Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГОМАЛАГРАФІЧНЫ (ад гр homologia = адпаведнасць + grapho = пішу); г-ыя праекцыі — праекцыі, якія правільна перадаюіц> суадносіны плоскасцей.
ГОМАМАРФІЗМ (ад гома+ -марфізм) — мат. адназначнае ператварэнне алгебраічнай сукупнасці ў іншую, падобную сукуіпіасць.
ГОМАСЕКСУАЛІЗМ (ад гома+ лац. sexualis = палавы) — ненатуральная палавая цяга да асоб свайго полу (параўн. гетэрасексуалізмУ
ГОМАСТЫЛІЯ (ад гома+ гр. stylos = слуп) — аднолькавая даўжыня слупкоў і тычынкавых нітак
у кветках усіх раслін аднаго віду (параўн. гетэрастылія).
ГОМАТАЛІЗМ (ад гома+ гр. thallos = галінка, парастак) — двухполасць у некаторых водараецяў, грыбоў (параўн. гетэраталізм).
ГОМАТРАНСШІАНТАЦЫЯ (ад гома+ трансплантацыя) — тое, што і алатрансплантаі{ыя.
ГОМАТЭРМІЯ (ад гама+ -wnpмія) — паіпырэнне аднолькавай тэмпературы па глыбіні вадаёма (возера, вадасховііпча), звязанае з ветравым перамешваннем паверхневых слаёў вады з ніжнімі.
ГОМАЦЭНТРЫЧНЫ (ад гома+ цэнтр), г. п у ч о к — пучок светлавых прамянёў, у якім самі прамяні (або іх працяг) перасякаюцца ў адііым пункце.
ГОМЕА-, ГАМЕА(гр. homoios = падобны, аднолькавы) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «падобны», «аднолькавы».
ГОМЕАМАРФІЗМ (ад гр. homolomorphos = з такой жа формай) — узаемна адназначнае непарыўнае аддюстраванне адной тапалагічнай прасторы ў іншай, для якой павернутае адлюстраванне таксама непарыўнае.
ГОМЕАПАЛЯРНЫ (ад гомеа+ гр. polos = вось, паварот); г а е злучэнне — хімічнае злучонне, утворанае электроннаіі парай, агулыіай для атамаў, якія спалучаюцца.
ГОМРУЛЬ (англ. Home Rule = самакіраванне) — праграма аўпіаноміі Ірландыі ў сістэме Брытанскай
імперыі, высунутая ў 70-я гады 19 ст.
ГОМСТЭД (англ. homestead) — зямельны надзел, які атрымліваў грамадзянін ЗША ў 19 ст. паводле гомстэд-акта.
ГОМСТЭД-АКТ (ад гамстэд + акпі) — закон аб зямельных надзелах у ЗША, прыняты ў маі 1862 г. у ходзе грамадзянскай вайны '1861—1865 іт.
ГОМФ (гр. gomphos = цвік) — орган прымацавання талома ліставатых лішайнікаў да субстрата.
ГОН (гр. gonia = вугал) — тое, што і град.
-ГОН1 (гр. gonos = паходжанне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на сувязь з нараджэннем, паходжаннем.
-ГОН“ (гр. gonia = вугал) — другая састаўпая частка складаных слоў, якая адпавядае паляццю «вугал».
ГОНАР (польск. honor, ад лац. honor) — 1) пачуццё грамадскай або асабістай годнасці; тое, што выклікае павагу; 2) павага, слава; 3) перавялічанае ўяўленне аб сваёй годнасці; фанабэрыстасць; з б і ц ь г — прымусіць каго-н. не задавацца.
ГОНГ (англ. gong, ад малайск. gong) — 1) ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска з загнутымі краямі; 2) гукавы сігнал, які падаецца ўдарамі ў кавалак металу, рэйку, а таксама самі гэтыя прадметы.
ГОНІУМ (н.-лац. gonium) — каланіяльная зялёная водарасць сям.
вальвоксавых, якая трапляецца ў сажалках, азёрах, рэках.
-ГОНІЯ, -ГАНІЯ (гр. gone = нараджэнне, зараджэнне) — другая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з нараджэннем, паходжаішем».
ГОНТА (польск. gont, ад с.-вням. gant) — дахавы матэрыял у выглядзе драўляных дошчачак з падоўжнымі пазамі з аднаго боку. ГОНФАЛАНЬЁР (іт gonfaloniere) — 1) службовая асоба ў гарадах-рэспубліках Італіі ў 13—15 ст., якая ўзначальвала апалчэнне гарадскога квартала; 2) начальнік атрада, які ахоўваў урад Фларэнцыі з 13 ст., а ў 15—18 ст. быў галавой гарадскога магіспірата.
ГОРДЗЕНЬ (гал. gording) — трос з круком на капцы для падымання грузаў або нацяі'вання парусоў на судне.
ГОРЖА (фр. gorge) —уст. тылавая частка ўмацавання або звернуты ў тыл выхад з умацавання.
ГОРН (ням. Hom = рог) — медпы духавы музычны інструмент ддя падачы сігналаў.
ГОРНБЛЕНДЬІТ (ад пям Hom = рог + Blende = покрыва) — крышталічная горная парода, якая складаецца амаль цалкам з рагавой субстанцыі; адрозніваецца ад амфібаліту структурай.
ГОРСТ (ням. Horst = гняздо) — участак зямной кары, абмежавапы тэктанічпымі разрывамі і крыху прыўзпяты над суседнімі ўчасткамі. якія аселі (параўн. грабен).
ГОСШТАЛЬЕРЫ (фр. hospitallers) — члены каталіцкага дўхоўна-рыцарскага ордэна, заснаванаіа
ў Палесціне ў 12 ст. у перыяд крыжовьгх паходаў.
гбтЫКА (іт. gotiko = гоцкі, ад ням. Got = гот) — архітэктурны стыль позняга еўрапейскага сярэдневякоўя (12—16 ст.), які характарызаваўся лёгкасціо высокіх спічастых збудаванпяў, зграбнасцю разнастайнай каменнай разьбы, вітражамі.
ГОФМАЙСТАР (ням. Hofmeister) — прыдворная пасада ў сярэдневяковай Германіі, а ў 18 — пач. 20 ст. прыдворны чын у Расіі.
ГОФМАКЛЕР (ням. HofmakІег) — галоўны маклер на фоіідавай або таварнай біржы.
ГОФМАРШАЛ (ням. Hofmarschall) — прыдворная пасада ў сярэдневяковай Германіі, а пазней прыдворны тытул у радзе манархічных краін.
ГОФР (фр. gaufre = літар. вафля) — тонкія металічныя, азбестацэмеігпіыя, фансрныя і ішпыя лісты са складкаватай хвалепадобнай паверхняй; выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, машынабудаванні.
ГОХУА (кіт. го-хуа) — традыцыйная інкола кітайскага жывапісу вадзянымі фарбамі на шаўковых і каляровых скрутках.
ГРАБАР (польск. grabarz, ад с.-в.ням. grabaere) — землякоп.
ГРАБЕН (ням. Graben = роў, канава) — участак зямной кары, абмежавапы тэктанічнымі разрывамі і крьку апушчаны адносна суседніх участкаў (параўн. горст).
ГРАБШТЬІХЕЛЬ (ням Grabstichel) — разец для гравіравання самых топкіх ліній.
ГРАВЕ (іт. grave) — павольны музычны тэмп патзтычнага характаРУ-
ГРАВЕЛІТ (ад гравій + -літ') — сцэментаваны гравііі.
ГРАВЁР (фр. graveur) — 1) спецьіяліст па гравіравапню; 2) жук сям. караедаў, шкоднік хвойпьгх Дрэў.
ГРАВІЙ (фр. gravier) — абломачная горная парода ў выглядзе дробных камепьчыкаў, выкарыстоўваецца ў будаўнічых, дарожных работах.
ГРАВІМЕТР (ад лац. gravis = цяжкі + -метр) — прыбор для вымярэння паскарэння сілы цяжару.
ГРАВІМІТРЫЯ (ад лац. gravis = цяжкі + -метрыя) — раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне паскарэння сілы цяжару на зямную паверхню.
ГРАВІРАВАЦЬ (ням. gravieren, ад фр. graver = вырэзваць) — рабіць малюнак або надпіс, выразаючы іх на цвёрдым матэрыяле (метале, дрэве, шкле і інш.).
ГРАВІС (лац. gravis = цяжкі) — 1) тон складоў у старажытнагрэчаскай мове, які характарызуецца адсутнасцю павышэння голасу; супрацьпастаўляецца акуту, 2) від націску ў шведскай мове; 3) дыякрытычпы знак (' ), які абазначае ў фраігцузскай графіцы ступень адкрьгтасці галосных.
ГРАВІТАЦЫЯ (ад лац. gravitas, -atis = цяжар) — фіз. сусветнае прыцягнешіе; уласцівасць узаемапрыцяжоіпія цел.
ГРАВІТбн (ад лац. gravitas = цяжар) — гіпатпычпы квант іраві-
тацыйнага поля, апалагічны фапіону
ГРАВЮРА (фр. gravure) — малюнак, выразаны на цвёрдым матэрыяле (метале, дрэве. шкле), а таксама адбі'гак такога малюнка на паперы
ГРАД (лац. gradus = крок, ступень) — адзінка вымярэшія плоскага вугла ў метрычнай сістэме мер 18 ст., роўная сотай частцы прамога вугла.
ГРАДАЦЫЯ (лац. gradatio = паступовае павышэнне, узмацненне) — 1) паслядоўнасць, паступовасць пераходу ад аднаго да другога, размеркаванне аднародных прадметаў, паняццяў па ступені якасці або па колькасці; 2) стылістьгчная фігура, якая заключаецца ў тым, йіто ў вершаваных радках групуюцца словы ці выразы з узмацненнем (клімакс 2) або аслаблсннем (антыклімакс) іх эмацыянальнага і сэнсавага зместу.
ГРАДЗІРАВАЦЬ (ігям, gradieren) — вьшарваць ваду з салянага раствору ў градзірнях.
ГРАДЗІРНЯ (ад ням. gradieren = згушчаць саляны раствор) — 1) спецыяльнае збудавапне для згушчэння саляных раствораў выпарэннем вады; 2) збудаванне ў выглядзе вежы для ахаладжэшія вады атмасферным паветрам.
ГРАДУІРАВАЦЬ (ням. graduieren, ад лац. gradus = ступень) — наносіць дзяленні на які-н. вымяральны прыбор.
ГРАДУС (лац. gradus = ступень) — 1) адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/90 прамога вугла або адпаведна 1/360 акружнасці; 2) адзінка вымярэння тэмпе-
ратуры (розная па розных тэмпературных іпкалах — Цэльсія, Кельвіна, Рэаміора, Фарэнгейта); 3) адзінка вымярэння працэнгнай насычанасці спіртам некаторых напіткаў.
ГРАДЫ^НТ (лац, gradiens, -ntis = які крочыць) — 1) фіз. мера павелічэння або змяншэння ў прасторы якой-н. фізічнай велічыні пры перамяшчэшіі на адзінку даўжьші, 2) мапі. вектар, які паказвае напрамак найхутчэйшага ўзрастання пэўнай функцыі 4.
ГРАДЫЕНТАМЁТР (ад градыент + -метр) — гравітацыйігы прыбор для вымярэння гарызантальных кампанеіггаў градыепта сілы цяжару.
ГРАДЫЕНТНЫ (лац. gradiens, -ntis = які крочыць); г. в е ц е р — раўнамеріпя гарызантальны рух паветра пры адсутнасці сілы трэння.
ГРАМ (фр. gramme, ад лац. gramma < гр. gramma = дробная мера вагі) — асноўная мера масы ў СГС сістэме адзінак, роўная тысячнай долі кілаграма, або вазе 1 см3 вады пры тэмпературы 4°С.
-ГРАМА (гр. gramma = запіс) — другая састаўная частка складаных слоў, якая абазпачае «запіс», «графічнае адлюстравапне».
ГРАМАМЕТР (ад грам + -метр) — дынамометр дчя вымярэння невялікіх намаганпяў у розных прыборах і механічных сістэмах.
ГТАМАТА (гр. grammata = чытанне і пісьмо) — 1) умеіпіе чытаць і пісаць; пачатковыя звесткі з якой-н. галіны ведаў (напр. музычная г ); 2) афіцыйпы пісьмовы дакумент, які засведчвае што-н.; 3) пісьмовы
дакумспт, пасланне як помнік старажытпай усходнеславянскай (у т.л. і старабеларускай) пісьменнасЦІ
ГРАМАТАЛОГІЯ (адгр. gramma, -atos = літара, знак + -логія) — навука аб пісьменнасці.
ГРАМ-АТАМ (ад грам + атам) — колькасць грамаў хімічнага элемента, роўная яго атамнай масе.
ГРАМАТЫКА (гр. grammatike) — 1) раздзел мовазнаўства, які вьшучае сістэму моўных формаў (марфапогія), сродкі і спосабы іх спалучэіпія ў сказе (сінтаксісу 2) сукупнасць правіл словазмянення і спалучэння слоў у сказы, уласцівая якой-н. мове, а таксама кніга, у якой змешчаны гэтыя правілы (напр. нарматыўная г., школьная г.).
ГРАМАТЫКАЛВЛЦЫЯ (ад граматыка) — абстрагаванне слова або выразу ад канкрэтнага лексічпага зместу.
ГРАМАФОН (ад гр. gramma = літара, заіііс + -фон) — аііарат з рупарам для праігрываііня пласцінак з гукавым запісам на іх.
ГРАМЕМА (ад гр. gramma = рыса, мяжа) — лінгв. элемеіітарная адзінка іраматычнаіа значэння.
ГРАМІЦЫДЗШ (ад дацк. Gram = прозвішча дацкага вучонага + лац. caedere = забіваць) — лекавы прэпарат, анпіыбіётык, які прымяняецца пры лячэнні гнойных ран. ГРАМ-МАЛЁКУЛА (ад грам + малекула) — колькасць грамаў рэчыва, роўная яго малекулярнай масе.