Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГРАМ-ЭКВІВАЛЁНТ (ад грам + эквівалент) — колькасць грамаў
хімічнага элемепта або злучэпня, роўная масе іх хімічных эквівалентаў.
ГРАН (лац. granum = зерне) — 1) адзінка аптэкарскай вагі або вагі каштоўпых металаў і камянёў, роўная 62,2 мг (у Лнгліі яна складае 64,8 мг); 2) перан. мізэрная велічыня.
ГРАНАДЫЯРЫТ (ад лац. granum = зерне + дыярыгп) — магматычная горная парода, якая складаецца ў асноўпым з палявых шпатаў і кварцу, а таксама з рагавой субстанцыі, біятыту і інш.; выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз.
ГРАНАЗАН (ад лац. granum = зерне + sanus = здаровы) — ртутна-арганічпы прэпарат для пратручвання насення перад пасевам. ГРАНАТ1 (польск. granat, ад лац. granatus = зярністы) — дрэвавая або кустовая расліна сям. гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў субтропіках Азіі, a таксама буйпы плод гэтай расліны з вялікай колькасцю зярнят.
ГРАНАТ (польск. granat, ад лац. granatus = зярністы) — мінерал класа сіпікатаў, каштоўны камепь, звычайна цёмна-чырвонага колеру; разнавіднасці гранату — альмандзін, андрадыт, грасуляр, дэманпюід, піроп і інш.
ГРАНАТА (іт. granata, ад лац. granatus = зярністы) — разрыўны артылерыйскі або ручны снарад (напр. асколачная г., процітанкавая г.).
ГРАНД (ісп. grande, ад лац. grandis = вялікі, важны) — спадчыннае званне вышэйшага дваранства ў Іспаніі (адменена ў 1931 г ).
ГРАНДЫЁЗНЫ (іт. grandioso, ад лац. grandis = вялікі, важны) — 1) велізарны, велічэзны, велічны (наіір. г. палац, г-ае відовішча); 2) незвычайны па сваіх маштабах, размаху (нагір. г-ае будаўніцтва).
ГРАНІТ (іт. granito, ад лац. granum = зерне) — цвёрдая горная парода зярністай будовы, якая складаецца з палявых шпатаў, кварцу, слюды і інш.; выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, для вырабу скулыггур і ініп.
ГРАНГГАГНЕЙС (ад граніт + гнейс) — поўнакрышталічная метамарфічная горная парода, паводле саставу блізкая да граніту; выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.
ГРАНГГЫЗАЦЫЯ (ад граніт) — сукупнасць працэсаў у зямной кары, у выніку якіх цвёрдыя горныя пароды рознага паходжання ператвараюцца ў граніты.
ГРАН-ПА (фр. grand pas) — танцавальная форма ў балеце, якая складаецца з некалькіх частак, аб’яднаных агульным зместам.
ГРАН-ПРЫ (фр. grand prix = вялікі прыз) — самая высокая ўзнагарода на некаторых музычных конкурсах, кінафесгывалях, выстаўках.
ГРАНТ (англ. grant = падарунак, ахвяраванне) — 1) мэтавыя сродкі ў грашовай або матэрыяльнай форме, якія даюцца дзяржавай фізічным і юрыдычным асобам на конкурснай аснове для правядзення навуковых даследаванняў, a таксама датацыя творчым калектывам, спартыўным камандам і інш. з дзяржаўнага або мясцовага бюджэту; 2) стыпендыя, якая вы-
плачваецца студэнтам і навучэнцам з дзяржаўнага або мясцовага бюджэту; 3) аднаразовае выдзяленне грапговай сумы або падараванне абсталявапня, памяшканля (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навуковым і іншьш установам і арганізацыям.
ГРАНУЛА (лац. granulum = зярнятка) — 1) цвёрды камячок якога-н. рэчыва ў форме зерня (напр. суперфасфату), 2) зярністае ўключэнпе ў цытаплазме жывёльнай або расліннай клеткі; 3) адно з утварэппяў зярністай формы на паверхні Сонца.
ГРАНУЛАМЕТРЫЯ (ад гранула + -метрыя) — вызначэнне працэнтнай колькасці розных па велічыні зерпяў у горных пародах, грунтах і штучных матэрыялах.
ГРАНУЛАЦЫТЫ (ад гранула + -цыпіы) — лейкацыты (базафілы, нейтрафілы, эазінафілы), у цытаплазме якіх змяшчаюцца бялковыя гранулы (параўн. агранулацыты).
ГРАНУЛЁЗА (фр. granulose) — растваральная састаўная частка крухмалу.
ГРАНУЛЁМА (ад лац. granulum = зярнятка + -ома) — запалеігчае разрастанне тканкі ў чалавека і жывёл пры розных інфскцыйных хваробах (напр. туберкулёзе, сіфілісе), а таксама калі ў арганізм трапляюць іншародпыя целы (асколкі снарада, кулі і інш.).
ГРАНУЛІТЫ (ад лац. granulum = зярнятка + -літ) — група выбуховых рэчываў прасцейшага складу, у якіх гранулы аміячнай салетры прамочаны вадкім палівам і апудраны дрэўнай мукой.
ГРАНУЛЯВАЦЬ (ад лац. granulum = зярнятка) — надаваць якому-н. рэчыву форму зярнят, невялічкіх камячкоў.
ГРАНУЛЯЦЫЯ (ад лац. granulum = зярнятка) — 1) наданне якому-н. рэчыву формы зярнят, невялічкіх камячкоў; 2) новая тканка, якая разрастаецца пры загойванні раны і часта мае зярністы выгляд; 3) астр. бачная зярністасць сонечнай паверхні.
ГРАПТАЛІТЫ (ад гр. graptos = напісаны + -літ) — вымерлыя марскія каланіяльныя арганізмы, якія належалі да паўхордавых; вялі свабодны або прымацаваны спосаб жыцця; жылі ў палеазоі.
ГРАСГЁЙМІЯ (н.-лац. grossheimia) — травяністая расліна сям. складанакветных з аблісцелымі, апушанымі сцёбламі і ярка-жоўтымі кветкамі, пашыраная на Каўказе, у Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ГРАСІРАВАЦЬ (фр grasseyer) — вымаўляць гук «р» на французскі манер, картавіць.
ГРАСУЛЙР (п.-лац. grossularia = агрэст) — мінерал класа сілікатаў, гранат 2 жаўтаватага колеру; празрыстая разнавіднасць з’яўляецца каштоўным каменем.
ГРАТ (ням. Grat = рабро) — лішкі металу, нгго застаюцца на краях вырабаў пасля якога-н, працэсу апрацоўкі.
ГРАТАЖ (фр. grattage, ад gratter = скрэбці) — спосаб падрыхтоўкі малюнка пракрэсліваннем ліній пры дапамозе вострага інструмента на залітай тушшу паперы або кардоне.
ГРАТУАР (фр. grattoir, ад gratter = скрэбці) — сталёвы інструмент у выглядзе кароткага клінка на ручцы, які выкарыстоўваецца гравёрамі і мастакамі для зняцця няроўнасцей на метале, гіпсе, лішняй фарбы на паперы і інш.
ГРАТЫФПСАЦЫЯ (лац gratificatio = паслуга) — грашовае ўзнагароджанне, заахвочванне; у гандлёвым абароце стымулюе выканшпіе агентамі, брокерамі пэўных дзеянняў або ўскладзеных на іх абавязкаў.
ГРАТЭСК (фр. grotesque, іт. grottesca) — 1) мастацкі прыём, заснаваны на кантрастным спалучэнні рэальнага і фантастычнага, перавялічанага і зменшанага, трагічнага і камічнага, а таксама літаратурны ці мастацкі твор, у якім выкарыстаны такі прыём; 2) друкарскі шрыфт з раўнамернай таўшчынёй штрыхоў.
ГРАЎВАКА (ад ням. grau = сыры + Wacke = разнавіднасць горнай пароды) — горная парода шэрага, чорнага, зялёнага колеру, якая складаецца з дробных кавалкаў асадачных, метамарфічных і вулканічных парод, пераважна сцэментаваных.
ГРАФ1 (польск. graf, ад ням. Graf) — дваранскі тытул у Зах. Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі.
ГРАФ" (гр. grapho = пішу) — матэматычная сістэма аб’ектаў і сувязей, якія спалучаюць пэўныя пары гэтых аб’ектаў, а таксама графічнае адпюстраванне гэтай сукупнасці.
-ГРАФ (гр. grapho = піпіу) — другая састаўная частка складаных
Г
слоў, якая абазначае асобу, што піша, або прыбор, што запісвае.
ГРАФА (гр. graphe = рыса, лінія) — 1) паласа або слупок паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі ў табліцах, канторскіх кнігах, класных журналах і інш.; 2) раздзел тэксту; рубрыка 2.
ГРАФА(гр. grapho = пішу) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да пісьма, почырку, чарчэння».
ГРАФАЛОГІЯ (ад графа+-логія) — вучэнне аб почырку, даследаванне яго з пункту погляду адлюстравання ў ім характару і псіхічнага стану таго, хто піша.
ГРАФАМАн (ад графа+ -люн) — чалавек, ахоплены графаманіяй.
ГРАФАМАНІЯ (ад графа+ манія) — цяга да пісання літаратурных твораў у асоб, пазбаўленых таленту.
ГРАФАМЁТРЫЯ (ад графа+ -метрыя) — раздзел крыміналістычнай тэхнікі, які вывучае почырк, распрацоўвае методыку ідэнпіыфікацыі (вызначэння) асобы па яе рукапісах.
ГРАФАСПАЗМА (ад графа+ спазма) — сутарга, якая ўзнікае ў пальцах пры спробе пісаць, выкліканая захворваннем нервовай сістэмы.
ГРАФАСТАТЫКА (ад графа+ статыка) — раздзел механікі, які разглядае спосабы рашэння задач, што датычаць раўнавагі сіл, пры дапамозе графічнага метаду.
ГРАФЕКОН (ад графа+ гр. eikon = адаюстраванне) — кінескоп з двума накіраванымі пучкамі
электронаў, адзін з якіх запісвае тэлевізійнае або радыёлакцыйнае адлюстраванне, а другі счытвае яго.
ГРАФЕМА (ад гр. graphe = рыса, лінія) —лінгв. мінімальная адзінка пісьмовай мовы, якая адпавядае фанеме або яе варыянту ці паслядоўнасці фанем у вуснай мове.
ГРАФІЁЗ (ад графій) — хвароба дрэў сям. вязавых, якая выклікаецца грыбамі цэратацысціс і графій. ГРАФІЙ (н.-лац. graphium) — недасканалы грыб сям. сцілбацыевых, які паразітуе на галінках маліны, зерні проса, лісці вяза і іншых раслін.
ГРАФІК (гр. graphikos = начэрчаны) — 1) схема, якая пры дапамозе крывых ліній паказвае стан, развшцё чаго-н.; 2) каляндарны план работ з дакладнымі паказчыкамі норм (напр. г. выпуску прадукцыі); 3) мат. крывая на плоскасці, якая паказвае залежнасць функцыі 4 ад аргумента 2.
ГРАФПСА (гр. graphike = жывапіс) — 1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такім чынам; 2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.
ГРАФІН (ад іт. caraffina) — шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам.
ГРАФІС (н.-лац. graphis) — накіпны сумчаты лішайнік сям. графідавых, які расце на гладкай кары лісцевых дрэў.
ГРАФІТ (ням. Graphit, ад гр. grapho = пішу) — 1) мінерал чорнага колеру, самая ўстойлівая раз-
навіднасць вугляроду; выкарыстоўваецца для вырабу карандашоў, фарбаў, змазачных матэрыялаў; 2) стрыжань унутры карандаша з гэтага мінералу.
ГРАФІТА (іт. graffito) — тое, што і сграфіта.
ГРАФІТАПЛАСТЫ (ад графіт + -пласт') — пластмасы, якія змяшчаюць у якасці напаўняльніка графіт.
ГРАФІТЫЗАЦЫЯ (ад графіт) — утварэнне графіту ў металічных сплавах, дзе вуглярод змяшчаецца ў выглядзе нястойкіх карбідаў.
ГРАФІЦІ (іт. graffiti) — старажытныя надпісы бытавога або культавага зместу, надрапаныя на сценах будынкаў, прадметах бытавога прызначэння і інш.
ГРАФІЧНЫ (гр. graphikos) — 1) які мае адносіны да графікі (напр. г-ае мастацтва); 2) выражаны пры дапамозе графіка, чарцяжа (напр. г. метад рапіэння задачы).
-ГРАФІЯ (гр. grapho = пішу) — другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «запісванне», «адлюстраванне».
ГРАФОЛАГ (ад графа+ -лаг) — спецыяліст у галіне графалогіі.
ГРАФТСУПАЛШІРЫ (ад англ. graft = прывіўка + супалімеры) — супалімеры, макрамалекулы якіх маюць разгалінаваную будову.
ГРАЦІС (лац. gratis) — бясплатна, дармова (найчасцей пра экзэмпляр кнігі, які выдаецца без грашовай аплаты).