• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ДАМБА (рус. дамба, ад гал. dam) — штучны насып для затрымання вады пры разліве, у вадасховіпічы, для змянення цячэння ракі і інш.
    ДАМЕН (фр. domaine, ад лац. dominium = валоданне) — 1) спадчыннае зямельнае ўладанне феадала ў сярэдневяковай Зах. Еўропе; 2) фіз. невялікі ўчастак у рэчыве.
    які адрозніваецца фізічнымі ўласцівасцямі ад астатняга рэчыва.
    ДАМЕСТЫКАЦЫЯ (ад лац. domesticus = дамашні) — прыручэнне дзікіх жывёл.
    ДАМШАВАЦЬ, ДАМІНІРАВАЦЬ (лац. dominari) — 1) пераважаць, панаваць, быць асноўным; 2) узвышацца над навакольнай мясцовасцю.
    ДАМШАНТА (лац. dominans, -ntis = пануючы) — 1) дамінуючая ідэя, асноўная прымета або важнейшая састаўная частка чаго-н 2) пераважная сісгэма нервовых цэнтраў, якая вызначае характар рэакцыі арганізма на раздражняльнікі; 3) муз. пятая ступень дыятанічнай гамы, а таксама акорд, пабудаваны на гэтай ступені гукараДУ-
    ДАМІНАНТНЬІ (лац. dominans, -ntis) — пануючы; д ы я в і д ы — тое, што і дамінаюпы, д ы я п р ы м е т ы — прыметы аднаго з бацькоў, якія пераважаюць у нашчадкаў.
    ДАМІНАНТЫ (лац. dominans, -ntis = пануючы) — віды раслін, якія колькасна пануюць у фітацэнозах
    ДАМІНАТ (лац. dominatus = панаванне, адзінаўладдзе) — неабмежаваная рабаўладальннская манархія, якая ўстанавілася ў Рымскай імперьй ў канцы 3 ст.
    ДАМІШЁН (англ. dominion, ад лац. dominium = валоданне) — дзяржава ў складзе Брытанскай імперыі (да 1947 г.), якая прызнавала ўладу англійскага караля — Канада (з 1867 г.), Аўстралійскі Саюз (з 1901 г.), Новая Зеландыя (з 1907 г.) і інш.
    ДАМППКАНЦЫ (с.-лац. Domini­can і, ад Dominicus = імя іспанскага манаха) — каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў 1215 г. манахам Дамінікам для барацьбы супраць ерасей.
    ДАМППРАВАЦЬ гл. дамінаваць. ДАМППЦЫЙ (лац. dominicium) — 1) месца плацяжу па вэксалю, якое ўказваецца пры яго прад’яўленні крэдытору; 2) юрыдычны адрас асобы.
    ДАМІНО (іт. domino, ад лац. dominus = пан) — 1) маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча або накідкі з капюшонам (пераважна чорнага колеру); 2) настольная гульня ў касцяныя (або пластмасавыя) пласцінкі з нанесенымі на іх вочкамі, а таксама сам набор гэтых пласцінак дая гульні. ДАМІЦЫЛІЙ (лац. domicilium = прытулак) — месца пастаяннага або пераважнага прабывання юрыдычна значнай асобы або арганізацыі.
    ДАМКРАТ (рус. домкрат, ад гал. dommekracht) — механізм для пад’ёму грузаў (аўтамабіляў, вагонаў, паравозаў і ілш.) на невялікую вышыню.
    ДАМНА (лац. damnum = шкода) — 1) плата, якую патрабуюць банкі ад кліентаў за інкасіраванне (гл. іккасіраваць) вэксаляў, канасаментаў і іншых дакументаў; 2) страты, якія панёс уладальнік каштоўных папер, прадаўшы іх па курсу, ніжэйшым за намінал.
    ДАМНІФІКАЦЫЯ (ад лац. dam­num = шкода + -фікацыя) — пацярпенне шкоды, страта маёмасці.
    ДАНАРЫТ (ад ням. Donar = імя міфалагічнага германскага бога буры) — выбуховы матэрыял, сумесь амонію, нітрагліцэрыны і інпіых рэчываў.
    ДАНАТАР (лац. donator = дарыльшчык) — 1) характэрная для мастацтаа сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння выява будаўніка храма або заказчыка твора жывапісу; 2) рэчыва, якое служыць для атрымання з яго іншага рэчыва або матэрыялу (напр. вада з’яўляецца данатарам вугляроду).
    ДАНАТЫСТЫ (с.-лац. donatista, ад Donat = імя карфагенскаіа епіскапа) — удзельнгкі рэлігійнага руху ў Паўн. Афрыцы 4—5 ст., накіраванага супраць афіцыйнай хрысціянскай царквы і рымскага панавання.
    ДАНЖОН (фр. donjon) — галоўная вежа ў сярэдневяковым замку, якая служыла месцам апошняй абароны і ўкрыццём пры нападзе ворага.
    ДАНІО (н.-лац. danio) — рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў прэсных вадаёмах Паўн. і Паўд.-Усх. Азіі; гадуецца ў акварыумах.
    ДАНСАНТНАСЦЬ (ад фр dansant = танцавальны) — танцавальнасць, сукупнасць фармальных якасцей музыкі, якія робяць яе зручнай для танца і выяўляюць танец.
    ДАНСІНГ (англ. dancing) — спецыяльнае месца для танцаў у рэстаране або кавярні (у замежных краінах).
    ДАНСІНГ-ХОЛ (англ. dancing hall) — танцавальная зала.
    —	д
    ДАНТЫСТ (фр. dentiste, ад лац. dens, -ntis = зуб) — зубны ўрач з сярэдняй адукацыяй; зубны тэхнік (параўн. стаматолаг).
    ДАРАТЭАНТУС (н.-лац. dorotheanthus) — травяністая расліна сям. аізаонавых з вузкім мясістым лісцем і адзіночнымі белымі, ружовымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ДАРАШАВАГЫ (польск. dereszowaty, ад венг. deres) — шэрай масці з прымессю іншых колераў (пра коней).
    ДАРВІНІЗМ [ад англ. C.Darwin = прозвішча англ. біёлага (1809— 1882)] — вучэнне аб эвалюцыйным развшці жывых арганізмаў на Зямлі шляхам натуральнага адбоРУ-
    ДАРВППСТ (ад дарвінізм) — паслядоўнік дарвінізму.
    ДАРЛШГТОШЯ (н.-лац. darlingtonia) — кветкавая насякомаедная расліна сям. сарацэніевых, якая пашырана ў Паўн. Амерыцы; расце на балоцістых глебах.
    ДАРЛЮКА (н.-лац. darluca) — недаскапалы грыб сям. сферапсідавых, які развіваецца на розных раслінах.
    ДАРМЕЗ (фр. dormeuse) — уст. дарожная карэта са спальнымі месцамі.
    ДАРНАВАЦЬ (ад дорн) — 1) утвараць адтуліны ў нагрэтым злітку ддя атрымання загатоўкі трубы; 2) апрацоўваць адгуліны для павышэння дакладнасці іх формы і памеру, памяншэшія шурпатасці і ўмацавання паверхневага слоя.
    д	
    ДАРОНІКУМ (н.-лац. doronicum) — травяністая расліпа сям. складанакветных з акруглым лісцем і жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў гарах умераных зон Еўропы, Азіі, Паўн. Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ДАРСАЛЬНЫ (лац. dorsalis, ад dorsum = спіна) — 1) анат. спінны, размешчаны на спінной паверхні цела жывёлы або чалавека (напр. д. плаўнік); параўн. вентральны; 2) павернуты да перыферыі расліннага арганізма, напр. ніжні бок ліста; 3) лінгв. зычны (гук), пры ўтварэнні якога спінка языка датыкаецца да падпябення і альвеолаў.
    ДАРСАНВАЛІЗАЦЫЯ [ад фр J d’Arsonval = прозвішча фр. фізіёлага (1851—1940)] — метад элекпіратэраті, заснаваны на прымяненні імпульснага току высокай частаты малой сілы і высокага напружання, для лячэііня неўрозаў, мясцовых парушэнііяў жыўлення тканак.
    ДАРТУАР (фр. dortoir) — уст. агульная спальня для вучняў у закрытай навучальнай установе.
    ДАРЫЧНЫ (гр. dorikos); д. о р д э р — архітэктурны ордэр, які склаўся ў дарыйскіх абласцях Стараж. Грэцыі; вызначаецца адсутнасцю базы ў калон, простай формай капітэлі, а таксама наяўнасцю трыгліфаў і метопаў у фрызе (параўн. іанічны, карынфскГ).
    дась£ (фр. dossier) — сукупнасць дакументаў, матэрыялаў, якія адносяцца да якой-н. справы, асобы, а таксама папка з такімі дакументамі.
    ДАТА (польск. data, ад лац. da­tum) — 1) дакладны каляндарны час (год, месяц, дзень) якой-н. падзеі, здарэння; 2) памета на дакуменце пра час яго нанісаніія.
    ДАТАВАЦЬ (польск. datowac, ад фр. dater) — 1) абазначаць дату на чым-н. (напр. д. заяву); 2) вызначаць час, калі адбылася якая-н. падзея.
    ДАТАЛІТ (ад гр. dateomai = дзялю + -ліпі) — мінерал класа сілікатаў, празрысты, бясколерны, часам зеленаваты або жаўтаваты, які з’яўляецца сыравінай для атрыманпя бору.
    ДАТАСКОП (ад лац. data = дадзеныя + -скоп) — электронная фотанаборная машына з праграмііым кіраваннем.
    ДАТАЦЫЯ (польск. dotacja, ад с.-лац. dotatio = дар) — дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам для пакрыцця якіх-н. выдаткаў; даплата, матэрыяльная дапамога.
    ДАТЫЁРА (н.-лац. dathiora) — сумчаты грыб сям. датыёравых, які развіваецца на адмерлых галінках рабіны.
    ДАТЫЎ [лац. (casus) dativus] — лінгв. давальны склон.
    ДАТЫХІЗА (н.-лац. dothichiza) — недаскаііалы грыб сям.эксцыполавых, які трапляецца на ігліцы і парасгках хвоі.
    ДАЎСАНІТ [ад англ. G.Dowson = прозвішча канадскага геолага (1849—1901)] — аўтагенны нізкатэмпературны мінерал з групы двайітіх карбанатаў алюмінію з аднавалсігтнымі металамі, бясколерны, са шкляным бляскам.
    ДАФШ (фр. dauphin) — тытул наследніка трону ў Францыі (з 14 ст. да 1830 г.).
    ДАФНІС (гр. Daphnis = імя міфічнага грэчаскага пастуха, складальніка песень) — перан. вельмі прыгожы юнак.
    ДАФШЯ (н.-лац. daphnia, ад гр. daphne = лаўр) — прэснаводны рачок падатрада галінавусых; вадзяная блыха.
    ДАХ (польск. dach, ад с.-в.-ням. dach) — 1) верхняя частка будынка, якая пакрывае яго; 2) жылле, прытулак (мець свой д.).
    ДАХА (рус. доха, ад калм. dacha) — шуба з футравымі верхам і падкладкай.
    ДАЦАН (манг. dacan) — ламаісцкі храм, манастыр (гл. ламаізм).
    ДАЦЗЫБАО (кіт. daczybao = літар. газета вялікіх іерогліфаў) — насценныя рукапісныя газеты ў Кітаі, якія атрымалі распаўсюджанне ў 50—70 гг. 20 ст.
    ДАЦІСКА (н.-лац. datisca, ад гр. dateisthai = раздзяляць) — травяністая расліна сям. даціскавых з буйнымі пяпарнаперыстымі лістамі і сабранымі ў гронкі дробнымі кветаамі, пашыраная на Каўказе і ў Сярэд. Азіі.
    ДАЦЬІТ (ад лац. Dacia = рымская правінцыя на тэрыторыі сучаснай Румыніі) — эфузіўная горная парода, складзеная са шклістай або часткова раскрышталізаванай асноўнай масы і парфіравых украпванняў (плагіяклазу, біяпіыту, кварцу і інш.).
    ДАЦЭНТ (лац. docens, -ntis = той, хто вучыць) — вучонае званне і пасада выкладчыка выпізйшай на-
    вучальнай установы (ніжэйшае за прафесара).
    ДАШНАКІ (арм. dasnakcutjun = яднанне, саюз) — члены армянскай нацыянальнай партыі, якая ўзнікла ў канцы 19 ст.
    ДЖАДЗІДЫЗМ (ад ар. dzadid = новы) — культурна-рэфарматарскі, асветпы і грамадска-палітычны рух мусульмал Паволжа, Крыма і Сярэд. Азіі ў канцы 19 — пач. 20 ст.
    ДЖАЗ (ані'л. jazz) — 1) від прафесійнай, пераважна танцавальнай музыкі з характэрнай для яе калектыўнай імправізацыйнасцю, што зарадзіўся ў ЗША на мяжы 19 — 20 ст. на аснове сінтэзу еўрапейскай і афрыканскай музычных культур; 2) аркестр з духавых, ударных і шумавых інструмептаў для выканапня такой музыкі.
    ДЖАЗ-АРКЕСТР (ад джаз + аркеспір') — тое, што і джаз 2.
    ДЖАЗ-БАНД (англ. jazz-band) — тое, што і джаз 1.
    ДЖАЗ-РОК (англ. jazz-rock) — адзін з кірункаў джаза, які вылучыўся ў канцы 1960-х г. у выніку спалучэння некаторых формаў сучаснага джаза і джазавых аранжыровак з элементамі рокавай рытмікі і інструментоўкі.
    ДЖАІППЗМ (ад інд. Dzina = імя легендарнага богачалавека, які нібыта паказаў чалавецтву ішіях да выратавання) — рэлігійпа-філасофскае вучэпне, якое ўзнікла ў 6 ст. да н. э. у Індыі і гірапаведуе адказ ад прычьшенпя шкоды любым жывым істотам.