• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік іншамоўных слоў У 2 т. Т. 1

    Слоўнік іншамоўных слоў

    У 2 т. Т. 1

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя
    Памер: 736с.
    Мінск 1999
    263.05 МБ
    Слоўнік іншамоўных слоў
    Слоўнік іншамоўных слоў
    У 2 т. Т. 2
    дзеяння пэўнага царкоўнага правіла або абяцання.
    ДЫСПЕПСІЯ (гр. dispepsia) — парушэнне нармалыіай дзейнасці страўніка і кішэчніка ў дзяцей першага года жыцця.
    ДЫСПЕРГАВАЦЬ (лац. dispergeге = рассейваць, рассыпаць) — раздрабняць цвёрдыя або вадкія целы ў якім-н. асяроддзі, у выніку чаго ўтвараюцца парашкі, суспензіі, эмульсіі.
    ДЫСГЕЕРСІЯ (лац. dispersio = рассейванне) — раскладаііне, раздзяленне, рассейванне (напр. д. святла, д. мінеральных солей у глебе).
    ДЫСПЕРСНЫ (aaipdispersus) — раздроблены, рассеяны; д а я с і ст э м a — фізіка-хімічная сістэма, у якой адна з састаўных частак у выглядзе дробііых часцінак размсркавана ў аднародііым асяроддзі.
    ДЫСПІТЧАР (ані'л. dispatcher) — работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта пры дапамозе сродкаў сувязі.
    ДЫСПЕТЧАРЫЗАЦЫЯ (ад дыспетчар) — цэнтралізацыя аператыўнага каіпролю і кіравання вытворчымі, транспартнымі, тэхналаі ічнымі і іншымі працэсамі, заснавалая на прымяненні сучасных сродкаў перадачы і апрацоўкі інфармацыі.
    ДЫСПЛАЗІЯ (ад дыс+ гр. plasis = утварэнне) — ііяправільлае развіццё органаў або частак цела.
    ДЫСПЛЕЙ (англ. display = паказваць, узнаўляць) — прыбор для візуалыіага адлюстравання алфавіт-
    на-лічбавай і графічнай інфармацыі ў дыялогавым рэжыме работы чалавека з ЭВМ; уваходзіць у склад персаналыіай ЭВМ або далучаецца да яе з даламогай ліній сувязі.
    ДЫСПНОЭ (ад дыс+ гр. рное = дыхашіе) — цяжкае дыханне, задьшіка (параўн. апноэ).
    ДЫСПОРА (н.-лац. dispora) — каланіялыіая зялёная водарасць сям. кокаміксавых, якая тралляецца ў прэслых водах.
    ДЫСПРАПОЦЫЯ (ад дыс+ прапорцыя) — адсу гнасць праларцыянальласці, суразмернасці, неадпаведнасць паміж часткамі цэлага.
    ДЫСПРОЗІЙ (н.-лац. disprosium, ад гр. dysprositos = цяжкадаступны) — хімічны элемент, рэдказямельны метал сям. лантаноідаў выкарыстоўваецца як кампанент спецыялыгых магнітных сплаваў.
    ДЫСПУТ (польск. dysputa, ад лац. disputare = разважаць, спрачацца) — публічпая спрэчка па навуковых, літаратурных і іншых ныталнях грамадскага значэння.
    ДЫСПУТАВАЦЬ (лац. disputare = разважаць, спрачацца) — весці дыспут, удзельнічаць у спрэчцы па навуковых, літаратурных і іншых важных у грамадскіх адносіііах пытаннях.
    ДЫСПУТАНТ (лац. disputans, -ntis) — удзельнік дыспуту.
    дыстАльны (ад лац. distare = зііаходзіцца на адлегласці) — самы аддалены ад сярэдняй плоскасці цела (пра частку цела, орган); проціл. таксімальны.
    д	
    ДЫСТАНЦЫЯ (лац. distantia) — 1) адлегласць, прамежак паміж чым-н.; 2) адлегласць па глыбіні паміж вайскоўцамі, вайсковымі падраздзяленнямі ў страі, а таксама паміж машынамі, самалётамі, караблямі ў баявым парадку (параўн. інтэрвал 3); 3) сп. адлегласць паміж старгам і фінішам, паміж баксёрамі на рынгу і інш.; 4) участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шашэйнага, воднага пуці.
    ДЫСТОРЗІЯ (лац. distorsio = скрыўленне) — расцяжэннс звязак сустава або іх пашкоджанне.
    ДЫСТбРСІЯ (лац. distorsio = скрыўленне) — скажэнпе адлюсгравання, агрыманага пры дапамозе лінзы або аптычнай сісгэмы, з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак: разнавіднасць аберацыі
    ДЫСТРАФІЯ (ад дыс+ -трафія) — парушэнне жыўлешія тканак, органаў або арганізма ў цэлым, якое прыводзшь да паталагічных змен.
    ДЫСТРОФНЫ (ад дыс+ -трофны). д-ыя азёры — вадаёмы з малым утрыманнем пажыўных рэчываў.
    ДЫСТРЫБУТЬІЎНЫ (лац distributivus) — які мае адносіны да дыспірыбуцыі, д. а н а л і з — метад лінгвістычнага даследавання, пры якім класіфікацыю моўных адзінак праводзяць у кантэксце.
    ДЫСТРЫБУЦЫЯ (лац. distributio) — размеркаванне моўных адзінак, сукупнасць фанем, марфем. лексем, якія ствараюць каіггэкст.
    ДЫСТРЫБ’ЮТАР (англ. distri­butor) — незалежны аптовы пасрэднік, які займаецца закупкай прадукцыі з мэтай продажу рознічным фірмам і магазінам, а таксама прамысловым прадпрыемствам, кааператывам, майстэрням ддя канчатковаіа спажывання ДЫСТРЫКТ (англ. district, ад лац. distnctus = выцягнуты) — 1) адміністраныйна-тэрьггарыяльная адзінка ў складзе дэпартамента, створаная на тэрыторыі былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў у час заняцця іх французскімі войскамі ў вайну 1812 г.; 2) ніжэйшая адміністрацыйная адзінка судовай або выбарчай акругі ў некаторых краінах (напр. у ЗІІІА, Вялікабрытаніі).
    ДЫСТРЭС-СШДРбм (ад ды+ спірэс + сіндром) — хвароба нованароджаных у перпіыя гадзіны жыцця, якая праяўляецца цяжкімі дыхальнымі расстройствамі.
    ДЫСТЫЛЯВАЦЬ (лац. distillare = сцякаць кроплямі) — ачышчаць перагонкай, раздзялянь вадкія сумесі на фракцыі.
    ДЫСТЫЛЯТ (лац. distillatus = сцэджаны) — вадкі прадукт перагонкі.
    ДЫСТЫЛЯТАР (ад лац. distillare = снякаць кроплямі) — прыбор ддя дыстыляцыі.
    ДЫСТЫЛЯЦЫЯ (лац disillatio = сцяканне кроіілямі) — перагонка, раздзялеіпіе вадкіх сумесей на фракцыі рознага саставу.
    ДЫСТЫМІЯ (ад дыс+ гр thymos = настрой) — прыгнечаны, сумны настрой.
    ДЫСТЫНКЦЫЯ (лац. distinctio = адрозніванне) — пазнавальны акт, у працэсе якога фіксуецца адрозненпе паміж прадметамі рэальнасці або элементамі свядомасці (адчувалнямі, уяўлеіпіямі і г.д.).
    ДЫСТЫХ (ip. distichon) — страфа з двух вершаў; двухрадкоўе.
    ДЫСТЭН (ад ды+ стэн) — тое, што і кіяніт.
    ДЫСУГАЗ (ад фр. dissous = раствораны + газ) — ацэтылен, раствораны пад ціскам у ацэтоне', выкарыстоўваецца пры газавай зварцы.
    ДЫСФАГІЯ (ад дыс+ -фагія) — разлад акту глытання ў чалавека і жывёл, выкліканы пухліннымі або запаленчымі працэсамі ў глотцы.
    ДЫСФАШЯ (ад дыс+ -фанія) — расстройства голасу пры захворваннях гартані, перанапружанні галасавога апарата.
    ДЫСФАРЫЯ (гр. disphoreo = цяжка пераношу) — расстройства настрою, выкліканае некаторымі псіхічнымі захворваннямі, якое характарызуецца злосна-тужлівым станам, схільнасцю да агрэсіі.
    ДЫСФАТЬІЧНЫ (ад дыс+ гр photos = святло); д-ая зона — адна з зон Сусветнага акіяна, якая ахоплівае тоўшчу вады ад 200 да 1500 м, куды пранікае нязначная колькасць сонечных прамянёў.
    ДЫСФЎНКЦЫЯ (ад дыс+ функцыя) — парушэнне, разлад функцый органа або арганізма.
    ДЫСЦЫНА (н.-лац. discina) — сумчаты грыб сям. пецыцавых, які траівіяецца на глебе ў хваёвых лясах.
    ДЫСЦЫПЛІНА (лац. disciplina = вучэнне, навучанне) — 1) цвёрда ўстаноўлены парадак паводзін, абавязковы для ўсіх членаў калектыву;, 2) вьггрымка, прывычка да строгага парадку; 3) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).
    ДЫСЦЫПЛШАРНЫ (ад дысцыпліна) — які мае адносіны да дысцыпліны 1; звязаны з парушэннем дысцыпліны.
    ДЫСЦЫТ (ад гр. diskos = дыск) — паражэнне міжпазванковых дыскаў, з болямі, часам з дэфармацыяй пазваночніка.
    ДЫУРЭЗ (н.-лац. diuresis, ад гр. diureo = выдзяляю мачу) — выдзяленне мачы.
    ДЫУРЭТЫКІ (гр. diuretikos) — мачагонныя сродкі.
    ДЫУРЭТЫЧНЫ (гр diuretikos) — мачагонны.
    ДЫУРЭЦШ (н.-лац. diuretinum, ад гр. diuretikos = мачагонны) — лекавы прэпарат, белы парашок саладкавата-салёнага смаку, які ўжываецца як мачагонны сродак.
    ДЫФАЗІЯСТР (н-.лац. diphasiastrum) — расліна сям. дзерачовых з доўгім сцяблом, укрытым лускападобным лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах; лекавая і фарбавальная.
    ДЫФАМАЦЫЯ (лац. diffamatio = ганьбаванне) — выказванне ў сродках масавай інфармацыі сапраўдных або лжывых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць грамадзяніна або ўстановы, арганізацыі.
    ДЫФАСГЕН (ад ды+ фасген) — бясколернае масляністае атрутнае рэчыва з рэзкім удушлівым пахам, падобным да паху прэлага сена.
    ДЫФЕНБАХІЯ (н.-лац. dieffenbachia) — травяністая расліна сям. ароідных з буйным цёмна-зялёным лісцем, пашыраная ў тропіках Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
    ДЫФЕШЛ (ад ды+ феніл) — араматычны вуглевадарод, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца як высокагэмпературііы цепланосьбіт.
    ДЫФЕШЛАМШ (ад дыфеніл + амін) — араматычны другасны амін; выкарыстоўваецца ў вытворчасці азафарбавальнікаў, як стабілізатар пораху і пластмас.
    ДЫФЕРЭНТ (лац. differens, -ntis = розніца) — 1) мар. вугал нахілу судна, выкліканы розніцай асадкі носа і кармы; 2) камерц. розніца ў цане на тавар пры заказе і пры атрыманні яго.
    ДЫФЕРЭНТОМЕТР (ад лац. dif­ferens, -ntis = розніца + -метр) — прыбор для вызначэння дыферэнта судна.
    ДЫФЕРЭНЦЬІРАВАЦЬ (ад лац differentia = розніца, адрозненнс) — 1) размяжоўваць, вылучаць разнародныя элементы; 2) мат. знаходзіць дыферэнцыял.
    ДЫФЕРЭНЦЫЯЛ (ад лац. diffe­rentia = розніца, адрозненне) — 1) мат. адвольнае прырашчэпле незалежпай пераменнай велічьші; 2) тэх. зубчасты механізм, пры дапамозе якога перадаецца рух ад аднаго вала двум валам, што верцяцца з рознай хуткасцю.
    ДЫФЕРЭНЦЫЯЛЬНЫ (ад лац. differentia = розніца, адрозненне) — 1) неаднолькавы, розны пры розных умовах; 2) які мае адносіны да дыферэнцыяла 1; д ы я ўраўненні — ураўненні, у якіх невядомая функцыя звязана з дыферэнцыяламі 1 і незалежнымі пераменпымі; 3) лінгв. адрознівальны; д ы я п р ы м е т ы — прыметы, якія выкарыстоўваюцца ддя адрознення гукавых адзінак.
    ДЫФЕРЭНЦЫЯТАР (ад лац. differentia = розніца, адрозненне) — прыстасаванне для пераўтварэння ўваходнага ўздзеяння ў сігнал, які характарызуе скорасць змянення ўваходнай велічыні (з’яўляецца яе вытворнай); выкарыстоўваецца ў вылічалыіых прыстасаваннях, сістэмах аўтаматычнага рэгулявання і інш.
    ДЫФЕРЭНЦЫЙЦЫЯ (фр. diffe­rentiation, ад лац. differentia = розніца, адрозненне) — 1) расслаешіе, расчляненне чаго-н. на асобныя разнародныя часткі, формы і ступені; 2) біяп. дзяленне клетак і тканак раслінных і жывёльньгх арганізмаў, відаў на асобныя папуляцыі, а таксама дзяленне полу.
    ДЫФІЛАБАТРЫЁЗ (ад дыфілабатрыіды) — глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца дыфілабатрыідамі.
    ДЫФІЛАБАТРЫІДЫ (н.-лац. diphyllobothriidae) — сямейства гельмінтаў класа цэстодаў кішачныя паразіты жывёл, зрэдку чалавека.
    ДЫФІРАМБ (гр. dithyrambos) — 1) урачыстая песня ў старажытнагрэчаскай літаратуры ў гонар бога Дыяніса, пазней — літаратурная
    форма, блізкая да гімна і оды; 2) перан. перабольшаная пахвала, непамернае ўсхваленне.
    ДЫФРАКЦЫЯ (лац. diffractio = разломванне) — адхіленне хваляў (светлавых, гукавых) пры сутыкнеііні з сустрэчнымі перашкодамі.
    ДЫФТОНГ (гр. diphthongos) — спалучэнне двух галосных гукаў у адным складзе.