• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ковай Зах. Еўропе, Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім.
    ДАГАРЭСА (іт. dogaressa) — жонка дожа.
    ДАГЕРАТЫП [фр. daguerreotype, ад L.Daguerre = прозвішча фр. вынаходцы фатаграфіі (1787—1851) + гр. typos = адбітак] — фатаграфічны здымак, атрыманы метадам дагерапіыпіі.
    ДАГЕРАТЫШЯ [фр. daguerreotypie, ад L.Daguerre = прозвішча фр. вынаходцы фагаграфіі (1787— 1851) + гр. typos = адбітак] — першы тэхнічна распрацаваны спосаб фатаграфавання на металічную пласцінку, пакрытую слоем ёдзістага серабра, прапанаваны Л. Дагерам у 30-я гт. 19 ст.
    ДАГМАТЫЗМ (ад гр. dogma, -atos = думка, вучэнне) — некрытычнае мысленне (догмамі), сляпая вера ў нязменнасць тых або ін-
    шых палажэнняў, прызнатіе іх за бясспрэчную ісціну.
    ДАГМАТЫК (гр. dogmatikos = дагматычны) — чалавек, які мысліць догмамі.
    ДАГМАТЫКА (гр. dogmatikos = дагматычны) — сістэмны выклад догматаў якой-н. рэлігіі.
    ДАГМАТЬГЧНЫ (гр. dogmati­kos) — 1) заснаваны на догмах, 2) уласцівы дагматыку, бяздоказны, катэгарычны; 3) адцягнеііы, абстрактны, схематычпы; 4) які адносшца да дагматыкі (напр. д-ае багаслоўе).
    ДАДАІЗМ (фр. dadaisme, ад dada = «конік» (дзіцячы лепет)] — мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастацтве Зах. Еўроііы пач. 20 ст., які вызначаўся нігілізмам, наўмысным прымітывізмам, антыэстэтызмам; даў пачатак сюррэалізму і экспрэсіянізму.
    ДАДЭКАГОН (ад гр. dodeka = дванаццаць + -гон) — дванаццацівугольнік.
    ДАДЭКАфбніЯ (ад гр. dodeka = дванаццаць + -фонія) — метад музычнай кампазіцыі, заснаваііы на адмаўлешгі ладавых сувязей паміж гукамі (гл. атанальнасць) і сцвярджэіпн абсалютнай роўнасці ўсіх 12 тонаў храматычнай гамы.
    ДАДЭКАЭДР (ад гр. dodeka = дванаццаць + -эдр) — дванаццаціі'раннік.
    ДАЗАТАР (ад доза) — прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання сыпкіх, вадкіх і газападобных рэчываў.
    ДАЗІМІТР (ад гр. dosis = порцыя + -Memp) — прыбор дпя вызначэн-
    ня дозы радыеактыўнага выпрамянення.
    ДАЗІМЕТРЫЯ (ад гр. dosis = порцыя + -метрыя) — галіна прыкладной ядзернай фізікі, што вывучае велічыню ўздзеяння радыеактьгўных выпрамяненняў на розііыя аб’екты.
    ДАЗІСЦЫФА (н.-лац. dasyscyphus) — сумчаты грыб сям. гіяласцыфавых, які трапляецца на гнілых сцёблах маліны, апалым лісці, ігліцы
    ДАЙДЖЭСТ (англ. digest = літар. кароткі выклад) — 1) выданне, якое змяшчае адаптаваны выклад мастацкага твора; 2) перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часта скарочана) матэрыялы з іншых выданняў; 3) скарочаны варыжгг любой кнігі ў перыядычным друку.
    ДАЙКА (англ. dike = літар. перагародка, каменная сцяна) — пластападобнае магматычііае цела (tu­rn рузіяў абмежаванае паралельнымі плоскасцямі.
    ДАЙМ (англ. dime) — сярэбраная, а з 1965 г. медна-нікелевая манета ЗША, роўная 1/10 долара, або 10 цэнтам.
    ДАЙНА (літ. daina) — агульная назва розных відаў літоўскіх народньіх песень.
    ДАЙРА (цюрк. dajra) — сярэднсазіяцкі музычны інструмент тыпу бубна.
    ДАЙХАРДАУЦЬІ (ад англ. die­hard = стойкі, нязломны) — назва найбольш рэакцыйнай часгкі англійскай партыі кансерватараў 2; цвердалобыя.
    ДА-КАПА (іт. da capo = зноў, спачатку) — знак у нотным пісьме, які прапануе паўтарыць п’есу спачатку.
    ДАКЕМБРЫЙ (ад кембрый) — найбольш старажьпны перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, а таксама пласты горных парод, якія ўтварыліся ў той час (гл. таксама архей, венд, пратэразой, рыфей).
    ДАКЛЯРАВАЦЬ (польск. deklarowac, ад лац. declarare) — паабяцаць зрабіць што-н., аднесціся пэўным чынам да каго-н., чаго-н.
    ДАКРОН (англ. dacron) — разнавіднасць сінтэтычнага валакна, падобнага да лаўсану, якое вырабляецца ў ЗША.
    ДАКРЫМІЦЕС (н.-лац. dacrymyces) — базідыяльны грыб сям. дакрыміцыевых, які развіваецца на ламаччы і пнях, апрацаванай драўніне.
    ДАКРЫЯАДЭНІТ (ад гр. dakryon = сляза + aden = залоза) — запаленне слёзнай залозы вока.
    ДАКРЫЯЦЫСТЫТ (ад гр dak­ryon = сляза + kystis = пухір) — запаленне слёзнага мяппка вока.
    ДАКСОГРАФЫ (ад гр. doksa = думка, погляд + -граф) — старажытнагрэчаскія аўтары, якія ў сваіх гворах выкладалі погляды філосафаў.
    ДАКТАРАЛЬНЫ (фр doctoral, ад лац. doctoralis = уласцівы настаўніку, вучонаму) — педантычна павучальны, катэгарьгчпы (напр. д. тон).
    ДАКТАРАНТ (с.-лац. doctorans, -ntis) — асоба, якая рыхтуе да абароны доктарскую дысерпіацыю.
    ——д ДАКТАРАНТУРА (ад дактарант) — падрыхтоўка, якую праходзяць дактаранты; сістэма такой падрыхтоўкі спецыялістаў выпгэйшай кваліфікацыі.
    ДАКТАРАТ (с.-лац. doctoratus, ад лац. doctor = настаўнік) — экзамен на вучоную ступень доктара ў навучальных установах Зах. Еўропы. ДАКТРЫНА (лац. doctrina = навука) — сістэматызаванае вучэнне (звычайна філасофскае. палітычнае, ідэалагічнае), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэтычных ці палітычных прынцыпаў (напр. дзяржаўная д., ваенная д.).
    ДАКТРЫНЁР (фр. doctrinaire, ад лац. doctrina = навука) — той, хто слепа, некрытычна прытрымліваецца якой-н. устарэлай дактрыны, догмы, завучаных формул і правіл; схаласт, начотчык.
    ДАКТЫЛА(гр. daktylos = палец) — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з пальцамі, які адносіцца да пальцаў».
    ДАКТЫЛАГІРЬІДЫ (н.-лац. daktylogyridae) — сямейства гельмінтаў класа монагеней', паразіты прэснаводілгх і марскіх рыб.
    ДАКТЫЛАГРАМА (ад дактыла+ -грама) — адбітак, утвораны прыцісканнем пальцаў рук, пакрытых адпаведпым рэчывам, да паверхні паперы з мэтай устанаўлення асобы.
    ДАКТЫЛАГРАФІЯ (ад дакпіыла+ -графія) — тэхніка пісьма на друкарскай машынцы.
    ДАКТЫЛАЗОІДЫ (ад дактыла+ гр. zoon = жывая істота + -оід) — відазменепыя асобіны каланіяль-
    ных гідроідных паліпаў, якія выконваюць функцыі абароны, saxo­ny ежы або прыняцця раздражненняў.
    ДАКТЫЛАКАКОПСІС (н.-лац. dactylococcopsis) — аднаклетачная або каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. какабактрэйньгх, якая пашырана ў планктоне стаячых вадаёмаў, радзей на сушы.
    ДАКТЫЛАЛОГІЯ (ад дактыла+ -логія) — спосаб размовы глуханямых пры дапамозе пальцаў рук; ручная азбука.
    ДАКТЫЛАСКАПІЯ (ад дактыла+ -скапія) — раздзел крыміналістыкі, які вывучае будову ўзораў скуры рук з мэтай ідэнтыфікацыі асобы.
    ДАКТЫЛІТ (ад гр. daktylos = палец) — запаленне пальца, выкліканае спецыфічнай інфекцыяй, напр. пры сіфілісе (параўн. панарыцый).
    ДАКТЫЛЬ (гр. daktylos = палец) — трохскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе.
    ДАКТЫЛЯРЫЯ (н.-лац. dactyla­ria) — недасканалы грыб сям. маніліевых, драпежны грыб, які выкарыстоўваецца ў барацьбе з патагеннымі глебавымі нематодамі.
    ДАКУМЕНТ (лац. documentum = доказ, сведчанне) — 1) дзелавая папера, якая пацвярджае права на што-н., служыць доказам чаго-н.; 2) пасведчанне асобы (пашпарт і інш.); 3) пісьмовы акт, твор, грамата, малюнак, здымак, які мае значэнне гістарьгчнага сведчання (архіўныя дакументы).
    ДАКУМЕНТАЛЬНЫ (польск. dokumentalny, ад лац. documentum
    = доказ, сведчанне) — 1) які мае адносіны да дакумента (напр. д. матэрыял); 2) заснаваны на дакументах, на жыццёвых фактах (д. фільм); 3) уласцівы дакументам (д-ая дакладнасць).
    ДАКУМЕНТАЦЫЯ (ад лац documentum = доказ, сведчанне) — 1) сукупнасць дакументаў, прысвечаных якому-н. пытанню; 2) абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў.
    ДАЛАЙ-ЛАМА [ад манг. dalai = акіян (мудрасці) + лама] — вярхоўная ўрадавая і духоўная асоба ў Тыбеце (гл. ламаізм).
    ДАЛАМАН (тур. dolaman) — кароткі вайсковы плашч венгерскага пакрою, падшыты футрам.
    ДАЛАМІТ [фр. dolomite, ад D.Dolomieu = прозвішча фр. мінералога (1750—1801)] — мінерал класа карбанатаў шаравата-белага колеру, які складаецца з вуглякіслых солей кальцыю і магнію; выкарыстоўваецца ў металургіі, пікляной прамысловасці і інш.
    ДАЛЕРЫТ (ад гр. doleros = падманлівы) — магматычная горная парода асноўнага саставу, дробнаі сярэднезярністы базальт, складзены ў асноўным з плагіякпазу і піраксену, часам з алівінам.
    ДАЛПСАТНЫ (польск. delikatny, ад лац. delicatus) — 1) ветлівы ў абыходжанні з людзьмі, ласкавы, уважлівы (д. чалавек); 2) які патрабуе тактоўных адносін (д-ае пытанне); 3) кволы; выпеставаны (д-ыя пальцы); 4) тонкі, мяккі, прыемны навобмацак (д-ая тканіна); 5) перан. прыемпы на пах, смак, гучанне (д-ыя духі, д-ыя стравы, д-ая мелодыя).
    ДАЛІКАТЭС (фр. delkatesse) — рэдкая, прыемная на смак, пах страва.
    ДАЛІХАМОРФНАСЦЬ (ад даліхаморфны') — тып прапорцый цела чалавека, які характарызуецца вузкім тулавам і доўгімі канечнасцямі
    ДАЛІХАМОРФНЫ (ад гр dolichos = доўгі + -морфньі) — які характарызуецца вузкім тулавам і доўіімі канечнасцямі (пра тып цела чалавека).
    ДАЛІХАТЭКА (н.-лац. dolichotheca) — лістасцябловы мох сям. плагіятэцыевых, які трапляецца на драўніне, што гніе.
    ДАЛІХАЦЭФАЛ (н.-лац. dolichocephalus, ад гр. dolichos = доўгі + kephale) — чалавек з доўгай галавой (параўн. брахіцэфал, мезацэфал).
    ДАЛІХАЦЭФАЛІЯ (н.-лац. dolichocephalia, ад гр. dolichos = доўгі + kephale = галава) — форма чэрапа, у якім падоўжанае вымярэнне значна перавышае папярочнае; доўгагаловасць (параўн. брахіцэфалія, мезацэфалія).
    ДАЛЬДЫШЯ (н.-лац. daldinia) — сумчаты грыб сям. ксілярыевых, які трапляецца на ствалах бярозы, вольхі, дуба і іншых дрэў лісцевых парод.
    ДАЛЬМЕНЫ (фр. dolmens) — старажытныя пахавальныя збудавапні Ыегаінты) з вялікіх каменных пліт, пастаўленых вертыкальна і накрытых адной гарызантальнай.
    ДАЛЬТАНІДЫ [ад англ. J.Dalton = прозвішча англ. хіміка і фізіка (1766—1844)] — хімічныя злучэн-
    ні пастаяннага саставу (параўн. берпіаліды).
    ДАЛЬТАНІЗМ [ад англ. J.Dalton = прозвішча англ. фізіка і хіміка (1766—1844)] — асаблівасць зроку, якая выражаецца ў няздольнасці адрозніваць некаторыя колеры, пераважна чырвоны і зялёны (параўн. ахраматапсія).
    ДАЛЬТАН-ПЛАН (ад англ. Dal­ton = назва горада ў ЗША + план) — сістэма арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, які грунтуецца на прынцыпе індывідуальнага навучання.
    ДАЛЬТбніК (ад дальтанЬм) — чалавек, які хварэе на дальтанізм.
    ДАМА (фр. dame) — 1) замужняя жанчына ў адрознепне ад дзяўчыны, раней жанчына з багатага або інтэлігентнага асяроддзя (свецкая д); 2) ветлівы зварот да жанчыпы (пераважна ў афіцыйных выступленнях); 3) жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам; 4) трэцяя па старшынству ігральная карта з малюнкам жанчыны, малодшая за караля.
    ДАМАРА (малайск. damar = жывіца) — смала некаторых трапічных дрэў, якая выкарыстоўваецца для вырабу празрыстых лакаў, лінолеуму і пластыраў.