• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ДЖбБЕР (англ. jobber) — біржавы маклер, камісіянер, які ажыц-
    д	 цяўляе аперацыі за ўласны кошт, уступае ў здзелкі з брокерамі і іншымі дзелавымі людзьмі.
    ДЖОГШГ (ад аіігл. joy = рухацца, падскокваць) — павольны бег, бег для здароўя.
    ДЖОКЕР (англ. joker = літар. жартаўнік) — дадатковая карта ў калодзе, якая можа замяніць любую іншую карту ў час картачнай гульні.
    ДЖОЛТ (англ. jolt) — кароткі прамы ўдар у тулава ў боксе.
    ДЖОН (карэйск. dzon) — разменная манета Карэі, роўная 1/100 воны.
    ДЖОН-БЎЛЬ (англ. John Bull = Джон-бык) — іранічная назва англійскага буржуа, якая падкрэслівае яго ўпартасць, карыслівасць, абмежаванасць, дробязнасць.
    ДЖОНКА (малайск, djong) — грузавое драўлянае паруснае судна з шырокімі і высока прыўзнятымі кармой і носам; распаўсюджаны ў Паўд.-Усх. Азіі.
    ДЖбЎЛЬ [англ. J.Joule = прозвішча англ. фізіка (1818—1889)] — адзінка вымярэння работы, энергіі і колькасці цеплыні ў Міжнароднай сістэме адзілак (СІ), роўная рабоце сілы ў 1 ньютан, якая перамяшчае цела на 1 м у напрамку дзеяння сілы.
    ДЖУГАРА (хіндзі jugara) — від сорга, пашыраны як хлебная і кармавая расліна ў тропіках і субтропіках, а таксама зерне гэтай расліны.
    ДЖУНГЛІ (англ. jungle, ад хіндзі jangal) — грапічпыя цяжкапраходныя балоцістыя лясы.
    ДЖУНТА (іт. giunta) — выканаўчы орган мясцовай улады ў Італіі.
    ДЖУТ1 (англ. jute, ад бенг. jut) — травяністая расліна сям. ліпавых з цэласным лісцем і дробнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субіропіках; дае валакно, якое ідзе на выраб грубай тканіны, дываноў, вяровак і пші.
    ДЖУТ (манг. dzud) — масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы ў мясцовасцях з круглагадавой пашай у сувязі з абледзяненнем пашы.
    ДЖЫГА (англ. jig) — тое, што і жыга 2.
    ДЖЫГЕР (англ. jigger) — ролікавы апарат для фарбавання тканіны.
    ДЖЫГІТ (цюрк. dzigit) — умелы, спрытны, адважны яздок на кані.
    ДЖЬІМКРАУІЗМ (англ. jimcrowizm, ад Jim Crow = пагардаівая назва неграў у ЗША) — сістэма расісцкіх прыёмаў, накіраваная на сегрэгацыю негрыцянскага насельніцтва.
    ДЖЫН1 (ар. dzinn = дух) — злы або добры дух у арабскай міфалогіі; выпусціць джына з бутэлькі — даць свабоду злым сілам.
    ДЖЫН“ (англ. gin) — гарэлка, прыгатаваная піляхам перагонкі хлебнага спірту з ядлаўцовымі ягадамі.
    ДЖЫНГА (англ. jingo) — назва англійскіх ваяўнічых шавіністаў.
    ДЖЫНГАІЗМ (англ. jingoism) — крайне шавіністычпыя погляды.
    ДЖЫНСЫ (англ. jeans) —.вузкія пгганы з моцнай баваўпянай тканіны, прашыгыя каляровымі ніткамі.
    ДЖЫП (англ. jeep) — марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці, што выпускаюцца ў ЗША з 1963 г. ДЖЬІУ-ДЖЬІЦУ (яп. dzudzucu) — японская сістэма прыёмаў самаабароны і нападзення без зброі (элементы гэтай барацьбы выкарыстоўваюцца ў дзюдо).
    ДЖЫХАД (ар. dzihad = літар. намаганне) — тое, што і газавапі.
    ДЖЭЙРАН (цюрк. dzejran) — парнакапыпіая жывёла роду газелей, пашыраная ў пустыннай і паўпустыннай мясцовасцях Азіі.
    ДЖЭМ (англ. jam) — густое варэнне з фруктаў або ягад у выглядзе жэлепадобнай масы.
    ДЖЭМПЕР (англ. jumper) — вязаная кофта без каўняра, якая надзяваецца праз галаву.
    ДЖЭМСАШЕЛА (н.-лац. jamesoniella) — пячоначны мох сям. германіевых, які трапляецца ў зацененых месцах на драўніне, якая гніе, глебе, камянях, каранях дрэў.
    ДЖЭНТЛЬМЁН (англ. gentleman = літар. высакародны чалавек) — 1) чалавек, які строга прытрымліваецца свецкіх правіл паводзін (у Вялікабрытаніі і іншых англамоўных краінах); 2) чалавек, які вызначаецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.
    ДЖЭНТРЫ (англ. gentry) — 1) дробнапамеснае дваранства ў Англіі ў 16—17 ст., якое перабудавала сваю гаспадарку на капіталістычны лад; 2) пашыранае ў еўрапейскай навуковай літаратуры абазначэнне кітайскага феадальнага саслоўя шэньшы.
    ДЖЭРСІ (англ. jersey, ад Jersey = назва вострава ў праліве ЛаМаніп) — тпарсцяная або шаўковая трыкатажная гканіна, а таксама адзенне з такой тканіпы.
    ДЖЭРЫМЁНДЭРЫНГ [англ. gerrymandering, ад E.Gerry = прозвішча амер. губернатара + (sala)mander = саламандра] — метад утварэння выбарчых акруг, Ka­ni ў акругі ўваходзіць розная колькасць выбаршчыкаў, чым парушаецца прынцып роўнага прадстаўніцтва.
    ДЖЭСШЛІТЫ (ад англ. jasper = яшма + -літ) — жалезістыя кварцыты, якія складаюцца з магнетыта-гематытавых і кварцавых праслоек.
    ДЗАЙБАЦУ (яті. dzajbacu) — манаполіі і фінансавая алігархія Японіі, якія пануюць у эканоміцы краіны.
    ДЗАШ (іт. zanni = блазен) — вобраз слугі ў італьянскім тэатры камедыі масак.
    ДЗЙЛЬКВА, ЗЁЛЬКВА (н.-лац. zelkova) — дрэва сям. ільмавых, пашыранае на востраве Крыт, у Кітаі, Японіі і Карэі; драўніна высока цэніцца ў будаўніптве.
    ДЗЕРЭН (манг. dzeren) — капытная жывёла роду газелей, пашыраная пераважна ў Цэнтр. Азіі.
    ДЗІДА (польск. dzida, ад тур. dzida) — старажытаая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка.
    ДЗІРВАН (літ. dirvonas) — верхні слой глебы, густа зарослы травой; пласт, выразаны з гэтага слоя.
    ДЗ^TPЫXУM (н.-лац. ditri­chum) — лістасцябловы мох сям.
    д— дзітрыхавых, які трапляецца на пясчанай і гліністай глебах, па абочынах дарог, адхонах канаў.
    ДЗЮБЕЛЬ (ням. Diibel = шып) — металічііы або пластмасавы стрыжань, які адным канцом забіваецца ў сцяну, а ў друпм каііцы мае адтуліну з разьбой, куды ўвіігчваецца шруба; выкарыстоўваецца для прымацоўвання электрычных правадоў, карнізаў для штор, кніжных паліц і інш.
    ДЗЮГОНЬ (фр. dugong) — марское млекакормячае атрада сірэнавых, якое водзіцца ў прыбярэжных водах Індыйскага акіяна ДЗЮДАІСТ (ад дзюдо) — спартсмен, які займаецца дзюдо,
    ДЗЮДО (яп. dziudo = майсгэрства спрыту) — від спартыўнай барацьбы, заснаванай на японскай сістэме самаабароны без зброі.
    ДЗЮЗА (пям. Duse) — уст. сапло для распырсквання вадкасці.
    ДЗЮКЕР (ням. Duker, ад лац. ducere = весці) — вадаправод, пракладзены пад рэчышчам ракі або канала, па схілах і дне яра, пад дарогай і інш.
    ДЗЮНА (ням. Dime) — пясчаны пагорак, нанесены ветрам на марскім узбярэжжы; выдма.
    ДЗЮРАБЛЬ (фр. durable = моцны, стойкі) — сорт азімай пшаніцы.
    ДЗЮРАЛЮМІНІЙ, ДЗЮРАЛЬ (ад лац. durus = цвёрды + алюміній) — лёгкі і трывалы сплаў алюмінію і медзі з прымессю марганцу, магнію, крэмнію і іншых хімічных элементаў.
    ДЗЮРОМЕТР (ад лац. durus = цвёрды + -метр) — прыбор для
    вызначэння цвёрдасці розных матэрыялаў.
    ДЗЮРУТОЛЬ (ад фр. dur = цвёрды + лац. oleum = алей) — цвёрды какосавы алей; выкарыстоўваецца ў мылаварэнні.
    ДЗЮРЭН (ад лац. durus = цвёрды) — шчыльная матавая састаўная частка выкапнёвага вугалю, якая залягае слаямі ў яго пластах.
    ДЗЮШАНЕЯ (н-лац. duchesnea) — травяністая расліна сям. ружавых з жоўтымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі выропічваецца як дэкаратыўная.
    ДЗЮШЭС (фр. duchesse = літар. князёўна) — 1) сорт дэсертігых груш з сакавітай салодкай мякаццю; 2) цукеркі з грушавай начынкай; 3) бліскучая тканіна тыпу атласу.
    ДЗЯК (ад гр. diakonos = служка) — 1) ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык; 2) пісец у Стараж. Русі, а ў 14—17 ст. службовая асоба ў дзяржаўных установах Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.
    ДЗЯКАВАЦЬ (польск. dzi?kowac, ад ням. danken) — выказваць удзячнасць, падзяку.
    ДЗЯКЛА (літ. duuokle) — падатак збожжам за землекарыстанне ў Вялікім княстве Літоўскім 15—16 ст. ДО (лац. do) — першы гук музьгчнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
    ДОБЕРМАН (ням. Dobermann = прозвішча гадавальніка сабак) — тое, што і доберман-пінчэр.
    ДОБЕРМАН-ШНЧЭР (ад доберман + пінчэр) — парода службо-
    вых сабак з клінападобнай галавой і кароткай, густой, бліскучай поўсцю.
    ДОГ (англ. dog = сабака) — парода службовых буйных сабак з кароткай поўсцю, тупой мордай і моцнымі сківіцамі.
    ДОГМА (гр. dogma) — палажэнне, сцверджанне, якое прымаецца на веру як непахісная ісціна, што прызнаецца бясспрэчнай без доказаў.
    дбгМАТ (rp. dogma, -atos) — 1) асноўнае палажэнне ў рэлігійным веравучэнні, якое прымаецца на веру і не падлягае крытыцы. 2) тое, што і догма.
    ROW. (іт. doge, ад лац. dux = правадыр) — тытул правіцеля Венецыянскай і Генуэзскай рэспублік да канца 18 ст.
    ДОЗА (фр. dose < с.-лац. dosis, ад гр. dosis = порцыя, прыём) — 1) дакладна адмераная колькасць, норма чаго-н. (напр. д. лякарства, д. радыеактыўнага апрамянеіпія); 2) перан. некаторая частка чаго-н. (напр. д. іроніі).
    ДОЙЛІД (літ. dailide) — будаўнік; архітэктар, зодчы.
    ДОЙНА (рум. doina) — 1) народная лірычная песня румын і малдаван; 2) музычны твор для інструментальнага аркестра ў стылі гэтай песні.
    ДОК (гал. dok, англ. dock) — 1) партовае збудаванне для рамонту, а часам і пабудовы суднаў; 2) пггучны партовы басейн з затворам, прызначаны для стаянкі суднаў пад пагрузкай-разгрузкай у месцах з вялікімі прыліўна-адліўнымі ваганнямі ўзроўню мора; 3)
    зборна-разборнае збудаванне для тэхнічнага абслугоўвання вялікіх лятальных апаратаў (пераважна дырыжабляў).
    ДОКЕР (англ. docker) — партовы грузчык, рабочы дока, верфі ў некаторых краінах.
    дбкТАР (лац. doctor) — 1) вышэйшая вучоная ступень, якая прысуджаецца асобам, што абаранілі доктарскую дысертацыю; 2) урач.
    ДОЛАР (англ. dollar, ад ням. Taler = талер) — грашовая адзінка ЗША, Канады, Мексікі, Аўстраліі, Лібарыі, Радозіі і некаторых іншых краін, роўная 100 цэнтам.
    дбліХАС (н.-лац. Dolichos) — травяністая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі; некаторыя віды культывуюцца як харчовыя і кармавыя.
    ДОЛЬЧЭ (іт. dolce) — муз. пяшчотна.
    дбМБРА (казах. dombra) — казахскі народны струнны музычны інструмент з корпусам акруглай формы.
    ДОМРА (цюрк. domra) — шчыпковы музычны інструмент з чатырма струнамі, падобны на мандаліну.
    ДОН (ісп. don, іт. don, ад лац. dominus = пан) — 1) ветлівы зварот да мужчыны ў Іспаніі і іспанамоўных краінах; 2) ганаровы тытул духавенства і дваран у Італіі.
    ДОНАР (англ. donar, ад лац. donare = дарыць, ахвяраваць) — 1) чалавек, у якога бяруць кроў для пералівання ці які-н. орган для перасадкі хвораму (рэцыпіенту 1); 2)
    фіз. дэфект крышталічнай рашоткі паўправадіііка (напр. дамешкавы атам), здольны аддаваць электроны ў зону праводаасці.
    ДОНГ (в’етн. dong) — грашовая адзінка В’етнама, роўная 100 су.
    ДОНЖУАН (фр. Don-Juan, ад ісп. Don Juan = персанаж многіх твораў літаратуры і мастацгва) — пгукальнік любоўных прыгод, спакуснік жанчын.