Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АЛІГАМЁРНЫ (ад аліга+ гр. meros = частка) — які мае адносі-
ны да жывёл з целам, падзеленым на малую колькасць сегментаў.
АЛІГАМЕРЫ (ад аліга+ -мер) — палімеры нізкай ступені палімерызацыі.
АЛІГАМЕРЬІЗАЦЫЯ (ад аліга+ гр. meros = частка) — працэс змяншэння колькасці гамалагічных і гомадынамічных (якія выконваюць адну функцыю) органаў у арганізме.
АЛІГАМЁРЫЯ (ад аліга+ -мерыя) — змяншэнне колькасці гамалагічных органаў, якія паўтараюцца, у працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў (напр. змяншэнне колькасці сегмеіггаў цела ў чарвей).
АЛІГАПОЛІЯ (ад аліга+ гр. роіео = прадаю) — 1) панаванне некалькіх кампаній (трэстаў, канцэрнау) у некаторых галінах прамысловасці; 2) сітуацыя на рынку, пры якой невялікая колькасць прадаўцоў, што кантралюе цэнаўтварэнне, гандлюе з вялікай колькасцю пакупнікоў.
АЛІГАПСОШЯ (англ. oligopsoпіа) — сітуацыя на рынку, пры якой даволі абмежаванай колькасці пакупнікоў процістаіць вялікая колькасць прадаўцоў (вытворцаў).
АЛІГАРХ (ад алігархія) — 1) правіцель алігархіі 1; 2) прадстаўнік манапалістычнага капіталу.
АЛІГАРХІЯ (гр. oligarchia = улада нямногіх) — 1) гіст. дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў; 2) палітычнае і эканамічнае панаванле ў краіне невялікай групы прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу (напр., фінансавая а.).
АЛІГАСАГГРОБЫ (ад аліга+ сапробы) — арганізмы, якія жывуць у чыстьгх або слаба забруджаных арганічнымі рэчывамі водах.
АЛІГАСПЕРМЕЯ (ад аліга+ сперма) — памяншэнне аб’ёму спермы, што вьшіваецца пры семявывяржэнні
AJШ AT (ад лац. alligare = прывязваць) — кніга, прыплеценая да іншай кнігі
АЛІГАТАР (англ. alligator, ад ісп. el lagarto = яшчарка) — тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў вадаёмах Паўн. Амерыкі і Паўд. Кітая.
АЛІГАТОНІКА (адалігя+ тоніка) — муз сістэма з малой колькасцю гукаў, дзе ўсе тоны функцыянальна раўнапраўныя.
АЛІГАТРОФНЫ (ад аліга+ -трофны)', а-ыя азёры — глыбокія, бедігыя раслінным планктонам і пажыўнымі рэчывамі азёры з паніжанай мінералізацыяй і высокай празрыстасцю вады; a ы я р а с л і н ы — тое, што і алігатрофы.
АЛІГАТРОФЫ (ад аліга+ -трофы) — раслшы, здольныя расці на бедных пажыўнымі рэчывамі глебах (напр. верас, сасна); параўн. мезатрофы, эўтрофы.
АЛІГАФАГІ (ад апіга+ фагі) — жывёлы, якія кормяцца нямногімі відамі ежы (наггр. ясіраб-перапёлачнік, каларадскі жук).
АЛІГАФАГІЯ(ад сйііга+ -фагія) — харчаванне жывёльных арганізмаў толькі некалькімі відамі ежы, напр. пэўнымі відамі насення раслін, некаторымі травяііістымі раслінамі, насякомымі.
АЛІГАФРЭНАПЕДАГОПКА (ад алігафрэнія + педагогіка) — раздзел педагогікі, які распрацоўвае пытанні навучання і вьгхавання разумова адсталых дзяцей.
АПГАФРЭНАПСІХАЛдгіЯ (ад атга+ гр. phren = розум + псіхалогія) — раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічнае развіццё і магчымасць яго карэкцыі ў дзяцей з штэлектуальнымі недахопамі.
АЛІГАФРЭНІЯ (ад аліга+ гр. phren = розум) — прыроджанае або набытае ў раннім узросце псіхічнае недаразвіццё чалавека (параўн. дэменцыя).
АІІГАХЕТЫ (ад апіга+ гр. chaite = шчацінка) — клас кольчатых чарвей, якія жывуць у глебе і часткова ў вадаёмах; малашчацінкавыя чэрві.
АЛЕГАЦУКРЫДЫ (ад апіга+ цукрыды) — вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на невялікую колькасць монацукрыдаў да а-аў належаць, напр., дыцукрыды.
АЛІГАЦЭН (ад аліга+ -цэн) — трэцяя эпоха палеагену
АЛІГАЦЭНАВЫ (ад аліга+ -ірн); а-ая эпоха — тое, што і алігацэн.
АЛІГАЦЭНбз (ад аліга+ -цэноз) — фітацэноз, у склад якога ўваходзіць толькі некалькі відаў вышэйшых раслін — прадуцэнтаў.
АЛІГЕМІЯ (ад аліга+ -емія) — змяншэнне агульнай колькасці крыві ў арганізме (пры крывацёках, згусанні крыві і інпі.).
АЛІГУРЫЯ (ад аліга+ -урыя) — змяншэнне колькасці мачы, што выдзяляецца ныркамі.
АЛІДАДА (ар. al-idada) — дэталь астранамічных і геадэзічных вугламерных інструментаў, якая верціцца вакол восі ў цэнтры лімба.
АЛІЗАРЬІН (фр. alisarine < ісп. alizarina, ад ар. al asaru = выціснуты сок) — фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэшія марэны або і пггучным спосабам.
АЛІКВОТЫ [лац. aliquot = некалькі (тонаў)] — 1) муз. тоны, якія суправаджаюць асноўную мелодыю; 2) частаі велічыні, на якія цэлае дзеліцца без астатку.
АЛІЛУЯ (ст.-яўр. hellelu-Jah = слаўце бога) — хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.
аліментАцыя (с.-лац. alimentatio) — 1) сістэма дзяржаўнай дапамогі дзецям беднякоў і сіротам у Стараж. Рыме; 2) абавязак выплачваць аліменты.
АЛІМЕНТЫ (лац. alimentum = утрыманне, харчаванне) — сродкі, якія ва ўстаноўленых законам выпадках адны члены сям’і абавязаны выплачваць на ўтрыманне другіх.
АЛІМП (гр. Olympos = назва гары ў Грэцыі, дзе паводле ўяўленняў старажытных грэкаў жылі багі) — выбранае кола якога-н. таварыства (напр. літаратурны а.).
АЛІМШЙСКІ (гр. Olympics) — 1) які мае адносіны да алімпіяды (напр. а-ія гульні); 2) перан. урачыста-спакойііы, непарушны.
АЛІМПІЯДА (гр. Olympias, -ados) —
1) міжнародныя спартыўныя спаборніцгвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады па ўзору старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў;
2) каманднае першынство свету па шахматах ці міжнародных шашках; 3) назва аглядаў, конкурсаў мастацкай самадзейнасці, народнай творчасці ў СССР у 1920— 1940-я г.; 4) спаборніцгвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў (напр. а. па матэматыцы).
АЛІСТАСТРОМА (ад гр. olisthos = няўстойлівасць + stroma = падсцілка) — хаатычнае скаплеіше абломкаў горных парод сярод тоўшчаў, у якіх яны змяшчаюцца.
АЛІСУМ (н. лац. Alyssum, ад гр. alysson = які ўжываецца супраць урокаў) — травяністая расліна сям. крыжакветных з дробнымі жоўтымі кветкамі ў іронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Цэнтр. Еўропе і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; бурачок.
АЛІТАВАЦЬ (ням. alitieren) — наносіць на металічныя вырабы алюмініевае пакрыццё, каб засцерагчы іх ад акіслення.
АЛІТЭРАЦЫЯ (ад лац. ad litteram = да літары) — паэтычны прыём, заснаваны на паўтарэнні аднолькавых або блізкіх зычных гукаў у вершаваным радку для ўзмацнення інтанацыйнай і гукавой выразнасці мовы.
АЛІФАТЫЧНЫ (ад rp. aleiphar, -atos = тлушч) — тлусты, ацыклічны; а-ыя злучэнні — арганічпыя злучэнлі, у якіх атамы вугляроду злучаны паміж сабой у прамыя незамкнёныя ланцугі.
АЛІЦЫКЛІЧНЫ [ад гр. alei(phar) = тлушч + цыклічны 2]; a ы я з л у ч э н н і — аргалічныя злучэнні з цыклічнай (кальцавой) бу-
A —
довай, y склад цыкла якіх уваходзяць толькі атамы вугляроду.
АЛІЦЫН (ад лац. аіішп = часнок) — лекавы прэпарат, антыбіётык, антыбактэрыяльны сродак супраць шэрагу мікраарганізмаў.
АЛКАГАЛІЗ АЦЫЯ (ад ар аіkuhl = далікатны парашок) — 1) дабаўлешіе спірту да вінаграднага віна, каб павялічыць яго моцнасць; 2) увядзенне спірту ў тканкі арганізма для суцішэння болю.
АЛКАГАЛІЗМ (ад ар. al-kuhl = далікатны парашок) — хвароба, якая ўзнікае ад празмернага і частага ўжывання спіртных напіткаў: выяўляецца ў псіхічнай і фізічііай залежнасці ад алкаголю, сацыяльнай і маральнай дэфармацыі асобы, у псіхічных, неўралагічных і саматычных расстройствах.
АЛКАГАЛІМЕТР (ад алкаголь + -метр) — прыбор для вызначэння працэнтнай колькасці алкаголю ў воднаалкагольных растворах.
АЛКАГАЛІМЕТРЫЯ (ад алкаголь + -метрыя) — вызначэнне працэнтнай колькасці алкаголю ў воднаалкагольных растворах.
АЛКАГАЛЙТЫ (ад ар. al-kuhl = далікатны парашок) — арганічныя злучэнні, прадукты замяшчэння металам вадароду гідраксілызай групы (гл. гідраксіл) спіртоў.
АЛКАГОЛІЗ [ад алкаго(ль) + -ліз] — абменны распад рэчываў пры ўзаемадзеянні са спіртамі.
АЛКАГбЛЬ (ар. al-kuhl = далікатны парашок) — 1) арганічнае злучэнне, у склад малекул якога ўваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; 2) спіртныя напіткі.
АЛКАЛІЗАЦЫЯ (ад ар. al-kali = шчолач) — далучэнне шчолачаў да рэчываў.
АЛКАЛІМЁТРЫЯ (ад ар. al-kali = шчолач + -метрыя) — вызначэнне колькасці кіслаты ў рэчыве шляхам дабаўлення да яго шчолачы.
АЛКАЛОЗ (ад ар. al-kali = шчолач) — павелічэнне колькасці шчолачаў у крыві і тканках арганізма (параўн. ацыдоз).
АЛКАЛбіД (ад ар. al-kali = шчолач + -оід) — арганічнае рэчыва, падобнае на іпчолач, якое мае ў сабе азот і вызначаецца моцным фізіялагічііым дзеяннем.
АЛКАНА (н.-лац. alcanna, ад ар. al-hinna = хна) — травяністая расліна сям. бурачнікавых з шорсткім лісцем, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сірыі, Іраку, Іране; дае алканін.
АЛКАНІН (ад алкана) — натурачьны фарбаватьнік, які здабываюць з карэння алканы і выкарыстоўваюць у хімічнай, касметычнай і харчовай прамысловасці.
АЛКАНЫ (ад алкагаль) — насычапыя ацыклічныя вуглевадароды.
АЛКАРАН (тур, А1-Когап, ад ар. al-Qur’an) — тое, што і каран.
АІКЁНЫ (ад алкіл) — арганічныя вуглевадародныя злучэнні з адной падвойнай сувяззю паміж атамамі ў малекуле.
АЛКІДНЫ [ад алк(аголь) + лац. (ac)id = кіслата] — які адносіцца да рэчываў, пгго атрымліваюцца шляхам узаемадзеяння карбонавых кіслот з многаатамнымі спіртамі.
АЛКІЛ (ap. al-kuhl = далікатны парашок) — аднавалентны арганічны радыкал вуглевадароду апіфатычнага рада.
АЛКІЛАВАЦЬ (ад а/ікіл) — уводзіць алкіл у малекулу арганічнага злучэння.
АЛКІЛСУЛЬФАТЫ (ад алкіл + сульфаты) — эфіры сернай кіслаты.
АЛКІНЫ (ад алкіл) — арганічныя злучэіші ненасычанага вуглевадароду з адной трайной сувяззю паміж атамамі ў малекуле, напр. ацэтылен.
АЛМАЗ (тат. almas < ap. almas, ад гр. adamas = адамаіп) — 1) мінерал, крыштальная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду; каштоўны празрысты камень незвычайнай пвёрдасці; 2) тонкі асколак такога каменя ў аправе для рэзання шкла.
АЛНІ [ад ал(юміній) + ні(кель)] — магнітнацвёрдыя сплавы на аснове сістэмы жалеза — алюміній — нікель.
АЛбВАК (польск. oiowek) — тое, што і карандаш.
АЛОД (ням. Allod, ад ст.-в.-ням. alod) — поўная спадчынная ўласнасць на зямлю ітры феадалізме ў Зах. Еўропе.
АЛОЗА (н.-лац. alosa) — рыба сям. селядцовых даўжынёй ад 18 да 80 см з зубчастым кілем уздоўж сярэдняй лініі брушка, пашыраная ва ўмерана цёплых і субтрапічных морах; аб’ект промыслу.
АЛОНЖ (фр. allonge = надстаўка) — 1) прамая або выгнутая шкляная трубка, па якой вадкасці» з халадзільніка, дзе адбываецца
дыстыляцыя, сцякае ў прьіёмнік; 2) аркуш паперы, які прымацоўваецца да вэксаля для гарантыйных запісаў, калі яны не змяшчаюцца на вэксальным бланку; 3) найбольшая адлегласць, з якой баксёр можа нанесці ўдар.