• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    ДРЫЯС (н.-лац. dryas, ад гр. dryas = курапатчына трава) — фазы паазёрскага позналедніковага пахаладання (раііні, сярэдні і позні д.).
    ДРЭГСТЭР (англ. dragster) — гоначны аўтамабіль лёгкай канструкцыі з магутным рухавіком.
    ДРЭДНОУТ (англ. dreadnought = літар. бясстрашны) — буйны браняносец з магутнай артылерыяй, папярэднік сучаснага лінкора.
    ДРЭЙСЕНЫ (н.-лац. dreissena) — сямейства малюскаў класа двухстворкавых, якія жывуць пераважна ў прэсных вадаёмах, а таксама ў Каспійскім, Аральскім, Азоўскім морах.
    ДРЭЙФ (рус. дрэйф, ад гал. drijven = плаваць) — 1) адхіленне судна ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння, 2) рух ільдоў, суднаў, выкліканы ветрам, цячэннем; л е г ч ы ў д. — расставіць парусы судна так, каб япы не ўплывалі на яго рух; 3) павольнае
    перамяшчэнне мацерыкоў у гарызаптальпым напрамку.
    ДРЭЙФАВАЦЬ (рус. дрейфовать, ад гал. drijven) — 1) рухацца пад уздзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна); 2) манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.
    ДРЭЙФІЦЬ (рус. дрейфять, ад гал. drijven = плаваць) — разм. адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца, губляцца.
    ДРЭК (гал. dreg) — невялікі якар на грабных суднах.
    ДРЭНА (аіігл. drain) — падземпы штучны вадасцёк (труба) для асушэння грунту.
    ДРЭНАЖ (англ. drainage, ад drain = труба) — 1) асушэпне грунту з дапамогай сістэмы каналаў, труб; 2) вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай ірубкі.
    ДРЭНЧЭР (англ. drencher, ад dre­nch = змочваць) — насадка-распырсквальнік на трубах проціпажарнай вадаправоднай сеткі.
    ДРЭПАНАКЛАДУС (н -лац drepanocladus) — лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, у вадаёмах, на вільготнай глебе, гпіях у лясах.
    ДРЭСІРАВАЦЬ (фр. dresser) — 1) вучыць жывёл выконваць якія-н. дзеянні; 2) перан. муштраваць каго-н.
    ДУА (лац. duo = два) — старадаўняя назва інструментальнага дуэта.
    ДУАДЭНАЛЬНЫ (ад лац. duode­ni = па дванаццаць) — анапі. двапаццаціперсны; які датычыць дванаццаціперснай кішкі.
    ДУАДЭШТ (ад лац. duodeni = па дванаццаць) — запаленне дванаццаціперснай кішкі.
    ДУАДЭЦЫМА (лац. duodecima = дванаццатая) — муз. 1) дванаццатая ступепь дыятанічнай гшы; 2) ііггэрвал паміж першай і дванаццатай ступенямі гамы.
    ДУАДЭЦЫМАЛЬНЫ (лац duodecimus) — дванаццаты (напр. д-ая сістэма злічэння).
    ДУАЕН (фр. doyen = старшыпя) — асоба, якая ўзначальвае дыпламатычны корпус 5 у якойн. краіне.
    ДУАЛІЗМ (ад лац. dualis = дваісты) — 1) філасофскае вучэнне, якое лічыць пачаткам быцця дзве незалежныя асновы — матэрыю і дух, спрабуючы спалучыць матэрыялізм з ідэалізмам (параўн. манізм, плюралізм 1); 2) дваістасць, раздвоенасць чаго-н.
    ДУАЛІСТЫЧНЫ (ад лац. dualis дваісты) — 1) які мае адносіны да дуапізму', 2) дваісты, раздвоены.
    ДУАЛЬ-КАРТА (ад лац. duo = два + карта) — адзін з носьбітаў інфармацыі ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання; камбінаваны дакумент з тэкстам і дзіркамі, як у перфакарце.
    ДУАНТ (ад лац. duo = два) — паскаральнае прыстасаванне цыклатрона і фазатрона.
    ДУАПОЛІЯ (ад лац. duo = два + гр. роіео = прадаю) — эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пастаўшчыкі пэўнага тавару, не звязаныя паміж сабой манапалістычным пагадненнем аб цэнах, рынках збыту, квотах і інш.
    ——д ДУАПСОНІЯ (ад лац. duo = два + psonia) —эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пакупнікі аднаго і таго ж тавару. ДУБАЛЬТбвЫ (польск. dubeltowy, ад с.-н.-ням. dubbelt) — які складаецца з двух аднародных або падобных прадметаў, частак; падвойны (напр. д-ыя рамы).
    ДУБАЛЬТОУКА (польск. dubeltowka, ад с.-н.-ням. dubbelt) — паляўнічая стрэльба з двума стваламі.
    ДУБЛЁТ (фр. doublet, ад double = падвойны) — 1) другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, бібліятэцы і г.д’, 2) падроблены каштоўны камень, у якім сапраўднай з’яўляецца толькі верхняя частка; 3) адначасовы выстрал з абодвух ствалоў дубальтоўкі; 4) фіз. пара блізка размешчаных спектральных ліній.
    ДУБЛЁР (фр. doubleur) — 1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае адну і тую ж работу і ў патрэбны момаігг можа замяніць яго (напр. д. касманаўта, д.-шафёр), 2) акцёр, які замяпяе асноўнага выканаўцу ролі, а таксама кінаакцёр, які ўдзельнічае ў дубліраванні кінафільма; 3) другі састаў спартыўнай каманды, які з’яўляецца рэзервам для асноўнага саставу.
    ДУБЛПСАТ (ад лац. dublicatus = падвоены) — 1) другі экзмтляр якога-н. дакумента, які мае аднолькавую сілу з арыгіналам; 2) дадатковы экзэмпляр частаі рукапісу, які рыхтуецца да набору асобна.
    ДУБЛІРАВАЦЬ (фр. doubler) — 1) выконваць паралельна з кім-н. аднолькавую работу; рабіць тое ж
    самае ў другі раз; 2) замяняць асноўнага выканаўцу якой-н. ролі (у тэатры, кіно); 3) замяняць мову кінафільма іншай мовай (д. фільм). ДУБЛОН (фр. doublon, ад ісп. dobion, ад doble = падвойны) — даўнейшая іспанская залатая манета, роўная двум пістолям" 1, якая чаканілася ў 16—19 ст.
    ДУБЛЬ (фр. double = падвойны) — 1) паўтарэнне, варыянт, другі экземпляр чаго-н. (напр. кінакадраў пры здымцы фільма); 2) другая, запасная каманда на спартыўных спаборніцтвах.
    ДУБЛЯЖ (фр. doublage = падваенне) — замена моўнай часткі кінафільма перакладам на іншую мову.
    ДУБЭЛЬТ (польск. dubelt, ад с,н.-ням. dubbelt) — падвойная рама, падвойныя дзверы.
    ДУВАН (цюрк. duvan) — 1) здабыча і яе дзяльба; 2) адкрытае падвышанае месца.
    ДУДЎК (тур. diiduk) — духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе 'грубкі з 9 адтулінамі, пашырапы ў народаў Каўказа.
    ДУК (гал. doek) — тоўстая тканіна тыпу парусіны.
    ДУКАТ (іт. ducato) — даўнейшая сярэбраная, затым залатая манета, якая з’явілася ў 13 ст. у Венецыі, a пасля чаканілася ў многіх краінах Еўропы; на тэрыторыі Беларусі ў 14—16 ст. найбольш пашыраны быў венгерскі д.
    ДУКТЫЛОМЕТР (ад лац. ductilis = цягучы + -метр) — прыбор для вызначэння цягучасці асфальту, смалы, фарбы і іншых матэрыялаў.
    ДУЛЬЦЬІН (ад лац. dulcis = салодкі) — рэчыва, якое па салодкасці ў 200 разоў пераўзыходзіць цукар; выкарыстоўваецца ў дыетычных харчовых вырабах.
    ДУЛЬЦЫНЕЯ (ісп. Dulcinea = паэтычнае імя, якім герой Сервантэса Дон Кіхот называў сялянку Альдонсу, абраную ім у якасці «дамы сэрца») — іран. любімая жанчына.
    ДУЛЬЦЫФІКАЦЬІЯ (ад лац. dulcis = салодкі + -фікацыя) — падсалоджванне чаго-н.
    ДУЛЯ (польск. dula) — летні сорт груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай грушы.
    ДУМ-ДУМ (інд. Dum-Dum = назва прадмесця Калькуты) — разрыўная куля з крыжападобным надрэзам, якая наносіць цяжкія раненні.
    ДУМПЕР (англ. dumper) — самазвальная машына для перавозкі сыпкіх рэчываў на кароткія адаегласці.
    ДУМПКАР (англ. dump-car) — вагон, які сам разгружаецца, маючы для гэтага спецыяльнае пнеўматычнае прыстасаванне.
    ДУНІТ (ад англ. Dun = назва гары ў Новай Зеландыі) — магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з апівіну, выкарыстоўваецца для вырабу вогнетрывалых матэрыялаў.
    ДУНСТ (ням. Dunst = чад, пара) — 1) самы дробны калібр шроту; 2) прамежкавы прадукт паміж крупамі і мукой.
    ДУОЛЬ (ад лац. duo = два) — двухдольная рытмічная фігура ў музыцы.
    ДУПЛЕКС (лац. duplex = падвойны) — 1) двухбаковая сувязь па аднаму проваду адначасова ў абодвух напрамках; 2) здвоеная машына для часання лёну; 3) друкаванне двума фарбамі з аднакаляровага арыгінала.
    ДУПЛЕКС-АЎТАТЬІГПЯ (ад дуплекс + аўтатыпія) — двухфарбавая рэпрадукцыя з аднакаляровага паўтонавага адлюстравання (напр. чорна-белай фатаграфіі, у якой адна фарба каляровая, а друт гая чорная або шэрая).
    ДУПЛЕКС-ПРАЦЭС (ад дуплекс + працэс) — вытворчасць сталі паслядоўна ў двух сталеплавільных агрэгатах (напр. канвертар — дугавая печ), што дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці кожнага з іх.
    ДУПЛЕТ (фр. doublet) — 1) тое, іігго і дублет 3; 2) у час більярднай гульні ўдар шаром у другі шар, які, стукнуўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.
    ДУПЛІКАЦЫЯ (лац. duplicatio = надваенне) — змяненне храмасомы, пры якім адзін з яе ўчасткаў прадстаўлены два або больш разоў; узнікае пры кросінгаверы.
    ДУР (лац. durus = цвёрды) — тое, што імажор 1 (проціл. моль ).
    ДУРА (ісп. duro = цвёрды) — старадаўняя іспанская сярэбраная манета, роўная 20 рэалам , якая чаканілася ў 13—19 ст.
    ДУРАЛЮМШ [ад лац. durus = цвёрды + алюмін(ій)] — тое, што і дзюралюміній.
    ДУРБАР (перс. durbar) — 1) рада знаці пры манарху, а таксама ўрачысты прыём у мусуій>манскіх
    краінах перыяду сярэдневякоўя; 2) шахскі двор у Іране 20 ст.
    ДУРбМЕТР (ад лац. durus = цвёрды + -мепір) — тое, што і дзюрометр.
    ДУРРА (ар. dhurah) — трапічная хлебная расліна сям. злакавых, від сорга.
    ДУСТ (англ. dust = пыл) — хімічнае рэчыва ў выглядзе парашку, якое выкарыстоўваецца для знііпчэння іпкодных насякомьгх.
    ДУТАР (перс. dotar) — шчьпіковы музычны інструмент з дзвюма струнамі на доўгім грыфе, паіпыраны ў таджыкаў, туркменаў, узбекаў.
    ДУУМВІРАТ (лац. duumviratus) — супольнае кіраванне дуумвіраў у старажытнарымскіх калоніях і гарадах.
    ДУУМВІРЫ (лац. duumviri, ад duo = два + vir = муж) — дзве вышэйшыя службовыя асобы ў калоніях і гарадах Стараж. Рыма.
    ДУХАН (ар. dukkan) — невялікі рэстаран, шынок на Каўказе і Блізкім Усходзе.
    ДУЧЭ (іт. duce = правадыр) — тытул фашысцкага дыктатара Б.Мусаліні ў Італіі.
    ДУЧЭНТА (іт. ducento = дзвесце) — перыяд у гісторыі італьянскай культуры, які паклаў пачатак мастапдву Протарэнесансу, характарызаваўся ростам рэалістычных тэндэнцый у межах сярэдневяковага мастагггва.
    ДУШ (фр. douche, ад іт. doccia = вадасцёкавая груба) — 1) прыстасаванне для аблівання цела тонкімі вадзянымі струменямі; 2) гігіенічная і лячэбная водная працэду-
    ра, якая заключаецца ва ўздзеянні на цела чалавека сзруменяў вады рознай тэмпературы і ціску.
    ДУЭЛІСТ (фр. dueliste) — тое, што і дуэлянт.
    ДУЭЛЬ (фр. duel, ад лац. duellum = вайна) — 1) паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі па выкліку адной з іх на пэўных умовах як спосаб абароны гонару (прымяняўся ў дваранскім грамадстве); 2) перан. спаборніцтва, барацьба двух бакоў (напр. артылерыйская д., славесная д.).
    ДУЭЛЯНТ (ням. Duellant) — удзельнік дуэлі', ахвотнік да дуэлей.
    ДУЭННЯ (ісп. duena = гаспадыня, пані) —уст. апякужа, выхавальніца маладой жапчыны-дваранкі ў Іспаніі.
    ДУЭТ (іт. duetto, ад лац. duo = два) — 1) музычны твор або эпізод у оперы, араторыі і інш. для двух выканаўцаў (спевакоў, музыкантаў) з самастойнымі партыямі ў кожнага; 2) выкананне двума галасамі або двума інструментамі музычнага таора, а таксама самі выканаўцы; 3) удзепьнікі парнага спартыўнага выступлення.