Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ГУАЯВА (н.-лац. guaiava < ісп. guayaba, з індз.) — вечназялёнае дрэва сям. міртавых, паіпыранае ў тропіках, а таксама кісла-салодкі сакаўпы пахучы плод гэтага дрэва.
ГУБЕРНАТАР (польск. gubemator, ад лац. gubemator = правіцель) — 1) начатьнік асноўнай адміністрацыйпа-тэрьггарыялыіай адзінкі, напр. губерні ў Расійскай імперыі, штата ў ЗША; 2) пасада кіраўнікоў некаторых абласпых адміністрацый у Расійскай Федэрацыі
ГУБЕРНЯ (рус. губерння, ад лац. gubemare = кіраваць) — асноўная адміністраіцлйпа-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі (з 1708 г.) і ў СССР да 1929 г.
ГУВЕРНАНТКА (фр. gouvemante) — выхавальніца дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях, звычайна іншаземка.
ГУВЕРНЁР (фр. gouvemeur) — выхавальнік дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях, звычайна іншаземец.
ГУГЕНОТЫ (фр. huguenots) — прыхільнікі кальвінізму ў Францыі ў 16—18 ст., якія праследаваліся каталіцкай царквой і ўрадам.
ГУДАЕРА (н.-лац. goodyera, ад D. Goodyer = прозвіпгча англ. батаніка) — травяністая расліна сям. ятрышнікавых з вострым лісцем і
Г
дробнымі белымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў халодных і ўмераных зонах; на Беларусі трапляеііда рэдка.
ГУДВІЛ (англ. goodwill) — умоўная вартасць дзелавых сувязей фірмы, грапювая ацэнка прэстыжу гандлёвай маркі, кіраўнічых, арганізацыйных і тэхнічных рэсурсаў.
ГУДРАНАТАР (ад фр. goudron) — ручная, аўтамабільная або прычэпная машына для транспарціроўкі і размеркавання бітумаў пры пабудове і рамонце аўтамабільных дарог.
ГУДРОН (фр. goudron) — чорнае смалістае рэчыва, астатак ад перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва і ддя вырабу змазачнага масла.
ГУЗІК (польск. guzik) — 1) металічная, касцяная або пластмасавая зашпілька на адзенні, абутку ў форме кружка; 2) усё тое, што нагадвае па форме гэту зашпільку (напр. г. гармоніка).
ГУЛЬДЭН (ням. Gulden) — 1) грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам]; 2) залатая, пасля сярэбраная манета ў Германіі і некаторьгх суседніх з ёю дзяржавах у 14—19 ст.
ГУЛЯМЫ (ар. gulam = юнак, раб) — 1) рабы ў мусульманскіх краінах перыяду сярэдневякоўя; 2) пастаянная конная гвардыя ў арабскім халіфаце 9 ст.; 3) радавыя воіны феадальнага апалчэння ў Асманскай імперыі ў сярэднія вякі.
ГУЛЯШ (венг. hulas) — страва з кавалачкаў тушанага мяса ў соусе з прыправамі.
ГУМА1 (польск. guma, ад лац. gummi = камедзь) — эластычны матэрыял, які атрымліваюць вулканізацыяй каўчуку; выкарыстоўваецца ў тэхніцы, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, медыцыне, побыце.
ГУМА2 (лац. gummi = камедзь) — пухлінападобнае разрастанне тканак розных органаў, характэрнае для позніх перыядаў сіфілісу.
ГУМАЛІТЫ (ад гума + -літ) — выкапнёвыя вуглі, прадукты пераўтварэння рэштак вышэйшых раслін у балотных умовах.
ГУМАЛЯСТЫКА (польск. gumelastyka) — успг. гума, рызіна.
ГУМАНІЗАЦЫЯ (ад лац. humanus = чалавечны) — распаўсюджанне прынцьшаў гуманізму.
ГУМАШЗМ (ад лац. humanus = чалавечны) — 1) любоў да людзей, павага да чалавечай годнасці; 2) прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння, які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы, выступіў за вызваленне чалавека ад улады феадалізму і каталіцызму.
ГУМАНГСТ (ад лац. humanus = чалавечны) — 1) чалавек, прасякнуты ідэямі гуманізму, 2) прадстаўнік гуманізму эгюхі Адраджэння.
ГУМАНІТАРНЫ (фр. humanitaire, ад лац. humanitas = чалавечая прырода, адукаванасць) — 1) які адносіцца да чалавечага грамадства, да чалавека; г-ае п р a в a — нормы міжнароднага права, накіраваныя на абарону правоў і свабод чалавека; 2) звязаны з грамадскімі навукамі, якія вывучаюць гісторыю і культуру чалавецтва
(напр. г-ая адукацыя); 3) прасякнуты духам гуманізму, гуманны (напр. г-ае мастацтва).
ГУМАННЫ (ад лац. humanus = чалавечны) — чулы, дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей (г-ыя адносіны).
ГУМАР (польск. humor, ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічпых сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека) — 1) лёгкая незласлівая насмешка; 2) мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго-н. у камічнай, дабрадушнасмешнай форме (сатыра і г.).
ГУМАРАЛЬНЫ (ад лац. humor = вільгаць як адна з арганічных сіл, што паводле даўнейшых уяўленняў вызначалі характар, тэмперамент чалавека) — звязаны з вадкасцямі арганізма — кроўю, лімфай, тканкавай вадкасцю.
ГУМАРЫСТ (англ. humorist, ад лац. humor = вільгаць) — 1) аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў; 2) чалавек, схільны да гумару 1.
ГУМАРЫСТЫКА (фр. humoristique, ад лац. humor = вільгаць) — 1) сукуіінасць гумарыстычных мастацкіх твораў; 2) перан. што-н. смешнае, камічнае.
ГУМАРЫСТЬІЧНЫ (ад гумарыспі) — які змяшчае ў сабе гумар; уласцівы гумару, гумарысту.
ГУМАРЫЯ (н.-лац. humaria) — сумчаты грыб сям. піранэмавых, які трапляецца на глебе, раслінных рэштках; экскрэментах жывёл.
ГУМАРЭСКА (ням. Humoreske, ад лац. humor = вільгаць) — невя-
лікі літаратурны або музычны твор жаргоўнага характару.
ГЎМІ (лац. gummi, ад гр. kommi = камедзь, клей) — густы сок з кары некаторых дрэў, які выкарыстоўваецца ў якасці клею; камедзь.
ГУМІАРАБІК (ад лац. gummi = камедзь + arabicus = арабскі) — смала трапічных акацый, якая лёгка раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэкстыльнай прамысловасці і інш.
ГУМІГУТ (ад лац. gummi = камедзь + gutta = кропля) — млечны сок некаторых трапічных дрэў, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы, жывапісе, медыцыне.
ГУМІДНЫ (лац. humidus) — вільготны (напр. г. клімат).
ГУМІКАПАЛ (ад лац. gummi = камедзь + капал) — смала, якая выкарыстоўваецца для вырабу лакаў.
ГУМІЛАК (ад лац. gummi = камедзь + лак) — смалістае рэчыва, якое ўтвараецца на галлі некаторых трапічных раслін; служыць для вырабу ізаляцыйных лакаў, сургучу і інш.
ГУМІНАВЫ (ад лац. humus, humi = зямля, глеба); г-ыя к і с л о ты — арганічлыя злучэнні, высокамалекулярныя аморфныя рэчывы. якія выкарыстоўваюцца пры вырабе свінцовых акумулятараў, як стымулятары росту раслін, састаўш.ія часткі ўгнаенняў.
ГУМІТ (ад лац. gummi = камедзь) — мінеральнае ўтварэнне жоўгага або аранжава-чырвонага колеру, якое ўзнікае ў выніку разбурэння уранініту або іншых мінералаў, што змяшчаюць уран.
г
ГУМІФІКАЦЫЯ (ад гумус + -фікацыя) — працэс утварэння перагною ў глебе.
ГУМОЗ (фр, gommose, ад лац. gummi = камедзь) — хвароба раслін, якая заключаецца ў моцным выдзяленні гумі, камедзі.
ГУМОЗА (фр. gommose, ад лац. gummi = камедзь) — ліпкі каляровы пластыр, які выкарыстоўваецца для грыму.
ГУМУС (лац. humus = зямля, глеба) — састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў; перагной.
ГЎНТЭР (англ. hunter) — дужы верхавы конь, які ў Англіі і Ірландыі выкарыстоўваецца для спартыўнага палявання і скачак з перашкодамі (стыпль-чэзаў).
ГУШ (англ. guppy) — рыба атрада карпазубых, якая жыве ў прэсных водах Паўд. Амерыкі; разводзшца ў акварыумах.
ГУРАМІ (малайск. gurami) — рыба атрада акунепадобных, якая жыве ў прэсных водах Паўд. і Паўд.-Ўсх. Азіі і Афрыкі; разводзіцца ў акварыумах.
ГУРД (фр. gourde) — грашовая адзйіка Гаіці, роўная 100 сенты-
ЛЮ.
ГУРМАН (фр. gourmand) — аматар і знаток далікатных страў.
ГУРТ' (польск. hurt, ад с.-в.-ням. hurt) — 1) група, натоўп людзей; 2) статак жывёлы, чарада птушак; 3) група аднародных прадметаў (напр. г. хмар, г. дрэў).
ГУРТ2 (ням. Gurt = пояс) — 1) тое, што і нервюра 1; 2) рабро чаканнай манеты.
ГЎРЫІ (перс. churi, ад ар. chur = чарнавокія) — згодна з каранам, вечна маладыя прыгажуні, якія жывуць у раі і ўпрыгожваюць там жыццё праведнікаў.
ГУСАР (польск. husar, ад венг. huszar) — салдат лёгкай кавалерыі венгерскай (з 15 ст.), а пазней і іншых еўрапейскіх армій, у т. л. армій Польшчы, Вялікага княства Літоўскага, царскай Расіі.
ГУСІТЫ [ад чэш. J.Hus = прозвішча чэш. рэлігійнага рэфарматара (каля 1371—1415)] — паслядоўнікі Яна Гуса, ідэолага нацыянальнавызваленчага і антыкаталіцкага руху ў Чэхіі ў 15 ст.
ГУСТ (польск. gust, ад лац. gustus) — 1) адчуванне і разуменне прыгожага (напр. літаратурны г., мастацкі г.); 2) схільнасць, любоў да чаго-н.; 3) манера, стыль; не па густу — неда спадобы, не па душы.
ГУТА (польск. huta, ад ням. Hutte) — даўнейшая плавільпя, шклозавод.
ГУТАЛІН (ад ням. gut = добры) — тое, што і вакса.
ГУТАПЕРЧА (англ. guttapercha, ад малайск. getah = жывіца + pertja = гатунак дрэва) — пластычнае арганічнае рэчыва, блізкае па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якое атрымліваюць з зацвярдзелага соку некаторых раслін; выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.
ГУТАЦЫЯ (ад лац. gutta = кропля) — выдзяленне раслінамі кропель вады праз спецыяльныя вусцейкі (гідатоды), што назіраецца ў цёплае і вільготнае надвор’е.
ГУТЫ (лац. gutta = кропля) — упрыгожанні ў выглядзе дробных усечаных конусаў або цыліндраў пад трыгпіфамі і над трыгліфамі і метопамі ў будынках дарычнага ордэра.
ГУФА (ням. Hufe) — 1) зямельны надзел селяніна ў сярэдневяковай Германіі; 2) нямецкая зямельная мера, роўная 30 акрам.
ГЭБЕЛЬ (польск. hebel, ад ням. дыялектнага hebel) — сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дошак.
д
ГЮВЕЧ (тур. qtivec) — 1) страва са смажанага мяса з гароднінай, 2) кансерваваная гародніна з мясам.
ГЮЙС (гал. geus) — флаг, які паднімаюць на ваенных караблях у час стаянкі на якары.
гюрзА (рус. порза, ад псрс. gurza) — ядавітая змяя сям. гадзюкавых даўжынёй да 1,5 метра, якая пашырана ў Паўн. Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі, трапляецца ў Закаўказзі і Сярэд. Азіі.
ГЯУР (тур. gaur, gavur, ад ар. kafir) — пагардлівая назва іншаверца ў мусульман.
ДАА (кіт. dao = шлях, закон, прынцып) — паняцце старажытнакітайскай філасофіі, якое абазначала ў тэорыі пазнання заканамернасць прыроды, у этыцы — сэнс жыццёвага шляху чалавека, этычную норму, у логіцы — падставу, аснову, аргумент.
ДААСІЗМ (ад даа) — 1) адзін з кірункаў старажьтіакітайскай філасофіі, паводле якога прырода і жыццё людзей падііарадкаваны не волі неба, а закону, які існуе па-за свядомасцю чалавека; 2) адна з кітайскіх рэлігій, якая ўзнікла ў 2 ст. да н. э.
ДАВЕНЕІДЫ (н.-лац. davaineidae) — сямейства гельмінтаў класа цэстодаў, кішэчныя паразіты свойскіх і дзікіх курападобных птушак.
ДАГА (іт. daga) — кароткая шабля для рукапашнага бою ў сярэдневя-