Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
АКУЛЬТЬІЗМ (ад лац. occultus = схаваны, тайны) — містычнае вучэнне, якое прызнае існаванне таямнічьгх, звышнатуральных сіл і магчымасць непасрэдных зносін з імі пры дапамозе магіі.
АКУЛЯР (лац. ocularis = вочны) — шкло ў аптычным гтрыборы, звернутае да вока назіральніка (напр. а. фотаапарата, а. мікраскопа).
АКУЛЯРЫ (польск. okulary, ад лац. ocularium = шчыліна для вачэй у пілеме) — прылада з двух аптычных шкельцаў у аправе, часцей на дужках, для паляпшэння бачнасці або ддя засцярогі вачэй ад пашкоджанняў.
АКУМЙТРЫЯ (ад гр. akuo = чую + -метрыя) — тое, што і аўдыяметрыя.
АКУМУЛІРАВАЦЬ (лац. accumulare) — збіраць, засяроджваць што-н., напр. энергію, капітал.
АКУМУЛЯТАР (лац. accumulator = збіральнік) — прыбор для назапашвання энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання.
АКУМУЛЯЦЫЯ (лац. accumulatio) — 1) збіранне, назапашванне, канцэнтраванне чаго-н., напр. энергіі, капіталу; 2) намнажэнне
рыхлага мінеральнага і арганічнага матэрыялу на паверхні супіы ці на дне вадаёмаў.
АКУПАВАЦЬ гл. акупіраваць.
АКУПАНТ (лац. occupans, -ntis) — той, хто ўдзельнічае ў акупацыі', захопнік.
АКУПАЦЫЙНЫ (ад акупацыя) — які мае дачыненне да акупацыі; а. р э ж ы м — спецыяльны рэжым, устаноўлены акупантамі на захопленай тэрыторыі.
АКУПАЦЫЯ (лац. occupatio) — часовы захоп войскамі якой-н. дзяржавы чужой тэрыторыі.
АКУПЙДЫЯ (ад гр. akuo = чую + -педыя) — раздзел педагогікі, які даследуе праблемы выхавання і навучання дзяцей з недахопамі слыху.
АКУШРАВАЦЬ, АКУПАВАЦЬ (лац. occupere) — захопліваць узброенымі сіламі чужую тэрыторьпо.
АКУПУНКТУРА (ад лац. acus = іголка + punctura = укол) — метад лячэння іголкаўколваннем; іголкатэрапія.
акурАт (польск. akurat, ад лац, accurate = старанна, пільна) — зусім дакладна, якраз.
АКУрАтНЫ (лац. accuratus) — 1) які захоўвае ва ўсім парадак, дакладнасць (напр. а. работнік); 2) які падтрымліваецца ў парадку, старанна выкананы або выконваецца (напр. а. сшытак, а-ая работа).
АКУСМА (гр. akusma = пачуццё) — лінгв. слыхавое ўяўленне аб гуку.
АКУСТАЭЛЕКТРОШКА [ад акуст(ыка) + электроніка] — раздзел электронікі, які вывучае ўзбу-
джэнне, распаўсюджванне і прыём акустычных хваляў у кандэнсаваных асяроддзях, узаемадзеянне іх з электрамагнітнымі палямі і электронамі праводнасці.
АКУСТЫКА (гр. akustikos = слыхавы) — 1) раздзел фізікі, які вывучае гук; 2) ступень чутнасці музыкі, голасу ў якім-н. памяшканні, напр. у канцэртнай зале.
АКУСТЬІЧНЫ (гр. akustikos = слыхавы) — які мае дачыненне да гукаў, акустыкі.
АКУТ (лац. acutus = востры) — узыходны націск у старажьггнагрэчаскай, сербскай і іншых мовах, a таксама знак гэтага націску.
АКУШЭР (фр. accoucheur) — урач, спсцыяліст па аказванню дапамогі жанчыне пры цяжарнасці і родах.
АКУШЭРКА (ад акушэр) — жанчына з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, якая мае права самастойна аказваць дапамогу пры родах.
АКУШЭРСТВА (ад фр. accoucher = дапамагаць пры родах) — 1) раздзел медыцыны, які вывучае пытанні цяжарнасці, родаў, пасляродавага перыяду, іх фізіялогіі, розных парушэнняў, правільнай медыцыііскай дапамогі парадзісе; 2) аказанне практычнай медыцынскай даламогі пры родах.
АКХ’ЯНА (санскр, akchjana = апавядапне) — апавядальныя жанры помнікаў літаратуры старажытных народаў Індыі.
АКЦЁР (фр, acteur, ад лац. actor = выканаўца) —артыст, які выконвае ролі ў тэатры і кіно.
АКЦЫДЭНТНЫ (лац accidens, -ntis) — 1) выпадковы, пабочпы, неістотны; 2) звязаны з выкананнем дробных друкарскіх работ (бланкаў, анкет, атэстатаў, аб’яў, афіш, ярлыкоў і інш.).
АКЦЫДЭНЦЫЯ (лац. accidentia = выпадак) — 1) выпадковая, мінучая, неістотная ўласцівасць; 2) выкананне дробных друкарскіх работ (бланкаў, анкет, атэстатаў, аб’яў, афіш, ярлыкоў і інш.).
АКЦЫЗ (фр. accise) — ускосны падатак за продаж тавараў шырокага ўжытку, які ўключаецца ў цану тавара.
АКЦЫЯ 1 (польск. akcja, ад лац. actio = дзеянне) — дзеянне, накіраванае на дасягнепне якой-н. мэты (напр. дыпламатычная а., палітычная а.)-
АКЦЫЯ2 (фр. action, ад лац. actio = дзеянне) — каштоўная папера, якая сведчыць аб грашовым укладзе яе трымальніка ў прадпрыемства і аб яго праве на атрыманне адпаведнай часткі прыбытку гэтага прадпрыемства.
АКЦЫЯНЁР (фр. actionnaire) — удзельнік прадпрыемства, заснаванага на акцыях; уладальнік акцый.
АКЦЫЯНЕРНЫ (ад фр. actionnaire = акцыянер) — заснаваны на акцыях', а-ае т ав а р ы с т в a — асноўная арганізацыйная форма прадпрыемстваў, капітал якіх утвараецца шляхам продажу акцый.
АКЦЭНТ (лац. accentus) — 1) асаблівасці вымаўлення, якія праяўляюцца пры размове чалавека не на родпай мове; 2) націск у слове. а таксама знак націску; 3) перан.
падкрэсліванне асобных думак, слоў пры гаворцы; з р а б і ц ь а. н а ч ы м.-н. — звярнуць увагу на што-н.; 4) муз. выдзяленне гуку або акорда шляхам яго ўзмацнення.
АКЦЭНТАВАЦЬ (лац. accentuaге) — 1) выразна вымаўляць, падкрэсліваючы гукі, словы, выразы; 2) перан. падкрэсліваць асобііую думку ў выказванні; 3) муз. выдзяляць гук або акорд шляхам яго ўзмацнення.
АКЦЭНТАЛОГІЯ (ад акцэнпг + -логія) — раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму націску ў мовах.
АКЦЭНТУАЦЫЯ (лац. accentuatio) — 1) сістэма націскаў у якойн. мове; 2) абазначэнне націскаў; 3) выдзяленне пры дапамозе націску асобных элементаў у слове або фразе.
АКЦЭГГТ (лац. acceptus = прыняты) — 1) згода на заключэнне дагавору на прапанаваных умовах; 2) форма безнаяўнага разліку паміж арганізацыямі, а таксама згода аплаціць грашовыя дакументы.
АКЦЭПТАВАЦЬ (лац. acceptare = прымаць) — прымаць, зацвярджаць да аплаты грашовы дакумент (рахунак, чэк, вэксаль).
АКЦЭПТАНТ (лац. acceptans, -ntis = які прымае) — асоба, якая прыняла грашовы дакумент да аплаты.
АКЦЭПТАР (лац. acceptor = той, хто прымае) — фіз. аталі, які можа захопліваць электроігы ў паўправадніках.
АКЦЭПТАЦЫЯ (лац. acceptatio = прыманне) — выражэнне згоды на
што-н., напр. на аплату грашовага дакумента.
АКЦЭСШНЫ (ад лац, accessio = далучэнне) — які далучаеііца; а. дагавор — дагавор, падпісваючы які дзяржава далучаецца да дагавору, заключанага раней паміж іншымі дзяржавамі.
АКЦЭСбРНЫ (ад лац. accessorius = дадатковы) — дадатковы, другарадны; а. д a г а в о р — дадатковы дагавор, які далучаецца да асноўнага дагавору; a ы я мінералы — мінералы, якія ўтвараюць колькасна малы, але часам характэрны дамешак у горных пародах.
АКЫН (цюрк. akyn) — народны паэт-імправізатар і спявак у некаторых народаў Азіі, налр. у казахаў, кіргізаў.
АЛА(гр. alios = іншы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «іншы».
АЛАГАМІЯ (ад ала+ -гамія) — апыленне кветкі адной расліны пылком кветкі іншай расліны.
АЛАГЕНІЗ (ад ала+ -генез') — кірунак эвалюцыі групы арганізмаў, пры якой у блізкіх відаў адбываецца змена адгіых прыватных прыстасаванняў другімі, а агульны ўзровень арганізацыі -застаецца ранейшым.
АЛАГІЗМ (ад а+ -лагізм) — 1) што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем; бяссэнсіца; 2) філасофскі погляд, які адмаўляе логіку як сродак навуковага пазнання; 3) сіылістычны прыём; наўмыснг г парунпіпге ў мове лагічных сувязей з мэгай надаііня камізму, іроніі і інш.
АЛАГІЧНЫ (ад a+ лагічны) — нелагічны, несумяпгчальны з лагічным мысленнем.
АЛАЗАЎР (ад ала+ -чаўр) — вымерлы паўзун, які жыў у мезазоі.
АЛАКЎРТ (н -лац. alacurt) — насякомае атрада блох, пашыранае ў Сярэд. і Цэнтр. Азіі; паразіт дамашніх і дзікіх капытных.
АЛАКЎЦЫЯ (лац. allocutio) — урачыстая прамова; пачатковая фраза прамовы.
АЛАЛІЯ (ад гр. alalos = нямы) — адсутнасць або абмежаванне мовы ў дзяцей у выніку недаразвіцця або паражэння моўных участкаў кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.
АЛАМАРФОЗ (ад ала+ -марфоз) — тое, што і ідыяадаптацыя. АЛАМЁТРЫЯ (ад ала+ -метрыя) — нераўнамерны рост частак цела ў працэсе развіцця арганізма.
АЛАМІЦЭС (н.-лац. allomyces) — ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца ў глебе, на раслінных і жывёльных рэштках, у прэсных вадаёмах, на трупах насякомых і жывёл.
АЛАМОНЫ (ад ала+ гр. hormao = узбуджаю) — біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца арганізмамі і выклікаюць у прадстаўнікоў іншых відаў накіравапыя фізіялаі ічныя рэакцыі, карысныя для арганізма, іпто выдзяляе гтгыя рэчывы (напр., пах кветак і нектару, што прыцягвае апыляльнікаў).
АЛАМОРФ (ад ала+ -морфы) — лінгв. варыяігг марфемы.
АЛАНІМ (ад ала+ гр. onyma = імя) — чыё-н. сапраўднае імя, вы-
карыстанае іншай асобай як псеўданім.
АЛАНІН [ад ап(ьфа) + аміны] — ацыклічная аміпакіслата, вельмі папіыраная ў жывой прыродзе; адна з крыніц глюкозы ў арганізме.
АЛАНІТ (ад англ. Т. Allan = прозвішча англ. мінералога) — тое, што і артыт.
АЛАНТОІС (ад гр. allantoeides — падобны да каўбасы) — адна з зародкавых абалонак паўзуноў, птушак і млскакормячых, якая выконвае функцыі оргапаў дыхання, выдзялеппя і харчавання зародка.
АЛАПАТ (гр. allopathes) — урач, які процілегла гамеапату прытрымліваецца звычайнай сістэмы лячэшія (алапатыі).
АЛАПАТРЫЯ (ад ana+ гр. paths = бацькаўшчына) — тып відаўтварэпня, пры якім новыя віды ўзнікаюць з папуляцый, арэалы якіх не перакрываюцца.
АЛАПАТЫЯ (гр. allopatheia) — звычайныя метады лячэння (параўн. гамеапатыя).
АЛАПЕКОЗА (н.-лац. аіоресоsa) — павук сям. піарантулаў, жыве на лясных палянах, у разнатраўі паблізу ўзлескаў.
АЛАПЛАСТЫКА (ад ала+ -пластыка) — хірургічны метад замяшчэпня дэфектаў органаў або тканак штучнымі матэрыяламі.
АЛАПОЛІПЛАІДЫЯ (ад ала+ поліплаідыя) — спадчыпныя змены ў клетках раслін, радзей жывёл, якія заключаюцца ў кратным павелічэнні колькасці набораў храмасом пры міжвідавым або міжродавым скрыжаванні.
АЛАПРЬІНІНГ (ад ала+ англ. preen = чысціць апярэнне) — камфортныя паводзіны ў птушак, звязаныя з чысткай апярэння.
АЛАРМГЗМ (ад фр. аіаппе = трывога) — плынь у заходняй навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва.
АЛАРМІСТ (фр. alanniste, ад alarme = трывога) — 1) асоба, схільная да панікі, якая распаўсюджвае неправераныя, неабгругггаваныя чуткі, выклікаючы трывожны настрой; 2) прадстаўнік алармізму.
АЛАСТЭРЬІЧНЫ (ад ала+ гр. stereos = прасторавы); a а я р э гуляцыя — кантроль за хуткасцю працякання асобных метабалічных працэсаў у арганізме за кошт змены актыўнасці рэгулятарных ферментаў.