Слоўнік іншамоўных слоў
У 2 т. Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
Памер: 736с.
Мінск 1999
ДЫНАРЫЙ гл. дэнарый.
ДЫНАС (ад англ. Craing-y-Dinas = назва скалы ў Уэльсе) — вогнетрывалая гргла, у складзе якой не меіпп 93 % крэменязёму; выкарыстоўваецца пры пабудове плавільных печаў.
ДЫНАСТЫЯ (фр. dynastie, ад гр. dynasteia = улада) — 1) манархі з адлаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго на троне (напр. д. Раманавых); 2) перан. прадстаўнікі некалькіх пакалешіяў аднаго роду, якія прысвяцілі сябе пэўнай галіне дзейнасці (напр. д. будаўнікоў).
ДЫНАТРОН (ад гр. dynamis = сіла + -трон') — электронная лямпа, якая ўзмацняе сігналы дзякуючы выбіванню з анода другасных электронаў.
ДЫНАТбРЫЙ (ад гр. deinos = страшны, жахлівы + -тэрый) — вымерлае слонападобнае млекакормячае, якое існавала ў сярэдзіне кайназою.
ДЫНАЦЭРАТЫ (н.-лац. duiocerata, ад гр. deinos = страшны + keras, -atos = рог) — група млекакормячых палеагенавага перыяду, якая спалучала прыметы старажытных драпежнікаў і архаічпых капытных.
ДЫНАЦЭФАЛЫ ( ад гр. deinos = страшны + цэфал) — група вымерлых паўзуноў атрада тэрапсідаў, якія жылі ў канцы палеазою.
ДЫНГА (англ. dingo) — драпежнік сям. воўчых, які водзіцца ў Аўстраліі; некаторыя вучоныя разглядаюць д. як падвід здзічэлага свойскага сабакі.
ДЫНЕР-ТЭАТР (англ. dinnertheater, ад dinner = абед + theater = тэатр) — тэатр за вячэрай; рэстаран, дзе ў час вячэры і пасля яе адбываюцца тэатральныя прадстаўленні для гасцей, якія сядзяць за сталамі. ДЫНГІ (англ. dinghy) — маленькі гоначны швербот.
ДЫШТРАБЕНЗбл (ад ды+ нітрабензол) — арганічнае злучэнне, цвёрдае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў.
ДЬШІТРАНАФТАЛІН [ад ды+ нітра(ген) + нафталін] — арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца ў вытворчасці некаторых фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў.
ДЫНГГРАТАЛУОЛ (ад ды+ нітпраталуол) — арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца пры вырабе выбуховых рэчываў.
ДЬППТРАХЛОРБЕНЗдл [ад ды+ нітра(ген) + хлорбензол] — арганічнае злучэнне, жоўтае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбавальнікаў.
ДЫНОБРЫЯН (н.-лац. dynobryоп) — аднаклетачная або каланіяльная залацістая водарасць сям. ахраманадавых, якая пашырана пераважна ў чыстых вадаёмах.
ДЫНОД (ад ды+ анод) — электрод у фотаэлектронным памнажальніку для павелічэння электроннага патоку ў выніку дынатроннага эфекту.
ДЫНОРШС (ад гр. deinos = страшны + omis = птушка) — буйная, да трох метраў вышыні, бегаючая птушка, якая жыла ў Новай Зеландыі і была знішчана на працягу двух апошніх стагоддзяў. дыдл [ад ды+ (алкаг)оль] — тое, пгго і гліколь.
ДЫПАЭНА (н.-лац. dipoena) — павук сям. цянётнікаў, які жыве ў хваёвых і мяшаных лясах, на маладых хвоях і елках.
ДЫПЕПТЫДАЗЫ (ад ды+ пептыдазы') — ферменты, якія каталізуюць гідралітычнае расшчапленне дыпептыдаў на свабодныя амінакіслоты.
ДЫПЕПТЫДЫ (ад ды+ пептыды) — тое, што і пептыды.
ДЫГПРАМІДА (ад ды+ піраміда) — шматграннік, утвораны дзюма перамідамі, якія як быццам злучаны асновамі.
ДЫПЛА(гр. diploos = двайны, падвойны) — першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «двайпы», «падвойпы».
ДЫПЛАДОК (ад гр. diploos = двайны + dokos = бэлька) = гіганцкі дыназаўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, які жыў у Паўн. Амерыцы; меў двайныя ніжнія адросткі пазванкоў.
ДЫПЛАДЫЁЗЫ (ад дыпладыя) — хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі дыпладыя.
ДЫПЛАДЫЯ (н.-лац. diplodia) — недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на сцёблах канапель, на адмерлых травяністых і дрэвавых раслінах.
ДЫПЛАКОКІ (ад дыпла+ кокі) — шарападобныя бактэрыі, якія размяшчаюцца парамі і з’яўляюцца ўзбуджальнікамі ганарэі, крупознага запалення лёгкіх і іншых хвароб.
ДЫПЛАМАНТ (ад дынлом) — 1) студэнт, які выконвае дыпломную работу; 2) удзельнік конкурсу, узнагароджаны дыпломам 2.
ДЫПЛАМАТ (фр. diplomate) — 1) службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для афіцыйных зносін з прадстаўнікамі замежных дзяржаў; 2) перан. чалавек, які дабіваецца сваёй мэты тонкімі і ўмелымі адносінамі з людзьмі.
ДЫПЛАМАТЫКА (фр. diplomatique) — раздзел крыніцазнаўства, які вывучае паходжанне, структуру і змест гістарычных дакументаў.
ДЫПЛАМАТЫЯ (фр. diplomatie) — 1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі; 2) сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў зносінах з замежнымі дзяржавамі; 3) перан. тонкі разлік, лоўкасць і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой н.-мэты.
ДЫПЛАШЯ (ад дыпла+ ops = вока) — разлад зроку, які выражаецца ў падваенні бачных прадметаў.
ДЫПЛАСПАНДЫЛІЯ (ад дыпла+ гр. spondylos = пазванок) — развіццё ў ніжэйшых хрыбетных
двух анатамічных элементаў пазванкоў — пярэдніх і задніх дуг або цел.
ДЬШЛАСТАМАТбзЫ (ад дыпластаматыдьі) — глісныя хваробы рыб, якія выклікаюцца лічынкамі дыпластаматыдаў.
ДЫПЛАСТАМАТЫДЫ (н.-лац. diplostomatidae) — сямейства гельмінпіаў класа трэматодаў, паразіты рыб.
ДЫПЛАСТЭМАНІЯ (ад дыта+ гр. stemon = аснова тканкі) — самы пашыраны тып будовы кветкі, які характарызуецца наяўнасцю двух колаў тычынак.
ДЫПЛАСХІСТЭС (н.-лац. diploschistes) — накіпны сумчаты лішайнік сям. тэлатрэмавых, які трапляецца на глебе, камянях, імхах і раслінных рэштках.
ДЫПЛАФАЗА (ад дыппа+ фаза) — фаза жыццёвага цыклу асобіны з двайным наборам храмасом у ядрах клетак.
ДЫПЛІЎРУЛА (ад ды+ гр. pleura = бок) — ранняя лічынкавая фаза ігласкурых з выразна выражанай білапіэральнай сіметрыяй.
ДЫПЛОІД (ад дыпла+ ~оід) — арганізм, клеткі цела якога маюць па два поўных наборы гамалагічных храмасом.
ДЫПЛОІДНАСЦЬ (ад дыплоід) — наяўнасць у ядры расліннай або жывёльнай клеткі парнага набору храмасом.
ДЫПЛОМ (польск. dyplom < лац. diploma, ад гр. diploma = ліст, складзены ўдвая) — 1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысу-
джэнні вучонай ступені; 2) пасведчашіе, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. конкурсу скрыпачоў); 3) дыпломная работа студэігта.
ДЫПЛОНЕІС (н.-лац. diploneis) — аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырапа на дне вадаёмаў і сярод абрастанняў.
ДЫПЛОНТ (ад дыпла+ гр. on = істота) — арганізм, усе клеткі якога, акрамя гамет, дыплоідныя (гл. дышіоіднасць).
ДЫПЛОТ (гал. dieplood) — ручны лот для вымярэння марскіх глыбінь да 200 м.
ДЫПОДЫЯ (ip. dipodia = двухногасць, ад di(s) = двойчы + pus, podos = нага) — спалучэнне дзвюх стоп у ямбе або харэі, пры якім адна з іх мае больш моцны рытмічны націск.
ДЫПОЛЬ (ад ды+ гр. polos = полюс) — 1) сукупнасць двух электрычных зарадаў, роўных па велічыні і процілеглых па знаку; 2) антэна ў выглядзе двух сіметрычных праваднікоў.
ДЫПРАЗІН (ад ды+ гр. prasinos = зялёпы) — лекавы прэпарат, проціалергічны сродак.
ДЫПСАМАНІЯ (ад гр. dipsa = смага + манія) — перыядычшя запой.
ДЫПТАНК (англ. deep-tank = глыбокая цыстэрна) — цыстэрна на транспартных суднах ддя вадзянога баласту ці вадкага паліва.
ДЫПТЫХ (гр. diptyches = падвойны) — 1) складная, пакрытая всскам дошчачка для пісьма ў стара/сыпіых грэкаў і рымлян; 2)
двухстворкавы складзень з жывапісным малюнкам на кожнай створцы; 3) кампазіцыя з дзвюх карцін, звязаных адзінай задумай; 4) музычны цыкл з дзвюх п’ес.
ДЫПТЭРАЛОГІЯ (ад дыппіэры + -логія') — раздзел энтамалогіі, які вывучае двухкрылых насякомых (дыптэраў).
ДЫПТЭРЫ (ад ды+ -птэр) — атрад насякомых, у якіх развіта толькі сярэдняя пара крылаў (напр. мухі, камары).
ДЫРХЕМ, ДЫРХАМ (ар. dirham, ад гр. drachine = драхма) — 1) старажытная арабская сярэбраная манета; 2) размепная манета Іарданіі і Кувейта. роўная /ю дынара, 3) грашовая адзінка Марока, роўная 100 сантымам.
ДЫРЫЖАБЛЬ (фр dirigeable = літар. кіроўпы) — паветраплавальны апарат сігарападобнай абцякаемай формы з авіяцыйным рухавіком і корпусам, папоўненым газам.
ДЫРЫЖОР (рус. днрнжёр, ад фр. dinger = кіраваць) — асоба са спепыяльнай музычнай адукацыяй, якая кіруе хорам, аркестрам, оперным ці балетным спектаклем.
ДЫРЫЖЫРАВАЦЬ (рус. днрнжмровать, ад фр. diriger = кіраваць) — кіраваід. хорам, аркестрам, оперным ці балетным спектаклем.
ДЫРЭКТ (англ. direct = прамы) — прамы ўдар у боксе.
ДЫРЭКТАГРАФІЯ (ад лац. directus = прамы + -графія) — спосаб прыгатавання клійп непасрэдным здыманнем на цьінкавыя або
д
медныя пласціны з наступным траўлешіем іх.
ДЫРЭКТАПЛАТ (ад лац. directus = прамы + ням. platt = плоскі) — разнавіднасць капіравальнай размножвальнай машыны з талерам і рухомымі планкамі.
ДЫРЭКТАР (с.-лац. director) — кіраўнік прадпрыемства, установы.
ДЫРЭКТАРАТ (ад дырэктар) — калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.
ДЫРЭКТОРЫЯ (фр Directoire, ад с.-лац. directorium = кіраўніцтва) — калегія кіраўнікоў некаторых дзяржаў у пэўныя гістарычныя моманты, напр. урад Французскай рэспублікі ў 1795—1799 гг.
ДЫРЭКТРЫСА (фр. directnce, ад лац. directrix = якая накіроўвае) — 1) мат. прамая лінія, якая характарызуецца тым, што адносіны адлегласцей любога пункта дадзенага канічнага сячэння ад гэтай прамой і ад дадзенага пункта ёсць велічыня пастаянная; 2) ваен. пэўны напрамак, сектар на артылерыйскім палігоне, падрыхтаваны ддя стральбы.
ДЫРЭКТЫВА (фр. directive, ад с.-лац. directivus = накіраваны) — распараджэнне, кіруючае ўказанне вышэйстаячага оргаііа ніжэйстаячаму або кіраўніка ўстановы падначаленаму.
ДЫРЭКЦЫЁН (фр. direction, ад лац. directio = кірунак) — 1) дадатковы нотны стан у аркестравай партыі першай скрыпкі, фартэпіяна або акардэона, на якім запісаны асноўны матэрыял іншых партый з
указаннем, калі ім уступаць; 2) скарочаная партытура невялікіх твораў (маршаў, вальсаў і ііпп.), прызначаных ддя выканання духавым аркестрам.
ДЫРЭКЦЫЯ (польск. dyrekcja, ад лац. directio = кірунак) — кіруючы орган прадпрыемства, установы на чале з дырэктарам.
ДЫС-, ДЫЗ(лац. dis-, rp. dys= раз-, не-) — прыстаўка, якая абазначае парушэнне, разлад, страту чаго-н.; адпавядае па значэнні прыстаўкам раз-, не-.
ДЫСАГбніЯ (ад rp.dissos = падвойны + goneia = зараджэнне) — здольнасць некаторых грэбпявікоў размнажацца палавым спосабам у лічынкавай стадыі, а затым у дарослым стане.
ДЫСАЛЮЦЫЯ (лац. dossolutio = раскладанне) — раскладанне, растаарэнне цвёрдых цел.
ДЫСАНАНС (фр. dissonance, ад nau.dissonans = які па-рознаму гучыць) — 1) муз. адначасовае спалучэнпе тонаў рэзкага, няўзгодненага гучання (проціл. кансананс 1); 2) перан. адсутнасць у чым-н. гармоніі, разлад, няўзгодненасць.