыі, пры якой палавое ўзбуджэнне дасягаецца праз раздражненне заднепраходнай вобласці партнёра языком і губамі.
АШЛІНКЦЫЯ (ад лац. anus = задні праход + lingere = лізаць) — тое, што і анілінгус.
АШМАЛІЗМ (фр. animalisme, ад лац. animal = жывёла) — адлюстраванне жывёл у жывапісе і скульптуры.
АШМАЛІСТ (фр. animaliste, ад лац. animal = жывёла) — мастак або скульптар, які адлюстроўвае ў сваіх творах пераважна жывёл.
АНІМАЛІСТЬІЧНЬІ (ад анімаліст) — звязаны з адпюстраваннем жывёльнага свету ў выяўленчым мастацтве і літаратуры (напр. а. жанр).
АШМАЛЬКУЛІЗМ (ад лац. animalculum = звярок) — сістэма поглядаў біёлагаў 17—18 ст., якія лічылі, што ў сперматазоідзе змяшчаецца ў мініяцюры сфарміраваны арганізм, а яго развіццё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах (параўн. авізм).
АШМАЛЬКУЛІСТЫ (ад лац. animalculum = звярок) — прыхільнікі анімалькулізму (параўн. авіспіы).
АНІМАЛЬНЫ (лац. animalis = жывёльны) — які адносіцца да жывёлы, жывёльны.
АНІМАТА (іт. animato) — муз. жвава, узбуджана.
АІПМАТАР (лац. animator = ажыўляльнік) — 1) спецыяліст па анімацыі', 2) уст. той, хто заахвочвае, пабуджае да дзейнасці.
АНІМАТЬІЗМ (ад лац. animatus = адушаўлёны) — вера ў безасабовую адушаўлёнасць прадметаў і з’яў акаляючай рэчаіснасці — характэрная рыса ўсіх першабытных рэлігій.
АНІМАТЭР (фр. animateur) — душа кампаніі.
АНІМАЦЫЯ (лац. animatio = адушаўлёнасць) — метад стварэння серыі здымкаў, малюнкаў або сілуэтаў у розных фазах руху, пры паказе якіх на экране з’яўляецца ўражанне ажыўлення мёртвых форм руху.
AH1MI3M (ад лац. anima = душа) — уяўленне пра існаванне душы ў кожнай рэчы, надзялеіше прадметаў і з’яў прыроды ўласцівасцямі жывых істот.
АНІС (н -лац. anisum, ад гр. anison) — 1) травяністая эфіраалейная расліна сям. парасонавых, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама яе насенне, якое ўжываецца як прыправа; 2) сорт яблыні з сакаўнымі кісла-салодкімі яблыкамі, а таксама плод гэтай яблыні.
АНІХАМІКОЗ (ад rp onyks, -усhos = ногаць + ліікозы) — захворванне ногцяў, якое выклікаецца розпымі відамі паразітычных грыбоў.
АШХАФОРЫ (н.-лац. onychophora) — тып многасегментных беспазваночных жывёл падраздзялення першаснаротых, знешне падобных на вусеня; жывуць у лясным подсціле.
АНІХІЎРЫДЫ (н.-лац. onychiuridae) — сямейства насякомых аірада нагахвостак; шкодзяць усходам і агародным раслінам.
АНІХІЯ (ад гр. onyks, -ychos = ногаць) — захворванне ногцяў, паражэнне ногцевай пласцінкі, кораня ногця, ногцевага ложа (параўн. параніхія).
АШЯШТЫ (ад гр. anion = які ідзе ўверх) — іаніты, здольныя абменьваць свае адмоўна зараджаныя іоны (аніёны) на іоны знешняга асяроддзя.
АНКАГЕНЕЗ (ад гр. onkos = уздутасць + -генез) — працэс ператварэння нармальных клетак, тканак у пухлінныя.
АНКАГЁННЫ (ад ip. onkos = уздутасць + -генны) — тое, што і канцэрагенны.
АНКАГЁНЫ (ад гр. onkos = уздутасць + ген) — гены, якія абумоўліваюць пераўтварэнне нармальных клетак эўкарыёт у злаякасныя.
АНКАЛІТЫ (ад гр. onkos = уздутасць, нарасць + -літ') — вапняковыя і даламітавыя ўтаарэнні ў горных пародах, якія паходзяць з пасялспняў выкапнёвых ніжэйшых водарасцяў.
АНКАЛОГІЯ (ад гр. onkos = уздутасць + -логія) — раздзел медыцыны, які вывучае пухліны і распрацоўвае метады іх лячэшія
АНКАТЫЧНЫ (гр. onkoteros) — напружаны, павялічаны; а. ц і с к — частка асматычнага ціску раствору, выкліканая калоідамі, што змяшчаюцца ў гэтым растворы.
АНКЕР (ням. Anker, ад лац. апсога = якар) — 1) дэталь гадзіннікавага механізма, якая звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка; 2) металічная дэталь, якая служыць для мацавання састаўных частак збудаванняў, машын.