Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГЛАСАЛПЯ (ад гр. glossa = мова + algos = боль) — боль, паколванне, аняменне ў языку, якое часам распаўсюджваецца на губу, дзясны, шчокі, падпябенне, глотку.
ГЛАСАПТЭРЫС (ад гр. glossa = язык + pteris = папараць) — вымерлая расліна класа насенных па-
парацей аддзела голанасенных, якая існавапа ў палеазоі.
ГЛАСАРЫЙ (лац. glossarium) — тлумачальны слоўнік малавядомых і ўстарэлых слоў да якога-н. тэксту, звычайна старажытнага.
ГЛАСАТАР (с.-лац. glossator) — 1) тлумачальнік малавядомых і ўстарэлых слоў і выразаў, якія сустракаюцца ў якім-н. юрыдычным помніку; 2) асоба, якая тлумачыць законы або судовыя рашэнні.
ГЛАСЕМАТЫКА (ад гр. glossa = мова + sema = знак) — лінгвістычная тэорыя, якая арыентуецца на схематызаванае апісанне моўнай структуры і абстрагуецца ад канкрэтна-гукавога і канкрэтна-семантычнага аспектаў мовы.
ГЛАСІС (фр. glacis) — ахоўны земляны насып перад знешнім ровам крэпасці або ўмацавання, нахілены ў бок праціўніка.
ГЛАСІТ (ад гр. glossa = язык) — запаленне языка ў чалавека, выкліканае стаматытам, захворваннямі крыві, авітамінозамі.
ГЛАТАГОНІЯ (ад гр. glotta = мова + -гонія) — 1) паходжанне мовы; 2) раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і развіццё мовы.
ГЛАТАЛІЗАЦЫЯ (ад гр. glotta = гартань) — спосаб вымаўлення гукаў мовы, пры якім у якасці актыўнага органа, што стварае перашкоду паветранаму струменю, выступае гартань.
ГЛАТАЛОГІЯ (ад гр. glotta = мова + -логія) — лінгвістыка, мовазнаўства, навука аб мове.
ГлАЎБЕРАЎ [ад ням. I.Glauber = прозвішча ням. хіміка (1604—
г
1670)]; г-а соль — тое, што і мірабіліт.
ГЛАЎКАШТ (ад гр. glaukos = блакітна-зялёны) — мінерал класа сілікатаў зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як мінеральная фарба, як калійнае ўгнаенне і дая змякчэння жорсткасці вады.
ГЛАУКАФАН (ад гр. glaukos = блакітна-зялёны + phaino = паказваюся) — мінерал класа сілікатаў, групы амфіболаў цёмна-сіняга колеру, які трапляецца пераважна ў метамарфізаваных сланцах.
ГЛАЎКАЦЬІСЦІС (н.-лац. glaucocystis) — аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. аацысціевьгх, якая пашырана ў азёрах.
ГЛАЎКОМА (гр. glaukoma = бяльмо) — хвароба вачэй, пры якой павышаецца ўнутраііы ціск і зніжаецца зрок.
ГЛАХІДЫЙ (ад гр. glochis = наканечнік стралы) — лічынка некаторых прэснаводііых пласціністажабравых малюскаў.
ГЛЕБА (лац. gleba = грудка зямлі) — 1) верхні пласт зямлі, на якім расце расліннасць; 2) перан. аснова, апора.
ГЛЕЗЕР (англ. glazer) — тое, што і каландр.
ГЛЕЙ (англ. gley) — 1) слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый; 2) адклады на дне вадаёмаў, у склад якіх уваходзяць найдрабнейпіыя часцінкі мінералыіых і арганічных рэчываў.
ГЛЕЙкбМЕТР (ад гр. gleukos = салодкае віно + -метр) — прыбор
для вызначэння колькасці цукру ў вінах.
ГЛЕНАДЫШУМ (н.-лац. glenodinium) — аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых, якая пашырана ў планктоне прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.
ГЛЕТЧАР (ням. Gletscher, ад лац. glacies = лёд) — ляднік.
ГЛЕЯКАПСА (н.-лац. gloeocapsa) — аднаклетачная або каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. глеякапсавых, якая пашырана ў вадаёмах і на сушы.
ГЛЕЯПОР (н.-лац. gloeoporus) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў лясах на гнілых ствалах, пнях, ламаччы, кары лісцевых і хвойных парод.
ГЛЕЯСПбРЫЙ (н.-лац. gloeosрогішп) — недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці парэчак, канюшыне, семечкавых і костачкавых пладовых культурах.
ГЛЕЯТРЫХІЯ (н.-лац. gloeotrichia) — каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. рывулярыевых, якая трапляецца пераважна ў стаячых прэсных водах.
ГЛЕЯТЭНІУМ (н.-лац. gloeotaenium) — каланіяльная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў азёрах, рэках, сажалках, сустракаецца ў глебе.
ГЛЕЯФІЛ (н.-лац. gleophylluin) — губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў лясах на пнях, ламаччы.
ГЛЁТ (ням. Glatte) — тэхнічная назва вокісу свііту.
ГЛІЁМА (ад гр. glia = клей + -ома) — пухліна, якая развіваецца ў галаўным, радзей спінным, мозгу з элементаў нейрагліі.
ГЛПСА(гр. glykys = салодкі) — періпая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да цукроў.
ГЛІКААЛКАЛОІДЫ (ад гліка+ алкалоіды) — група алкалоідаў, якія змяшчаюць цукар.
ГЛІКАГЕН (ад гліка+ -ген) — жывёльны крухмал, які ўтвараецца з цукру крыві ў печані і мышцах.
ГЛІКАГЕНОЛІЗ (ад глікаген + -ліз) — працэс анаэробнага ферментатыўнага распаду глікагену ў тканках.
гліказідАзы (ад гліказіды') — ферменты класа гідралазаў, якія каталізуюць гідралітычнае (гл. гідроліз) расшчапленне гліказідаў.
ГЛІКАЗІДЫ (ад гр. glykys = салодкі + eidos = выгляд) — арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вугляводу і невугляводнага кампанента (аглікону); змяшчаюцца ў жывёльных і раслінных арганізмах, адьігрываючы важную ролю ў працэсах абмену рэчываў.
ГЛІКАЗУРЫЯ (ад гр. glykys = салодкі + -урыя) — выдзяленне цукру з мачой; назіраецца пры цукровым дыябеце, нервовых хваробах, цяжарнасці, а таксама пры празмерным ужыванні цукру.
ГЛПСАКОЛ (ад гліка+ гр. kolla = клей) — тое, што і гліцын.
ГЛІКАЛІШДЫ (ад гліка+ гр. lipos = тлушч) — тлушчападобныя рэчывы, якія змяшчаюць вугляводы; з’яўляюцца структурнымі элементамі клетачных мембран.
ГЛІКАПРАТЭІДЫ (ад гліка+ пратэіды) — складаныя бялкі, якія змяшчаюць вугляводпыя кампаненты (напр. імунаглабуліны, мукоіды, муцыны).
ГЛІКАФІТЫ (ад гпіка+ -фіты') — расліны незасоленых глеб і прэсных вадаёмаў (параўн. галафіты).
ГЛІКЕМІЯ (ад гліка+ -емія) — наяўнасць цукру ў крыві.
ГЛІКОЛІЗ (ад гпіка+ -ліз) — працэс расшчапленпя вугляводаў пры адсутнасці кіслароду пад дзеяпнем ферментаў у арганізме чалавека і жывёл.
ГЛІКОЛЬ [ад гпіка+ (алкаг)а’іь] — двухатамны спірт, бясколерная вадкасць, без паху, салодкая на смак; выкарыстоўваецца як растваральнік, ддя ахаладжэння рухавікоў і інш.
ГЛІНТ (эст. glint) — круты абрыў плато, размешчанага ўздоўж паўднёвага берага Фінскага заліва да Ладажскага возера.
ГЛШТВЕЙН (ад ням. gliihender Wein = гарачае віно) — гарачы напітак з чырвонага віва з цукрам і восірымі прыправамі.
ГЛШТ (гр. glyptos = выразаны, пакрыты разьбой) — капггоўны камень з мастацкім разьблёпым узорам.
ГЛІПТАДОНТЫ (ад гр glyptos = выразаны, пакрыты разьбой + -адонт') — вымерлыя млекакормячыя атрада непаўназубых, блізкія да браняносцаў; жылі ў кайназоі.
ГЛШГАТЭКА (ад гр. glyptos = выразаны, пакрыты разьбой + -піэка) — 1) калекцыя гліптаў, 2) збор скулыпурных твораў.
ГЛІПТЫКА (гр. glyptikos = разьбярскі) — майстэрства мастацкай разьбы на капггоўных камяпях.
ГЛІСАДА (фр. glissade) — прамалінейная траекторыя зніжэння самалёта, вергалёта, планёра.
ГЛІСАНДА (іт. glissando, ад фр. glisser — слізгаць) — прыём ігры на музычлым інструменце — хуткі прабег пальцам па клавішах або смычком па струнах.
ГЛІСЕР (фр. glisseur) — лёгкае быстраходнае марское судна, якое пры вялікай скорасці слізгаціць па воднай паверхні і дае малую асадку.
ГЛІСІРАВАЦЬ (фр. glisser) — хутка слізгацець па воднай паверхні (пра рух глісера, гідрасамалёта). ГЛІФТАЛІ [ад глі(цэрына) + (на)фт(а) + ал(ей)] — сінтэтычныя смолы, якія атрымліваюць на аснове гліцэрыны і фтапевай кіслаты.
ГЛІЦЫН (ад гр. glykys = салодкі) — амінакіслата, якая ўваходзіць у склад многіх бялкоў, напр. казеіну, жэлаціну.
ГЛІЦЫНІЯ (ад гр. glykys = салодкі) — павойная расліна сям. бабовых з пахучымі кветкамі, паліыраная ва Усх. Азіі; вырошчваецца як дэкаратыўная ў Крыме, на Каўказе.
ГЛІЦЭРАЛЬДЭГІД (ад гр glykeros = салодкі + альдэгід) — трохвугляродны цукар (альдоза), які мае асіметрычны атам вугляроДУ-
ГЛІЦЭРЫДЫ (ад гр. glykeros = салодкі + eidos = выгляд) — складаныя эфіры гліцэрыны і арганічных або мінеральных кіслот, якія
з’яўляюцца састаўной часткай тлушчаў раслінпага і жывёльнага паходжання.
ГЛІЦЭРЫНА (польск. gliceryna < ням. Glyzerin , ад гр. glykeros = салодкі) — арганічнае злучэнне, трохатамны спірт аліфатычнага рада, бясколерная масляністая вадкасць, якая атрымліваецца з тлушчаў і выкарыстоўваецца для тэхнічных, медыцынскіх, касметьгчных мэт.
ГЛІЦЭРЫНАФАСФАТЫ (ад гліцэрына + фасфаты) — солі гліцэрынафасфатнай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
ГЛІЯ (гр. glia = клей) — тое, што і нейраглія.
ГЛбБУЛЫ (лац. globulus = шарык) — 1) астр. невялікія цёмныя ўтварэнні ўнутры светлых туманнасцей Млечнага шляху; 2) хім. калоідныя часцінкі сферычнай формы або макрамалекулы, згорнутыя ў клубок.
ГЛОБУС (лац. globus = шар) — картаграфаваная мадэль зямнога шара (або іншай планеты), якая верціода на вертыкальнай падстаўцы; н я б е с н ы г. — аб’ёмнае адлюстраванне нябеснай сферы.
глбрыя (лац. gloria = арэол) — каляровыя кругі вакол ценю прадмета, калі цень падае на хмару або згустак туману (у гарах або пры палёце самалёта).
ГЛОСА (лац. glossa, ад гр. glossa = мова, гаворка) — тлумачэнне незразумелага слова або выразу, якое даецца на палях або ў самім тэксце старажытных помнікаў.
ГЛОТАГЕНЕЗ (ад гр. glotta = мова + -генез) — 1) паходжанне чалавечай гукавой мовы; 2) паходжанне мовы асобных этнасаў (напр. г. славян).
ГЛОТАХРАНАЛбГІЯ (ад гр. glotta = мова + храналогія) — 1) методыка вызначэння часу ўтварэніія роднасных моў, якая ірунтуецца на падліках працэнтных суадносін агульных элементаў у іх асноўным слоўніку; 2) раздзел гістарычнай лексікалогіі, які выкарыстоўвае гэту методыку.
ГЛЮКАГЕНЕЗ [ад глюко(за) + -генез] — працэс утварэння глюкозы ў арганізме не з глікагену, а з іншых рэчываў.
ГЛЮКАГбН (ад гр. glykys = салодкі + -гон) — гармон чалавека і жывёл, які выпрацоўваецца падстраўнікавай залозай і ўдзельнічае ў рэгуляцыі вугляводнага абмену ў арганізме.
ГЛЮКАЗАМГН (ад глюкоза + амін) — амінацукар, вытворнае глюкозы, у малекуле якой гідраксільная група другога атама вугляроду замешчана амінагрупай.
ГЛЮКАЗІДЫ (ад глюкоза) — рэчывы, малекулы якіх складаюцца з глюкозы і якога-н. ііппага арганічнага злучэння; пашыраны ў жывёльньгх і раслінных арганізмах.
ГЛЮКАЗУРЫЯ [ад глюко(за) + -урыя] — павышаная наяўнасць глюкозы ў мачы.
ГЛЮКАКАРТЫКОІДЫ [ад глюко(за) + лац. cortex = кары + ~оід\ — лекавыя прэпараты кары наднырачнікаў.
ГЛЮКАНЕАГЕНЕЗ [ад глюко(за) + неа+ -генез] —біяхіміч-
ны працэс утварэння глюкозы з невугляводных папярэднікаў.